Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
чачы, аднак, што тут мэта ахвяраваньня ня будзе дасягнутая, я забясьпечыў 10 тысячаў пазыкаю а. біскупу Лазінскаму на 5 гадоў пад 5% у год, бо дзеля сьпеху трэба было прадаць крыху таньней. Копію квітанцыі далучаю. За рэшту я купіў нерухомасьць у Наваградку. Усё гэта разам я перадаў кляштару марыянаў у Друі, куды сам уступіў. Гэты кляштар заснаваны праз Сьвятога Айца з той самай мэтаю, на якую Спадарыня Княгіня дала ахвяраваньне. Айца Хвецьку бальшавікі неўзабаве выпусьцілі. Ён быў у Шыманове, цяпер у Любліне. Я езьдзіў да яго ў справе ахвяраваньня. Ён пакінуў (усё) на маю адказнасьць і тры гады маўчаў. Сёньня раптам атрымліваю ліст, з якога бачу, што робяцца захады, каб гэтыя грошы адабраць ад нас. Можа, тады Княгіня будзе ласкавая напісаць мне, ці я добра зразумеў мэту ахвяраваньня і ці маю права далей весьці справу згодна з гэтай мэтаю, ці, можа, кляштар мае абавязак аддаць а. Хвецьку. Зазначаю перад Богам, што мне не ідзе пра маю волю, але пра мэту ахвяраваньня і волю княгіні“.
3 ліста складаецца ўражаньне, быццам аўтар хоча паказаць сябе бяз дай прычыны пакрыўджаным. Між тым кожнаму, нават не абазнанаму ў царкоўных справах, зразумела, што кляштар рымскага (лацінскага) абраду, якім была Друя, і сэмінарыя ўсходняга абраду — дзьве вельмі розныя ўстановы, і гаварыць пра тую самую мэту можна толькі ў тым сэнсе, што абедзьве служаць на хвалу Божую. Абрантовіч таксама несправядлівы ў дачыненьні да Хвецькі: той прыехаў у Польшчу ўсяго на два гады раней, і таму ніяк нельга казаць, што ён „тры гады маўчаў“. Дый у 1925 г. пры іхняй сустрэчы ў Шыманове гутаркі яшчэ не заходзіла пра Друю. 3 ліста Хвецькі ад 1 кастрычніка 1926 г. відаць,
што нават тады ён яшчэ нічога ня ведаў пра друйскі аспэкт у справе калье.
Княгіня адказала 17 сакавіка лістом, у якім дзеля ананімнасьці гаворыць пра сябе ў трэцяй асобе: „Асоба, якая вымененыя рэчы дала а. Будзьку, выразна ў маёй прыеутнасьці прызначыла свой дар выключна на карысьць Беларусі, а галоўным чынам для Грэка-Каталіцкай Царквы. Скарыстаць яго для іншай мэты было б выразным прысваеньнем сабе чужой (г. зн. грэка-каталіцкай, беларускай) уласнасьці. Мараю гэтае асобы было заснаваць у Рыме ўніяцкую калегію. Прашу сказаць гэта як бясспрэчны факт а. Хвецьку і іншым зацікаўленым асобам. Я ўсьцешаная, што нарэшце даведалася, што гэтая справа прыняла шчасьлівы паварот: ніхто не казаў мне ніколі пра вынікі місіі а. Будзькі <.„> Буду ўдзячная за далейшыя весткі пра лёс спадчыны а. Будзькі: горача даручаю гэтую справу сьв. Язэпу. Уважаю Рымскую фундацыю вельмі карыснай. Пра Люблін і іншыя польскія месты ніколі не вялося гутаркі“.
Ліст Магдалены Радзівіл не пакідае ніякага сумневу адносна ейнай волі.
27 сакавіка а. Абрантовіч атрымаў другі ліст ад а. Хвецькі, датаваны 23 сакавіка: „Па-першае — патрабую таксама грошы. Па-другое — і гэта адзінае і найважнейшае, — я павінен паведаміць мітрапаліту Шаптыцкаму, каб ня быць злодзеем. Для шаноўнага Айца пралата не сакрэт, што ахвяра была на справы беларускія для яго (г. зн. Шаптыцкага. —A. Н.), a а. Будзька і я былі пасрэднікамі, асобамі, якіх ён сам параіў дабрадзейцы <...>. Калі мітрапаліт згодзіцца, каб рэч заставалася ў вас, хай застаецца. А калі загадае зьвярнуць — тады прашу ўмець справу палагодзіць, бо я хлусіць ня буду“.
Айцец Абрантовіч палагодзіў справу ў свой спосаб. 1 красавіка 1927 г. у прысутнасьці сьведкаў аа. М. Борыка, Б. Стэфановіча і Я. Гайлевіча ён падпісаў тэстамэнт, у пунктах 3 і 4 якога гаворыцца:
„3. Два пляцы з будынкамі ў Наваградку пры Агародным завулку №5: дому айцоў марыянаў у Друі.
4	. Доўг Я. Э. а. біскупа Лазінскага згодна з расьпіскай, выдадзенай мне ў Пінску дня 11 верасьня 1925 г. №6 129/5113: таксама Друйскаму дому айцоў марыянаў“.
