Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
Выглядае, што мітрапаліт Шаптыцкі паступіў карэктна, не жадаючы прымаць апошняга рашэньня, не выслухаўшы абодвух бакоў53. Між іншым, на месяц
53 Вельмі магчыма, што асьцярожны адказ мітрапаліта Шаптыцкага Хвецьку прадыктаваны прызначэньнем Абрантовіча ў Манчжурыю. Усе чакалі, што, калі а. Фабіян паедзе, яго
раней сам Абрантовіч быў у яго ў Львове, дзе першы раз служыў усходнюю літургію.
У камэдыі Дуніна-Марцінкевіча „Пінская шляхта" станавы прыстаў Кручкоў, прыехаўшы разьбіраць справу бойкі між двума шляхцюкамі і пакараўшы ўсіх вялікімі рублёвымі штрафамі „в пользу временного прнсутствня" (то бок паклаўшы іх сабе ў кішэню), не забыўся ўзяць з іх па тры капейкі міравых пошлінаў „да скарбу" (г. зн. дзяржавы). Міжволі прыходзіць на памяць гэты камічны эпізод, калі чытаеш ліст Цікоты (які ўжыў дар княгіні Радзівіл на свой Друйскі кляштар) да Абрантовіча ад 27 ліпеня 1928 г.: „Пішу я адгэтуль (ён быў у Марыямпалі ў Літве. — A. Н.) да Радзівіліхі. Якога ёй даць чалавека на пасрэдніка, сам ня знаю... Ты падумай, бо я ёй яшчэ аб гэтым пісаць ня буду. Напішу ёй аб сёстрах, няхай яна ім троха паможа. Для Найловіча канечне дастань <...> помач у Рыме, а не ад Радзівіліхі, бо ад яе я прашу помачы на выдавецтва. Я добра не зразумеў, на што гэты пасрэднік у Варшаве патрэбны. Ці на тое, каб скарэй грошы дастаў ад пленіпатэнта, ці каб зацёрці сьляды, што яна нам памагае“. Пад выдавецтвам, якое згадвае Цікота, мелася на думцы выданьне кнігі „Гісторыя сьвятая, або біблійная, Старога Закону" а. Вінцэнта
падвысяць да біскупскай годнасьці. Толькі амаль перад самым ад’ездам стала вядома, што Абрантовіч біскупам ня будзе. Каб крыху падсаладзіць горкую пілюлю, яму надалі ганаровы тытул архімандрыта. Пра рэакцыю на гэтую навіну можна меркаваць з ліста а. Уладыслава Талочкі ад 1 жніўня 1928 г.: „Сёньня раніцай даў мне Андрэй ліст... з весткамі пра далейшы лёс Айца. Я шчыра засмуціўся, бо весткі непамысныя: архімандрыт і Харбін! Гэта ж Рготоveatur, ut amoveatur\ (павышаецца, каб пазбыцца)“.
Гадлеўскага; а сёстры — законьніцы-эўхарысткі, якія мелі свой дом у Друі. Княгіня трымалася сваіх нязьменных поглядаў на новыя жаночыя законы, а з ліста Цікоты, відаць, не зусім добра зразумела, якую „гісторыю" напісаў Гадлеўскі. Таму 13 жніўня 1928 г. яна дала яму такі адказ: „Гісторыя — гэта прадмет, які залежыць ад поглядаў аўтара: інакш глядзіць на яе кансэрватар, інакш дэмакрат, а я ўпэўненая, што а. Гадлеўскі і я не глядзім на яе аднолькава, і таму адмаўляюся даць фонды для ейнага выданьня. Калі ж ідзе пра жаночы кляштар, дык, магчыма, некалі ён станецца аздобаю Царквы, але гэта музыка будучыні, а тым часам я буду лепш дапамагаць закону, які ўжо існуе каля 80 гадоў і дае багаты плён Перш чым даць гэты адказ, яна напісала Абрантовічу. 3 ягонага ліста ад 6 жніўня вынікае, што ён застаўся незадаволены ўчынкам Цікоты: „Р(адзівіліха) піша мне, што ты хочаш з пяску біч скруціць. Дужа пекнае і глыбокае пісьмо, але ня ведаю, што значыць гэты біч. Мусіць просьба памагчы сёстрам. Пасярэднік у В(аршаве) патрэбны, каб канцы былі ў вадзе <.„> Нешта я баюся, каб Ты Р(адзівіліхі) ня зразіў“. У лісьце ад 14 жніўня да Абрантовіча княгіня зноў вяртаецца да гэтай тэмы. Сярод іншага яна піша: „Я атрымала доўгі ліст ад а. Цікоты, які цешыць сябе надзеяю, якую я бачыла ў сотняў ксяндзоў у Каралеўстве (г. зн. у Польшчы. — A. Н.} у часе перасьледу законаў расейскім урадам. Кожны трэці вікары ўважаў сябе пакліканым быць заснавальнікам кляштару, зьбіраў спасярод сваіх духоўных дачок (penitentek) душы, што давалі надзею, і браўся за пісаньне канстытуцыяў (законных. —A. Н.). Кожны з тых, каго я сустракала, запэўніваў мяне, што ягоны статак вызначаецца духам пакоры і паслушэн-
