Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
57 Прапагандай называлі ў скароце ў Ватыкане Кангрэгацыю для пашырэньня Веры (Congregatio de Propaganda Fide), папярэдніцу сучаснай Кангрэгацыі для эвангелізацыі народаў.
58 Ва ўласнаручнай копіі ліста спачатку было напісана „расейцаў“ (Rosjan), а пасьля перакрэсьлена і папраўлена на „некаталіцкіх землякоў" (niekatol. ziomkow).
плюшчваць вочы на правіны маіх падуладных, дык прашу даць мне некалькі гадзінаў, каб выслухаць, падчас якіх спадзяюся пачуць тыя доказы віны, якіх Найшаноўнейшая Пані Княгіня з важных прычынаў ня выклала ў лісьце“.
Княгіня адказала коратка ў лісьце бяз даты: „Я прачытала копію майго ліста да Вашай Біскупскай Міласьці і не магу ў ім угледзець ніякага закіду віны некаму са сьвятароў. Сьцьвярджаю толькі факт, пацьверджаны лістом Я. Экс. а. біскупа Лазінскага“.
Бучыс зноў адказаў доўгім лістом ад 7 кастрычніка 1931 г.: „Цешыць мяне... што Найшаноўнейшая Пані Княгіня ня робіць ніякіх закідаў марыянам у Друі. Айцец біскуп Лазінскі, бо ён не законьнік, недакладна выказаўся пра юрыдычны стан маёмасьці, даверанай а. Абрантовічу. Чалавек пры ўступленьні ў закон неабавязкова перадае сваю маёмасьць гэтаму закону, але перад (законнымі) шлюбамі піша тэстамэнт. Закон ня мае права распараджацца маёмасьцю законьніка, хоць бы гэтая маёмасьць была запісаная ва ўласнасьць закону.
Дасюль мне здавалася, што друйскія марыяне распараджаюцца маёмасьцю а. Абрантовіча згодна з указаньнямі, пададзенымі ў ягоным тэстамэнце, і што мэты, пазначаныя ў дарчым акце, дакладна захоўваліся. Калі б Найшаноўнейшая Пані Княгіня ведала пра нейкае адхіленьне ад гэтых мэтаў, я вельмі прасіў бы паведаміць мне пра гэта.
Яшчэ раз запэўніваю ў жаданьні дакладна выконваць волю ахвярадаўцаў, аднаўляю таксама словы сардэчнай і гарачай удзячнасьці Найшаноўнейшай Пані Княгіні за такія шчодрыя дары для нашага сьціплага закону!“
Адказ княгіні ад 10 кастрычніка быў, як заўсёды, сьціслы і ясны: „Ліста Яго Эксцэленцыі зусім не разумею. Я не прыводзіла думкі а. біскупа Лазінскага, a дала справу на разгляд двум старэйшым зьверхнікам двух розных (манаскіх) законаў, а таксама аднаму вучонаму пралату, і ўсе былі адной думкі адносна абавязку закону аа. марыянаў вярнуць забраныя аа. Абрантовічам і Цікотам грошы. Прозьвішчаў не падаю, але я раілася з людзьмі паважнымі, і яны будуць кіраваць маімі дзеяньнямі“.
Атрымаўшы гэты ліст, Бучыс склікаў 30 кастрычніка паседжаньне Галоўнай рады закону айцоў марыянаў. Наступнага дня ён зьвярнуўся да княгіні: „Я атрымаў Ваш ліст ад 10 кастрычніка г. г. Ня мог адказаць раней, бо вярнуўся з падарожжа дня 28 кастрычніка, а паседжаньне Генэральнай рады ў справе Яснавяльможнай Княгіні адбылося дня 30 кастрычніка. Паседжаньне просіць Найшаноўнейшую Пані зьвярнуць ласкавую ўвагу на канон 536, дзе ў параграфе 2 гаворыцца: «Калі законьнік звычайных шлюбаў прыняў абавязацельства, ён сам павінен адказваць, за выняткам, калі гэта зрабіў з дазволу свайго зьверхніка», а ў параграфе 3 дадаецца: «Калі законьнік прыняў абавязацельства без дазволу старэйшых, сам павінен адказваць, а не закон, правінцыя ці дом». Дык вось, а. Абрантовіч ніколі ні ад якога марыянскага кіраўніка не атрымаў дазволу рабіць абавязацельствы перад Яе Сьветласьцю Пані Княгіняю.
