• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    Гл.: Федута A. й. Квартнрант: Пнсьма М. Малнновского Н. Лелевелю // Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах. Вып. 1. Мінск, 2009. С. 90.
    Тамсама. С. 88.
    Для параўнання: галоўны павераны Стафаніі і Людвіга Вітгенштэйнаў Кажухоўскі, які ўзяў актыўны ўдзел ва ўрэгуляванні маёмасных пытанняў спадчыннікаў Дамініка Радзівіла, «быў узнагароджаны сумай, якая дасягала
    Працы было шмат. Дачка Радзівіла, княжна Стафанія, выйшла замуж за сына расійскага фельдмаршала П. X. Вітгенштэйна. Вяльможны свёкар маладой графіні рабіў усё, каб справы былі даведзеныя да ладу — вядома, з улікам маёмасных інтарэсаў маладой пары. Але, як і заўсёды ў падобных выпадках, злоўжыванняў з боку чыноўнікаў, зацікаўленых у зацягнутым працэсе і захаванні сваіх добра нагрэтых пасадаў, было нямала. Маліноўскі сапраўды змог праявіць і кампетэнтнасць, і добрасумленнасць. Таму пасля таго, як кантракт, заключаны з ім як з архіварыусам, скончыўся, Маліноўскі застаўся працаваць у той жа «Радзнвнлловской массе» сакратаром Пракураторыі (выканаўчага органа камісіі), а пасля і пракуратарам.
    Спадчынніца радзівілаўскіх багаццяў графіня Стафанія паспела памерці, а разбіральніцтва ўсё цягнулася і цягнулася... Нарэшце ў 1839 годзе ўлады абвесцілі, што дзейнасць камісіі спыняецца, і Маліноўскаму, які паспеў заашчадзіць пэўны капітал і нават атрымаць ад удзячных Вітгенштэйнаў права пажыццёвага валодання адным з фальваркаў, надарылася магчымасць заняцца гістарычнай навукай. Да таго ж шматгадовая праца з радзівілаўскімі архівамі, бясспрэчна, давала багаты матэрыял для штудый. Праўда, існуе меркаванне, што ўласную калекцыю старажытных дакументаў, якія сталі першым аб’ектам яго прафесійнага гістарычнага даследавання, ён сабраў у выніку... элементарнага службовага злоўжывання: хутчэй за ўсё, гэтыя абставіны мае на ўвазе сучасны біёграф, адзначаючы, што «ўласны збор рукапісаў М<аліноўскага> утрымліваў значную колькасць арыгінальных і капіяваных матэрыялаў, запазычаных з Нясвіжскага архіва кн. Радзівілаў»’. Аднак будзем зыходзіць і тут з прэзумпцыі невінаватасці — тым больш праз столькі гадоў.
    Такім чынам, Маліноўскі пасяліўся ў Вільні і пачаў сваю даследчыцкую дзейнасць, дзякуючы якой і трапіць пазней у даведнікі і энцыклапедыі. Аднак вядомасць ён атрымае не
    мільёна рублёў срэбрам» — Czartkowski A., Moscicki Н. Prszypisy // Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie: 1818—1825. Warszawa, 1959. S. 537.
    ' Латушкін A. M. Маліноўскі Мікалай // Архівісты Беларусі: біябібліяграфічны даведнік. Мінск, 2006. С. 28.
    як гісторык — заснавальнік уласнай школы (як яго настаўнік I. Лялевель) альбо аўтар грандыёзнай працы (як Т. Нарбут). Перадусім месца Мікалая Маліноўскага ў гістарычнай навуцы звязана з ягонай актыўнай публікатарскай дзейнасцю. У першую чаргу, вядома, размова ідзе пра «Успаміны аб даўняй Польшчы» ў 2 тамах (Вільня, 1847-1851), «Хроніку» Мацея Стрыйкоўскага (Варшава, 1846) і «Крыніцы да польскай гісторыі» ў 2 тамах (Вільня, 1843-1844). Гэтыя выданні не страцілі сваёй значнасці дагэтуль.
    Што праўда, Маліноўскі быў для Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя больш як проста гісторыкам. Ён займаецца актыўнай журналісцкай і грамадскай дзейнасцю. Ягоны неўтаймоўны тэмперамент стаў запатрабаваны ў журналістыцы яшчэ і таму, што быў зачынены Віленскі ўніверсітэт — alma mater, традыцыйная крыніца ідэй і цэнтр культурнай ініцыятывы. Ва ўсялякім разе ўніверсітэт заставаўся такім, калі Маліноўскі быў юнаком, калі яго былыя апекуны, такія як Казімір Контрым ці Іаахім Лялевель, прыкладалі вялікія намаганні, каб і студэнты, і выкладчыкі ўніверсітэта мелі магчымасць прымяніць свае пазнанні і ў якасці публічных асобаў. Тэмперамент дзеяча меў патрэбу ў аўдыторыі.
