Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
законам былі зацверджаны асэсарскія суды48, якія вырашалі ўсе справы сялян: хоць са спадчыннікамі або арандатарамі, хоць з суседнімі маёнткамі і да таго падобныя. У Паўночным і Паўднёва-Заходнім краі аж да цяперашніх часоў дзейнічалі мудрыя законы Жыгімонта Аўгуста49, якія прызначалі вельмі памяркоўныя павіннасці і чынш за зямлю, аддадзеную для карыстання сялянам. Складзеныя каралеўскімі судовымі выканаўцамі інвентары для старастаў або асоб, часова адораных гэтымі ўладаннямі, з’яўляюцца прыкладам парадку і ведання гаспадаркі. Паколькі ўрад падпарадкаваўся адносна вясковага люду той норме, што інвентар з’яўляецца ў пэўнай ступені кантрактам, і хацеў узяць яго за правіла стасункаў паміж уласнікам зямлі і яе арандатарам, неўзабаве распаўсюдзіўся звычай складання такіх інвентараў і ў памешчыцкіх маёнтках. Былі шматлікія прычыны для складання такіх інвентараў, бо земскі ўладальнік маёнткаў, асабліва вялізных, хацеў мець не толькі вопіс маёнтка, але і збор правілаў, паводле якіх прызначаны ім адміністратар павінен быў кіраваць даручаным яму маёнткам. Больш за тое, пры пастаянным гандлі, праз які земскія шляхецкія маёнткі пераходзілі іншаму ўласніку, перадаваліся таксама па добраахвотнай дамове маёнткі ў арэнду або яны ішлі па судовых рашэннях у так званую традыцыю, гэта значыцца, што земскі маёнтак неплацежаздольнага даўжніка перадаваўся крэдытору; для прызначэння ж часу, на працягу якога крэдытор павінен быў трымаць гэты маёнтак, суд высылаў чыноўніка на месца для складання інвентару, дзе не толькі называлася крыніца прыбыткаў, але і акрэсліваліся павіннасці, якія двор меў права патрабаваць ад сялян. Такія інвентары станавіліся ўжо абавязковымі і для земскіх уласнікаў адносна іх сялян, і хоць закон не вызначыў выразна, куды сяляне ў выпадку іх уціску або ламання інвентару павінны былі перадаваць свае скаргі, але ж зацвердзіўся звычай, што паветавы падкаморы ў падобных выпадках быў найбліжэйшым суддзёй. У забыўчывасці, якуюдапусціла Рэч Паспалітая ўдачыненні да найбольшай колькасці сваіх сыноў, справядлівы суд нашчадкаў заклеймаваў яе ганьбай за тое, што вольнасць, а нават і жыццё
сялян былі безадказна аддадзены ў рукі земскіх уласнікаў. Адсюль пайшло, што не толькі сяляне, але і кожны чалавек, які жыў на зямлі памешчыка, залежаў ад прысуду двара, якому належала зямля. Дык вось, калі чыншавы шляхціц, яўрэй ці татарын, які пражываў на зямлі памешчыка, учыніў нейкі праступак, яго выклікалі ў адпаведны павятовы або гарадскі суд, і заўсёды ў суправаджэнні ўласніка; частка ж адказнасці за правіну ўскладалася і на памешчыка. Гэта было дзейным тормазам ад злачынства, бо чалавек, які пражываў на зямлі памешчыка, не так баяўся аддаленага земства або горада, як баяўся двара, у якога былі розныя сродкі для ўздзеяння на яго і пакарання або яго, або ягонай маёмасці.
