Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
1821/22 года, 22 жніўня сабраліся Мікалай Мяноўскі, Міхал Дмахоўскі'02, пісар Адукацыйнай камісіі разам і за брата Аўрэліяна103, маршалка ашмянскага, Ян Рыхтар'м, супрацоўнік рэдакцыі Kuryera Litewskiego105, Роберт Клячкоўскім, падкаморы троцкі, Ян Вольфганг, прафесар разам і за Яна Шантыра107, каморніка ўніверсітэцкага; Казімір Контрым; Лявон Бароўскі, прафесар усеагульнай літаратуры разам і за Фелікса Сясіцкага108, суддзю вілкамірскага; Станіслаў Радзевічт, касіруніверсітэта; Францішак Урублеўскіт, доктар медыцыны; Юзаф Карчэўскім, вядомы ў свой час юрыст і судовы абаронца ў Радзівілаўскай камісіі; Ігнацы Лагеўніцкіт, адвакат; Ян Гяцэвічт, памешчык Віленскага павета; Ігнацы Балінскі"\ маршалак Віленскага павета, разам і за брата Міхала. На гэтым пасяджэнні было прынята наступнае правіла: членамі таварыства становяцца добраахвотна ўсе, хто прызнае мэту яго ўтварэння важнай і карыснай, незалежна ад веравызнання, саслоўя і прызвання. Каб адкрыць дарогу для найбольшай колькасці сябраў, аплата была вызначана надзвычай малая: кожны сябра ўносіў аднаразова па 3 рублі срэбрам і абавязваўся плаціць наперад кожны месяц па два злоты срэбрам. Акрамя таго, кожны атрымоўваў друкаваную кніжачку, як ддя збірання новых сябраў, так і для збору добраахвотных ахвяраванняў хоць бы і ў нязначных сумах. Такія збіральнікі ўносілі сабраныя ахвяраванні і месячныя платы касіру таварыства Станіславу Радзевічу. Да таго як таварыства атрымала дазвол ад універсітэцкага кіраўніцтва на сталую арганізацыю, яе заснавальнікі прызначылі дырэктара, сакратара і эканома.
Паколькі пра стварэнне таварыства стала вядома ў Вільні і на правінцыі, грамадства прыняло думку пра яго заснаванне з вялікім задавальненнем. Колькасць яго сябраў узрастала з кожным днём. Заможныя памешчыкі ахвотна запісваліся ў іх кола, але нават бяднейшыя, з купецкага саслоўя, рамеснікі, не выключаючы старавераў, засведчылі жаданне далучыцца да распачатай справы, карысць якой была відавочная для кожнага. Рэктар Шыман Малеўскі"5, палічыўшы намер заснавання таварыства пахвальным і карысным, зацвердзіў 26 жніўня
гэтага ж года яго існаванне, і тут жа, на пачатку 1821/22 навучальнага года, таварыства пачало дзейнічаць. Спачатку дырэктар з іншымі сябрамі павінны былі даведвацца ў прафесараў, хто з бедных вучняў заслугоўваў больш за астатніх падтрымкі, якая складалася з квіткоў на бясплатнае харчаванне, што выдаваліся на месяц: па дзве стравы на абед і адна — на вячэру ў нанятай эканомам сталоўцы; але хутка было заўважана, што такога кшталту дапамога была вельмі патрэбная вучням, якія ўпершыню прыбывалі з гімназій і павятовых школ і пра якіх прафесары яшчэ не маглі (sic) выказаць свайго меркавання. На адным з пасяджэнняў заснавальнікі арганізавалі экзаменацыйны камітэт, перад якім кожны з бедных вучняў, што жадаў атрымаць дапамогу, прадстаўляў даведку, выдадзеную школьным кіраўніцтвам, і пашпарт, якідазваляўяму пасяліцца ў Вільні для навучання (сакратаром гэтага камітэта быў Мікалай Маліноўскі). Менш звярталася ўвага на навуковыя схільнасці вучня, чым на разумовае развіццё, а таксама на жаданне працаваць. Практыка паказала, што гэта быў самы слушны шлях. Паводле сведчання асоб, што засядалі ў экзаменацыйным камітэце, многія з вучняў павятовых школ вельмі пасрэдных схільнасцяў, але якія паказалі прыродныя здольнасці і цягу да навукі, вызначыліся пазней цудоўнымі поспехамі падчас слухання ўніверсітэцкіх курсаў. Грашовыя сродкі таварыства павялічваліся, і будучыня здавалася ўжо забяспечанай, калі ў 1822 г. навісла над універсітэтам навала, якой не было магчымасці ні прадбачыць, ні палохацца.
