Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
10 Bielarus, No. 52, Vilnia, 24.12.1914, s. 1. Тэкст казані а. Астрамовіча падае таксама Хурсік (гл. зноску №1) у сваёй кнізе на с. 36—37. На наступнай старонцы аўтар зьмясьціў (таксама з газэты Беларус) партрэт Міколы Радзівіла з наступнымі сваімі камэнтарамі: „Для некралога з нагоды смерці князя Радзівіла газета «Belarus» не пашкадавала ча-
Айцец Астрамовіч (1878—1921) быў сьвятаром у Анапалі каля Менску. Ён лепш вядомы як беларускі паэта Андрэй Зязюля. Ягонаму пяру належыць верш „Божа, што калісь народы на асобкі падзяліў...“, які доўгі час уважаўся за беларускі рэлігійны гімн. Тое, што ён — а не сьвятар Узьдзенскай парафіі, да якой належалі Кухцічы, — выканаў абрад пахаваньня, сьведчыць пра беларускасьць нябожчыка і пра нацыянальныя перакананьні ягонае ўдавы.
Цяжка дакладна вызначыць, калі распачаўся актыўны ўдзел Магдалены Радзівіл у беларускім нацыянальным жыцьці. Напэўна, яна даволі рана пачала дапамагаць беларускай суполцы ў Пецярбурзе „Загляне сонца і ў наша ваконца“, што існавала ў 1906—1914 гг. пад кіраўніцтвам праф. Браніслава Эпімаха-Шыпілы11. 3 віленскімі коламі, што гуртаваліся вакол газэты Наша Ніва, яна, відаць, усталявала сувязі пазьней. Калі верыць віленскаму адвакату Г. Царыку, які нейкі
тыры газетныя паласы. Адну з іх займаў партрэт князя. Відавочна такі падыход да ўшанавання памяці быў зразумелы чытачам. Але ці толькі ім? Хутчэй за ўсё выдаўцы такім чынам развіталіся з сваім галоўным мецэнатам. У наступным годзе газета перастала існаваць...“. У чытача застаецца ўражаньне, быццам газэта Беларус спыніла выхад праз сьмерць „мэцэната“. Насамрэч яна атрымлівала грашовую падтрымку не ад Міколы, а ад Магдалены Радзівіл і спыніла свой выхад 30 ліпеня (12 жніўня паводле новага календара) 1915 г. у выніку ваенных дзеяньняў, неўзабаве перад тым, як Вільню занялі нямецкія войскі. На тыдзень пазьней, 7 (20) жніўня, перастала выходзіць газэта Наша Ніва.
11 Гл.: Семашкевіч Р. Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Менск, Навука і тэхніка, 1968, с. 53; таксама ягоны Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе, Менск, БДУ, 1971, с. 119.
12 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Унііў Беларусі час быў павераным Радзівілаў у маёмасных справах, Магдалена даведалася пра віленскі беларускі асяродак ад яго. На пачатку 1913 г. яна дала яму 20 тысячаў рублёў „на падтрымку беларускага выдавецтва г. Вільні (на поддержку белорусского нздательства г. Внльнн)“. Царык перадаў іх Беларускаму выдавецкаму таварыству12, што паўстала на падмурку рэдакцыі Ha­mai! Нівы. Ускоснае пацьверджаньне гэтаму можна знайсьці ва ўспамінах Вацлава Ластоўскага пра тое, як у 1913 г. друкаваўся зборнік вершаў Максіма Багдановіча Вянок: „Вершы былі здадзеныя ў друкаваньне. У часе набору іх, перад надрукаваньнем першага аркушу, Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч дасталі яшчэ нейкую суму грошай ад княгіні Магдалены Радзівіл на выданьне беларускіх кніжак. Пастаноўлена было паказаць спраўнасьць перад княгіняй, і дзеля гэтага на агалоўнай балоне памешчаны быў знак «Лебедзь», што мела азначаць гэрб Завішаў (Магдалена Радзівіл з дому Завішанка)... Рысунак напамінае крыху вянок, дзеля гэтага я і пастанавіў, карыстаючы правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўторскага яшчэ і свой агаловак «Вянок». Выходзіла нязгорш: «Вянок, кніжка выбраных вершаў»“13. Варта прыгадаць, што ў выдавецтве выйшла яшчэ некалькі кніжак са знакам „лебедзь“, у тым ліку Курганная кветка Канстанцыі Буйлы, Рунь Максіма Гарэцкага, Васількі Ядвігіна Ш. і Родныя зьявы Тараса Гушчы (Якуба Коласа).
