Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі
Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
Відаць, аднак, Бучыс не адчуваў сябе так самаўпэўнена, як можна меркаваць з тону ягоных лістоў да княгіні Радзівіл. 13 лістапада 1931 г. ён пісаў Абрантовічу ў Харбін: „3 продажам дому ў Наваградку могуць быць цяжкасьці. Княгіня Магдалена Радзівіл дамагаецца звароту ўсяго, што яна дала Вялебнаму Айцу, кажучы, што (ейная) ахвяра выкарыстаная не на тую мэту, на якую прызначалася. Я ёй адказаў, што айцы марыяне ня могуць зьвярнуць ёй таго, што яна дала айцу Абрантовічу, бо ня маюць права ўласнасьці. Апрача таго, я назваў прозьвішчы клерыкаў, якія вучацца якраз з той мэтаю, на якую прызначалася ахвяраваньне. Княгіня ў апошнім лісьце абазвала мяне габрэйскім жулікам. На гэты ліст я нічога не адказаў“.
Абрантовіч, як некалі ў выпадку „тэстамэнту“, адрэагаваў імгненна: 17 лістапада 1931 г. ён падпісаў дакумэнт на лацінскай мове, якім зракаўся „ў рукі а. Андрэя Цікоты, старэйшага Друі, усіх маіх правоў, якія датычаць дому і агароду пры Агародным завулку №5 у горадзе Наваградку (Польшча)“. У 1933 г. дом прадалі нейкаму Садоўскаму, які яшчэ ў 1938 г. скардзіўся на ня сплочаныя марыянамі падаткі. Невядома, што сталася з грашыма, атрыманымі з продажу. Найхутчэй, яны пайшлі на куплю студэнцкага дому ў Вільні на вуліцы Жыгімонта, 2463.
63 3 ліста айцоў А. Цікоты, Я. Дашуты і К. Смулькі (два апошнія былі сябрамі Рады Друйскага кляштару) ад 14 чэрвеня 1933 г. да намесьніка генэрала марыянаў a. К. Бранікоўскага відаць, што дом у Наваградку на той час ужо прададзены, і то ня вельмі выгодна: „Мы чакалі купца некалькі гадоў і той, хто яго купіў за параўнаўча малую цану, хацеў зусім адрачыся“. Далей аўтары ліста пішуць пра тры магчымыя спосабы выкарыстаць грошы, трэці з якіх меў на ўвазе
Апошні разьдзел у гэтай сумнай гісторыі — ліст а. Цікоты да княгіні і ейны адказ яму. 5 студзеня 1932 г., год пасьля таго, як Цікота атрымаў грошы ад біскупа Лазінскага, ён напісаў княгіні: „<...> курыя ў Пінску ў першым месяцы 1931 году была ласкавай выплаціць доўг <...>. Хаця, калі я асабіста быў у Годэсбэргу, інфармаваў Княгіню Пані, як гэтымі грашыма распараджаюся, сёньня яшчэ раз хачу пацьвердзіць, што пра ейную волю памятаю"64.
набыцьцё дому ў Вільні, які „ня толькі будзе служыць памяшканьнем для нашых студэнтаў, але таксама даваць нам сталы даход, без якога Друя ня зможа існаваць“. На думку Рады Друйскага кляштару, гэта была адзіная прымальная магчымасьць, бо іншыя „былі б самагубствам для Друі і не адпавядалі б прызначэньню наваградзкага аб’екту, які мусіў служыць крыніцаю невялікага, але сталага даходу".
64 Цытуецца паводле артыкулу Пялінка (гл. зноску №78). Між іншым Пялінак кажа, што ў сваім лісьце Цікота „паводле тагачасных этыкетных нормаў“ пацьвярджаў тое, пра што ён размаўляў з княгіняй пры сустрэчы. Відаць, гэтыя „этыкетныя нормы“ былі даволі гнуткія, калі Цікоту спатрэбілася паўтара гады, каб пацьвердзіць тое, пра што гаварыў з княгіняю ў жніўні 1930 г. Дарэчы, у той час Пінская курыя яшчэ не сплаціла грошай, пазычаных Абрантовічам Лазінскаму, і таму Цікота ня мог імі распараджацца, хіба толькі працэнтамі. Наагул Пялінак мае цяжкасьці з устанаўленьнем храналёгіі падзеяў і часта намагаецца, як кажуць ангельцы, паставіць воз сьпераду каня. Яго мучыць, напрыклад, такое пытаньне: „Ці ня дзіўна, што марыяне ў Рыме на генэральнай капітуле разглядаюць справу даўгоў Ордэну Магдалене Радзівіл, а Цікота ў той час піша поўныя падзякі лісты Княгіні Пані?“ Калі б ён зірнуў на даты, то ўбачыў бы, што Цікота пісаў свой ліст (а не лісты) не „ў той час“, калі капітула разглядала справу (30 кастрычніка 1931 г.), а на два месяцы пазьней (5 студзеня 1932 г).
