Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
з Уладковай павінна была быць скажоная. Абражаная жаночая годнасць прывяладатаго, што, ужо раней адмовіўшыся ад думкі прасіць караля, каб дараваў Самуэлю ў апошнюю гадзіну яго жыцця, не хацела, аднак, парушыць дадзенае Уладковай слова, узяўшы за руку дзядзьку, тулячы яе да сваіх вуснаў, прашаптала голасам, які перарываўся плачам, чулую просьбу. Кароль быў узрушаны, бо і сам быў удзячны Збароўскаму за немалыя паслугі, калі яшчэ змагаўся за трансільванскі трон. Канцлер не быў далёкі ад гарантыі трыумфу законаў краіны пры іншым здарэнні, калі Бекеш, адумаўшыся, уваходзіць у пакой і паведамляе каралю пра задуманую змову. Стафан, паўтарыўшы толькі, што клапаціцца пра спакой сталіцы належыць старасту, узяўшы за руку Грызэльду, выходзіць. Уравецкі, дасведчаны ротмістр Замойскага, прыбягае, шукаючы канцлера, і пацвярджае з большымі яшчэ дэталямі тое, аб чым толькі што даведаўся з вуснаў Бекеша. Яны сыходзяць для прадухілення здзяйснення змовы і для няўхільнай падрыхтоўкі на выпадак яе выбуху.
У чацвёртым па чарзе акце паэт знаёміць гледачоў са змоўшчыкамі-мяшчанамі, якія сабраліся ў адным з таемных пакояў ратушы. На гэтае спатканне сабралася вялікая колькасць немцаў, і яны разважліва адгаворваюць польскіх змоўшчыкаў ад неабдуманага замаху, тлумачаць шкодныя наступствы, якія можа выклікаць на горад абраза караля. Палякі, у сувязі з тым, што гаворка ідзе пра жыццё чалавека, лічаць, што такія заўвагі ганебныя для шляхетных людзей. Спрэчка расце і абвастраецца. Тут уваходзіць Анджэй Збароўскі303, брат Самуэля, пераапрануты да непазнавальнасці; убачыўшы, што смела'сць мяшчан астывае, ён пачынае ім пагражаць, што ў выпадку здрады або несумленных паводзінаў загадае збройным дружынам падпаліць горад з чатырох бакоў, хоць гэта і прыспешыць смерць яго брата. Немцы тут жа змянілі парадак сваіх паводзінаў, яны заявілі, што падбухторванне зброду не абыдзецца без вялікіх выдаткаў, таму яны жадаюць, каб браты Самуэля даставілі грошы. Сцэна пераносіцца ў лабзоўскі лес. Збройная дружына, якая пад бой звону ратушы павінна была ўварвацца ў горад, павялі-
чыць шум, узняты простанароддзем, вырваць з рук прыслужнікаў старасты Самуэля і вывесці яго з сабой у Карпаты, раіцца наконт спосабу ажыццяўлення змовы. Як звычайна, на гэтай нарадзе палякаў, у пераважнай большасці людзей адчайных, было шмат высакародных сэрцаў, прасякнутых думкай, што ніхто не мае права асудзіць на смерць шляхціца, але яны, як прысяжныя слугі Рэчы Паспалітай, не павінны выносіць такі прысуд. Яны, наадварот, павінны стаяць убаку, хаваючы свой жаль у сэрцы, а на бліжэйшых сейміках у настаўленнях братам згадаць, каб запатрабавалі на вырашальным сейме назаўжды адмяніць смяротную кару. Паэт, сам гарачы прыхільнік той неўміручай ісціны, што чалавек не мае права адбіраць жыццё ў іншага чалавека, што гэтае злачынства паходзіць ад першага на зямлі пралівання крыві Абеля, якое кліча да помсты неба, у цудоўных і поўных мудрасці словах развіў разуменне таго, у праўдзівасці чаго быў глыбока перакананы. Але ў той час, калі ў лесе вядзецца нарада, на пост прыбывае адзін з кракаўскіх прадажных людзей, які, схаваўшыся недзе ў пакоі ратушы, пачуў, як іншыя дамагаліся ад Анджэя Збароўскага грошай і атрымалі на гэта ад яго пісьмовае абавязацельства. Хцівасць галаварэзаў загарэлася ад гэтай весткі, значыць, выпраўляюць ад сябе двух да Анджэя Збароўскага з заявай, што яны не згодныя з дадзеным ім абяцаннем наконт дазволу на Казіміра рабаваць яўрэйскія крамы, але патрабуюць налічыць ім наперад вялікія грошы. К.алі пасля той нарады доўга ідзе бяседа, увальваецца да Анджэя Збароўскага адзін з пасланнікаў, уражаны, і даносіць, што вакол Кракава расстаўленая канцлерам варта, схапілі яго таварыша, так што ён баіцца, каб усё не раскрылася заўчасна. Сапраўды, канцлер даведаўся ад схопленага пра ўсе дэталі змовы, такім чынам падвоіў пільнасць. Уравецкі развіў непараўнальную дзейнасць; смерць Самуэля павінна быць немінучай, — здавалася канцлеру, які бачыў у выкананні над тым правасуддзя справай існавання або падзення Рэчы Паспалітай; гаворка ішла пра тое, каб гэтая суровасць, гэты меч пакарання бліснуў сярод белага дня і з канца ў канец пранізаў разбэшчаных магнатаў выратавальным сполахам.
