• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    і ўсіх, трэба было прызначыць яму памочнікаў — знайшлі іх у першую чаргу сярод кіраўнікоў сямі гурткоў, а крыху пазней сярод філарэтаў больш сталых па гадах і ведах. Яны ж разам з Занам арганізавалі кансультацыйную палату, у якой збіраліся ўсе сілы таварыства. У кансультацыйнай палаце прыдумлялася, як прасцей ісці да мэты, і паводле яе пастановы здольнейшыя філарэты арганізавалі выкладанне ўступных навук, што маглі палегчыць менш падрыхтаваным вучням універсітэта карыснае слуханне курсаў і дапаможных прадметаў, якімі былі замежныя мовы. У гэтым дачыненні праца тых, хто заняўся выкладаннем, наколькі была шчырай і дбайнай, настолькі прынесла непамерную карысць. Асабліва на гэтым шляху былі вялікія заслугі ў Яна Сабалеўскага™, Яна Гейдатэля'^, Юзафа Яжоўскага, Яна Вернікоўскага, Юзафа Кавалеўскага™, і абмінём шмат іншых. Але, апрача навук, кансультацыйная палата рабіла непараўнаны ўплыў на звычаі. Пры захаванні найстражэйшай тайны ніякае адхіленне не пазбегла пільнасці галоўнага кіраўніка. He пакідаліся без увагі нават дробныя хібы. He пакідаўся філарэт, усхваляваны ці благім прыкладам, ці гарачнасцю ўзросту, без ранняй, разумнай і заўсёды з самай чулай прыхільнасцю выказанай перасцярогі. Усе таварыскія зносіны філарэтаў насілі такую адзнаку і імкнуліся да такога залатога правіла: mens sana in corpore sano — г. зн. да ўтварэння здаровай думкі ў здаровым целе. Забавы былі прыстасаваныя да дасягнення гэтай мэты. На прагулках, звычайна ранніх, выпраўляліся ўдалёкія чароўныя ваколіцы Вільні, дзе лёгкі перакус малаком ва ўсіх адносінах адпавядаў узросту і патрэбам маладых чыстых розумаў. Сяды-тады здараліся ўрачыстасці, таксама простыя, але не менш узнёслыя і кранальныя. Прыезд якога-небудзь філарэта, што жыў далёка ад Вільні, або дзень нараджэння каго-небудзь з больш заслужаных быў падставай для свята. Памятным для ўсіх было вяртанне пасля працяглай адсутнасці і перанесенай цяжкой хваробы140 Адама Міцкевіча, якога сабраты захацелі павітаць у чароўнай даліне паміж Маркуцямі і Гурай, дзе паэт, ахоплены самымі высакароднымі пачуцйямі братэрства, найцудоўнейшай імправізацыяй пры
    ўручэнні Зану пярсцёнка141 захапіў усё кола сваіх слухачоўаднадумцаў. Напэўна, ніхто з філарэтаў не забудзецца на Вялікдзень 1823 г. Значная іх колькасць, не могучы на святы раз’ехацца да сем’яў, хацела гэты ўрачысты для хрысціян дзень адсвяткаваць разам; месцам святкавання былі абраны Гуры, на той час маёнтак генерала Пацаш. Падрыхтавалі сціплы велікодны стол, а адзін з філарэтаў, ксёндз Львовічю, малады капелан ордэна ксяндзоў піяраў, справіў на дарожным алтары святую імшу і блаславіў высакароднай рукою сабраных тут сабратоў. Пазнейшае жыццё гэтага мужа, нязломная моц яго душы, трываласць падчас пераследаў падказвалі кожнаму з тых, на чые галовы ўпала тое блаславенне, бачыць у ім залог будучай апекі неба.
    Тым часам набліжалася апошняя гадзіна жыцця таварыства філарэтаў, на што паўплывалі змены, якія адбыліся ў самім універсітэце.
