Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
кіраўніцтва. Пра гэта трэба прачытаць у кнізе Гісторыя рымскакаталіцкага касцёла ў Pad?, выдадзенай ксяндзом Станіславам Шантырам’. Там ёсць дакладнае апісанне пераходу праўлення рымска-каталіцкім веравызнаннем з-пад улады віленскага біскупа пад асобнае кіраванне беларускага біскупства, якое пазней было павышана да ступені архібіскупства. Пасля другога падзелу Польшчы выйшлі новыя загады, якія паводле ўказаў з Поўнага збору законаў былі пашыраны і на астатнія тэрыторыі польскага краю, далучанага да Расіі. Пры імператары Паўлу10 падчас канчатковага ўпарадкавання арганізацыі каталіцкага касцёла былі заснаваны духоўная каталіцкая калегія", а таксама і грэка-ўніяцкая12; грэка-праваслаўнае кіраўніцтва было далучана да агульнага духоўнага праўлення ва ўсёй імперыі на чале з Найсвяцейшым Сінодам13. Апрача працы ксяндза Шантыра, для апісання гэтай часткі адміністрайыі ў Паўночна-Заходнім і Паўднёва-Заходнім краі паслужыць Кананічнае права ксяндза біскупа Красінскага14. 3 Ленгніха можна пачэрпнуць звесткі пра манаскія ордэны абодвух полаў у гэтых краях. Тут знойдуцца звесткі пра езуітаў і пра кляштары, таксама пра місіі, якія пазней былі нададзены гэтаму ордэну15, а ўказ пра выгнанне гэтага ордэна з Расіі16 пакажа, якія ён меў інстытуцыі, капіталы і колькі налічваў манахаў.
Асвета. Галоўнай крыніцай пра гэтую адміністрацыйную галіну з’яўляецца праца Балінскага Віленская Акадэмія і Успаміны пра Яна Снядэцкага'\ У эпоху пераходу Паўночнага і Паўднёва-Заходняга краю пад расійскае ўладанне школы кіраваліся Статутам Адукацыйнай каміаі'*, які трэба пільна прагледзець і падаць змест яго распараджэнняў — як навуковых, так і адміністрацыйных. У Поўным зборы законаў павінны быць выдадзены ўказы наконт кіравання школамі. Тое, што было зроблена ў гэтым дачыненні ў беларускіх губернях, потым стала нормай і для краёў, далучаных да Расіі пазнейшымі падзеламі. Трэба толькі звярнуць увагу на тое, што ў дзвюх губернях (Віцебскай і Магілёўскай) пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай не было ніводнай свецкай школы, а ўсе знаходзіліся ў руках манахаў рымска-каталіцкага ве-
равызнання19. Трэба ўзгадаць парафіяльныя школкі20, пра якія ў Статуце Адукацыйнай камісіі ёсць вельмі разумнае, абгрунтаванае распараджэнне. Асноўны нагляд над імі належаў біскупам, але паколькі найбольшая частка насельніцтва была грэка-праваслаўнага або грэка-ўніяцкага веравызнання, то такім чынам утрыманне рускіх парафіяльных школак належала да духоўнага праўлення гэтага ж веравызнання. Збор звестак пра гэтыя школкі вельмі складаны. Пры кірхах аўгсбургскага і гельвецкага веравызнанняў школкі, адчыненыя яшчэ пры Рэчы Паспалітай, утрымліваліся і пасля палітычнай змены часткі краю. Дазволеныя расійскімі ўладамі штогоднія Сіноды для гельвецкіх вернікаў клапаціліся пра дзве школы ўзроўню гімназій, якія існавалі ў Кейданах і Слуцку.
3 даўніх часоў, у XVI і XVII стагоддзях, заможныя літоўскія паны пазакладалі грашовыя сродкі ў Кёнігсбергу, Мальбарку і ў Лейдэне (у Галандыі) для моладзі пратэстанцкага веравызнання, якая жадала вывучайь вышэйшыя тэалагічныя навукі. Расійскія ўлады не забаранялі гэтай моладзі выязджаць за мяжу на вучобу, але пазней, палічыўшы, што падарожжа гэтае звязана было з нязручнасцямі, апрача таго, і самі фонды з прычыны войнаў і іншых акалічнасцей сталі хісткімі, улады замянілі іх на стыпендыю ў Дэрпцкім універсітэце21, і ўжо моладзь Паўночна-Заходняга краю вывучала тэалагічныя навукі ў гэтым універсітэце. Пасля заснавання Міністэрства народнай асветы22 і рэарганізацыі Віленскага ўніверсітэта23 яму было даручанае кіраўніцтва асветай ва ўсіх губернях, далучаных да Расіі, так што паводле правілаўдрукарства і кнігавыдання Віленская навучальная акруга24 непасрэдна залежала ад Міністэрства асветы25.