Пяты акт зноў пачынаецца нарадаю канцлера з каралём. 3 пачуццём болю абодва вялікія дзяржаўныя мужы, разгледзеўшы шэраг разважанняў, прыходзяць да высновы, што павінны прынесці ў ахвяру пачуцці сэрца, узброіцца няўхільнай строгасцю і загадаць выканаць прысуд.
У гэты час у турме Самуэля Збароўскага адбываецца жахлівая сцэна. Бенедыкт з Рагозіна на каленях просіць прысягі ад Самуэля Збароўскага, што пасля вызвалення з турмы той адправіцца ў Могільскі кляштар, што там, пакутай ачысціўшы сумленне, прысягне на святой гостыі, што зменіць жыццё, што са сховішча, якое святасць месца зрабіла непарушным, будзе прасіць прабачэння ў караля, што больш за ўсё шчыра і з палагодненым сэрцам будзе пазбаўляцца ад усялякай нянавісці, усякага жадання помсты, словам, што ён сапраўды хрысціянскім жыццём адкрые сабе дарогу да Божай міласэрнасці і даравання. Самуэль ведаў, што Барташ з Падгор’я ўжо даў Бенедыкту слова выпусціць Самуэля з турмы, тайны падземны праход быў ужо вызвалены ад перашкод, вялізны камень, якім быў завалены выхад, ужо быў адсунуты, заставалася толькі дачакацца змяркання і гадзіны маўчання да вываду вязня, а Бенедыкт з Рагозіна ўжо меў падрыхтаваных коней, на якіх Самуэль уцёк бы ў Могільскі кляштар. Самуэль з той легкадумнасцю, з якой вёў усё сваё жыццё, пацешаны надзеяй на хуткую свабоду, пачынае жартаваць з Бенедыктам, малюе яму вобразы вясёлага жыцця, якое не ў кляштары, але ў Шлёнску з немкамі будзе праводзіць і, аддаўшыся марам, сказаў блюзнерскія словы, што Бог не турбуецца пра справы людзей, а жыццё ў будучым свеце — выдумка манахаў. Калі Бенедыкт абамлеў і анямеў ад гэтых слоў, Барташ з Падгор’я, які слухаў іх з невядомага Самуэлю сховішча, урываецца як звар’яцелы, кідае Бенедыкту ў вочы, што жыццё вернага і прывязанага да сябе чалавека зламаў, што нават дамогся парушэння клятвеннай вернасці абяцаннем заслугі перад Богам праз выратаванне хрысціянскай душы ад згубы, але, калі замест пакорлівага хрысціяніна бачыць перад сабой закаранелага грэшніка і блюзнера, прыцягнуў бы пакуты на сябе, калі б дапамог яму ўцячы. Пакрыўджаны
і ў вялікай роспачы ён выбягае з турмы. Неўзабаве чуваць грукат ад падзення каменя, якім зноў назаўсёды завалены выхад. Калі гэты водгалас жахнуў і Самуэля, і Бенедыкта, набат звона на вежы замка пазбавіў іх рэшткаў надзеі. Барташ пайшоў да Уравенскага і ўсё яму адкрыў, патрабуючы заслужанай кары за тое, што на хвіліну пахіснуўся ў вернасці, абяцанай каралю. Пасля кароткага перапынку чуваць бой бубнаў, які апавяшчае аб узмацненні варты. У гэты момант адчыняюцца дзверы турмы, уваходзіць пабожны кракаўскі біскуп Францішак Красінскі304 і схіляе Самуэля, каб рыхтаваўся да вечнасці. Тут зноў цудоўныя словы пра зямны нябыт, пра абавязкі чалавека, пра патрэбу задумацца аб сапраўднай айчыне — усё гэта паэт сказаў з натхненнем. Самуэль застаецца ў зацятай упартасці. Біскуп, заліты слязамі, выходзіць і абяцае вярнуцца заўтра на світанні. Бенедыкт з Рагозіна стаіць, як скамянелы, з заламанымі рукамі, бо ўжо страціў усялякую надзею ўзрушыць гэтае гранітнае сэрца. Самуэль кідаецца ў роспачы, але гонар не дазваляе яму прыкідвацца, таму, паглыбіўшыся ў панурае маўчанне, чакае апошняй гадзіны.