    Было гэта ў 1823 г. Князь Чартарыйскі144 перастаў ужо быць куратарам. Навасільцаў145, яшчэ не прызначаны цэсарэвічам146 на гэтую высокую пасаду, кіраваў Віленскім універсітэтам. Рэктар Твардоўскі147 пакінуў пасаду. Яго абавязкі выконваў Пелікан148. Можа, усё вярнулася б да раўнавагі, але просты выпадак надаў справе згубны абарот. Сярод вучняў універсітэта быў малады Юзаф Масальскі149, сын памешчыка Ігуменскага павета, які прайграў у галоўным судзе справу пра маёнтак150. Ён напісаў сыну ліст, поўны роспачы, скардзіўся на несправядлівасць прысуду, але разам з гэтым абвесціў, што няма сродкаў на тое, каб дамагацца праўды ў Сенаце, бо маёнтак лядашчы .і палову яго ўжо адрэзалі. Юзаф Масальскі, хлопец гарачых галавы і сэрца, крануты роспаччу бацькі, паверыўшы ў тое, пра што паўтаралася, — быццам цэсарэвіч быў справядлівы, — прыняў дзіўнае рашэнне: аддаць пад яго апеку справу бацькі. Hi з кім не параіўшыся, пайшоў да генерал-губернатара Корсакава151 і абвесціўяму, што жадае быць пасланым у Варшавуда вялікага князя для адкрыцця яму вельмі важнай палітычнай тайны152.
    Корсакаў ужо быў стары, зламаны гадамі, але па сутнасці быў добры153; ён параіў Юзафу Масальскаму, каб той даверыўся яму з гэтай тайнай і ён ацэніць, ці варта турбавайь вялікага князя, патлумачыў яму, якія наступствы маглі з ім здарыцца, калі б цэсарэвіч не палічыў тайну такой важнай, як здавалася самому Масальскаму, што гэта магло прывесці да вельмі сумных для яго вынікаў. Масальскі холадна і рашуча адказаў, што хоча ехаць у Варшаву. У суправаджэнні чыноўніка паліцыі і жандара ён быў выпраўлены ў гэтае падарожжа154. На бяду, здарылася так, што ён прыбыў у Бельведэр155 а першай гадзіне пасля поўначы. Вялікі князь Канстанцін спаў мала, але моцна і надзвычай гневаўся, калі перарывалі яго сон. Аднак амаль да найвышэйшага педантызму, як сам казаў, ставіўся да абавязкаў службы, як толькі чыноўнік абвясціў дзяжурнаму ад’ютанту, што прыехаў з дэпешай ад віленскага генерал-губернатара, той тут жа пайшоў разбудзіць вялікага князя Канстанціна і ўручыць яму ліст. Прачытаўшы, што павінен даведацца пра важную палітычную тайну, разгневаны, што яго разбудзілі, сарваўся з ложка босы, нічога на сябе не накінуўшы, уварваўся ў залу і, убачыўшы Масальскага, крыкнуў толькі хрыплым голасам: «Гавары», — падаўшы знак рукой, каб усе выйшлі. Масальскі сказаў падрыхтаваную ў дарозе прамову пра несправядлівасць, дапушчаную да яго бацькі, распавёў падрабязна пра ўвесь працэс, маліў пра апеку над пакрыўджаным і па маўчанні князя чакаў здзяйснення надзеі. Між тым цэсарэвіч закрычаў грамавым голасам: «Хлусіш! Меў у Вільні добрасумленны намер, хацеў раскрыць змову, але, перадумаўшы ў дарозе, склаў нейкую байку, да якой я не маю ніякага дачынення, бо судовыя прысуды разглядае Сенат; я не хачу ўмешвацца ў ніякія звадкі, кажы праўду, інакш загінеш». Масальскі адказаў, што, не бачачы іншага спосабу ратавання ўсёй сям’і, як толькі зварот да справядлівасці цэсарэвіча, скарыстаўся гэтым фортэлем, каб здабыць доступ да яго асобы. Цэсарэвіч загадаў тут жа паклікаць сакратара, напісаць ліст да генерала Розена156, які камандаваў дывізіяй войска літоўскага ў Вільні, каб Масальскага судзілі за злачынства — ашуканне вялікага князя. На чацвёрты