12 Царнк Г. „Воспомннання члена белорусского кружка в Внльне", Нёман, №11—12, Менск, 1998, с. 230.
13 Ластоўскі В. „Мае ўспаміны аб М. Багдановічы", Крывіч, №1(11), Коўна, 1926, с. 66. Хурсік у сваёй працы (гл. зноску №1) на с. 68 таксама цытуе Ластоўскага, але чамусьці Вацлава Іваноўскага называе Ігнатоўскім.
Тыя, хто тады ведаў Магдалену Радзівіл, сьведчылі, што дзьверы ейнага дома ніколі не зачыняліся для беларусаў. У 1917—1918 гг. у княгіні на Захар’еўскай вуліцы ў Менску зьбіраліся беларускія дзеячы. Гэта была пара вялікіх пераменаў і спадзяваньняў, якія ўвасобіліся для беларусаў у акце абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г. Княгіня трымалася ў цэнтры падзеяў таго часу. Таму ня дзіва, што ў кніжцы Усходняя Беларусь у сьпісе нацыянальна сьвядомых і дзейных беларусаў згадваецца і ейнае прозьвішча14. Княгіня Радзівіл адной з першых пачала клапаціцца пра беларускае школьніцтва, засноўваючы ў сваіх маёнтках беларускія школы. У 1917 г. там настаўнічала вядомая Паўліна Мядзёлка, але праз розьніцу характараў і палітычных перакананьняў супрацоўніцтва між ёю і княгіняю ня выйшла. Мядзёлка адна з усіх беларусаў дала адмоўную характарыстыку княгіні Радзівіл15. У 1918 г. у гэтых школах выкладалі родныя сёстры паэткі Канстанцыі Буйлы Стася і Іна (Міхаліна)16. Стася працавала ў Кухцічах, але хутка захварэла на сухоты, і княгіня паслала яе лекавацца ў Польшчу. Іна ж настаўнічала ў маёнтку Жорнаўка аж да прыходу бальшавікоў напрыканцы 1918 г. Юстын Мурашка згадвае яшчэ пра школу ў маёнтку Каменка і пра тое, што „ў мястэчку Узда была адчынена рамесь-
14 Гл.: A. I. Усходняя Беларусь, Выданьне Народнага Сэкрэтарства Міжнародавых Справаў, Менск, 1918, с. 7.
15 Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця, Менск, Мастацкая літаратура, 1974, с. 93—112. Таксама: Хурсік В. Белы лебедзь... (гл. зноску №1), с. 78—95.
16 Буйло 14. „По пройденным дорогам", Голас Радзімы, №18, Менск, 1.5.1997, с. 6; №19—20, 8.5.1997, с. 6. Таксама: Хурсік В. Белы лебедзь... (гл. зноску №1), с. 95—99.
14 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі леная школа, на каторую княгіня асыгнавала 20000 руб. у год, дала дом і даручыла лясьнічаму Шталю дастаўляць усе патрэбныя для майстэрняў матэрыялы“17. Між іншым, у школьным будынку „3 разы ставілі беларускія спэктаклі. 2 разы на спэктаклях была сама княгіня, зьяўляючыся з шыкам у запрэжанай шасьцёркай коней павозцы“18. Вядомы беларус, удзельнік Першага Усебеларускага Кангрэсу Юстын Мурашка ў 1918 г. быў упаўнаважаным княгіні ў адміністрацыі ейных маёнткаў. 3 ягонай прапановы ўсё справаводзтва ў маёнтках і лясьніцтвах перавялі на беларускую мову. Вось што ён сам пра гэта піша: „Атрымаўшы вялікія паўнамоцтвы ў адміністрацыі маёнткамі <...> я паставіў сабе заданьне ўвесьці беларускае справаводзтва ва ўпраўленьні ўсімі маёнткамі. Гэта было прадстаўлена мной княгіні, і яна ахвотна згадзілася. Наогул, што тычылася беларускай справы, ці выдаткаў на гэта, яна гаварыла: «Я грошай для сваіх беларусаў не шкадую, мы мусім рабіць» і г. д. <...> Я параіўся ў Менску з Аркадзем Смолічам (за яго і Лёсіка парадай я ўсё рабіў, што мог) <...> і за два месяцы ўсе канцылярыі ў 18 маёнтках перайшлі на беларускую мову. Былі ўведзены новыя кнігі з беларускімі загалоўнымі тэкстамі <...> і, урэшце, было забаронена ўжываньне іншага справаводзтва як беларускае ня толькі ў маёнтках, a нават у 8-мі лясьніцтвах, дзе быў загадчыкам надлясьнічы немец Шталь. Падпарадкавала княгіня і яго беларускаму справаводзтву. Страшэнна гэта было яму цяжка, але мне казаў, што для яго загад княгіні гэта сьвятасьць <...>. У канторах на сьценах былі расклее-
171. М. „Княгіня Магдалена-Матыльда Радзівіл" (гл. зноску №1), с. 10.