ства і поўнасьцю розьніцца ад падобных статкаў у суседняй парафіі. Авечкі ж уважалі свайго «ойчаньку» за сьвятога, і атрымлівалася таварыства ўзаемнага захапленьня (wzajemnej adoracji) Я ня мела сьмеласьці абліць вадою ягоны (г. зн. Цікотаў. —A Н) энтузіязм, але адмовілася дапамагчы ў гэтым мала пэрспэктыўным экспэрымэнце". Да Абрантовіча ліст дайшоў у Марсэлі, калі той сядаў на карабель, каб плыць у Шанхай. Ён адаслаў яго 28 жніўня Цікоту са сваімі заўвагамі: „Гэты ліст, каторы атрымаў у Марсыліі, але забыўся выслаць, пасылаю заўтра з Порт-Саіду для характарыстыкі нашай кн(ягіні). Яна мае некаторыя свае погляды, каторых нічым не разаб’еш. Нп. яна тож ніколі ня хоча памагчы маладзёжы ў сярэдніх школах, а ў вышэйшых так. Каб яе ня зразіць, трэба старацца не папасьці на яе idee fixe, а пераконваць яе значыць oleum et operam perdere (змарнаваць алей і справу)“54.
Адхіленьне Цікотавай просьбы не азначала, што княгіня Радзівіл адмаўлялася дапамагаць увогуле. 5 студзеня 1929 г. яна выслала Цікоту трыста польскіх злотых з пажаданьнем, каб ён выкарыстаў іх на „якія-колечы патрэбы нашага народу“. Былі і іншыя ахвяраваньні: 6 лістапада 1929 г. Цікота атрымаў ад княгіні 300, a 8 ліпеня 1930 г. — 500 нямецкіх марак. Між іншым, увосень 1929 г. Цікота езьдзіў да княгіні Радзівіл у Годэсбэрг, і, як ён піша ў лісьце да Бучыса ад 21 кастрычніка, там яго „прымалі вельмі гасьцінна і сардэчна". Другі раз Цікота адведаў яе ў канцы жніўня 1930 г.
24 жніўня 1928 г. Абрантовіч у Марсэлі сеў на карабель, які плыў у Шанхай. 3 ягоным ад’ездам справа калье прыціхла, але ненадоўга. У верасьні 1930 г.
54 Тут, напэўна, згадка пра прыпавесьць пра мудрых і неразумных дзеваў [Мц 25:1-12],
58 А. Надсан. Княгімя Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі мінуў тэрмін пазыкі, дадзенай біскупу Лазінскаму. Адаслаўшы на пачатку 1931 г., згодна з наказам Абрантовіча, грошы друйскім марыянам55, біскуп у добрай веры захацеў зрабіць прыемнасьць Магдалене Радзівіл (ён ужо тады ведаў, найхутчэй ад Хвецькі, прозьвішча дабрадзейкі) і падзякаваць за дапамогу ў адбудове сэмінарыі. Княгіня адказала ў лісьце ад 13 красавіка 1931 г.: „У 1917 ці 1918 г. (даты ня памятаю) я дала сьв. пам. а. Будзьку брыльянтавы нашыйнік і адзін брыльянт вялікай вартасьці, якія належала аддаць аа. Абрантовічу і Хвецьку, каб тыя іх прадалі і скарысталі на заснаваньне ў Рыме беларускай грэкаўніяцкай калегіі. Пра гэта, апрача сп. Рамана Скірмунта, ніхто не павінен быў ведаць. Пра лёс гэтых каштоўнасьцяў я даведалася толькі ў 1926 (а можа, 1927) г. у Гэрмсдорфе з ліста а. Абрантовіча, які паведамляў мне, што на атрыманыя грошы збудавалі ў Пінску сэмінарыю, здымак якой ён далучыў. Пасьля прыйшоў ліст ад а. Хвецькі з пратэстам супраць скарыстаньня а. Абрантовічам грошай, бо ён патрабаваў іх на Люблінскую сэмінарыю. Пра тое, каб у гэтай справе нейкі голас мела я, ні адзін, ні другі з гэтых сьвятароў, пакліканых узгадоўваць духоўную моладзь, відавочна ня меў уяўленьня. Ніякіх камэнтароў не дадаю, толькі заўвагу, што такое самае ўяўленьне мае, напэўна, і а. Цікота, калі забраў доўг ад Вашай Эксцэленцыі, нічога мне пра гэта не сказаўшы, пра што я даведва-
55 Марыянін айцец Вячаслаў Пялінак у сваім адказе на мой артыкул „Таямніца брыльянтавага калье Магдалены Радзівіл" (гл. зноску №77), піша, што Лазінскі „выслаў апошнюю суму доўгу а. Цікоту ў Друю“ (гл. зноску №78). Насамрэч ён зьвярнуў усю суму, бо раней плаціў толькі працэнты.