У гэтым месцы самым слушным будзе перагледзець змены, пад якія трапіла гэтая галіна адміністрацыі пры адкрыцці новых устаноў, як, напр., Валынскага ліцэя26, Вышэйшай семінарыі пры Віленскім універсітэце27, Полацкай акадэміі28, пазней — заснаванне Кіеўскага ўніверсітэта29 і новай навучальнай акругі30.
Што да палітычнага складу краю, ён быў абумоўлены падзелам, на які распадалася грамадскае насельніцтва. Саслоўі
падчас пераходу Паўночнага і Паўднёва-Заходняга краю пад расійскую ўладу: шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае; што датычыць іх правоў і абавязкаў, тое дакладна апісана ў Ленгніха. Вядома, што рыцарскае саслоўе складала нацыю, і толькі яна адна карысталася грамадзянскімі правамі. Увесь сацыяльны настрой (sic) быў прыстасаваны да гэтага палітычнага складу нацыі. Уся зямля літоўскага і рускага краёў у палітычных адносінах падзялялася на ваяводствы, землі, паветы і княствы. Ваяводствы31 — помнік яшчэ першапачатковага ўладкавання краю, калі зброя была галоўным абавязкам насельнікаў зямлі, — былі так арганізаваныя, каб пастаўляць каралю мужоў у раду і збройны люд для наступальных або абарончых войнаў. У ваяводствах, мясцовасцях па сваім размяшчэнні больш умацаваных, былі ўзнесены замкі (castella); іх камандзіры зваліся кашталянамі32, яны, здаецца, мелі доступ у каралеўскую раду. 3 саноўнікаў гэтых дзвюх ступеняў быў створаны Сенат33, які дапамагаў каралю кіраваць замежнымі справамі краю, а паколькі кароль быў не толькі галоўнакамандуючым збройных сіл, але і найвышэйшым суддзёй крымінальных і маёмасных спраў, што вяліся паміж памешчыкамі, то падбіраў сабе сенатараў для вырашэння спраў, якія паступалі праз апеляцыі з земскіх і гарадскіх судоў для апошняга каралеўскага выраку. Для захавання парадку ніводны шляхціц не мог быць выкліканы ні ў які іншы суд, але толькі ў той, які знаходзіўся ў павеце або земстве, дзе адказчык вёў аселае жыццё. 3 найдаўнейшых часоў суддзі выбіраліся на земскіх або павятовых сейміках з аселых памешчыкаў гэтага ж павета. Пры ўсё шырэйшым развіцці грамадскіх дачыненняў колькасць судовых спраў павінна была павялічвацца, а значыць, і колькасць тых, хто праз апеляцыю ішоў у каралеўскі суд, відавочна ж, расла. Тэарэтычныя разуменні ўнутранай палітыкі ўсярэдзіне шляхецкага саслоўя з кожным разам пашыраліся і ў хуткім часе сфарміраваліся да той сталасці, на якой знаходзяцца цяпер у Заходняй Еўропе. Адсюль пайшло, што памешчыкі не хацелі, каб іх судзілі толькі людзі ім роўныя, а гэта былі людзі, выбраныя імі. Так што, з аднаго боку, гэтая палітычная наву-
ка пачала штораз больш распаўсюджвацца, а з другога боку, колькасць апеляцыйных спраў штораз больш забірала ў караля працы і часу, калі нарэшце для зручнасці асоб, якія судзяцца, кароль павінен быў пераязджаць з аднаго ваяводства ў другое для рашэння пратэрмінаваных спраў; такі акт правасуддзя штораз станавіўся для караля і падданых усё цяжэйшым. Кароль Стафан Баторы34 па парадзе славутага і на той час вучонага правазнаўцы, доктара права Яна Замойскага35, згадзіўся на ўстанаўленне двух трыбуналаў: аднаго для Кароны, другога для Літвы36, — на якія ўсклаў усю сваю судовую ўладу. Увесь Паўночны і Паўднёва-Заходні край па судаводстве падначалены быў Літоўскаму Статуту, які ўпершыню ў 1529 г. быў абвешчаны агульнаабавязковым правам37, пазней пры Жыгімонту Аўгусту38 і Жыгімонту Ш39 быў дзвюма рэдакцыямі40 размножаны, растлумачаны і дапоўнены, стаў прававой кнігай усяго краю і падчас вяртання гэтага краю Расіі яшчэ надоўга па волі імператрыцы Кацярыны41, Паўла I, Аляксандра I42 і Мікалая I43 захаваў свае функцыі, аж да 1840 г., калі ўжо Звод законаў прыраўнаў гэты край па судаводстве да агульнага па імперыі.