Апрача таго, канон 580,1 так гучыць: «Кожны, хто склаў законныя шлюбы простыя, вечныя ці часовыя, калі ў канстытуцыях адмыслова не гаворыцца іншага, захоўвае права ўласнасьці сваёй маёмасьці і магчымасьць атрымаць яе назад пад умоваю захаваньня
канону 569». А канон 569 кажа, што маёмасьць такога законьніка не стаецца ўласнасьцю закону, а толькі распараджэньне ёю даручаецца гэтаму апошняму або староньняй асобе, выбранай уласьнікам. Айцец Абрантовіч перадаў дом у Наваградку нашаму закону для карыстаньня, а не ва ўласнасьць. Той самы 569 канон кажа пра тэстамэнт. Айцец Абрантовіч такі тэстамэнт зрабіў, як я згадваў у маіх папярэдніх лістах. У марыянскіх канстытуцыях няма ніякага адхіленьня ад канонаў Каталіцкай Царквы.
Яснавяльможная Пані Княгіня з гэтых цытатаў або на судзе пераканаецца, што наш закон права ўласнасьці на маёмасьць а. Абрантовіча ня мае, таму гэтага права нікому ня можа перадаць. Калі а. Лорэк, С. М.59 або іншыя паважаныя айцы з закону сьвятароў місіянэраў (лазарыстаў) маюць іншыя погляды, дык дзеяньні, ім адпаведныя, могуць толькі выклікаць непатрэбныя судовыя выдаткі, бо абавязак Марыянскай Генэральнай рады, а таксама і мой, прытрымлівацца юрыдычных нормаў, якімі кіруюцца ў Каталіцкай Царкве, што я і раблю“.
Княгіня зразумела, што пад покрывам нормаў кананічнага права хаваецца тое, за што дакараў Хрыстос фарысэяў: „Добра ўмееце адхіляць прыказаньні Божыя, каб захаваць вашыя пераказы11 (Мк 7:9). Таму цалкам зразумелы тон ейнага апошняга ліста Бучысу ад 4 лістапада: „Права кананічнага ня ведаю, але ў жыцьці бачыла шмат ашуканцаў, якіх спрытны габрэй адвакат ратаваў ад катаргі пры дапамозе перакруча-
59 С. М. (Congregatio Missionum): закон сьвятароў місіянэраў, заснаваны ў 1624 г. у Францыі, звычайна вядомы пад імем „лазарыстаў".
ных на розныя лады тэкстаў з Кодэксу. Для мяне і для многіх асобаў, якім я распавяла пра паводзіны аа. Абрантовіча і Цікоты, у сьвятле сёмага прыказаньня60 справа зусім ясная. Наагул, учынак, які патрабуе для доказу сваёй нявіннасьці доўгіх і вытанчаных тлумачэньняў, ёсьць падазроны. Людзі сумленныя ня маюць патрэбы ў красамоўных аргумэнтах. Мяркую, што далейшая між намі карэспандэнцыя да нічога не давядзе. Далучаю словы пашаны, належнае Вашай Эксцэленцыі. М. Радзівіл“.
Лісты Бучыса, асабліва апошні, пакідаюць супярэчлівае ўражаньне. Здавалася б, перад афармленьнем дарчага запісу элемэнтарнае пачуцьцё справядлівасьці вымагае ўпэўніцца, ці асоба, якая робіць дар, мае на гэта права. У Бучыса ж адзіны клопат: аформіць усё згодна з нормамі кананічнага права. Ён ухіляецца ад простага адказу на патрабаваньні княгіні і хаваецца за шматслоўнымі разважаньнямі пра рэчы, якія не датычацца справы. Ягоныя выказваньні пра захаваньне волі ахвярадаўцы і падзяка за шчодры дар для „сьціплага закону" марыянаў гучаць як зьдзек61.
60 Сёмае прыказаньне Божае кажа: „Не крадзі“.
61 Пялінак (гл. зноску №78) піша: „Пасьля доўгіх безвыніковых спрэчак з марыянамі, расчараваная гіерархіяй Касьцёлу і Лігай Нацыяў... Магдалена Радзівіл кідае на шалі апошняе сваё патрабаваньне: вярнуць укладзеныя ў Друю грошы, галоўным чынам (так у тэксьце! — A. Н.), выручаныя за калье“. Княгіня мела ўсе падставы расчаравацца ў марыянах, але адкуль Пялінак узяў, што яна была „расчараваная гіерархіяй Касьцёлу“ (пакінем Лігу Нацыяў у супакоі!)? Словы „галоўным чынам“ ствараюць уражаньне, быццам княгіня, апрача грошай, атрыманых з продажу калье, дамагалася звароту нейкіх іншых сродкаў, „укладзеных у Друю“. На жаль, Пялінак ня кажа, якіх канкрэтна. Наагул ён нама-
Забыўшыся, відаць, на ўласнае цьверджаньне, што маёмасьць законьніка пераходзіць ва ўласнасьць закону толькі на аснове тэстамэнту пасьля ягонай сьмерці, Бучыс прызнаецца, што з капіталу, запісанага Абрантовічам для марыянаў, карыстаюцца шэсьць студэнтаў у Рыме. Адзін з іх, Кашыра, належаў да рымскага (лацінскага) абраду. Іншыя вучыліся ў Русікуме. Студэнты гэтай установы мусілі даць абяцаньне Камісіі „Pro Russia", што прысьвецяць сваё жыцьцё працы сярод расейцаў62. Таму запэўненьне, быццам беларускія студэнты рыхтаваліся там для працы сярод „землякоў" згодна з мэтаю ахвяры княгіні Радзівіл, разыходзіцца
гаецца падаць дамаганьні княгіні як нейкую помсту за нанесеную ёй крыўду. Такім чынам ён кідае цень на ейную асобу.
