• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    БеларускаЯ мемуарнаЯ бібліятэка
    Мікалай Маліноўскі
    KhM
    Мінск «Лімарыус» 2014
    УДК 94(476) ББК 63.3(4Бен)
    M19
    Серыя заснавана ў 2011 годзе
    Укладанне, прадмова, каментары і іменны паказальнік кандыдат філалагічных навук Аляксандр Фядута
    Навукова-выдавецкая рада:
    Вольга Гарбачова, Валянцін Голубеў, Ганна Запартыка, Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Мікола Нікалаеў, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, Лявон Юрэвіч
    ISBN 978-985-6968-39-9
    ©ФядутаА, I., укладанне, прадмова,
    каментары, іменны паказальнік, 2014
    © Кісялёва Я. М., пераклад, 2014
    © ТАА «Лімарыус», 2014
    СЛЯПЫ УГЛЯДАЕЦЦА У МІНУЛАЕ
    Мікалай Маліноўскі і яго мемуары
    Ён пачаў дыктаваць свае ўспаміны тады, калі быў ужо не толькі стары, але і амаль сляпы. Украінскі гісторык і пісьменнік Мікалай Кастамараў, які сустракаўся з ім падчас свайго наведвання Вільні ў 1862 годзе, так характарызаваў яго ў «Аўтабіяграфіі»: «Мэлйновскйй был старйк лет семйдеся™ с больнымй глазамй, совершенный кандйдат на слепоту, которая й постйгла его спустя несколько лет. Он был знаток польской й лйтовской йсторйй, старйнного польского права й древностей; в свойх сужденйях отлйчался беспрйстрастйем й трезвым взглядом на старйну. Ему не по душе былй обычные польской лйтературе самовосхваленне й пустое рнторство. “У нас, — говорйл он, — то беда, что за какую йсторяческую княгу нй возьмйсь, все военачальнмкй — храбрые полководцы, все сенаторы — велйкйе государственные умы, все духовные — образцы хрйстаанскйх добродетелей й, наконец, весь польскнй народ — самый честный й беспорочный в мйре: такйм йсторйям благоразумный чйтатель не может верять, зная, что человек роднтся co слабостямм й самый добродетельный не может быть йзьят от какнх бы то нй было пороков”. К польскйм мечтанйям о восстановленйй старой незавйСймостй он относйлся с презрнтельным сожаленйем, заявляя сознанйе, что Польша погябла безвозвратно, потому что дошла до такого положенйя, в котором не могла сушествовать. За то й патрйоты не любялй его й даже рассказывалй, что на его жйзнй лежало какое-то страшное преступное дело отравленйя одной знатной госпожй»'.
    Кастамараў крыху памыліўся. У 1862-м Мікалаю Маліноўскаму было шэсцьдзесят тры. Яшчэ праз тры гады, хворы
    ' Гл.: Костомаров Н. 14. Автобяографня // Костомаров Н. й. Ясторнческме провзведенмя. Автобкографмя. Кнев, 1990. С. 580—581.
    і зусім аслеплы, ён памрэ. У мінулым засталіся праца па выданні першакрыніц па гісторыі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, служба ў Радзівілаўскай камісіі, дзе яго талент архівіста спатрэбіўся, каб упарадкаваць заблытаныя спадчынныя справы знакамітага магнацкага роду. Зроблена было шмат. Бракавала апошняга штрыха ў партрэце: чалавек, які жыў насычаным жыццём, абавязаны пакінуць успаміны.
    I з’явіўся рукапіс, які чакаў сваёй публікацыі амаль паўстагоддзя, — кніга ўспамінаў Мікалая Маліноўскага. Уласна кажучы, так, асабліва не мудрагелячы, і назваў яе першы публікатар — вядомы польскі гісторыклітаратуры ЮзафТраццяк'. Жанр супаў з жыццёвымі абставінамі: сляпы гісторык менавіта ўспамінае. Ён не можа пісаць, таму дыктуе мемуары суразмоўцу — магчыма, Зоф’і Кіркор, якая і захавала рукапіс, каб пасля перадаць у Ягелонскую бібліятэку.
    Маліноўскаму было што ўспомніць.
    Будучы гісторык нарадзіўся 10 лістапада 1799 года ў вёсцы Махноўка Брацлаўскага павета, ва Украіне, у небагатай шляхецкай сям’і. Пасля заканчэння Вінніцкай гімназіі ён у 1821 годзе паступае ў Віленскі ўніверсітэт — найбуйнейшую навучальную ўстанову на тэрыторыі Расійскай імперыі, дзе можна атрымаць адукацыю на роднай польскай мове.
