Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
ў Пецярбург, як там павінен быў даведацца пра далейшы свой лёс, як тут жа агарнула яго сардэчная гасціннасць адукаваных расіян, як два яго малюсенькія томікі, выдадзеныя ў 1822 г., разышліся па руках сапраўдных знаўцаў сапраўднай паэзіі, як асабліва Васіль Жукоўскі, сам выдатны паэт, а ў той час настаўнік рускай мовы і літаратуры вялікіх князёў247, прыняў яго са шчырай, братэрскай любоўю, — усё гэта сагравала сэрца роднай думкай, што геній Адама і ў выгнанні здабыў належную павагу. 3 яго вуснаў Маліноўскі пачуў, што новыя сябры паэта надзвычай спрытна, хоць тайнымі шляхамі, здолелі надаць справе такі кірунак, каб Адам, як выхаванец на дзяржаўным утрыманні Віленскага педагагічнага інстытута, быў сасланы ў Адэсу настаўнікам ліцэя. Нішто не магло больш адпавядаць тагачасным жаданням паэта. Бачыць край, набліжаны да ўсходняга неба, захапляцца цудамі стварэння, дыхаць марскім паветрам, жыць сярод гэтай здаровай расліннасці, якою вышэйшая сіла так шчодра надзяліла гэтую блаславёную зямлю, і жыць у Адэсе, якую лета ператварала амаль у сталіцу Падолі і Украіны, куды прыязджаюць найзаможнейшыя і самыя адукаваныя польскія сем’і, — гэта была мара, думаць пра якую ён нават не адважваўся ў цеснай келлі ў Вільні падчас свайго заключэння ў базыльянскім кляштары.
Праз дзіўны збег акалічнасцей летам 1825 г. прыбыла ў Адэсу сапраўдная чарадзейка, розумам, высакароднасцю сэрца і ўсёй абаяльнасцю, усёй цудоўнасцю аблічча, зграбнасцю рухаў і адукаванасцю яна была надзеленая вельмі шчодра. Гэта была Караліна Сабаньская248 з графаў Ржавускіх, якая, развітаўшыся з мужам24’, няздольным ацаніць скарб, якім яго ўзнагародзіў Бог, пераехала ў Адэсу, дзе яе чакалі пяшчотныя ўзаемадачыненні, большыя, чым яна сама пра гэта ведала, з генералам Юзафам Вітам250, чалавекам надзвычай спрытным, галоўным чынам на далікатнай, прыдворнай пасадзе. Граф Віт, чалавек велікасвецкі, занадта быў адукаваны, каб адчуваць зайздрасць; не ўражвала яго таксама і свабода стасункаў, якія неўзабаве завязаліся паміж Міцкевічам і пані Сабаньскай. Міцкевіч з параненым сэрцам пакідаў Літву, яшчэ не вылечыўся ад кахання
да Марылі251, чужым, як ён казаў, пярсцёнкам да іншага прыкаванай, але ўжо ў 1825 г. раны пачалі зарубцоўвацца, і спакайней мог ужо вяртацца думкамі ў незваротнае мінулае. У такім дрымотным настроі свайго сэрца не змог не паддацца магнетычнай чароўнасці непараўнальнай прывабнасці пані Сабаньскай і з вялікай удзячнасцю прыняў запрашэнне суправаджаць яе ў падарожжы ў Крым. Як толькі пра гэта стала вядома, цэлы рой прыхільнікаў і маладых прыгожых сябровак пані Сабаньскай далучыўся да таго падарожжа. Адбылося гэта з вялікім камфортам, бо і караблі былі да яе паслуг дзякуючы ўплыву генерала Віта, а на месцы найпершыя сухапутныя і марскія чыноўнікі з прыязнасці да генерала Віта прымалі пані Сабаньскую і яе світу, смела можна сказаць, з вялікім стараннем сцялілі ёй кветкі пад ногі і намагаліся зрабіць прыемным яе побыт на паўвостраве252. Міцкевіч жа меў магчымасць аглядаць усё, што душа пажадала, захапляцца зблізу цудамі стварэння, раскіданымі пераважнй па паўднёвым беразе, развалінамі і руінамі той адвечнай элінскай цывілізацыі, якую паэзія Эўрыпіда253, а ўжо ў нашыя часы — Гётэ254 азалацілі такімі промнямі.