    Але час змяніўся. Мала ўжо было друкаваць у «Брукавых ведамасцях» хвосткія фельетоны. Пытанні маральнага ўдасканалення грамадства, якія хвалявалі Казіміра Контрыма, Анджэя Снядэцкага, Міхала Балінскага, адышлі на другі план, а ўвагу ўсё больш прыцягвала нацыянальная праблематыка. Разгром старога Віленскага ўніверсітэта як цэнтра польскай культуры стаўся фактычным разгромам грандыёзнай палітыка-педагагічнай утопіі сябра імператара Аляксандра I — князя Адама Ежы Чартарыйскага, які шчыра верыў у магчымасць пабудовы «сваёй» Польшчы ў межах асобна ўзятай акругі Расійскай імперыі. Калі ўжо ні на што большае прэтэндаваць яму не дазволілі. Мала было адказваць самому сабе на пытанне «Хто ты?» адназначным «Паляк», «Ліцвін», «Беларус», «Жмудзін» — трэба было шукаць адказы і на іншае, больш складанае пытанне: «Што ёсць твая Радзіма, твая зямля?».
    Выхадзец з украінскіх земляў, Маліноўскі прыкіпеў да Вільні. Ён стаў ліцвінам — патрыётам Вялікага Княства Літоўскага. Але Вялікага Княства ўжо таксама не існавала: спачатку яно ўвайшло ў склад федэратыўнай арыстакратычнай рэспублікі, якой была Рэч Паспалітая Абодвух Народаў; пасля Канстытуцыі 3 мая яго праглынулаўнітарная польская манархія; нарэшце, падзелы Рэчы Паспалітай завершылі поўную ліквідацыю адноснага суверэнітэту Вялікай Літвы.
    Маліноўскі называў сябе «ліцвінам». Але ягоная Літва знаходзілася ўжо не ў складзе Рэчы Паспалітай, а ў складзе Расійскай імперыі. Гэта была дадзенасць, і ён зыходзіў з яе, разглядаючы мінулае менавіта як мінулае. Гісторыя незваротная — значыць, ВКЛ існуе выключна ў архівах. Маліноўскі не верыў у гістарычную памяць, памяць пакаленняў. Для яго ВКЛ — усяготолькі фантомны боль. Паводле Маліноўскага, новая палітычная рэальнасць патрабавала рэалізму ў ацэнках, падыходах, ідэях.
    Верагодна, такія высновы зрабіў для сябе былы ўдзельнік таварыства філаматаў, які, як яму здавалася, вылечыўся ад рамантычных захапленняў маладосці. Цяпер ён актыўна публікуецца ў выданнях іншага заўважнага дзеяча — Адама Ганорыя Кіркора. У першую чаргу, вядома, варта ўзгадаць пра ўдзел Маліноўскага ў «Внленском Вестннке — Kurjerze Wileriskim», двухмоўным польска-рускім выданні, у якім гісторык адказваў за раздзел замежных навінаў. «Агульны агляд, аўтарам якога з’яўляўся Мікалай Маліноўскі, выконваў функцыю сённяшняй палітычнай перадавіцы. Выходзіў ён рэгулярна ў кожным нумары, прадыктаваны амаль сляпым аўтарам на аснове прачытаных яму французскіх, англійскіх і нямецкіх выданняў. Усе аўтары, што пісалі пра «Курьер»... падкрэсліваюць надзвычай высокі ўзровень аглядаў Маліноўскага і дакладнасць ягоных ацэнак бягучага палітычнага моманту»*.
    ‘ Stolzman М. Czasopisma wileriskie Adama Honorego Kirkora. Warszawa — Krakow, 1973. S. 94.
