• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    пастановы аб складзе Рэчы Паспалітай, зацверджанай яшчэ ў 1775 г.
    Розныя таемныя прычыны выклікалі ў 1830 г. сусветна гістарычную катастрофу ў Францыі195. Водгулле гвалтоўнай буры, якая перакуліла трон старэйшай манархіі Бурбонаў, пранеслася з жудасным трэскам па Еўропе. Нараканні на вынікі венскіх пастаноў 1815 г.196, узнятыя ў Францыі, з болем адгукаліся ва ўсіх краях. Народам здавалася, што прабіла гадзіна кампенсацыі крыўдаў і выпраўлення навязаных несправядлівых умоў. Абодва бакі лічылі, што надышоў час змены дзяржаўных сістэм. Ніхто не сумняваўся, што ўрады абвесцяць вайну народам, у Бельгіі з’явіліся першыя праявы барацьбы, якая пагражала ахапіць усю зямлю. Утворанае ў 1815 г. Галандскае каралеўства трапіла пад блізкую апеку Англіі, Прусіі, Аўстрыі і Расіі. Сямейныя сувязі яшчэ больш узмацнялі палітычную думку, якая ўзначальвала ўтварэнне гэтага каралеўства. Галандскі кароль197 быў мужам прускай прынцэсы198; яго сын і спадкаемца трона'" быў мужам расійскай цэсарэўны (Ганны Паўлаўны200); малодшы сын201 прускага караля202 ажаніўся з нідэрландскай прынцэсай203, а другі сын галандскага караля204 — з каралеўнай прускай205. Бельгійцы, якія складалі палову Нідэрландскага каралеўства, адрозніваюцца ад галандцаў мовай і веравызнаннем, насуперак нададзенай ім канстытуцыі цярпелі ад паноўнага племені розныя крыўды і злоўжыванні. Па прыкладзе французаў яны праз два месяцы пасля парыжскага паднялі паўстанне ў Бруселі206. Урады, блізка і цесна звязаныя з паноўным домам у Гаазе, не таілі думкі пра задушэнне бельгійцаў, і была ўсеагульная вера, што вайна стала непазбежнай. Францыя прапанавала ў гэты час прынцып неўмяшання, і трэба было чакаць, што калі чужаземныя войскі паспяшаюцца на дапамогу галандскаму каралю, тады Францыя з поўнай сілай закона будзе абараняць імкненні бельгійскага народа. Боязь, каб.гэта не распаліла ў Еўропе ўсеагульную вайну, падказала дзяржавам, а менавіта Англіі, якая пастанавіла любымі сіламі не дапусціць вайны, уладзіць усю гэтую справу шляхам палюбоўных перамоваў. Але ніхто не хацеў верыць у іх
    паспяховасць: было моцнае перакананне, што агульная вайна павінна разгарэцца. У Каралеўстве Польскім гэтая вера была мацнейшая, чым яшчэ дзе, і людзі, якія ў Венскай дамове бачылі санкцыю абуральнай несправядлівасці да гэтага краю ў 1775-1795 гг., верылі, што вайна павінна наступіць. Войска польскае — прадмет асаблівых клопатаў і прывязанасці вялікага князя, цэсарэвіча Канстанціна — ваяўнічае, падрыхтаванае і дысцыплінаванае, якое памятала братэрства зброі з войскам французскім, балюча пакутавала ад думкі, што будзе вымушана змагацца супраць французаў207. Лічыла за лепшае ўсё стрываць, чым браць (sic) удзел у гэтай крайнасці.