Але Міцкевіч не здолеў абараніцца ад абаяльнасці пані Сабаньскай, і два ці тры яго санеты дазваляюць прыўзняць заслону над таямніцай гэтых стасункаў (sic), якія ў той час існавалі паміж 27-гадовым паэтам і 22-гадовай чарадзейкай. Была гэта, бадай, сувязь, якую Катул255, Тыбул256 і Праперцый257 апявалі ў сваіх элегіях, але пазнейшыя размовы з Міцкевічам пераканалі, што ён не стаў на тую коўзкую дарогу, па якой ішоў Гётэ і якую адлюстраваў у сваіх рымскіх элегіях. Міцкевіч вярнуўся ў Адэсу. Усё больш пачало пашырацца кола яго прыхільнікаў. Дайшла пра гэта чутка ў Вільню, а Вацлаў Пелікан, уявіўшы сабе, што філарэты стануць для яго інструментам кары боскай, баяцца якой яму падказвала яго нячыстае сумленне, далажыў Навасільцаву, а той — вялікаму князю Канстанціну, што пражыванне Міцкевіча ў партовым горадзе, дзе шмат збіралася жыхароў Падолі і Украіны, з’яўляецца небяспечным, ёсць нібы здзекам з улады цэсарэвіча, які выселіў назаўсёды з Літвы гэтага бунтаўшчыка, што выношвае згубныя для ўрада намеры.
Раптоўна прыйшоў з Пецярбурга загад выслаць Міцкевіча ў Маскву, у распараджэнне тагачаснага куратара ўніверсітэта Пісарава258, чалавека цёмнага, які прызвычаіўся слепа выконваць волю свайго кіраўніцтва259. Ужо было гатовае прызначэнне Міцкевіча ў адну з найбольш аддаленых школ гэтай акругі, але знаходжання паэта некалькі дзён у Маскве, яго знаёмства амаль з самай вядомай расійскай жанчынай, з княжной Зінаідай Валконскай260, і збліжэння з князем Вяземскім261, выдатным паэтам, было дастаткова, каб адмяніць ужо выдадзены загад. Удалося схіліць маскоўскага генерал-губернатара князя Галіцына, каб ён папрасіў імператара прызначыць Адама Міцкевіча і Францішка Малеўскага супрацоўнікамі яго канцылярыі. Да гэтай просьбы з ахвотай паставіліся прыхільна, таму што антаганізм паміж Пецярбургам і Варшавай працягваўся яшчэ з поўнай сілай. Такім чынам Міцкевіч выйшаўз-пад улады Міністэрства асветы і змог прыехаць у Пецярбург.
Гэтае прыбыццё вельмі ўсцешыла ўсіх яго прыхільнікаў яшчэ і тым, што прывёз з сабой ужо скончаны рукапіс Валенрода. Камер-юнкер Дзяконскі262, службоўца дзяржаўнага сакратарыята Каралеўства Польскага263, упрасіў паэта, і той абяцаў не толькі правесці ў яго вечар, але і прачытаць што-небудзь з невядомай, у Маскве напісанай, паэзіі. Дзяконскі два дні ездзіў па ўсім Пецярбургу і запрасіў на вечар усіх тых, хто хоць крыху знаёмы або падае нейкую надзею і прыйшоў яму на памяць.
У сувязі з выкрыццём Патрыятычнага таварыства ў Варшаве264 было падазрэнне, што генерал і кашталян Каралеўства граф Аляксандр Хадкевіч265 да яго належаў. Імператар Мікалай загадаў яму прыехаць у Пецярбург, выдзеліць яму некалькі пакояў у Палацы галоўнага штаба, забяспечыць усялякімі выгодамі, бо гэта быў ужо немалады чалавек, але, хоць яму вольна было выязджаць і днём, і вечарам, павінен быў, аднак, заўсёды дакладваць дзяжурнаму генералу. Дзяконскі запрасіў Хадкевіча на прызначаны дзень да сябе. Маліноўскі аднавіў знаёмства з гэтым нашчадкам несмяротнага Яна Кароля266, найвялікшага нашага героя, бо сустракаўся з ім яшчэ ў 1817 г. у Вінніцы, калі той дамагаўся рукі надзвычай прыгожай Ксаверыі Шчанёўскай267,
