Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі  Аляксандар Надсан

Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Аляксандар Надсан
Памер: 112с.
Мінск 2009
18.21 МБ
22 Poczopko Р. Kaplan unicki rodem z Wilenszczyzny, Jablonna, 1999, s. 7.
Вільня, старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, на пачатку XX ст. сталася цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэньня. У 1906 г. там пачала выходзіць газэта Наша Ніва, якая дала назву цэламу пэрыяду ў гісторыі Беларусі. Каля выданьня згуртаваліся найлепшыя беларускія нацыянальныя сілы. Дзякуючы іхнім высілкам беларуская ідэя пачала пранікаць у вёскі і ахопліваць усё шырэйшыя колы насельніцтва. На Віленшчыне яно ў сваёй бальшыні належала да Каталіцкай Царквы, таму беларускі рух меў бы большы посьпех, калі б яго падтрымалі каталіцкія царкоўныя ўлады. На жаль, гэтага ня здарылася. Формула „праваслаўны — расеец, каталік — паляк“, уведзеная расейскім урадам у XIX ст., прыйшлася ім даспадобы, і яны рабілі ўсё, каб захаваць у сваёй дыяцэзіі польскасьць Каталіцкай Царквы. Польскі дух панаваў і ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, дзе рыхтавалася да сьвятарства нямала сыноў беларускай вёскі. Адзін з іх, Адам Станкевіч, так пісаў пра сваю alma mater: „Вось жа гэткаму служэньню і каталіцтву і польскасьці аказала вялізныя ўслугі і Каталіцкая духоўная сэмінарыя ў Вільні, якая на працягу якога паўвеку была цьвярдыняй ня толькі каталіцтва, але ня менш, калі ня больш, і цьвярдыняй польскасьці. Дык зразумелая рэч, што беларускі рух, які пачаў паказвацца асабліва ярка ад самага пачатку XX ст., у мурох гэтай сэмінарыі прыхільна спатканы быць ня мог“23. Усё ж, нягледзячы на цяжкасьці, у першым дзесяцігодзьдзі XX ст. з гэтай установы выйшла некалькі выдатных беларускіх сьвятароў, сярод іх Ян Семашкевіч (паэта Янка Быліна) і Уладыслаў Талочка. Становішча паправілася, калі ў 1910 г. у сэмінарыю прыйшоў Адам Станкевіч, ужо
23 Stankievic A. Bielaruski chryscijanski ruch, Vilnia, 1939, s. 58.
тады сьвядомы беларус. Праз год яму ўдалося зарганізаваць сярод сэмінарыстаў беларускі гурток і дабіцца, каб яго прызналі сэмінарыйныя ўлады. Да гуртка належалі такія вядомыя будучыя беларускія сьвятары, як Язэп Рэшаць, Канстантын Стаповіч (паэта Казімер Сваяк), Язэп Дашута, Андрэй Цікота і інш.
Некаторыя выпускнікі Віленскай сэмінарыі звычайна ўжо сьвятарамі або дыяканамі ехалі ў Пецярбург у Каталіцкую духоўную акадэмію — адзіную ва ўсёй Расейскай імпэрыі каталіцкую ўстанову ўнівэрсытэцкага тыпу, якая мела права даваць навуковую ступень кандыдата багаслоўя. Там яны сустракаліся з калегамі з Магілёўскай духоўнай сэмінарыі ў Пецярбурзе — кандыдатамі на сьвятарскі стан з Меншчыны, Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Але трапляліся таксама і выхадцы з Віленшчыны, якія з тых ці іншых прычынаў не змаглі паступіць у Віленскую сэмінарыю. Такім быў Аляксандар Астрамовіч (паэта Андрэй Зязюля) родам з Ашмяншчыны; Францішак Будзька з вёскі Вазноўшчына каля Будслава, якога вельмі паважала Магдалена Радзівіл; а таксама Люцыян Хвецька з Сакольшчыны, які, адвучыўшыся ў акадэміі, вярнуўся ў сваю старую сэмінарыю прафэсарам літургікі. Большасьць, аднак, беларускіх сэмінарыстаў паходзіла з Магілёўскай і Менскай дыяцэзіяў. Сярод іх варта прыгадаць Фабіяна Абрантовіча — пасьля далейшай навукі ў акадэміі і Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі яго прызначылі прафэсарам філязофіі ў ягонай сэмінарыі. Яго вучнямі былі будучы біскуп і апостальскі адміністратар Менскі і Магілёўскі Баляслаў Слоскан, сьвятары Язэп Барадзюля, Пётра Татарыновіч і інш.
