Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
што народ нялёгка прызвычаіцца да самога духоўнага адзення, было дазволена ім пакінуць сутаны, якімі карыстаюцца ў касцёле рымскім. Наватбіскуп Мсціслаўскі, ужо пасля канчатковага ўз’яднання з праваслаўнай царквой, яшчэ некалькі гадоў насіў фіялетавую сутану, падстрыгаў валасы і не запускаў барады. Дайшло да таго, што самым руплівым і ахвотнікам выслужыцца ён за ўзнагароду дазваляў змяняць убранне. Неўзабаве вонкавы выгляд усяго духавенства перайначыўся: ужо не было ніякай розніцы між новадалучанымі і старога абраду святарамі.
Варта прызнаць, што напачатку шмат было памяркоўнасці, нават да такой ступені, што былі ўведзеныя пры асобных уніяцкіх цэрквах ружанцавыя брацтвы і некаторыя даволі доўга існавалі; пры ўрачыстых набажэнствах адбываліся ранейшыя працэсіі і нават набожныя песні спяваліся па-польску, пакуль нарэшце гэта не выйшла з ужытку і не была ўведзеная поўная аднастайнасць вонкавых формаў.
Перш чым урэшце прыйшло да ўрадавай і ўрачыстай адмены Уніі, мітрапаліт Булгак памёр, і адразу ж пасля яго пахавання аказалася і нават хацелася, каб гэтаму верылі, што яшчэ перад смерцю ён сам ухваляў скасаванне Уніі, таму што ўвесь абрад пахавання, адбыты вышэйшым праваслаўным духавенствам, здавалася, даводзіў, што нябожчыкяшчэ пры жыцці перайшоў да іх веравызнання229.
Унія засталася толькі ў Каралеўстве Польскім, дзе існуе да гэтага часу (1864), у Хелмскай і Падляскай епархіях і ў Аўстрыі, у Галіцыі. Апостальская Сталіца зразумела сваю памылку і не толькі змяніла звычай адносна прызначэння ўніяцкіх біскупаў, так што ўжо пасля смерці мітрапаліта Булгака ніхто не можа быць абраны біскупам без Папскай булы, але, чаго дагэтуль не было і што было абразай для ўніяцкага веравызнання — што ніколі ніхто з яго святароў не займаў кардынальскага сану, Папа і гэта адмяніў і Галіцкага і Кіеўскага мітрапаліта, архібіскупа Львоўскага ксяндза Лявіцкага прызначыў кардыналам230.
2
Маліноўскі прыбыў у Вільню на пачатку верасня 1819 г. Лекцыі Гродэка павялічылі яго любоў да грэчаскай старажытнасці аж да захаплення. Усю зіму ён вельмі настойліва працаваў. У час перапынку ў сувязі са святам Божага Нараджэння Гродэк загадаў кожнаму вучню напісаць трактат на лацінскай мове, у якім прыводзіліся б доказы захаплення чытаннем грэчаскіх пісьменнікаў і большага або меншага досведу ў лацінскім стылі. Маліноўскі менавіта тады чытаў «Настаўленне» Эпіктэта231, пасапраўднаму залатую кніжачку, у якой змешчана філасофія стоікаў, можа найбольш набліжаная да хрысціянскай маралі, і Дыягена Лаэрцкага232, які ў «Жыццях грэчаскіх філосафаў» больш за ўсё пісаў пра Зянона, заснавальніка слаўнай школы233. Маліноўскі ўзяў для трактата менавіта тэму філасофіі стоікаў. Гродэк распачаў так званыя філалагічныя пасяджэнні, на якіх ацэньваў вартасць здадзеных яму твораў вучняў. Адзначаў памылкі ў трактаванні прадметаў і парушэнні чысціні мовы, але рабіў гэта толькі тады, калі нехта з калегаў, якому прафесар гэта даручыў, зачытваў напісанае сваё меркаванне пра працу таварыша. Вучні ўзаемна разглядалі свае працы, крытыкавалі. Праца Маліноўскага дасталася на разбор Кавалеўскаму, які вельмі сумленна яе ацаніў. Гродэк ужо раней звярнуў на яе ўвагу і на асобным аркушыку зрабіў