18 Тамсама.
ны надпісы: «Гаварыць іначай як па беларуску ў часе ўрадаваньня забараняецца» і г. д. <...>. Нярэдка сама княгіня зьяўлялася ў нейкі мала ведамы хвальварак і кантралявала, ці ўсё вядзецца па беларуску. Яна вымагала, каб з ёю гаварылі па беларуску1'19.
Пра дзейнасьць княгіні Радзівіл на карысьць беларускай мовы згадвалася ў прэсе. 3 верасьня 1918 г. газэта Вольная Беларусь пісала:
„Беларуская мова.Па загаду вядомае у нашым краю вялікай земляўласьніцы, княгіні М. Радзівілл, у яе маёнтках вывешаны абвесткі, паводлуг каторых прапануецца усім служачым ужываць беларускую мову заміж польскае і расійскай.
Беларускія школы на вёсцы. Коштам княгіні Радзівілл у Ігуменскім павеці адчынена тры беларускія пачатковыя школы, апрыч таго чатыры намечаны да адкрыцьця у бліжэйшы час. У м. Узьдзе, Ігуменскага павету, памянёная земляўласьніца адчыняе рамесьленае вучылішчэ для селянскіх дзяцей“20.
* іс *
Глыбока пабожная асоба, перакананая каталічка21, Магдалена Радзівіл разумела, як важна мець сваіх на-
191. М. „Княгіня..." (гл. зноску №1), с. 9—10.
20 Вольная Беларусь, №30, Менск, 3.9.1918 г., с. 222—223.
21 Сама каталічка, Магдалена Радзівіл ставілася з разуменьнем і павагаю да рэлігійных пачуцьцяў іншых людзей, веравызнаньня якіх яна не падзяляла. В. Хурсік у кнізе Белы лебедзь... (гл. зноску №1) прыводзіць успаміны аднаго мясцовага жыхара, маці якога ў дзявоцтве служыла пакаёўкай у княгіні. Тая была праваслаўнаю, а праваслаўная царква стаяла за чатыры вярсты. Таму княгіня Радзівіл давала ёй і іншым дворным дзяўчатам свой экіпаж, і яны „падляталі на чацьвярыку коней, чым вельмі зьдзіўлялі прысутных“ (с. 62).
цыянальна сьвядомых сьвятароў і чым шырэй выкарыстоўваць родную мову ў царкоўным жыцьці. Пётра Пачопка ва ўспамінах пра свайго бацьку, Баляслава Пачопку (1884—1940), будучага рэдактара газэты Беларус, а пасьля грэка-каталіцкага сьвятара, піша, што ў 1905—1907 гг. ён вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі дзякуючы дапамозе Магдалены Радзівіл22. Пацьверджаньня гэтай зьвесткі ў іншых крыніцах знайсьці не ўдалося, і, відаць, да яе трэба ставіцца асьцярожна, хоць бы таму, што нічога не вядома пра ўдзел Магдалены ў беларускім нацыянальным і рэлігійным адраджэнскім руху — які, дарэчы, толькі пачынаўся — да ейнага шлюбу ў 1906 г. з Міколам Радзівілам. Дый наагул выглядае, што яна мела мацнейшыя сувязі з Пецярбургам, як з Вільняй. Рэч у тым, што маёнткі Магдалены на Ігуменшчыне знаходзіліся ў Менскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, якая ахоплівала ўсю цэнтральную Беларусь ад Барысава і Бабруйску на ўсходзе да Наваградку і Пінску на захадзе. Заходняя частка Беларусі належала да Віленскай дыяцэзіі, усходняя мяжа якое праходзіла прыблізна па лініі Дзісна— Маладэчна—Ліда—Слонім—Янаў (сёньня Іванава). Усходняя Беларусь з Полацкам, Віцебскам, Воршаю, Магілёвам, Гомелем і Мазыром належала да Магілёўскай архідыяцэзіі, якая ўлучала таксама Латвію і на ўсходзе расьцягвалася амаль на ўсю Расею разам з Сібірам. Архібіскуп Магілёўскі, нягледзячы на свой тытул, стала жыў у Пецярбурзе. Менская дыяцэзія ад даўжэйшага часу ня мела свайго біскупа. Ёю кіраваў апостальскі адміністратар — звычайна архібіскуп Магілёўскі.