Найбольшы папрок, які можна слушна зрабіць тагачаснаму заканадаўству за нядбайства, — гэта тое, што жыццё селяніна было недастаткова абароненае; у выпадку смяротнага злачынства суд праводзіў землеўласнік. У падобных выпадках, хутчэй па добрасумленнасці, чым з абавязку, не хацеў ён браць на сябе ўсю адказнасць, таму пры здарэнні даказанага злачынства землеўладальнік склікаў некалькі суседніх шляхціцаў і з імі складаў нешта падобнае да суда прысяжных; выкананне ж вынесенага рашэння ўжо цалкам залежала ад яго. Былі гэта рашэнні канчатковыя і безапеляцыйныя, адсюль лёгка можна зразумець, на якой слабой гарантыі трымалася жыццё чалавека. Там і сям чуліся пераканаўчыя галасы мудрых і цнатлівых людзей, якія дамагаліся забеспячэння гэтай найдаражэйшай уласнасці чалавека, але толькі ў 1772 г. Анджэй Замойскі50, вялікі каронны канцлер, быў пакліканы каралём і саслоўямі Рэчы Паспалітай для ўкладання Кнігі законаў, іх апеку ён распаўсюдзіў і на сялянскае саслоўе, так што не толькі праклаў дарогу сялянскаму люду да свабоднага перамяшчэння з зямлі аднаго памешчыка на зямлю другога, але і абмежаваў перавагу мясцовых дваровых судоў над звычайнымі, паліцэйскімі. На бяду, большасць сеймавых дэпутатаў лічыла, што гэты закон звужае праваўласнасці, і сваімі намаганнямі дамаглася, каб Збор законаў пад рэдакцыяй Анджэя Замойскага не быў зацверджаны сеймам. 3 таго часу аж да памятнага чатырохгадовага
сейма51 справа гэтая была адкладзеная, і толькі Канстытуцыяй трэцяга мая свабода і жыццё сялянскага народа былі аддадзены пад апеку агульных законаў. Належыць аддаць справядлівасць польскай і літоўскай асэсорыям за тое, што справы, якія вяліся ў іх судах, найбольш прычыніліся да выпраўлення стасункаў, што павінны існаваць паміж землеўласнікам і селянінам, які арандуе гэтую зямлю. Як усе суды Рэчы Паспалітай, так і асэсарскія суды былі адкрытыя. Выступалі на іх адвакаты, людзі ў асноўным адукаваныя, паводзіны якіх галоўным чынам залежалі ад рэпутацыі, пачцівасці і сумлення, што змаглі заслужыць. Адасоблена ж ад самой справы распаўсюджвалася ў народзе здаровае ўяўленне пра стасункі, якія абапіраліся на справядлівасць і шмат садзейнічалі палягчэнню долі сялянскага люду. He ўсё, напэўна, пайшло так, як бы пайсці магло, калі б вышэйшае свецкае і больш заможнае кляштарнае духавенства лічыла галоўным сваім абавязкам паказваць краю прыклады абыходжання з сялянскім народам. Але не заўсёды духавенства ўмела стрымліваць у сабе наравістасць і шляхецкія прымхі; часта хцівасць заглушала ў іх сэрцы голас справядлівасці, а гэтыя адхіленні былі тым больш заганныя, што сваім аўтарытэтам у нейкай ступені давалі свецкім землеўладальнікам прыклады злоўжывання.
Пасля вяртання Беларусі пад расійскае панаванне выбар імператрыцы Кацярыны II намесніка гэтага краю паў на асобу разумную, дасведчаную і шляхетную. Першым намеснікам вернутага краю быў граф Захар Чарнышоў52. Тут трэба перагледзець Поўны збор законаў і пералічыць тыя распараджэнні, якія былі ўведзеныя ў нованабытых губернях, бо паслужылі яны прыкладам тых зменаў, што па чарзе ўводзіліся ў адміністрацыі пазней далучаных частак Паўночнага і Паўднёва-Заходняга краю.
Беларусь ужо некалькі гадоў знаходзілася пад новым кіраваннем, калі імператрыцай Кацярынай было абвешчана геніяльнае ўпарадкаванне губерняў і гарадоў53. (Тут у змесце належыць падаць галоўнае апісанне гэтага памятнага закона, звярнуць увагу на тыя дэталі, якія на той час здаліся самымі
патрэбнымі.) Так, сярод іншага, закладзены пазыковы банк, што давала памешчыкам магчымасць пад заклад маёмасці ўзяць пазыку, якая пагашалася праз выплату адсоткаў, быў прыняты з вялікай удзячнасцю, і ў тагачасных варшаўскіх газетах друкаваліся пісьмы з Беларусі, дзе выказвалася задаволенасць.