У чыста адміністрацыйных дачыненнях край трымаўся наступнага правапарадку. Агульнае права было пашыранае на літоўскі і рускі краі петіпет captivabimus, гэта значыцца — нікога не дазволім трымаць у зняволенні, пакуль не будзе прынятае рашэнне суда, што было гарантыяй асабістай бяспекі. Выключэннем з права можа быць толькі выпадак, калі злачынец быў затрыманы па гарачых слядах. Парадак і спакой краю аддадзены пад апеку права, захавана гэта было такім чынам: у кожным павеце на сейміках выбіраўся з аселых памешчыкаў чыноўнік, які зваўся інстыгатарамУ У яго абавязкі ўваходзіла даведвайца пра ўсе злачынствы, якія пагражаюць бяспецы або грамадства, або асобнага чалавека. К.алі пакрыўджаны бок быў досыць нядбайны і не выклікаў віноўнага ў сваёй крыўдзе ў павятовы суд, тады інстыгатар павінен быў выклікаць яго за абразу права. Сфера яго дзейнасці была надзвычай шырокая, хоць яна абмяжоўвалася толькі межамі павета або колькасцю
яго жыхароў, але ўжо незалежна ад саслоўя, да якога належаў пакрыўджаны.
Гарады кіраваліся правамі, запазычанымі непасрэдна з Германіі. У пачатку засялення гарадоў у Літве і рускіх краях нямецкія каланісты дамаўляліся з уладарамі, што павінны жыць пад аховаю так званага магдэбургскага права45, якое ў Польшчы было вядомае па сваіх дабрачынных выніках ужо ў XII ст. і знайшло поспех у Літве і Русі. Гэтае права, вядомае пад назвай «саскага люстэрка», ахоплівала не толькі судовыя законы, але, апрача таго, увесь паліцэйскі і адміністрацыйны парадак. Галоўным чынам тут перамагаў выбарчы прынцып. Гарадамі кіравалі і судзілі чыноўнікі, абраныя свабоднымі выбарамі. У каралеўскіх землях старасты трымалі ў сваіх руках выканаўчую ўладу і выконвалі каралеўскія дэкрэты, таксама і судовыя рашэнні; ім належала і пільнаванне за бяспекаю асоб і маёмасці; на выклік старасты шляхта павінна была з’яўляцца ў прызначаным месцы з канём і зброяй для выканання загадаў, абумоўленых акалічнасцямі.
Самае шматлікае саслоўе ў краі — сялянскае саслоўе — не мела ніводнай забяспечанай правамі арганізацыі. У каралеўскіх землях селянін, што да яго асобы, маёмасці, працы, залежаў ад старасты або арандатара, а ў духоўных маёнтках — ад прэлата або кляштарнага кіраўніцтва, у адпаведнасці з тым, хто быў яго фундатарам — ці свецкае духавенства, ці кляштарнае, і, нарэшце, у шляхецкіх маёнтках селянін быў падданым выключна памешчыка. Засталіся сляды даўнейшых гмінных устаноў, але з цягам часу яны сцерліся, і ўлада земскіх спадчыннікаў пачала распаўсюджвацца ўсё болып. Радамскі сейм з 1505 г.46 стаў памятным па прыгнёце вясковых жыхароў у Польшчы. Земскія паслы не давалі супакою каралю Аляксандру Ягелончыку47, што ён зацвердзіў закон, які ўціскае і без таго невялікія свабоды сялян. Да найцяжэйшых належаў той закон, што без дазволу пана селяніну нельга было пасылаць сына ў школу або вучыцца рамяству. Аднак жа ў каралеўскіх і духоўных маёнтках, якія налічвалі амаль трэць сялянскага насельніцтва краю, яно не было без апекі. Пры канцлерах абодвух народаў