    За мяжой так званая вольная партыя, з якой неўзабаве ўтварылася вольная ліга, налічвала ў сваіх колах вялікую колькасць ужо добра вядомых імёнаў, якія па сваіх прынцыпах былі прыхільнікамі свабоды. Між тым прыязнае стаўленне да бельгійцаў у Каралеўстве Польскім усё больш мацнела і набірала значэнне: людзі, якія ўзначальвалі грамадскі рух, уяўлялі неабходнасць змагання супраць Францыі, для задушэння бельгійскіх намераў, як самае вялікае народнае няшчасце. Наколькі, з аднаго боку, грамадскасць верыла, што Бельгія неўзабаве стане арэнай вайны, настолькі, з другога боку, у Каралеўстве Польскім рабіліся спробы пераканаць сябе і іншых, што ўдзел войска польскага ў гэтай вайне стане капаннем уласнымі рукамі магілы для Польшчы. Пад уплывам гэтых перакананняў, калі ў сувязі з узбуджаным станам Еўропы войску ў Цэсарстве і Каралеўстве было загадана падрыхтавацца да выступлення, прыспела думка пра самастойнае паўстанне. Кіраўнікі ўсеагульнага руху народаў у Францыі імкнуліся выклікаць агульную вайну, яны ўвайшлі ў непасрэдныя зносіны з палітычнымі таварыствамі, якія з 1816 г. пачалі турбаваць Іспанію, Італію, Германію і нават Поўнач. 3 прычыны даверлівасці людзей, якія горача любілі край, але былі недастаткова дасведчаныя ў глыбейшых таямніцах палітыкі і права існавання грамадства, з прычыны памылак кіравання ў Каралеўстве Польскім раздражненне ўсё расло і дайшло да таго, што 17(29) лістапада 1830 г. выбухнуў ваенны мяцеж
    у Варшаве. Людзі, якія пераважалі па сваім паходжанні, матэрыяльным становішчы, па сваіх заслугах і асабістым уплыве, узялі руль кіравання ў свае рукі і заклікалі ўсе польскія краі, якія былі пад кіраўніцтвам Расіі, да супольнай дзейнасці208. Ніводная частка даўнейшай Польшчы не была глухой да гэтага закліку. У Паўночна-Заходнім краі найперш узброена выступіла Жмудзь, да чаго спрычыніўся несвоечасовы загад пра прызыў у войска, выдадзены ў сакавіку. У Паўднёва-Заходнім краі, асабліва па суседстве з Галіцыяй (якая заклікалася да паўстання камітэтам, створаным у Кракаве, дзе рэспубліканская форма ўлады, уведзеная Венскай дамоваю, лёгка дазваляла палітычныя дзеянні209), выбухнула паўстанне, што да колькасных яго сіл — даволі абмежаванае, але што да прастораў, якія яно ахапіла, вельмі для імперыі клапатлівае.
    Рэч простая — немажліва было думаць пра бітвы ў адкрытым полі, але цяжкасці з запасамі правізіі і вайсковымі запасамі, перахопліванне ганцоў, захопы пошты ўскладнялі паспяховасць выканання загадаў у тагачасных абставінах. У Каралеўстве Польскім вайна вялася больш правільна. Разнастайныя яе праявы па-майстэрску і дакладна апісаныя Шмітам™, праца якога, спачатку выдадзеная за мяжой па-нямецку, нядаўна выйшла ў перакладзе на рускую мову. Пасля ўзяцця Варшавы ўрад заняўся ўціхамірваннем унутранага краю, і пачалася праца над такім яго ўладкаваннем, каб паўтарэнне паўстання было немагчымае. Вялікая колькасць асоб з саслоўя землеўласнікаў і ўвогуле са шляхты аказаліся вінаватымі ў актыўным удзеле ў паўстанні. Маёнткі заможных памешчыкаў як у Польшчы, так і ў Паўночна-Заходнім і Паўднёвым краях былі канфіскаваныя. Вялікія маёнткі Чартарыйскіх, Пацаў, Сапегаў перайшлі ва ўласнасць дзяржавы. (Трэба сабраць звесткі пра ўрадавыя і канфіскаваныя маёнткі, якія імператрыца Кацярына і імператар Павел раздарылі генералам і высокім расійскім чыноўнікам.)
    Ураду падалося, што школьнае выхаванне трэба змяніць у прынцыпе, у выніку чаго былі закрытыя Віленскі і Варшаўскі ўніверсітэты; Крамянецкі ліцэй быў ліквідаваны ў сувязі з адкрыццём у Кіеве новага ўніверсітэта; вучэбныя дапаможнікі,
    якія знаходзіліся ў розных навуковых установах, перанесены ў іншыя месцы. Так, кнігазбор Варшаўскага ўніверсітэта, бібліятэка і зборы Таварыства сяброў навук перададзены ў Пецярбург, нават сямейныя зборы, як, напрыклад, бібліятэку з Пулаваў211, здаецца, загадана было перавезці ў сталіцу імперыі. Край раптам аказаўся пазбаўленым навуковых скарбаў, якія клапатліва збіраліся стагоддзямі212.