    дзень пасля выезду Масальскі быў адвезены ў Вільню, пасаджаны ў турму ў казармах Св. Казіміра, і распачалося следства. Пачалося са збору звестак пра абвінавачанага, і між іншым — з кім з калегаў меў найбліжэйшыя стасункі. Стала вядома, што з Янам Янкоўскім157, вучнем універсітэта, стрыечным братам Джона оф Дыкалпа158. Было загадана яго адшукаць, але ў Вільні яго не было — выехаў на канікулы, — у яго кватэры на Скапуўцы159 ў былым доме Свянціцкага160, у яго пакоіку быў знойдзены куфэрак з кнігамі і паперамі. Пры іх разглядзе камісія знайшла спіс філарэтаў і некалькі перапісаных песенек гэтага таварыства, і, апрача таго, Ян Янкоўскі і сам пісаў вершы, хоць здольнасцей да паэзіі не меў; камісія натрапіла на ўласны яго пераклад ганебных любоўных вершаў Баркова161. Ужо гэтага хапіла для прыцягнення Янкоўскага да суровай кары. Былі арганізаваныя яго пошукі — у доме бацькоў яго не было, бо выправіўся наведаць сваю радню, якая жыла за Бугам, у Каралеўстве Польскім. Новы праступак — перасёк мяжу без пашпарта. Тым часам па загадзе вялікага князя Канстанціна было разасланае ва ўсе дзевяць польскіх губерняў распараджэнне арыштоўваць і прывозіць у Вільню філарэтаў, якія былі ў спісе Янкоўскага. Спіс той быў не поўны, і больш як палова яго была адарваная, але ўжо ў ліпені турмы пачалі напаўняцца. Тамаш Зан першым быў прывезены і пасаджаны ў астрог. 3 таго часу не мінала і дня, каб некалькіх або нават дзясятак не схапілі. Невядома чым растлумачыць, што хоць вялікая колькасць філарэтаў заставалася на час канікулаў у Вільні, ніводнага з іх не турбавалі. Урэшце быў дастаўлены і Янкоўскі, і калі на вочнай стаўцы яго з Юзафам Масальскім нічога больш, акрамя таго, што абодва былі філарэтамі, не высветлілася, ваенны суд, да якога адносілася толькі справа па абвінавачванні Масальскага ў ашуканні вялікага князя, хуценька вынес свой прыгавор і прысудзіў Масальскага да службы простым салдатам без выслугі ў літоўскім корпусе. Цэсарэвіч загадаў выслаць яго ў адзін з палкоў, які стаяў на Валыні. Янкоўскі, запалоханы строгасцю кары за блюзнерства — як было сказана, за нападкі на імператрыцу, — і цешачы сябе надзеяй на прабачэнне і на
    прыхільнасць уладаў, калі прызнаецца ва ўсім, што ведае пра таварыства філарэтаў, пачаў або пацвярджаць абвінавачанні, якія яму навязвалі, або сам прыдумляць палітычныя намеры, якіх ніколі падчас дзейнасці таварыства не было162. Чым больш прыбывала вязняў, тым большыя і разнастайнейшыя былі абвінавачанні, бо шмат у каго з маладых былі знойдзеныя вершы з подыхам нянавісці да ўрада, забароненыя кнігі, лісты, змест якіх даваў падставу для падазрэнняў, і да таго падобнае. Быў дапоўнены таксама спіс філарэтаў, а пасля дастаўкі ўсіх, якія былі раз’ехаліся па розных паветах, у Вільню, пачалі саджаць тых, якія стала пражывалі ў Вільні. Адам Міцкевіч пасля перанесенай у Коўне цяжкай хваробы займеў ад універсітэта дазвол пасяліцца ў Вільні, дзе лягчэй мог атрымаць медыцынскую дапамогу. Універсітэт з бацькоўскім разуменнем пакінуў яму настаўніцкую зарплату, якую ён атрымліваў у Коўне, і прызначыўдля яго пасля выздараўлення вышэйшую пасаду ў сваім коле. Але, паколькі камісія, прызначаная Навасільцавым, адшукала яго ў спісе філарэтаў, ён тут жа, як і іншыя, замест турэмнага зняволення быў зачынены ў кляштары базыльянаў. Следства ішло млява, надыходзіла восень, трэба было падрыхтаваць да зімы бернардзінскі, піярскі, дамініканскі, францысканскі і місіянерскі манастыры. Прафесары штораніцы даведваліся пра тое, што па некалькі іх найлепшых вучняў, альбо былых, альбо цяперашніх, ноччу забіралі.
    На адной з лекцый знакаміты Гродэк, тлумачачы прамову Дэмасфена163 за Ктэсіфонта164, дайшоў да цудоўнага ўрыўка, у якім прамоўца распавядае пра жахі той ночы, калі Філіп Македонскі ўварваўся ў Афіны і загадаў пазапіхваць у турмы самых заслужаных людзей рэспублікі165. Вымаўляючы словы «была ноч», ён заліўся слязамі, бо якраз у мінулую ноч былі зняволены Міцкевіч, Кавалеўскі, Аляксандр Ходзька, Яжоўскі, Вернікоўскі і некалькі іншых філарэтаў. Але надышоў першы дзень лістапада — вечарам каля 10 гадзін падамах была схоплена найбольшая колькасць. У той час і Маліноўскі быў затрыманы і адпраўлены ў бернардзінскі кляштар. Яго келля была надзвычай малая, чвэрць яе яшчэ займала вялікая цагляная печ;