62 Перад намі копія дакумэнту Камісіі „Pro Russia" на італьянскай мове ад 27 верасьня 1932 г., №229/32, падпісаная яе старшынём біскупам Дэрбіньі (d’Herbigny), у справе аднаго са студэнтаў, Казімера Урбановіча, які пакінуў Русікум і марыянаў: „...аб’яўляю, што, з віны самога Казімера Урбановіча, ня мае болып моцы абяцаньне, дадзенае ім перад тым, як ён быў прыняты ў Русікум, што жадае прысьвяціцца рэлігійнаму служэньню сярод расейцаў ва ўсходнім абрадзе (...dichiaro che, per la colpa dello stesso Casimiro Urbanowicz, non ha piu valore la promessa che egli ha fatto prima di essere ammesso ul Russicum, di volere cioe dedicarsi all’assistenza religiosa dei russi nel rito orientale)“. Другім прыкладам можа служыць пісаны па-лацінску ліст Бучыса да Цікоты ад 13 красавіка 1932 г. у справе Тамаша Падзявы, дзе сказана: „Тамаш Падзява тваімі стараньнямі быў прыняты ў калегію Русікум пад умоваю, што па сканчэньні навукі будзе працаваць для навяртаньня расейцаў (Thomas enim Podziawa Те agenie admissus est in Collegium Russicum ea conditione, ut absoluta studia convertendis russis adlaboret)“ (y абодвух выпадках вылучана мною. —А. Н.ў
66 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі з праўдаю. Між іншым, Бучыс, дзе можа, пазьбягае словаў „беларус", „беларускі", замяняючы іх рознымі „землякамі" (ziomki), „навакольным людам“ (lud окоUczny) і г. д. Што датычыцца саміх студэнтаў, то тры з іх у 1932 г. кінулі навуку і сышлі з Друйскага кляштару. Засталіся два — Тамаш Падзява і Казімер Найловіч. У 1935 г., як толькі яны скончылі навуку, іх адразу выслалі ў Манчжурыю працаваць сярод расейцаў. Там у 1943 г. Найловіч пакінуў сьвятарства і Каталіцкую Царкву і ўзяў шлюб у Праваслаўнай Царкве з разьведзенай расейкай. Тамаш Падзява пасьля савецкіх лягераў і доўгіх гадоў у Польшчы ў 1969 г. хворы трапіў нарэшце да беларусаў у Лёндан, дзе памёр у 1975 г.
Бучыс пісаў напрыканцы 1931 г. княгіні Радзівіл, што марыяне ня мелі права ўласнасьці на купленую Абрантовічам маёмасьць у Наваградку. Ён забыўся толькі згадаць адну дробязь: больш як за год да таго друйскія марыяне хацелі прадаць гэтую маёмасьць, на якую ня мелі права ўласнасьці, законьніцам сёстрам назарэтанкам. Да продажу не дайшло толькі таму, што не змаглі пагадзіцца ў цане. Цікота пісаў Бучысу 30 чэрвеня 1930 г.: „У справе ліста Маткі Генэральнай СС (г. зн. сёстраў. —АН) Найсьвяцейшай Сям’і з Назарэту пакорна паведамляю, што дня 30.VI еду ў Наваградак, каб разгледзець справу на месцы. Цана, якую я прасіў, — яшчэ даволі нізкая паводле наваградзкіх цэнаў, у параўнаньні з коштамі, патрэбнымі на будову. Ня ведаю, адкуль узялося ў Ш(аноўных) Сясьцёр перакананьне, што я хацеў 6000 (злотых, даляраў? —АН.),а потым паднёс да 7000, бо пра 6000 ніколі не было гутаркі. Нашыя абставіны настолькі цяжкія, што ня можам рабіць ніякіх саступак“.