Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
Па службовых справах Сянкоўскі часта бывае ў раз’ездах, працягваецца працэс скасавання шлюбу з першай жонкай, Марыяй Радзевіч, — гэтыя абставіны спрыялі таму, што ў ягонай халасцяцкай кватэры знайшлося месца для маладога
Mateijaiy do dzejow literatury i oswiaty na Litwe i Rusi. Z archiwum drukami i ksiQgarni Jozefa Zawadskiego w Wilnie z lat 1805-1865. T. 1. Wilno, 1935. S. 280.
земляка. Верагодна, у Маліноўскага былі і рэкамендацыйныя лісты, у тым ліку ад віленскага ўніверсітэцкага бібліятэкара ад’юнкта Казіміра Контрыма, прыяцеля Сянкоўскага з часоў літаратурнага згуртавання шубраўцаў. У свой час Контрым займаўся збіраннем грошай для паездкі Сянкоўскага ў 1819— 1821 гадах на Усход, мэтай якой было папаўненне калекцый Віленскага ўніверсітэта. Контрым апекаваўся і Маліноўскім, які дапамагаў яму выпускаць часопіс «Dzieje dobroczynnosci».
Калі Сянкоўскі сабраўся ў другі раз ажаніцца, цяпер — з дачкою збяднелага пецярбургскага банкіра Адэляй Раль, Маліноўскі вымушаны быў развітацца з прафесарскімі апартаментамі. Спачатку ён перасяляецца на кватэру да вядомага хадайніка па справах віленскіх дваранаў Гаспара Жэльветра, а пасля — да журналіста, гісторыка і літаратара Фадзея (Яна Тадэвуша Хрыстофа) Булгарына’.
Булгарын нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Мінскай губерні, таму шанаваў традыцыі старой Літвы і Польшчы, сімвалам якой стаў для яго генерал і кіраўнік паўстання Тадэвуш Касцюшка. Будучы журналіст атрымаў адукацыю ў рускім Сухапутным шляхецкім корпусе, куды паступіў па пратэкцыі чалавека, які ўзяў у палон Касцюшку, — генерала графа Івана Ферзена, дырэктара гэтага корпуса. Звольнены з рускай арміі за распусны лад жыцця, Булгарын уладкаваўся служыць у армію французскую, ваяваў у напалеонаўскіх легіёнах у Іспаніі. Усё жыццё ганарыўся тым, што атрымаў з рук Напалеона ордэн Ганаровага легіёна.
Пасля паразы Напалеона Булгарын апынуўсяў Вільні, а пасля пераехаў у Пецярбург. Выйграўшы справу ў Сенаце на карысць багатага дзядзькі, на атрыманыя «прэміяльныя» заснаваў часопіс «Северный Архнв», літаратурны дадатак да яго, выпусціў тэатральны альманах «Русская Талня на 1825 год»; пазней стаў сузаснавальнікам найбуйнейшай недзяржаўнай газеты
Улісце да Юзафа Завадскага ад 19лістапада 1827 года Маліноўскі ўказвае новы адрас: «М. I. Маліноўскаму. Афіцэрская вуліца, у кватэры сп. Ф. В. Булгарына» — гл.: Mateijaly do dzejow literatury i oswiaty na Litwe i Rusi. Z archiwum drukami i ksiqgami Jozefa Zawadskiego w Wilnie z lat 1805-1865. T. 1. S. 299.
Расіі — «Северной Пчелы». Друкаваўся ў альманаху «Полярная Звезда» ў Канстанціна Рылеева і Аляксандра Бястужава. Насіў кнігі і выконваў іншыя даручэнні арыштаванага па падазрэнні ва ўдзеле ў таемным таварыстве Аляксандра Грыбаедава*. I — пачынаючы з 1826 года — пісаў экспертныя і дакладныя запіскі ў III Аддзяленне ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі.
У гэтага земляка і кватаруе Мікалай Маліноўскі. Верагодна, таксама не без пратэкцыі: Булгарын спецыяльна прасіў Іяхіма Лялевеля хадайнічаць перад калегамі, каб нікога з віленскай моладзі яму не рэкамендавалі". Але для Маліноўскага ён зрабіў выключэнне.