Галоўнай пераменай, якая блізка закранула найбольшую частку насельніцтва, было ўвядзенне рэкруцкай павіннасці54. Падчас Рэчы Паспалітай войска арганізоўвалася паводле прадпісанняў Літоўскага Статута ў раздзеле пра земскую абарону. (Трэба гэты раздзел уважліва прачытаць і падаць з яго карціну ваеннай сістэмы. Пасля гэтага па Зборы законаў Трэмбіцкага^ трэба паказаць змены, якія былі ўнесеныя пасля змяншэння гетманскай улады і ўвядзення ваеннага дэпартамента, з чаго стане зразумела, якім чынам фармавалася лядашчае кароннае і літоўскае войска пад канец існавання Рэчы Паспалітай.) 3 гэтай жа працы Трэмбіцкага трэба зрабіць выпіскі ўсіх законаў, якія датычаць казны аж да ўвядзення Дэпартамента Скарбавай камісіі56. 3 гэтага ўдасца акрэсліць дакладную карціну падаткаабкладання, гандлю, промыслу і выдадзеных для іх правілаў. Тут трэба мець пад рукой працу Чацкага Аб польскіх ілітоўскіх законах^ і прытрымлівацца табліц, якія ён сам падрыхтаваў, маючы доступ да крыніцаў, калі быў высокім чыноўнікам у Скарбавай камісіі абодвух народаў.
3 1795 г., калі Станіслаў Аўгуст адрокся ад кароны58, новыя ўлады выбралі тры галоўныя пункты кіравання Паўночным і Паўднёва-Заходнім краем: Полацк, Вільня, Кіеў. Той самы парадак, які быў уведзены ў 1775 г. у дзвюх беларускіх губернях, пашырыўся на Валынскую, Кіеўскую, Падольскую і на абедзве літоўскія губерні: Віленскую і Гродзенскую. Князі Рапнін59 і Туталмін60, здольныя і дасведчаныя дзеячы, узяліся ўмела і старанна за ўвядзенне адміністрацыі, якую хацелі зрабіць падобнай да адміністрацыі велікарускіх губерняў. Сутыкаючыся ж з ранейшым парадкам, асабліва ў дачыненні судоў, паліцыі, шмат даўнейшых пастановаў пакінулі ў сіле. Імператар Павел 1 пасля ўступлення на трон пастанавіў наведаць нованабытыя краі і здзейсніў гэта з вялікай пышнасцю6'. На мяжы кожна-
га павета прыбыцця манарха чакала конная заможная і адукаваная моладзь і праводзіла ў павятовы горад, дзе ў кляштарах, гэтых архітэктурных гмахах, звычайна ладзіўся тронны зал, і там усе саслоўі і карпарацыі выказвалі пашану імператару. Імператар прымаў народ з невымоўнай ласкавасцю, даваў з трона запэўніванні, што агульнае дабро будзе найбліжэйшай справай яго клопату. Паколькі ж даўнейшыя законы, якімі гэты край кіраваўся і судзіўся, былі для насельніцтва добрымі, Павел не толькі пакінуў іх у сваёй сіле, але захаваў трыбуналы, ад якіх, аднак, дазволіў падаваць апеляцыі ў Сенат. Акалічнасці, якія папярэднічалі канчатковаму заняпаду польскага ўрада, сталі прычынай таго, што заможнейшыя памешчыкі краю былі ўрадам залічаныя да прыхільных або падазроных. Тыя з сенатараў, якія нічым не настроілі супраць сябе Расію, атрымалі званні, што прыраўноўваліся да тых, якія яны мелі ў 1795 г.; так, міністры, калі былі вайскоўцамі, яшчэ пры Кацярыне II называліся генераламі войска; калі займалі цывільныя пасады — правадзейнымі тайнымі саветнікамі; другарадныя саноўнікі атрымалі рангі правадзейных тайных або правадзейных дзяржаўных саветнікаў. Так, напрыклад, вялікі літоўскі маршалак Людвік Тышкевічь1 быў правадзейным тайным саветнікам; князь Юзаф Радзівільі, ваявода троцкі, і мінскі ваявода Хмарам сталі тайнымі саветнікамі. Генерал артылерыі літоўскай князь Францішак СапегаЬІ — тайным саветнікам; Ксаверы Хамінскі**, ваявода мсціслаўскі — тайным саветнікам. Такім чынам, вядомыя чыноўнікі былога ўрада знайшлі ў новага павагу да даўней займаных імі пасад.
Узрушэнне, звязанае з паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі, выклікала да шматлікіх асобаў суровасць урада. Яшчэ ў 17951796 гг. значная колькасць тых, што прызналі ўладу кіраўніка народа, якім быў прызнаны Касцюшка, зазналі секвестр, канфіскацыю маёнткаў і нават высылку ў Сібір. Імператар Павел дазволіў амаль усім вярнуцца ў край і іх маёнткі вызваліў з-пад секвестру. Былым вайскоўцам, якія мелі дзяржаўныя дакументы пра наданне рангу, было дазволена паступленне ў расійскае войска па рангу, ніжэйшым на адну ступень, бо ў Расіі быў такі