Між тым у Пінску біскупская Гаспадарчая рада разгледзела просьбу Хвецькі і 19 красавіка напісала Абрантовічу: „Паведамляем, што Гаспадарчая рада на паседжаньні 29 сакавіка г. г., нумар пратаколу 64, атрымаўшы ліст ад а. Хвецькі ад 25 лютага г. г. у справе рэчы, прывезенай а. Доктарам і часткова выкарыстанай на адбудову сэмінарыі ў Пінску, беручы пад увагу жаданьне а. Хвецькі паразумецца ў гэтай справе з Я. Э. біскупам Пінскім, вырашыла паведаміць пра гэта а. Доктару, прасіць зьвярнуць квітанцыю, выдадзеную Гаспадарчай радаю, і ўстрымацца ад выплаты працэнтаў“.
На гэта Абрантовіч адказаў 23 красавіка: „Не магу, бо ня маю права, задаволіць вашае жаданьне звароту вядомай квітанцыі і, што за гэтым ідзе, не магу зрачыся правоў, якія з гэтага вынікаюць. Жаданьне шаноўнай Гаспадарчай рады звароту рэчавай квітанцыі і ўстрыманьне ад выплаты працэнтаў толькі на падставе ліста а. Хвецькі ўважаю сама мала за пасьпешлівае. А што будзе, калі заўтра напіша нехта X, а пасьлязаўтра Y? Апрача бясспрэчнага факту, што я прывёз гэтую рэч і распараджаўся ёю тры гады не бяз ведама а. Хвецькі, маю пісьмовы дакумэнт, як і на што маю
выкарыстаць рэч і як бараніць ад магчымых непажаданых прэтэнзіяў. Дакумэнт напісаны асобаю, якая рэч ахвяравала. Я раіў а. Хвецьку зьвярнуцца да гэтай самай асобы. Ягонага звароту не беспасярэдне да мяне пасьля трох гадоў сьвядомага чаканьня не разумею. Прашу тады шаноўную Раду ў меру магчымасьці плаціць працэнты, хоць цяпер ня так тэрмінова патрабуем, а суму ў выпадку маёй сьмерці выплаціць дому аа. марыянаў у Друі, якому я перадаў і суму, укладзеную ў Пінск, і ўласнасьць, купленую ў Наваградку, якую цяпер прадаем“.
Хвецька, відаць, скарыстаў з парады і напісаў да княгіні Радзівіл. У лісьце да а. Абрантовіча ад 29 красавіка 1927 г. ён кажа: „Пісаў я да біскупа Пінскага з ведамых Шаноўнаму Айцу пралату меркаваньняў. Пасьля 3 траўня напішу, што адклікаю мае дамаганьні ў сьвятле ліста княгіні Радзівіл. Застаецца аднак маё аснаўное цьверджаньне, што з гэтага мелі карыстаць грэка-каталікі, і мой абавязак паведаміць мітрапаліту Шаптыцкаму. Пра гэта ясна піша К(нягіня) Р(адзівіл)“.
Між іншым, Хвецька сам быў ня супраць выкарыстаць дар Магдалены Радзівіл на іншыя мэты. У лісьце ад 23 сакавіка ён піша: „Мяне ўласна не абышло, што шаноўны Айцец пралат ужывае (грошы), нават у Пінску, а тым больш у Друі, але мне забалела тое, што а. біскуп Пінскі, маючы дзяржаўную дапамогу, карыстае з такой ахвяры, а мы ў Любліне павінны жабраваць, кампраметаваць Інстытут праз недахоп фондаў, калі лёгка маглі б мець значную дапамогу“.
Мусіць, з гэтай прычыны Хвецька зьвярнуўся да пралата Антона Окала-Кулака, Магілёўскага генэральнага вікарыя, а той — да Магдалены Радзівіл. Княгіня
піша пра гэта Абрантовічу 25 красавіка 1928 г.: „Увосень я атрымала ліст ад а. Окала-Кулака ў справе, пра якую піша а. Хвецька да шаноўнага Айца. Мой погляд ім вядомы, але адна з характэрных рысаў дзеячоў як у дабрачыннай, гэтак і ў рэлігійнай галіне ў тым, што яны зусім не зважаюць на волю ахвярадаўцы і дадзеныя на азначаную мэту грошы ўжываюць на нешта іншае без найменшага сораму. Такое я бачыла заўсёды ў Польшчы, бо за мяжою — зусім іначай. Мне цікава ведаць, ці аа. марыяне таксама ня зробяць інакш, бо, праўду кажучы, будова (postawienie) сэмінарыі ў Пінску таксама ня мелася на ўвазе“.
Гэта быў далікатны дакор а. Абрантовічу. Тым ня менш, княгіня не пераставала верыць, што ён і марыяне, ведаючы ейную волю, выканаюць яе. 18 траўня, каб зьмякчыць уражаньне, зробленае папярэднім лістом, яна пісала: „Прашу не прымаць да сэрца тое, што я пісала ў справе Пінскай сэмінарыі. Бываюць дні, калі мяне прыгнятае ўспамін пра банкруцтва столькіх праектаў, столькіх надзеяў, разьвеяных страшнай ваеннай бураю. Зрэшты, рэч, якая служыць на хвалу Божую, калі не наўпрост, то хоць акружной дарогаю, вядзе да адной мэты“.