адзнаку. Пасля прачытання крытыкі Кавалеўскага Гродэк з той вялікай перавагай, якую меў над вучнямі, прачытаў уласныя заўвагі, але ўвогуле працу Маліноўскага пахваліў і, узяўшы прынесеныя з сабой тры томікі Сінтэніса234 пад назвай Сутнасць стоіцкай філасофіі, падарыў гэтую кніжку Маліноўскаму, сказаўшы, што ён яшчэ шмат зможа навучыцца з яе пра стоікаў. Гэта зрабіла вялізнае ўражанне. Гродэк не быў шчодры на пахвалы, усе калегі віншавалі Маліноўскага з гэтым выказваннем яго задаволенасці, казалі, што яшчэ ніхто з вучняў Гродэка такога гонару не заслужыў. Гэта заахвоціла Маліноўскага да яшчэ большай працы і дадало яму смеласці дамагацца ўзнагароды, якая штогод на кожным факультэце выдавалася ўніверсітэцкім вучням за падрыхтоўку
найлепшай працы на тэму, абвешчаную на гэтым факультэце. Калі ж на дошцы аб’яў, дзе вывешваліся ўсе распараджэнні ўніверсітэта, якія тычацца навучання і паводзінаў вучняў, Маліноўскі прачытаў заданне на атрыманне ўзнагароды па раздзеле старажытных навук, а менавіта Пра дух паэтычнай мовы Гамера, калі ўбачыў, што на падрыхтоўку навуковай працы даецца шэсць тыдняў часу, ён абудзіў у сабе адвагу дамагацца ўзнагароды, хоць рэдка здаралася, каб вучань, які займаецца ва ўніверсітэце першы год, жадаў распачаць спаборніцтва са старэйшымі калегамі. Маліноўскі ў гэты час жыў (у цяперашнім доме Чаховіча235 насупраць вялікага дэпо) у цесным пакоі, які дзяліў яшчэ з двума калегамі: Бяляўскім236 і Гурскім237 (вядомым прыродазнаўцам, які цяпер жыве ў Кубліцкіх на Палессі); маючы патрэбу ў цішыні, упрасіў Тыцыюса, каб уступіў яму для працы альтанку ў садзе Ціволі238. Было гэта для маладога навукоўца вельмі зручна тым, што меў побач рэстарацыю, дзе было лёгка харчавацца. 3 раніцы пасля гадзін чатырох выходзіў на Антокаль239, зачыняўся на цэлы дзень і там спакойна працаваў. Пасля падрыхтоўкі працы і прызнання, што яна заслугоўвае ўзнагароды, з сэрцабіццём чакаў рашэння факультэта. Найвялікшая таямніца агортвала гэты вучоны суд. Толькі на публічным пасяджэнні 24 чэрвеня 1820 г. пры закрыцці ўніверсітэцкага года па загадзе рэктара Малеўскага сакратар Норберт Юргевіч абвесціў імёны і прозвішчы чатырох вучняў (з кожнага факультэта па адным), ушанаваных узнагародай, якая складалася з пахвальнага ліста і ста рублёў. Гэта быў самы шчаслівы дзень у жыцці Маліноўскага. Разам з іншымі трыма ўзнагароджанымі ён быў запрошаны там жа ў зале (ніжняя зала, дзе цяпер музей) да рэктара, атрымаў віншаванне з яго вуснаў, да яго далучыліся ўсе дэканы і прафесары. Зала была бітком набіта: апрача 700 вучняў было вялікае мноства абывацеляў і ўсіх адукаваных людзей Вільні, якія ніколі не прапускалі акадэмічных урачыстасцяў. Усе вочы былі звернуты на лаўрэатаў. Урачыстасць скончылася. Маліноўскі вяртаўся дамоў, вуліцы былі запоўненыя народам, які выходзіў з акадэмічных муроў. На кожным кроку знаёмыя і незнаё-
мыя затрымоўвалі ўзнагароджаных, абдымалі іх і віншавалі. Вільня здавалася адной сям’ёй, так ярка адзначалася ўсё тое, што чынілася ва ўніверсітэце. Маліноўскі назаўтра пайшоў падзякаваць прафесарам за іх памяркоўнасць. Паважны ксёндз Галянскі240, стары Рустэм241, Лявон Бароўскі, але найбольш Гродэк чула яго прынялі. Калегі сардэчна цешыліся, словам, паўсюль ён бачыў прасветленыя і зычлівыя твары.