Маліноўскі не быў утрыманцам. Ён паступіў на службу. Мэтай яго ў гэты перыяд была Імператарская Публічная бібліятэка, у якой вельмі важнае месца займала роіопіса — велізарная калекцыя старых кніг і рукапісаў, звязаных з гісторыяй Польшчы і Літвы. Гэтую калекцыю, якая раней належала сям’і графаў Залускіх, вывезлі ў Пецярбург пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пасля спецыяльнага ўказання імператрыцы Кацярыны II. Людзей, што валодалі польскай мовай, сярод супрацоўнікаў бібліятэкі ў гэты перыяд было няшмат, і Маліноўскі меў спадзяванне, што пры адпаведных рэкамендацыях (а за яго, апрача Сянкоўскага і Булгарына, хадайнічаў і Юзаф Максіміліян Залускі, які наязджаў з Кракава, — сваяк заснавальнікаў калекцыі, які атрымаў статус яе афіцыйнага апекуна) яго ўсё ж возьмуць туды на службу. Аднак дырэктар бібліятэкі Аляксей Мікалаевіч Аленін, верагодна, заслужана меўрэпутацыю паланафоба: Маліноўскаму не дапамаглі нават уплывовыя заступнікі’".
' Пра адносіны Маліноўскага да A. С. Грыбаедава, з якім ён неаднойчы сустракаўся на кватэры Булгарына, гл.: Федута А. 14. Грнбоедов глазамм Мпколая Малмновского//A. С. Грнбоедов. Хмелнтскнй сборннк. Вып. 10. Смоленск, 2010. С. 51-59.
" Гл.: ListyTadeusza Bu+harynado Joachima Lclewela// Biblioteka Warszawska. 1877. T. 1, zeszyt II. S. 230.
Гл., y прыватнасці: Федута A. H. «14мея отлпчное уваженне...» (Пнсьма A. Н. Оленмна С. Богушу-Сестренцевнчу) // Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі. Vilnius — Мінск, 2009. С. 279—283.
Маліноўскі спрабаваў зрабіць і кар’еру журналіста. У прыватнасці, напачатку ён нават мусіў стаць адным з сузаснавальнікаў газеты «Tygodnik Petersburski». Аднак яго былыя знаёмцы па Віленскім універсітэце — Францішак Малеўскі, Аляксандр Парчэўскі і Юзаф Эмануэль Пшацлаўскі — урэшце вырашылі абысціся без Маліноўскага, у якога была рэпутацыя ўвогуле нядрэннага, але непаслядоўнага і легкадумнага чалавека'.
Гэта амаль што адпавядала ісціне. Амаль — бо Маліноўскі шчыра захапляўся разнастайнымі ідэямі. Ён спрабаваў перакладаць з нямецкай на польскую мову творы папулярнага на той час гістарычнага раманіста Аляксандра Бранікоўскага. Ён шчыра хацеў напісаць біяграфію свайго любімага выкладчыка лаціны ў Віленскім універсітэце Э. Г. Гродэка. Ён дапамагаў I. Лялевелю збіраць матэрыялы для яго працы па бібліяграфіі. Аднак ягоныя планы заставаліся планамі.
Але ж здольнасці, неабходныя і для перакладчыка мастацкіх тэкстаў, і для біёграфа, і для гісторыка-архівіста, у Мікалая Маліноўскага ўсё ж былі. Ён мог быць уважлівы, востры, заўважацьдэталі — пра гэта, у прыватнасці, сведчыцьлацінамоўны дзённік, які ён вёў у 1827-1828 гадах у Пецярбургу, калі жыў на кватэры Булгарына: Маліноўскі захаваў тут, напрыклад, жывыя апісанні імправізацый Адама Міцкевіча. Назіральнасць аўтара дзённіка праявілася і ў тых кароткіх партрэтах людзей, якія ён пакінуў нам на гэтых старонках, у тым ліку Грыбаедава, Булгарына і Сянкоўскага. Дзённік дазваляе
Паэт Антоні Эдвард Адынец, распавядаючы пра абавязкі, якія бралі на сябе ўдзельнікі студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў, адзначаў, што ініцыятывы Маліноўскага заставаліся пераважна на ўзроўні дэкларацый і ў большасці так і не былі даведзеныя да рэалізацыі. «Адбывалася тое самае і пазней з разнастайнымі ягонымі праектамі ў адносінах да гістарычных росшукаў. He шкадаваў ён намаганняў і працы, калі размова ішла пра набыццё скарбаў навукі і ведаў, і рэдка хто сабраў іх столькі. Але калі надыходзіў <час> выкарыстання іх, асабліва на высокім узроўні, на які звычайна ўзносіў ён свае намеры, заўсёды яму не хапала чагосьці — не ведаю, ці то моцы, ці то выключна цярпення» — Odyriec A. Е. Wspomnienia z prszeszlosci, opowiadane Deotymie. Warszawa, 1884. S. 115-116.
ўзнавіць побыт і некаторыя прыхаваныя бакі паўсядзённага жыцця польска-ліцвінскай калоніі ў сталіцы імперыі*.