У Пецярбуржскай духоўнай акадэміі вучыліся студэнты з усіх каталіцкіх дыяцэзіяў Расейскай імпэрыі:
Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне 19 латышы, летувісы, балцкія і паволжскія немцы і палякі. У гэткім шматнацыянальным асяродзьдзі беларусы не выклікалі ні ў кога асаблівага зьдзіўленьня. Трапляліся беларусы і сярод настаўнікаў акадэміі: а. Язэп Белагаловы (нар. у 1883 г.; загінуў у савецкай турме прыблізна ў 1928 г.) быў прафэсарам кананічнага права, а грэцкую мову выкладаў Браніслаў Эпімах-Шыпіла. У 1912 г. з ініцыятывы тады яшчэ студэнта Люцыяна Хвецькі паўстаў беларускі студэнцкі гурток, які праіснаваў аж да закрыцьця акадэміі камуністамі ў 1918 г. Да гуртка ў розныя гады належалі, апрача вышэйзгаданага Хвецькі, такія вядомыя будучыя беларускія рэлігійныя дзеячы, як Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Андрэй Цікота, Віктар Шутовіч, Антон Неманцэвіч, Міхал Пятроўскі і інш.
Магдалена Радзівіл трымала сувязь з беларускімі сьвятарамі і студэнтамі ў Пецярбурзе. Сярод іншага яна дапамагла акадэмічнаму гуртку заснаваць сваю бібліятэку. Вось што піша пра гэта Адам Станкевіч: „Княгіня М. Радзівіл падарыла 100 рублёў на бібліятэку. Бібліятэка сапраўды была заложаная. Быў у ёй даволі значны лік кніг з галіны беларусазнаўства, і то кніг часта даволі цэнных“24.
Студэнты акадэміі вучыліся часта за свой кошт, і многія з іх не маглі завершыць адукацыю, бо ім не хапала грошай. Часам сустракаюцца зьвесткі, што Магдалена Радзівіл дапамагала беларускім студэнтам. Ускосным доказам можа служыць ліст Фабіяна Абрантовіча Андрэю Цікоту ад 28 жніўня 1928 г., у якім ён піша: „Яна (г. зн. Магдалена Радзівіл. —А. Н.') мае некаторыя свае погляды, каторых нічым не разаб’еш. Нп. яна тож ніколі ня хоча памагчы маладзёжы ў сярэдніх
24 Stankievic A. Bielaruski... (гл. зноску №23), s. 66.
20 А. Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі школах, а ў вышэйшых так“. Вельмі магчыма, што княгіня дапамагала некаторым студэнтам акадэміі.
3	ростам беларускай нацыянальнай сьвядомасьці пачала адчувацца патрэба ў рэлігійнай літаратуры на роднай мове. Шмат у гэтай галіне зрабіў айцец Францішак Будзька. У 1907 г. у ягоным перакладзе з польскай мовы зьявіўся Кароткі катэхізм Філяхоўскага. Хоць кніга выйшла ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты, дзе друкавалася газэта Наша Ніва, царкоўны дазвол, г. зв. imprimatur, даў 24 студзеня 1907 г. у Пецярбурзе пралат (пасьля біскуп) Сьцяпан Данісевіч, беларус, які некалькі разоў кіраваў Магілёўскай дыяцэзіяй, калі там пуставаў архібіскупскі пасад. Гэты факт ясна сьведчыць пра розьніцу ў стаўленьні да беларусаў з боку вышэйшых каталіцкіх духоўных уладаў у Вільні і Пецярбурзе. Дарэчы, апроч Катэхізму, Данісевіч даў дазвол на друк кнігі Кароткая гісторыя сьвятая Шустара таксама ў перакладзе Будзькі. Гэтае выданьне, аднак, пабачыла сьвет толькі ў 1914 г. у Пецярбурзе. Вельмі магчыма, што на яго не ставала сродкаў. Дапамагла Магдалена Радзівіл. Праз пятнаццаць гадоў, 29 студзеня 1929 г., яна пісала Цікоту: „Дзівіць мяне, што няма Старога і Новага Запаветаў на беларускай мове, бо я дала незабыўнай памяці а. Будзьку грошы на іхняе выданьне і атрымала ад яго камплект гэтых кніжак". Тут, несумненна, мелася на ўвазе ня Біблія, а Гісторыя Шустара.