    Высокая ацэнка прафесійнага ўзроўню палітычнага аналітыка Маліноўскага (менавіта так сёння назвалі б ягоныя абавязкі) зусім не супадалі з ацэнкамі яго асабістых палітычных поглядаў. У цытаце з аўтабіяграфіі М. I. Кастамарава, што пачынае наш артыкул, гаворыцца пра тое, што адносіны да Маліноўскага былі, мякка кажучы, супярэчлівымі: яго стаўленне да расійскай улады на былых землях Рэчы Паспалітай было, хутчэй, станоўчым. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць непадробны энтузіязм, з якім практычна сляпы гісторык успрыняў вестку пра магчымае адраджэнне Віленскага ўніверсітэта пасля таго, як у 1858 годзе Вільню наведаў малады імператар Аляксандр II. Верагодна, Маліноўскі быў не толькі ўдзельнікам, але і ініцыятарам (а сурэдактарам — напэўна!) выдання альбома «В память пребывання государя нмператора Александра II в Внльне 6 н 7 сентября 1858 года» (Вільня, 1858), куды ўвайшоў яго артыкул «La Lithuanie depuis I’avenement au trone de sa majeste I’empereur Alexandre II», a таксама тэксты Кіркора пра гісторыю Вільні, вершы А. Э. Адынца па-польску, М. Акелайціса — па-літоўску (па-жмудзінску) і В. Каратынскага — па-беларуску.
    Зрэшты, надзеі не спраўдзіліся. Універсітэт у Вільні не быў адчынены, а ўдзельнікі выдавецкага праекта атрымалі ад свайго земляка, аднаго з самых яркіх апазіцыйных публіцыстаў Юльяна Клячкі, званне «адступнікаў» — менавіта так назваў Клячка сваю брашуру, выдадзеную ў Парыжы ў 1860 годзе'. Атрымалі Маліноўскі, Кіркор і іх таварышы прачуханца і ад іншых эміграцыйных аўтараў. Ці не адзіны, хто заступіўся за аўтараў «Альбома», быў Юзаф Ігнацы Крашэўскі, стары таварыш Маліноўскага па зборы і публікацыі крыніц, звязаных з гісторыяй Рэчы Паспалітай...
    Але гістарычны час, адменна ад таго, які маркіруецца жыццём сярэднестатыстычнага чалавека, рухаецца па-рознаму.
    Падрабязна прычыны «запозненай» кампаніі, паднятай эмігрантамі супраць аўтараў «Вшіенского альбома», гл.: Запрудскі 1. М. «Віленскі альбом» і верш В. Каратынскага «Уставайма, братцы...» у ацэнках эмігранцкага друку // Запрудскі I. М. Па дарозе на Парнас: Атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мінск, 2012. С. 91-96.
    Гэты час асобна ўзятага чалавечага жыцця паскараецца пры набліжэнні да канца. А гадзіннік Гісторыі звычайна альбо спяшаецца, альбо, наадварот, замаруджвае ход. У 1863 годзе разгарэлася паўстанне, якое ахапіла Літву, Беларусь і іншыя землі кароннай Польшчы.
    Маліноўскаму, які памятаў часы Навасільцава, давялося жыць у часы Мураўёва... Трагедыя маладосці, як выявілася, не такая ўжо і страшная: магло быць яшчэ горш — і было! Яго сябра і па таварыстве філаматаў, і па «Внленскому Вестннку» Антоні Эдвард Адынец нават прысутнічаў пры пакаранні смерцю ксяндзоў — такім чынам Міхаіл Мураўёў адзначыў сваё з’яўленне на пасадзе генерал-губернатара Віленскага. Мікалая Маліноўскага лёс уратаваў: ён проста фізічна не здольны быў убачыць гэтае жудаснае відовішча.
    Сваяк Міцкевіча Францішак Малеўскі, яшчэ адзін сябар філамацкага юнантва Маліноўскага, пісаў сёстрам Марыі і Зоф’і з Пецярбурга (6/18 красавіка 1864 года): «Быўу мяне <Станіслаў> Маліноўскі (супадзенне прозвішчаў, быў жанаты з дачкою гісторыка Хеленай. — А. Ф.), зяць казаў, што Мікалай чытае і піша. Вы не ўзгадвалі пра гэта, таму я і сумняваюся»'. Хутчэй за ўсё, сумневы Малеўскага былі апраўданымі. Ужо ў 1861 годзе Макалай Маліноўскі, па сутнасці, стаў сляпы. Ён не мог самастойна ні пісаць, ні чытаць, і можна толькі ўявіць сабе, з якой пяшчотай гэты невідушчы стары гартаў ужо недаступныя яму кнігі і рукапісы, з якімі ён некалі быў так паяднаны. Але адчуванне недаказанага, недапісанага, верагодна, не пакідала гэтага нястомнага навукоўца. Ён не паспеў расказаць усяго, што ведаў і памятаў.