Гэтыя словы шмат гавораць пра характар Магдалены Радзівіл. Відаць таксама, што яна мала верыла ў зварот пазыкі, дадзенай Пінскаму біскупу. У вышэйзгаданым лісьце яна адзначала: „Калі Пінская сэмінарыя (у чым не сумняюся) спрычыніцца да духоўнага росту лацінскага духавенства, то тым самым можа прыцягнуць праваслаўных да Праўдзівай Царквы, але бываюць хвіліны, калі за лацінскім сьвятаром бачу фанатыка паляка“. Таму, калі крыху пазьней а. Абрантовіч адведаў княгіню ў Годэсбэргу (Godesberg/Rhein)
у Нямеччыне, дзе яна тады жыла, і сказаў, што надзеі на зварот грошай няма, яна прыняла гэта спакойна. Што ёй забалела, дык гэта хлусьня, якая выявілася пазьней. Між іншым, пра добразычлівае стаўленьне княгіні да Абрантовіча можа сьведчыць той факт, што, даведаўшыся пра ягонае прызначэньне ў Манчжурыю, у лісьце ад 15 лютага 1928 г. яна паведамляла: „Я загадала, каб Шаноўнаму Айцу выслалі тысячу злотых на ўсё патрэбнае, калі паедзе на місію, і ласкава прашу іх прыняць“. У жніўні, перад самым ад’ездам, ён атрымаў ад Магдалены Радзівіл на дарогу 400 нямецкіх марак.
Абрантовіч скончыў свой навіцыят у жніўні 1927 г. На пачатку 1928 г. Сьвяты Пасад паклікаў яго кіраваць эпархіяй усходняга абраду для расейцаў у Манчжурыі. Ён атрымаў некалькі месяцаў на падрыхтоўку, лекаваньне і вывучэньне ўсходняга абраду. У сакавіку 1928 г. а. Абрантовіч пакінуў Друю. Дарогаю ён заехаў у Пінск, дзе зноў усплыла справа калье, як відаць з ягонага ліста да а. Андрэя Цікоты, кіраўніка Друйскага кляштару, ад 13 красавіка52: „У Пінску вырваў паўтары тысячы злотых. Кажу «вырваў», бо Хвецька, паміма лісту, аб якім ведаеш, пісаў да іх нядаўна, каб нічога не давалі, a а. біскуп (нібыта жартам) кажа: Tys rias nabral — (ты нас ашукаў)“.
Пазьней, 16 траўня, Абрантовіч піша Цікоту з Трускаўца, дзе ён папраўляў здароўе: „Распачаў карэспандэнцыю з Хвецькай, што альбо хай ён мяне ў суд падае, або я яго падам. Тож яшчэ цішыня! Аб рэзультатах паведамлю“.
52 Гэты і наступныя лісты між Абрантовічам і Цікотам, а таксама апошні ліст Хвецькі пісаныя па-беларуску. Друкуюцца з захаваньнем мовы аўгараў.
Так супала, што акурат у той самы дзень Хвецька даслаў Абрантовічу свой ліст, у якім піша: „Прыпамінаю сабе, што першае пісьмо, пісанае ў гэтай справе, было да Біскупа Лазінскага, бо думаў я, што рэч тая знаходзіцца ў яго, а ён ніякага права ня мае; калі Біскуп выясьніў мне, што ён мае толькі пажычанае, уся аргументацыя зьвярнулася проціў Дарагога Ксяндза Пралата, сіла каторай заўсёды тая самая. Помнячы добра, што рэч тая не мая асабістая ўласнасьць, a даная для прахаваньня ў акрэсьленым цэлю, хочачы заўсім справу скончыць, мусіў пісаць да Кір Андрэя, каторага слова ўсё разьвяжа. Кір Андрэй адпісаў мне, што ён гатоў удзяліць мне часу, ды калі згодзіцца кс. Ф. Абрантовіч. Атрымаўшы гэта пісьмо, а такжа атрымаўшы ў стычню (г. зн. студзені. —A. Н.) 1928 г. пісьмо ад Біскупа Лазінскага, чы ён мае плаціць працэнты кс. Абрантовічу, я даў такі адказ: тым што Мэтроп. Андрэй чыніць аддачу рэчы гэтай, чы часьці, ад згоды кс. Абрантовіча, даходзіць больш ня буду і прашу плаціць працэнты кс. Абрантовічу. Ніякіх судоў я вясьці ня думаю, і мне асабіста грошай гэтых ня трэба, павагу прызнаю толькі адну Мэтроп. Андрэя, бо калі дароўшчыха рэч аддала, то яе рэч і права кончылася. Калі Ксёндз Пралат падасьць мяне ў суд, хай бы Рымскі, то можа прысудзяць мне грошы, тады пробуйце, я не падам. Паведаміў Мэтрапаліта Андрэя, і KaHep".