Апошняя сцэна прадстаўляе пакой Грызэльды. Мартаўбягае да сваёй улюбёнай пані, кідаецца ёй у ногі і просіць захаваць жыццё свайму брату Барташу, які хоць і не выпусціў з турмы Самуэля, па добраахвотным прызнанні, што ўсё падрыхтаваў да ўцёкаў, што распавёў Самуэлю і Бенедыкту вестку пра падземны пераход, які ўтрымліваўся ў найвялікшай таямнійы, паводле суровасці тагачаснага права і сам заслужыў смерць. Уравецкі, узрушаны слязамі няшчаснай Марты, дазволіў ёй сустрэцца з братам, а спакой і пакора, з якімі Барташ рыхтаваўся да смерці, з якімі слухаў заўвагі і суцяшэнні святара, рвалі ёй сэрца. Грызэльда, прасякнутая міласэрнасцю, ідзе да дзядзькі. У чулай просьбе моліць аб літасцівасці да Барташа, а канцлер дадае — і да Бенедыкта. Кароль пасылае Уравецкаму пярсцёнак і загадвае пажу, каб адразу пасля выканання прысуду над Самуэлем Збароўскім адпусціў абодвух старых. У той час, калі Грызэльда, укленчыўшы перад дзядзькам, дзякуе яму за літасць, моцны трохразовы вокліч народа, бой усіх званоў, стрэлы
з гармат апавяшчаюць, што ўжо здзейснілася справядлівасць людская над Самуэлем. Кароль схіліў калені і ў кранальнай малітве даручыў яго душу міласэрнасці Божай. Учыніў тое самае і канцлер, учыніла і Грызэльда, але, калі ўсе са слязамі на вачах усталі і паглядзелі адно на аднаго, Грызэльда падышла да караля, просячы, каб аддаў яе руку ў рукі Замойскага.
Пасля гэтых слоў паэт, у якога пасля двухгадзіннай імправізацыі, а часта пры моцна напружаным голасе, дух у грудзях заміраў, нібы страціў прытомнасць. Усе хацелі кінуцца да яго з дапамогай, але Малеўскі перасцярог, каб пакінулі яго ў спакоі. Калі ж праз некалькі хвілін ён апрытомнеў, толькі бледнасць, якая пакрывала яго твар, сведчыла пра большае за звычайнае напружанне ўсіх разумовых сіл. Бо, сапраўды, акрамя самой асновы, якую (падрыхтаваў) у самотнай цішыні і цемры, куды адышоў для абдумвання і імправізацыі, трэба было яму настроіць свой дух да незвычайнай вышыні, калі вершы — поўныя, звонкія, дакладныя, а іншы раз як пярун пранізлівыя — плылі нестрыманым патокам з вуснаў прамоўцы. Хто ж апіша гэтую абаяльнасць жывога слова, тыя выбухі збалелага ці запаленага помстай сэрца? Але гэты голас ніколі не быў больш удзячным і кранальным, як у размовах Бенедыкта, Барташа, у напамінах біскупа і нават у чулых выказваннях Грызэльды перад дзядзькам і ў сціслым адказе Замойскага, калі сагнуўшы геройскае калена перад будучай сваёй жонкай, сказаў ёй: «Ты будзеш ддя мяне Крысцінай».
Паэт, адпачыўшы, як ужо сказана, ад амаль надчалавечага напружання, хутка супакоіўся. Прысутныя, бачачы, як румянец вяртаецца на яго твар, як праясняецца яго чало, распачалі шумную гамонку. Добрая бяседа працягвалася як найлепш. Але Аляксандр Арлоўскі выйшаў у бакавы пакой і, паслаўшы ўжо на пачатку бяседы дадому за некалькімі аркушамі вялізнай паперы для малявання і каляровымі алоўкамі, сеў за працу, калі можна назваць працай здзіўляльную хуткасць, з якой, здавалася, постаці самі вырасталі на паперы пад шыбкімі, ледзь прыкметнымі накідамі алоўка. Амаль праз чвэрць гадзіны вынес гатовую карціну305. У пышным палацы на тро-