У 1913 г. у Вільні пачала выходзіць тыднёвая каталіцкая газэта Беларус. 3 ініцыятывай стварыць яе выступілі, напэўна, два няўрымсьлівыя беларускія сьвятары — Францішак Будзька і Аляксандар Астрамовіч (паэта Андрэй Зязюля)25. Афіцыйна, аднак, у рэдак-
25 Паводле а. Адама Станкевіча, „Беларуская каталіцкая газэта Беларус, што выходзіла ў Вільні (1913—1915), паўстала
цыю яны не ўваходзілі. Адной з прычынаў, несумненна, было непрыхільнае стаўленьне віленскіх духоўных уладаў да беларусаў. Справу ўскладняла і тое, што абодва сьвятары належалі да Магілёўскай, а не Віленскай дыяцэзіі. Першым рэдактарам газэты стаў былы сэмінарыст Антон Бычкоўскі, а на пачатку 1914 г. яго зьмяніў іншы колішні сэмінарыст Баляслаў Пачопка. Сябрамі рэдакцыі былі Антон Лявіцкі (пісьменьнік Ядвігін Ш.) і Ян Пазьняк.
Беларус меў на мэце задаволіць духоўныя патрэбы беларусаў каталікоў і абудзіць у іх нацыянальную сьвядомасьць. На старонках газэты часта закраналіся пытаньні рэлігійнага характару, якія не асьвятляла Наша Ніва — выданьне агульнанацыянальнага кірунку. Каб не насьцярожыць беларускіх каталікоў, звыклых да малітоўнікаў і рэлігійных кніжак, друкаваных „польскімі літарамі", Беларус выходзіў лацінкай. У газэту пісалі сьвятары Францішак Будзька, Аляксандар Астрамовіч (псэўданім Андрэй Зязюля), Гэнрык Бэта (псэўданім Г. Бярозка); дыякан Канстантын Стаповіч (Казімер Сваяк), клерыкі Ільдэфонс Бобіч (Пётра Просты) і Язэп Рэшаць з Рыму. Між іншым, Ільдэфонс Бобіч перад выездам з Рыму ўвесну 1914 г. быў на аўдыенцыі ў Папы сьвятога Пія X і атрымаў ад яго блаславеньне для рэдакцыі, супрацоўнікаў і чытачоў Беларуса. Гэтую радасную вестку падаў рэдактар Баляслаў Пачопка ў велікодным нумары ад 2 красавіка 1914 г. У артыкуле „Вялікае сьвята" ён адзначаў: „Для нас, беларусы-каталікі, гэта вялікая радасьць, бо з гэтага мы бачым, што найвышэйшы дастойнік Касьцёла сьвято-
такжа дзякуючы стараньням кс. Фр. Будзькі“ (гл. ягоную працу Rodnaja mova й sviatyniach, Vilnia, 1929, s. 78). Пра сувязь а. Астрамовіча з газэтай Беларус гл. зноску №26.
га, да каторага мы належым, Заступнік Хрыстуса на зямлі, глядзіць на справу нашу па-бацькоўску, што мы беларусы Айцу Сьвятому такія ж мілыя дзеці, як усе іншыя каталіцкія народы“. А праз два нумары, 24 красавіка, зьявіўся верш Андрэя Зязюлі „Айцу Сьвятому Піюсу Х-аму“, у якім аўтар дзякуе Папу:
Што ўчуў ты клік забытага народу I правы чын яго благаславіў, Што прывітаў зару яго адроду, I ўсім працаўніком адвагі ўліў.
Сярод іншых аўтараў, якія друкавалі свае творы ў Беларусе, варта прыгадаць Альбэрта Паўловіча, Альфонса Петрашкевіча, Язэпа Шпэта і інш. Аляксандар Прушынскі, лепш вядомы як паэта Алесь Гарун, у Беларусе пісаў пад псэўданімам А. Сумны. У нумары 22 ад 30.5.1914 г. надрукаваны ягоны верш „На прыміцыю кс. Г.“, у якім аўтар складае наступныя пажаданьні новаму сьвятару Вінцэнту Гадлеўскаму:
Дык будзь жа такім, як наш Збаўца: Ён мовы і вольнасьці даўца, Вучыў у тэй мове народу, 3 якога быў целам і родам.
Прыклад гэта вечны і ясны!..
Жыві жа, працуй і будзь шчасны!
У 1913 г. рэдакцыя Беларуса распачала выдаваць кніжкі рэлігійнага і культурнага зьместу. Выйшлі Некалькі слоў аб пакуце Францішка Будзькі, а таксама ў ягоным перакладзе Кароткае выясьненьне абрадаў Р. Каталіцкага Касьцёла Банчкоўскага; зборнік вершаў 3 роднага загону Андрэя Зязюлі і інш. Асобна трэба прыгадаць апрацаваны Баляславам Пачопкам і выдадзены ў 1915 г. першы грунтоўны малітоўнік на бела-
рускай мове Бог з намі (254 старонкі). Стасункі з віленскімі духоўнымі ўладамі складваліся, відаць, так, што дазвол на друк — imprimatur — даводзілася прасіць у Пецярбурзе. Цэнзарам малітоўніка быў а. Фабіян Абрантовіч.