Пасля кароткага перапынку выкладання навук ва ўніверсітэце з прычыны вайны 1812 г. усё, здавалася, вяртаецца да адпаведнага ладу; заможнейшая памешчыцкая моладзь пачала масава з’язджацца ў Вільню, але, на жаль, любоў да навукі за вельмі рэдкім выключэннем яшчэ не стала ўсеагульнай; такім чынам, гультайства, шуканне прыгод і лёгкіх забаў непакоілі кіраўнікоў універсітэта і час ад часу выклікалі абурэнне вельмі паважных людзей. Менавіта тады некалькі сталых вучняў, на чале якіх былі Тамаш Зан"ь і Юзаф Яжоўскі"1, што лічылі мэтаю жыцця высакародныя памкненні, перажывалі за гэты ўхіл
малодшых сабратоў і пачалі абдумваць спосабы, як іх вярнуць на праведны шлях.
Паводле перакананняў гэтых высакародных прыхільнікаў цноты і навукі яны бачылі патрэбу ўзняць годнасць універсітэцкіх вучняў да такой ступені, каб тыя не толькі навуковай адукацыяй, але прыстойнымі паводзінамі і звычаямі былі прыкладам для ўсяго маладога пакалення. Гаворка галоўным чынам ішла пра тое, каб прывіць малодшым навучэнцам любоў да ведаў і пры гэтым выклікаць агіду да ўсяго вульгарнага і банальнага. Менавіта ў гэты час у нямецкіх універсітэтах заснаваліся аб’яднанні, сярод якіх самым вядомым стаў так званы Саюз цноты «Tugendbund»"3 — толькі тым, што праз уласцівы немцам настрой грамадскай думкі і тагачасныя палітычныя абставіны сябры Саюза цноты выявілі актыўнае процідзеянне французскаму подзвігу. Улады хутка заўважылі, што палітычны элемент пачаў займаць зашмат месца ў жыцці ўніверсітэцкай моладзі; яны пачалі дзейнічаць, каб яго паслабіць. Аднак немагчыма было не прызнаць, што збліжэнне паміж сабой моладзі з сур’ёзнымі мэтамі моцна не ўплывала на выпраўленне звычаяў і на ліквідацыю тых заган, якія так уражвалі іх у паводзінах і разбэшчанасці вучняў. Зан і Яжоўск.1, бліжэй азнаёміўшыся з арганізацыяй Tugendbund, ацанілі ўвесь уплыў звычаяў, які мог бы зрабіць на моладзь Віленскага ўніверсітэта падобны саюз, калі б ён быў заснаваны. Далёкія ад усялякіх палітычных думак, яны лічылі галоўнай мэтай сваіх намаганняў прывіццё моладзі любові да навукі, прыстойных паводзін, сфармаваных манераў у знешнім жыцці. Але, паколькі таямніца выклікае пэўную чароўнасйь, асабліва для маладой фантазіі, па парадзе Казіміра Контрыма пастанавілі ўтварыць119 таварыства філаматаў, г. зн. аматараў навукі120, якое неўзабаве змяніла назву на філарэпгаў — аматараў дабрачыннасці121. У так заснаваным таварыстве яны вызначылі для сябе галоўныя правілы, нешта накшталт кодэкса, пададзеныя рэктару ўніверсітэта Шымону Малеўскаму, які, убачыўшы, што, калі б універсітэцкая моладзь выконвала ўсе гэтыя правілы, нічога больш не заставалася жадаць
і паводзіны моладзі былі б прыкладнымі, упаўнаважыў гэты від кодэкса сваім пацвярджэннем.