    Маліноўскаму пашчасціла з настаўнікамі. Лаціну і антычных аўтараў выкладаў Готфрыд Эрнест Гродэк, прычым Маліноўскі быў ягоным улюбёнцам. Навыкі бібліяграфічных штудый і любоў да гісторыі прывіваў Іаахім Лялевель, бліскучы лектар, адзін з найвыдатнейшых гістарычных мысляроў эпохі, будучы лідар левага крыла паўстанцаў 1830—1831 гадоў. Нарэшце, Маліноўскі блізка сышоўся з прафесарам рускай літаратуры Іванам Лабойкам, у якога быў свой інтарэс: узяўшы да сябе кватарантам студэнта Маліноўскага, Лабойка пачаў вучыцца ў яго польскай мове «й учнлся дотоле, поколе прнвык говорнть н пнсать свободно н правнльно»**.
    Гл.: Mikolaja Malinowskiego KsiQga Wspomnien. Krakow, 1907.
    Лобойко 14. H. Мон воспомннанмя// Вмльна 1823—1824: Перекресткм памятн. Мннск, 2008. С. 125.
    Працэс навучання аказаўся узаемным: не толькі Лабойка вучыўся ў Маліноўскага польскай мове, але і Маліноўскі ўдасканальваў свае пазнанні ў рускай. Пазней яму гэта спатрэбілася'.
    Маліноўскі, студэнт, які імкнецца не толькі да ведаў, але і да маральнага самаўдасканалення, заканамерна ўваходзіць у таемнае кола філарэтаў — таварыства, якое ставіла сваёй мэтай асвету і распаўсюджанне любові да дабра. У таварыстве, падзеленым на некалькі разрадаў, Маліноўскі становіцца кіраўніком так званага блакітнага разраду, які аб’ядноўваў маладых літаратараў. На гэтай пасадзе ён змяніў Яна Чачота і Юзафа Кавалеўскага. Чачоту наканавана было стаць выдатным беларуска-польскім паэтам і фалькларыстам, Кавалеўскаму — вядомым усходазнаўцам, даследчыкам Кітая і Манголіі, рэктарам Казанскага, а потым Варшаўскага ўніверсітэтаў. Прычым іх здольнасці, як сведчаць сучаснікі, былі заўважныя ўжо тады. Гэта азначае, што Мікалай Маліноўскі лічыўся годным прадстаўніком студэнцкай эліты Віленскага ўніверсітэта. Характарызуючы студэнтаў, арыштаваных па справе філаматаў, у тым ліку Маліноўскага, 1. М. Лабойка піша: «Онн превосходйлн всех другйх дарованйямй й первенствовалй во всех студенческнх собранвях»".
    Згодна з рашэннем следчай камісіі сенатара М. М. Навасільцава, што займалася таемнымі студэнцкімі таварыствамі, Маліноўскі быў арыштаваны (паміж 30 кастрычніка і 15 лістапада 1823 г.) і змешчаны ў віленскі (верагодна, бернардзінскі) манастыр'". Разам з тым ён не трапіў у спісы асуджаных да высылкі,
    ’ Зрэшты, і адбілася на пасмяротнай рэпутацыі: сучасны біеграф іншага ўніверсітэцкага настаўніка Маліноўскага, Г. Э. Гродэка, К. Мянжыньскі інкрымінуе яму мноства смяротных грахоў, улучна з тым, што Маліноўскі ў Пецярбургу знаходзіўся на добрым уліку ў таемнай паліцыі (дзякуючы свайму сяброўству з Булгарыным) і што яго нібыта, па пратэкцыі Івана Лабойкі (sic!), сваталі ў выхавацелі да вялікага князя. Гл.: M^zynski К. Gotfryd Ernest Groddeck. Profesor Adama Mickiewicza. Proba rewizji. Gdansk, 1974. S. 8-10 ibid.
    " Лобойко 14. H. Mon воспомннанмя// Впльна 1823-1824: Перекресткн памятм. С. 143.
    Гл.: Borowczyk Jerzy. Rekonstrukcja procesu filomatow i filaretdw 1823-1824. Poznan, 2003. S. 257.