    Роздум над элементамі, якія дапаўняюць уяўленні, уласцівыя Заходняму краю, прывёў да разумення, што шляхецкія класы і духавенства былі самымі магутнымі яго рухавікамі. Таму былі прынятыя больш строгія спосабы юрыдычных доказаў шляхецкага паходжання; уведзены невядомы дагэтуль у Заходнім краі клас аднадворцаў2'3, а што да духавенства, было вырашана, што колькасць кляштараў вельмі вялікая і што большую іх частку можна закрыць. Пры выкананні гэтага загаду нават не прыклалі намаганняў, каб прыняць пэўны прадуманы план дзеянняў; ліквідацыя кляштараў адбылася паспешна і без ладу. Найкаштоўнейшыя помнікі — кнігі, рукапісы і мастацкія творы — загінулі або разышліся па руках, так што ўсялякія іх сляды зніклі назаўсёды. У далейшым развіцці той самай думкі пра ўваскрашэнне элемента, нібыта роднаснага Паўночнаму і Паўднёва-Заходняму краям, і задушэнне элемента наноснага, польска-каталіцкага, узяліся за адмену Уніі.
    Размінуўся б з праўдай той, хто сцвярджаў бы, што ідэя Пятра Скаргі214 пра прывядзенне насельніцтва ўсходняга веравызнання ў польскіх краяху падпарадкаванне Рыму была чыста духоўнай. Наадварот, Скарга добра разумеў усю яе палітычную значнасць. Паколькі ён паблажліва ставіўся да розніцы абрадаў і, акрэсліваючы варункі пагаднення абодвух веравызнанняў, не настойваў на змяненні абрадаў, пакінуў уніятам увесь парадак набажэнства, не закрануў догматаў, адно толькі паслушэнства Папе паставіў галоўнай умовай. Але духавенства ўсходняга веравызнання разумела, што, закліканае да братэрства, павінна было быць параўнанае з духавенствам рымскім. Так вучыў здаровы розум, так вымагалі патрэбы краю. Але перашкодай сталі шляхецкія прымхі каталіцкага духавенства. Каб знайсці ўяўную
    прычыну для захавання ўніяцкага духавенства на ніжэйшым узроўні, была наўмысна забытая вельмі важная дэталь — гэта значыць, абы ўніяцкія біскупы прызначаліся на гэты сан не іначай як папскімі буламі, паколькі гэтая ўмова была для рымска-каталіцкага духавенства абавязковай, прызначэнне ўніяцкіх біскупаў было пакінутае безумоўна за каралём. На няшчасце краю, было дазволенае ўваходжанне каталіцкіх біскупаў у Сенат, біскупаў жа ўніяцкіх у гэты вышэйшы дзяржаўны орган не дапускалі з прычыны няўпэўненасці ў іх шляхецтве. Адразу ж быў зламаны іх давер, бо, заахвочваючы да супольнага падпарадкавання Папе, іх адхілілі ад надання аднолькавых прэрагатыў. У сувязі з тым, што Скарга быў галоўным дзеячам у гэтай справе, езуіцкі ордэн нейкім чынам пачаў лічыць яе сваёй, а разумна ўзважыўшы, што манахі будуць самым падатлівым інструментам для ўсё большага збліжэння з уніяцкім духавенствам, адкрылі доступ уніяцкай манаскай моладзі, або так званым базыльянам, у свае школы. А паколькі паводле правілаў усходняга касцёла толькі манахі маглі быць біскупамі, неўзабаве ўся вышэйшая іерархія ўніятаў стала праходзіць праз рукі езуітаў і кіравацца іх парадамі. Для большага яшчэ збліжэння абодвух веравызнанняў ужо ў пачатку XVIII стагодцзя было праведзенае ў Замосці пасяджэнне ўніяцкага Сінода, і каноны гэтага Сінода паставілі пячаць тоеснасці ўнутранай арганізацыі ўніяцкага веравызнання з рымскім. Базыльяне ўсё больш збліжаліся з езуітамі і сталі да іх так падобнымі, што, калі ў 1773 г. КліментХІУ215 скасаваў ордэн езуітаў216, пераважная частка езуіцкіх калегіумаў перайшла да базыльянаў, яны паклапаціліся пра даручэнне ім выхавання моладзі. Калі каталіцкім духавенствам быладапушчаная несправядлівасцьда ўніятаў, што іхбіскупаў не дапускалі ў Сенат, — моцна ім балела, калі замоўчвалі закон пра саслоўі сыноў уніяцкіх святароў, якім урад не прызначыў шляхецкіх прэрагатыў, калі ім не дазвалялі валодаць нечым іншым — цяжка гэта іх мучыла, аднак вышэйшае духавенства і манахі моцна былі прывязаныя да новага складу свайго касцёла.