Усе філарэты падзяляліся на сем груп, або гурткоў, паводле сямі прыродных колераў святла. Дні тыдня былі размеркаваныя такім спосабам, што ў кожны з іх па чарзе адбывалася пасяджэнне аднаго гуртка, на чале якога стаяў выбраны свабодным галасаваннем кіраўнік, які захоўваў напрамак супольнай працы. На пасяджэннях складалася праграма наступнага спаткання, запісваліся ахвотнікі чытаць свае пісьмовыя сачыненні, створаныя за тыдзень. Амаль не было выпадку, каб хто не справіўся з прынятым абавязкам. Апрача звычайных сябраў, якія належалі да гуртка, кожнаму філарэту было дазволена наведаць гурток у дзень пасяджэння. Гурток блакітных, які складаўся з вучняў філалагічнага аддзела, наведваўся часцей за іншыя, таму што было спадзяванне пачуць там нейкі прыгожы твор паэзіі ці прозы. Зрэшты, тэмы, якія ўваходзілі ў змест гэтых пісьмовых сачыненняў, цікавілі чалавецтва ўвогуле і амаль ніколі не належалі да шэрагу якой-небудзь адмысловай галіны ведаў. Тут у асноўным выступалі Адам Міцкевіч'22, Антон Эдвард Адынец'13, Юльян КорсакПІ, Ігнат'25 і Аляксандр Ходзькі'26, Ян Вернікоўскі121, Фелікс Кулакоўскі^, Дамінік Арліцкі'24 і шмат іншых. Аднак не варта думаць, што іншыя гурткі, як, напрыклад, юрыстаў, фізікаў і матэматыкаў, медыкаў і мастацтваў, не наведваліся філарэтамі, якія належалі да іншых галін навукі. Дык, як толькі разыходзілася вестка, што нехта са знаёмых вучняў збіраўся чытаць сваю працу, тут жа збіралася столькі сяброў, колькі дазваляла памяшканне, — гэтыя пасяджэнні былі вельмі карысныя і павучальныя.
Моладзь ад прыроды схільная моцна захапіцца прадметам, што ёй больш блізкі, і гэта нават да такой ступені, што часта не вагаючыся прыніжае іншыя прадметы, з якімі не мела выпадку бліжэй пазнаёміцца. Адсюль узнікалі частыя спрэчкі, а плёнам такой інтэлектуальнай палемікі было менавіта тое, што маладыя людзі атрымлівалі шматбаковыя веды, пазбягалі педантызму і замкнёнасці ў адной якой-небудзь цеснай шкарлупіне. Насамрэч тагачасная ўніверсітэцкая моладзь таксама вызнача-
лася ўсебаковымі ведамі і шырокімі поглядамі на свет і людзей. Кожны, хто даведваўся пра нейкія важнейшыя дэталі навукі, якой ён займаўся, ахвотна дзяліўся імі з таварышамі, бо ведаў, што знойдзе ахвотных і кемлівых слухачоў. Гэтае ўзаемнае наведванне гурткоў, гэтыя пастаянныя стасункі маладых працаўнікоў цэлага абшару ведаў рабілі дабрачынны ўплыў, і не раз можна было ўбачыць здольнейшых прыхільнікаў Гіпакрата130 або Юстыніяна131 за высвятленнем пытанняў па гісторыі, філасофіі або па дакладных навуках, якія толькі што з’явіліся. Гады, калі філарэты пачалі працаваць супольна, у інтэлектуальным плане былі цудоўнымі гадамі еўрапейскай адукацыі. Яшчэ не прагрымеў голас вялікіх вешчуноў, і здавалася, што ў Францыі, Англіі і Германіі адкрываецца шырокае поле для навук славесных і мастацкіх. Кафедры вялікіх настаўнікаў гучалі красамоўнымі іх галасамі: Гізо132, Вільмен133, Кузэн134 здолелі распаліць сапраўдны энтузіязм да прадметаў прыгожых і ўзнёслых. Дух паэзіі на струнах Брадзінскага135, Мальчэўскага136 і — галоўнае — Міцкевіча заявіў пра сябе нечуваным дагэтуль голасам. Лёгка зразумець, што пры такім душэўным настроі вельмі частыя стасункі і абмен пачуццямі і меркаваннямі павінны былі мець вялікі ўплыў. Для галоўнай задачы, якая папярэднічала заснаванню філарэтамі таварыства, г. зн. для маральнага іхудасканалення, тое збліжэнне між сабой моладзі было таксама дабратворным. Пачуццё братэрскай любові ў найвысакароднейшым значэнні гэтага выразу набірала ўсё больш магутнасці, аж да такой ступені, што кожны філарэт лічыў святым абавязкам клапаціцца пра брата, каб ён не збочыў з таго шляху, па якім прайшлі самыя знакамітыя з іх. Любоў да навукі і ўдасканалення ўсіх органаў кіравання грамадскай думкі і сэрца рабілася ўсё мацнейшай, а перакананне, што ў гэтай справе братэрская дапамога з’яўляецца самай эфектыўнай, усё больш распаўсюджвалася. Тамаш Зан, які стаяў на чале таварыства, служыў усім прыкладам высакароднасці, чыстых звычаяў і сардэчнага братэрства. Задача маральнага выпраўлення моладзі і чуйнасць да яе жыцця вымагалі шмат працы. Адзін архі, як называлі Зана, быў бы не ў стане клапаціцца пра ўсё