Учэпістая памяць, спалучаная з захопленасцю «нашым Адамам», як з гонарам называе Маліноўскі свайго паплечніка па таварыстве філаматаў Адама Міцкевіча, пойдуць не на карысць яму самому. Прыватны ліст з апісаннем імправізацыі Міцкевіча будзе настолькі яркі, што адрасат вырашыць надрукаваць яго без згоды аўтара ў адным з варшаўскіх выданняў. Публікацыя прыцягне ўвагу імперскага камісара ў Царстве Польскім і апекуна Віленскай вучэбнай акругі, магутнага Мікалая Навасільцава. Пачнецца скандал: з ліста вынікала, што высланы малады паэт быў ушанаваны палякамі Пецярбурга. Толькі прысутнасць на выступленні Міцкевіча самога Булгарына і бездакорная рэпутацыя апошняга ў вачах кіраўніцтва тайнай паліцыі дапамогуць рэдактару «Северной Пчелы» выратаваць свайго кватаранта ад немінучай высылкі.
Нягледзячы на гэта, верагодна, Маліноўскі ўсё ж трапіў у спіс асоб, якія падазраюцца ў нядобранадзейнасці. Таму нядзіўна, што ён з радасцю з’ехаў з Пецярбурга і вярнуўся ў родную Літву — калі разумець Літву гістарычную, то бок той кангламерат народаў і лёсаў, які ў сучасным нам свеце прадстаўлены Літвой, Беларуссю і часткай Украіны. Нагода для развітання са сталіцай імперыі была цалкам паважнай: з 2 лістапада 1828 года Маліноўскі стаў архіварыусам так званай «Радзнвнлловской массы» — камісіі, упаўнаважанай разбірацца з заблытанымі маёмаснымі справамі спачылага князя Дамініка Радзівіла, аднаго з найбагацейшых магнатаў позняй Рэчы Паспалітай". Вядома, цяжка згадзіцца з тым, што Маліноўскага заўважыў «як таленавітага і працавітага даследчыка, знаўцу старажытнасцей»”' граф Л. П. Вітгенштэйн. Малады
' Dziennik lacinski Mikolaja Malinowskiego, pisany w Petersburgu w 1827-1828. Wilno, 1921.
" Гл.: Ульяновськпй B. «Русское дело в Северо-Западном крае» через прнзму історіТ магнатськмх архівів Сапегта Радзявіллів. Кмів, 1998.
Гл.: Латушкін A. М. Маліноўскі Мікалай // Архівісты Беларусі: біябібліяграфічны даведнік. Мінск, 2006. С. 27.
гісторык быў дужа далёкі ад высокіх сфер, у якіх знаходзіліся Вітгенштэйны і Радзівілы, каб яго паспелі заўважыць. Хутчэй за ўсё, спрацавала элементарная пратэкцыя: сярод знаёмцаў Маліноўскага быў, у прыватнасці, і галоўны хадайнік па справах віленцаўу Пецярбургу Гаспар Жэльветр. Ведаў Маліноўскі, калі меркаваць па дзённіку, і чыноўнікаў статс-сакратарыята па справах Царства Польскага, што ўжо прасунуліся па кар’ернай лесвіцы; знаёмству з імі Маліноўскі быў абавязаны таму ж Булгарыну. I, нарэшце, таварыш Францішак Малеўскі, якому сувязі бацькі, былога рэктара Віленскага ўніверсітэта прафесара Шымана Малеўскага, гарантавалі хуткае прасоўванне па службе: нагадаем, што Малеўскі-сын зробіць кар’еру ў Н Аддзяленні ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі, якое адказвала за кадыфікацыю заканадаўства, прычым займацца ён будзе сярод іншага і актамі Літоўскай Метрыкі.
Ускосна пра тое, што на працу ў «Радзнвнлловскую массу» бралі не выдатнага даследчыка, а архівіста-пачаткоўца, сведчыць плата, якая яму налічвалася: у лісце да I. Лялевеля ад 17/29 кастрычніка 1828 года Маліноўскі кажа пра 600 рублёў заробку і 100 рублёў на тое, каб аплаціць жыллё з дровамі (натуральна, за год)'. Пры гэтым таварыш Маліноўскага па Віленскім ўніверсітэце і любімы студэнт прафесара Г. Э. Гродэка Л. Сабалеўскі, які пакутваў на псіхічнае расстройства, атрымліваў пенсію ў 400 рублёў — значна меншую. Але разам з тым гэта сведчыць пра тое, што і Маліноўскі зусім не плаваў як клёцка ў масле". Балазе ўзялі яго на працу толькі на два гады — каб разабраў паперы, склаў каталог і інвентарызаваў распіскі даўжнікоў. За гэтую працу яму належала дадаткова атрымаць адну тысячу рублёў срэбрам. Грошы, вядома, вялікія для збяднелага шляхціца, але таксама не бог ведама што"‘.