Княгіня адказала 18 студзеня: „Каштоўнасьці, дадзеныя мною а. Абрантовічу ў 1917 г., трэба было прадаць, і сума, атрыманая з продажу, была праз мяне прызначаная выключна на стварэньне грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Рыме, без ніякага абмежаваньня нацыянальнасьці тых, хто б у ёй вучыўся.
Першым злоўжываньнем было пазычыць грошы на Пінскую сэмінарыю і хлусьліва запэўніць а. біскупа Лазінскага, што гэта робіцца з майго ведама і згоды. Далейшым ашуканствам было тое, што а. Абрантовіч пераконваўмяне ў Годэсбэргу, быццам няма надзеі пазычаныя грошы вярнуць. Трэцім актам гэтай несумленнай камэдыі быў г. зв. тэстамэнт а. Абрантовіча, на падставе якога грошы, што яму не належалі, былі запісаныя Старэйшаму [Przeiozonemu) Друйскаму, а таксама наказ а. біскупу Лазінскаму выплаціць крадзеныя сродкі. Калі б адміністратар маёнтку атрымаў ад уласьніка суму, каб паставіць сьвіран або хлеў, ён быў бы злодзеем, калі б пазычыў яе прыяцелю; a яшчэ горшым злодзеем, калі б гэтую суму, адабраўшы ад прыяцеля, выкарыстаў на мэту, іншую ад прызначанай. А той, хто распараджаецца крадзенымі грашыма, стаецца ўдзельнікам крадзяжу. Так вучыць Катэхізм згодна з цывільным правам, незалежна ад таго, ходзіць злачынца ў вопратцы сьвецкай ці духоўнай. Магдалена Радзівіл1'65.
65 Пялінак (гл. зноску №78) згадвае пра ліст Цікоты ад 28 сакавіка 1932 г., дзе той просіць княгіню даць яму магчымасьць сустрэцца з ёю, каб адказаць на ейныя закіды, якіх, паводле яго словаў, „ані кс. Абрантовіч, ані я не заслужылі". Але княгіня — што зусім зразумела — не захацела болып мець нічога супольнага з ім і іншымі асобамі, замешанымі ў афёры калье: ліст ад 18 студзеня 1932 г. быў ейным апошнім словам у гэтай справе.
* * *
Non mirari, non indignari, sed intelligere. He зьдзіўляцца, не абурацца, а зразумець — гэтыя словы з карэспандэнцыі між аа. Абрантовічам і Хвецькам варта памятаць усім.
На сёньня ўсе, хто меў дачыненьне да гэтай сумнай гісторыі, даўно сталі перад Найвышэйшым Судзьдзёю.
3 таго, што вядома пра а. Фабіяна Абрантовіча і Андрэя Цікоту, выглядае, што гэта былі ахвярныя сьвятары і сьвядомыя беларусы. Абодва памерлі пакутніцкай сьмерцю ў зьняволеньні, да канца застаўшыся вернымі Хрысту і Ягонай Царкве. Але ў беларускім нацыянальным і рэлігійным жыцьці яны адыгралі вельмі сьціплую ролю, і спадзяваньні, якія ўскладалі на іх у свой час беларусы, ня спраўдзіліся. Болып за тое, цяжка зразумець іхнія паводзіны ў дачыненьні да Магдалены Радзівіл. Чатыры гады княгіня цешылася думкаю, што нарэшце ейная ахвяра трапіла ў надзейныя рукі і яе выкарыстаюць згодна з першасным прызначэньнем. Ліст біскупа Лазінскага, з якога яна даведалася праўду, стаўся для яе цяжкім ударам, тым больш балючым, што нанесьлі яго беларускія сьвятары, якіх яна паважала і якім верыла.