з якой пазней і ажаніўся. Ці гэта фантазія, ці рэчаіснасць, але Аляксандр Хадкевіч, калі ўвайшоў да Дзяконскага, а апрануты быў у дэлію268, з бледным тварам, напэўна, з прычыны трывогі пра далейшы свой лёс, так усім падаўся падобным да партрэта Яна Кароля і асабліва да яго цудоўнага мармуровага бюста з Эрмітажа, што ўсе з найшчырэйшай павагай схілілі перад ім галовы. Міцкевіч бачыў яго ўпершыню і меў глыбокае спачуванне да ўсіх гістарычных імёнаў. Гэта не было ў яго зусім ніякай прадузятасцю або жаданнем братацца з радавой арыстакратыяй, але гэта была нібы пабожнасць сына да вялікіх айцоў нацыі. Як толькі ўсе ўжо сабраліся і гоман пасля кароткай агульнай размовы сціх, Міцкевіч, упрошаны, каб нешта прачытаў, не марудзячы пачаў чытаць з памяці цудоўны ўступ да Валенродам. Голас Міцкевіча быў звонкі, інтанацыя разнастайная, але ніколі не пераходзіла ў нечаканыя паніжэнні, і натхнёныя выразы плылі з прыгожых, хоць крыху паўнаватых яго вуснаў як струмень: ніколі памяць яго не падводзіла, ці насамрэч яна была такой дакладнай, ці паэт умеў забыты верш замяніць іншым, можа, нават цудоўнейшым. Самым сур’ёзным слухачом з усяго кола быў, без сумневу, Хадкевіч, бо апрача прозвішча, якое насіў, становішча, якое займаў у грамадстве, ён вызначаўся навуковымі заслугамі. Зрабіў паслугу для краю добрай Хіміяй, выдадзенай у пяці TaMax, а пісаў ён у тыя часы, калі меркавалася, што дастаткова карыстацца чыстай мовай і стараннейшым рыфмаваннем, каб стаць паэтам, і Хадкевіч выдаў некалькі трагедый: Віргінія і г. д. Быў гэта твор правільны, але нудны і млявы; аўтару ж здавалася, што быў у паэзіі сапраўдным суддзёй. Як толькі Міцкевіч прачытаў першы абзац, Хадкевіч спытаў у яго, ці гэта паэма гераічная, ці апісальная, ці дыдактычная, і пералічыў яшчэ шмат назваў, адпаведных класіфікацыі, прынятай у даўнейшай школе. Міцкевіч адказаў: «Гэта аповесць, і хацеў бы, каб спадабалася». Пасля новага абзаца Хадкевіч зноў перапыняе і пытаецца, на колькі кніг ці песняў падзяліў сваю працу Міцкевіч. «Не праводзіў ніякага падзелу», — адказаў паэт. Усе адчулі холад, нібы аблітыя вадой, бо ўжо настрой слухачоў быў высока
ўзняты. Невядома, ці Валенрод зрабіў на Хадкевіча эстэтычнае ўражанне, хоць не шкадаваў шматслоўных пахвал, (нават) і таго, чаго, безумоўна, не зразумеў і не пачуў. Нішто гэта не зневажае памяці такога высакароднага мужа, які шчыра любіў край. Сэрца меў залатое, дабрачыннасць аж да неабачлівасці найшчадрэйшую, суперажывалі таксама суайчыннікі, што незвычайнай прыгажосці першая яго жонка Караліна Валеўская270 не ўмела ўшанаваць імя, дадзенае мужам, і, ведучы легкадумнае і нават непрыстойнае жыццё, бадзялася за мяжой.
Блізіўся канец снежня 1827 г. У гэты час адбывалася важная палітычная справа, якая мела дачыненне да арганізацыі ў сталіцы змовы для скідання ўрада і выгнання з трона сям’і Гольштэйн-Готарпскай271. Вялікая колькасць палякаў была закліканая расіянамі да ўзаемадзеяння. Існаванне Патрыятычнага таварыства стала відавочным. Тут упершыню адкрылася поле для выкарыстання польскай канстытуцыі 1816 г., якая перадае ў Сеймавы суд злачынствы здрады дзяржаве. Цэсарэвіч Канстанцін, пад кіраўніцтвам якога адбывалася следства, не хацеў нават чуць пра Сеймавы суд і абурыўся яшчэ больш, калі яму паведамілі, што ў выпадку завядзення справы Сеймавы суд не прыме расследавання, ажыццёўленага асобай камісіяй, якая складалася пераважна з расійскіх чыноўнікаў, але сам правядзе следства і пры адчыненых дзвярах, з прызначэннем для абвінавачаных дзяржаўных абаронцаў будзе вырашаць. Князь Ксаверы Любецкі272, тагачасны міністр скарбу Каралеўства Польскага, больш за ўсё стараўся пераканаць імператара Мікалая, каб на пачатку свайго кіравання ў такой жыццядайнай справе не парушаў канстытуцыі. Навасільцаў, дарадчык цэсарэвіча, наадварот, настойваў, каб не ўводзілі гэтак згубнага прыкладу публічнай абароны і не падстаўлялі, як казаў, асобы ўладара на няпэўную сумленнасць польскіх сенатараў. Дык вось, цэсарэвіч з вялікім напружаннем прасіў брата, каб не дазволіў разбіраць праведзенае пад яго наглядам расследаванне і не выстаўляў яго на пасмешышча Польшчы і Еўропы. Усё залежала ад слова імператара; князь Любецкі пад выглядам нарады з імператарам і міністрам Канкрыным273 па польскіх