юся толькі цяпер з ліста Эксцэленцыі56. Пра паводзіны а. Абрантовіча я гаварыла а. Бучысу, які ня быў ім захоплены. Таму не магу прыняць словаў удзячнасьці за дапамогу ў заснаваньні Пінскай сэмінарыі, бо гэта адбылося без майго ведама“.
Хочучы, відаць, давесьці справу да канца, 7 жніўня 1931 г. княгіня напісала біскупу Пятру (Францішку) Бучысу, генэральнаму кіраўніку закону айцоў марыянаў, ліст наступнага зьместу: „У 1917—1918 гг., калі я жыла ў Менску, я даручыла аа. Абрантовічу, Хвецьку і Будзьку брыльянтавы нашыйнік вялікай вартасьці і пярсьцёнак з вялікім брыльянтам дзеля таго, каб пасьля продажу гэтых рэчаў суму, за іх атрыманую, скарыстаць на справу навучальнай установы ў Рыме, у якой маглі б узгадоўвацца маладыя людзі на сьвятароў каталіцкага ўсходняга абраду, прызначаныя для навучаньня і пашырэньня сьв. Веры сярод беларускага народу на беларускай мове. Даведваюся з ліста а. біскупа Лазінскага, што частку сумы, атрыманай з продажу каштоўнасьцяў, якую а. Абрантовіч яму пазычыў і якую а. біскуп акрэсьлівае крутлай сумаю ў 12000 даляраў, на загад а. Абрантовіча пераслалі ў касу аа. марыянаў паўтара ці два гады таму назад. Паколькі гро-
56 Пялінак у артыкуле „Калье Магдалены Радзівіл" (гл. зноску №78) піша: „Тое, што княгіня ня ведала аб звароце доўгу а. Цікоту Пінскай курыяй, — чарговая няпраўда з артыкулу а. Надсона“. Інакш кажучы, а. Надсан схлусіў, і то ня першы раз, бо толькі так можна зразумець словы Пялінка „чарговая няпраўда". Тым часам а. Надсан толькі прывёў вытрымкі з ліста княгіні Радзівіл да біскупа Лазінскага, дзе сярод іншага яна пісала, што Цікота „забраў доўг ад Вашай Эксцэленцыі, нічога мне пра гэта не сказаўшы, пра што я даведваюся толькі з ліста Эксцэленцыі".
шы тыя мелі і маюць іншае прызначэньне, прашу ласкава вярнуць іх на працягу трох месяцаў. Іначай я аддам гэтую справу ў рукі Яго Эмінэнцыі а. кардынала ван Россума, прэфэкта Прапаганды57 ў Рыме“.
Бучыс адказаў 4 верасьня даволі доўгім лістом. Сказаўшы спачатку, што маёмасьць законьніка стаецца ўласнасьцю закону толькі пасьля ягонай сьмерці на падставе тэстамэнту, ён далей супярэчыць сам сабе: „Цяпер ведаю, што а. Абрантовіч ня мае ніякай асабістай карысьці з вышэй згаданай маёмасьці. Даходы з дому і капіталу, а можа, і сам капітал, ідуць на аплату ўзгадаваньня маладых клерыкаў і асьпірантаў беларускага паходжаньня. У 1930/31 школьным годзе шэсьць з іх вучыліся ў Рыме. Вось іхнія імёны: Казімер Найловіч, Тамаш Падзява, Мартын Зданюкевіч, Ян Вайноўскі, Казімер Урбановіч і Юры Кашыра. Пяць першых вучацца ва ўсходнім абрадзе і склалі фармальна пісьмовае абяцаньне, што прысьвецяць сваё жыцьцё справе навяртаньня некаталіцкіх землякоў58 гэтага самага абраду ў межах Полыпчы або па-за імі згодна з загадам Апостальскага Пасаду“.
На завяршэньне Бучыс піша: „Да гэтага часу я меў уражаньне, што а. Абрантовіч і ягоныя прыяцелі аа. марыяне з Друі ад усяго сэрца, шчыра і пасьпяхова служаць духоўным патрэбам навакольнага люду. Ліст Найшаноўнейшай Пані Княгіні, здаецца, абапіраецца на іншыя меркаваньні. Паколькі мне нельга за-