3
У першыя дні жніўня 1826 г. Мікалай Маліноўскі выбраўся ў Пецярбург. Аглядаючы першы раз вялікую сталіцу і ўсе багацці разумовага жыцця ў ёй, пазнаёміўся з карціннымі галерэямі, з абедзвюма вялікімі бібліятэкамі — Публічнай і Акадэміі навук, са скульптурнымі заламі, якія, праўда, былі яшчэ бедныя, але там ужо захоўвалася некалькі шэдэўраў скульптуры. Там упершыню атрымаў уяўленне пра чарадзейную моц дасканала выкананай музыкі, там зачароўваўся непараўнальнай гармоніяй пеўчых імператарскай капліцы, а менавіта на прыватных канцэртах, якія ў той час выконваліся кожную сераду для сапраўдных аматараў спеваў. Было толькі сумна, што прадстаўніцы прыгожага полу, у сотні разоў больш здольныя адчуваць чароўнасць чалавечага голасу, ані ў хор, ні нават як слухачкі на гэтыя канцэрты не дапускаліся. Бо кіраўніцтва баіцца, абы надзвычай моцнае ўражанне ад гучання не абуджала неспакою ў маладых жаночых сэрцах. Ужо ў канцы 1826 г. у сталіцы была значная колькасць моладзі. Пераломленая была непрыязнасць да вайсковай службы, установы ваеннай навукі, якія ўсё больш умела развіваліся, вабілі да сябе адукаваную польскую моладзь. Яна пачынала нават уладкоўвацца на цывільную службу, а свабода, якая панавала першыя месяцы ўладарання імператара Мікалая, пэўны ўзор асуджэння маральнага ўціску, які цэсарэвіч Канстанцін распасцёр над Каралеўствам Польскім і над краямі даўнейшай Рэчы Паспалітай, што былі пад яго цывільным кіраваннем, рабілі побыт у Пецярбургу мілым і спакойным.
Маліноўскі найболей часу праводзіў у Публічнай і Акадэмічнай бібліятэках, у музеі графа Румянцава242. Асабліва ў першай, багатай на бясцэнныя скарбы польскіх кніг і рукапісаў, хоць карыстанне імі было агорнутае неразумнымі цяжкасцямі, звязанымі з кіраваннем дзяржаўнага сакратара Аленіна243, — на шчасце, Маліноўскаму ўдалося зблізіцца з Аляксандрам Вастокавым244, знакамітым і глыбокім расійскім філолагам, які з энтузіязмам займаўся сваёю працай, часцей за ўсё цэлыя дні, а два разы на тыдзень — і цэлыя ночы знаходзіўся ў бібліятэцы. Як мясцовы службоўца ён меў права браць усё, хоць бы і самыя рэдкія кнігі, і трымаць іх на сваім стале так доўга, як яму было гэта патрэбна. Дык вось, Вастокаў прыносіў на гэты стол замоўленыя сабе Маліноўскім бібліятэчныя скарбы — так што малады літаратар мог карыстацца імі з найбольшай выгодай.
Маліноўскі, штодзень адкрываючы для сябе ў сталіцы нязнаныя яму прадметы, знаёміўся з вядомымі людзьмі, чэрпаў у размовах з імі ўсё новыя звесткі — каб з цягам часу не сцёрлася ўсё гэта з яго памяці, пастанавіў весці дзённік свайго побыту ў сталіцы, аднак, ведаючы пра сябе тое, што не ўмеў трымаць сваіх папер у парадку і пад ключом, і не жадаючы жыць пад страхам, што непажаданыя асобы могуць несвоечасова зазірнуць у гэтую крыніцу яго думак, пісаў яго на лаціне, ведаючы, як у сярэдніх стагоддзях, калі навучанне грэчаскай мовы заняпала, манахі на грэчаскіх рукапісах звычайна пісалі засцярогу: graecum est, non legatur (па-грэчаску, не варта чытаць). I лацінская мова ўжо пачала зазнаваць лёс грэчаскай.
У гэтых занятках і ўзнёслых забавах дзеля азнаямлення з шэдэўрамі мастацтва, захаплення гармоніяй гукаў і галасоў час сплываў хутка і вельмі прыемна (а сэрца было вольнае, як у птушкі, не кахаў нікога), але чакала яго невымоўная радасць убачыць зноў пасля трохгадовай разлукі сяброў сваіх, блізкіх сэрцу Адама Міцкевіча і Францішка Малеўскага245. У першай палове снежня 1827 г. маскоўскі генерал-губернатар князь Галіцын246, пры асобе якога абодва гэтыя філарэты былі служачымі, прыбыў у Пецярбург і прывёз іх з сабой. Аповед любімага паэта, якулістападзе 1824 г. ён быўвывезены з Вільні