Відаць, Абрантовіча і Цікоту асабліва не турбаваў маральны аспэкт іхняга ўчынку — галоўнае, яны ж маглі сказаць, што самі ня мелі з гэтага асабістай карысьці. Магчыма таксама, тут спрацаваў даволі пашыраны ў сваім часе, але маральна сумнеўны прынцып, так ясна выказаны Хвецькам: „Калі дароўшчыха рэч аддала, то яе рэч і права кончылася“. Зрэшты, для Магдалены Радзівіл у гэтым не было нічога новага. У свой час яна пісала Абрантовічу пра рэлігійных дзеячоў у Польшчы, якія „зусім не зважаюць на волю ахвярадаўцы і
дадзеныя на азначаную мэту грошы ўжываюць на нешта іншае без найменшага сораму“. Відаць, аднак, яна не чакала нічога падобнага ад беларускіх сьвятароў...
У Друйскім кляштары ніколі не было ўсходняга абраду. Усе сьвятары, якія яго прынялі, працавалі далёка за межамі Беларусі сярод расейцаў. У 1928 г. паехаў у Харбін Абрантовіч. У 1932 г. туды выслалі Германовіча, у 1935 г. — новавысьвячаных Падзяву і Найловіча. У 1933 г. Цікоту абралі генэралам закону марыянаў і ён выехаў у Рым. На ягонае месца прызначылі паляка Уладыслава Лысіка. Гэта быў пачатак канца беларускай Друі. У апошнія дні чэрвеня 1938 г. польскія ўлады, не бяз згоды ўладаў духоўных, выселілі з Друі апошніх беларускіх сьвятароў, а на пачатку ліпеня — клерыкаў. У Друі і ў студэнцкім доме ў Вільні на вуліцы Жыгімонта, 24 пасяліліся польскія марыяне. Клерык (пасьля біскуп) Чэслаў Сіповіч запісаў у студэнцкай марыянскай хроніцы, якую ён вёў: „У Друйскі дом прыехалі айцы марыяне палякі на чале з супэр’ёрам Э. Кулешай. Так жа ў Вільні пры Жыгімонта вул. будуць клерыкі з Польшчы і хадзіць будуць у віленскую сэмінарыю“. Праз два месяцы пасьля гэтага здарэньня, 1 верасьня 1938 г., а. Віктар Шутовіч пісаў а. Хрызастому Тарасэвічу ў Лайль каля Чыкага: „А марыянаў нашых у Друі і сьлед прастыў! Усё загладзілі, затушавалі, як быццам нічога там беларускага ніколі і не бывала. Двух палякаў з Варшавы прыехала і вядуць парахвію ў Друі чыста па-польску“66.
66 Пялінак (гл. зноску №78) піша: „Ня ведаю, ці можна гісторыю марыянаў у Друі скончыць сказам: «А марыянаў у Друі і сьлед прастыў, як быццам нічога беларускага там і не бывала», як гэта чыніць а. Аляксандар". Насамрэч гэты сказ напісаў у 1938 г. а. Віктар Шутовіч. Будучаму а. Аляксандру
Хочацца спадзявацца, што лёс літасьціва абышоўся з 77-гадовай княгіняй Радзівіл, якая жыла тады ў Швэйцарыі, і да яе не дайшла вестка пра тое, у чые рукі трапіла ўрэшце ейная ахвяра.
Можна сумнявацца, ці ў тагачасных палітычных абставінах праект княгіні Радзівіл удалося б зьдзейсьніць. Тым ня менш трэба было шукаць выйсьце, паспрабаваць зьмяніць сам праект, захаваўшы яго галоўную мэту. Напрыклад, замест заснаваньня сэмінарыі вызначыць стыпэндыі на ўзгадаваньне беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў у Грэцкай калегіі ў Рыме. Мітрапаліт Шаптыцкі, напэўна, не адмовіў бы ў дапамозе. Але на гэта патрабавалася згода княгіні і добрая воля ўсіх іншых зацікаўленых асобаў. Невядома, як бы паставілася Магдалена Радзівіл да такой прапановы. Затое можна пэўна сьцьвярджаць, што іншыя добрай волі ня выявілі...
Напрыканцы 20-х гг. мінулага стагодзьдзя лік тых, хто меў нейкае дачыненьне да „афёры калье“, значна павялічыўся, і таму цяжка было ўтрымаць яе ў сакрэце. Пачалі разыходзіцца цьмяныя чуткі пра „дар княгіні Радзівіл друйскім марыянам“. Аднак дакладныя факты па-ранейшаму ведалі толькі лічаныя зацікаўленыя асобы, якія са зразумелых прычынаў не сьпяшаліся іх агалошваць.
Увосень 1938 г. Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны і Беларускаму каталіцкаму выдавецтву ў Вільні давялося шукаць новае памяшканьне. 7 кастрычніка а. Адам Станкевіч пісаў выгнанаму з Вільні польскімі ўладамі айцу Язэпу Германовічу, які ў Варшаве чакаў