    як Восіп Кавалеўскі, Францішак Малеўскі, Ануфрый Петрашкевіч, Цыпрыян Дашкевіч, Тамаш Зан. Юзаф Траццяк выказвае меркаванне: «можа, тут адыгралі нейкую ролю яго стасункі з прафесарам расійскай літаратуры Лабойкам»'. Сучасная даследчыца Малгажата Стольцман сцвярджае, што «вызваленнем <Маліноўскі> быў абавязаны намаганням Юзафа Завадскага, пад кіраўніцтвам якога збіраў матэрыялы для новага выдання ‘Тісторыі літаратуры польскай...” Бянткоўскага і другой часткі “Дзвюх бібліяграфічных кніг” Лялевеля»*”. Цалкам верагодна, што за свайго выхаванца прасілі абодва — і прафесар Лабойка, і кіраўнік універсітэцкага выдавецтва Завадскі. He трэба забываць пра тое, што менавіта хадайніцтва Лабойкі паспрыяла вызваленню іншага сябры таварыства філаматаў, Адама Міцкевіча, які адседзеў пад арыштам паўгода, але неўзабаве быў высланы ў расійскія губерні.
    Ёсць, праўда, і яшчэ адна версія, нічым, апрача здагадак, не падмацаваная. Будучы цесць Маліноўскага, віленскі аптэкар Ежы Гут, быў уплывовым дзеячам масонскай ложы «Гурлівы Ліцвін»: ён, бясспрэчна, мог задзейнічаць свае сувязі, каб палегчыць долю жаніха сваёй дачкі. Можна сказаць, што Маліноўскі выйшаў з бернардынскіх муроў амаль без усялякіх наступстваў: у адрозненне ад іншых удзельнікаў студэнцкіх арганізацый яго не аддалі ў салдаты і не выслалі ва ўнутраныя губерні. Аднак ён па ўласнай ініцыятыве накіроўваецца ў расійскую сталіцу.
    Неаднойчы гаварылася, што для маладых панічоў з Літвы і Кароннай Польшчы Пецярбург адкрываў велізарныя магчымасці. У параўнанні з ім і Варшава, і Вільня здаваліся правінцыйнымі. Імкнуліся быць бліжэй да трона Чацвярцінскія, Віяльгорскія, Ажароўскія, Салагубы, Патоцкія — тыя, каму народная нянавісць, якая праявілася падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, не давала спакойна спаць. За імі цягнуліся шматлікія сваякі, набліжаныя асобы, прыслужнікі. I вось
    Гл.: Tretiak J. Od wydawcy // Mikolaja Malinowskiego Ksi^ga Wspomnieri. S. 2-3.
    Гл.: Stolzman Maigorzata. Nigdy od ciebie, Miasto...: Dzieje kultury wilenskiej lat mi^dzypowstaniowych (1832-1863). Olsztyn, 1987. S. 47.
    такім чынам у Пецярбургу сфармавалася немалая польская калонія, дзе, натуральна, былі свае нізы і вярхі.
    Асобна трэба весці гаворку пра дзеячаў мастацтва — мастакоў, музыкаў, літаратараў. Атрымаўшы прызнанне на радзіме (у Царстве Польскім і Літве) і пэўную вядомасць у Еўропе, яны вярталіся ў імперыю і, зразумела, спяшаліся ў сталіцу. Аляксандр Арлоўскі становіцца прыдворным мастаком вялікага князя Канстанціна Паўлавіча, а піяністка Марыя Шыманоўская атрымлівае статус прыдворнай піяністкі.
    Вялікі горад — вялікія магчымасці. Маліноўскі гэта разумее. I ў 1826 годзе ён накіроўваецца ў Пецярбург, суправаджаючы сына Ежы Гута — што ўскосна пацвярджае версію пра масонскі след у яго вызваленні з-пад следства. Неўзабаве Эдвард Гут вяртаецца ў Вільню, а Маліноўскі застаецца ў Пецярбургу. Вядомы цяпер і яго тагачасны адрас, які ён паведамляе ў лісце Юзафу Завадскаму: «Адрас: Мікалаю Іванавічу Маліноўскаму, у Калегіях, у кватэры сп. прафесара Сянкоўскага, Васільеўскі востраў»’.
    Фактычна гэта культурны цэнтр Пецярбурга. У гістарычным будынку пятроўскіх Дванаццаці Калегій, пабудаваным пад кіраўніцтвам Дамініка Трэзіні, з 1804 года размяшчаўся Педагагічны інстытут, а з 1819-га — Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Прафесар Восіп (Юзаф) Іванавіч Сянкоўскі, якога сучаснікі неаднойчы папракалі польска-літоўскім паходжаннем, быў гадаванцам Віленскага ўніверсітэта, бліскучым усходазнаўцам, выдатным лектарам, дасціпным суразмоўцам. Ён таксама калісьці аддаў перавагу не Вільні, а Пецярбургу і з 1822 года выкладаў тут усходнія мовы. Акрамя таго, ён зрабіў і літаратурную кар’еру, узначаліўшы найбольш папулярны тагачасны часопіс — «Бнблнотека для чтення».