• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    8
    Пётр Славінскі361 быў вельмі працавіты і здольны малады чалавек, наведаў Англію і Францыю і атрымаў адукацыю астранома; даволі працяглы час працаваў астраномам у Вільні. Аднойчы ён моцна захварэў на гарачку і, калі ачуняў, з роспаччу і жахам зразумеў, што ўсё, чаму вучыўся, — забыў. Франк
    яму параіў, што лепш за ўсё будзе, калі пачне вучыцца ўсяму нанава. Славінскі паслухаў яго парады, выклікаў свайго калегу Шахіна362; той пачаў яго вучыць ад арыфметыкі і геаметрыі, і, натуральна, Славінскі заўважыў, што па меры таго, як пачаў вучыцца, яму ўсё прыпамінаецца; усцешаны, за шэсць тыдняў скончыў сваю працу. Быў вельмі добрым прафесарам астраноміі, жыве яшчэ дагэтуль у трох мілях ад Вільні ў сваім маёнтачку Кена.
    9
    Лялевель шанаваў і любіў прафесара Гродэка, якому адносна навукі быў вельмі шмат чым абавязаны; Гродэк цаніў геній і працавітасць Лялевеля363, сяброўства з ім было заўсёды прыемнае. Летам для ўласнага здароўя і для здароўя дзвюх дачок жыў у Верках і запрашаў Лялевеля як мага часцей яго наведваць падчас вакацый. Аднойчы, калі пры ад’ездзе з Верак быў запрошаны на заўтра на абед, ён запытаўся ў паненкі Марыі Гродэк364, якая займалася хатняй гаспадаркай, ці не трэба чаго прывезці з горада. Маладая гаспадыня сказала, каб паслаўда ключніцы, якая засталася ў Вільні для нагляду за кватэрай, каб яна перадала крышку масла, — баялася, што ў Верках яго не хопіць. Лялевель у прызначаны дзень паслаў з гэтым даручэннем. Ключніца, разумеючы што надарыўся зручны момант, сказала, што хоча даслаць цэлую фаску. Вялікія былі складанасці ўладкаваць фаску на экіпажы, рамізнік не пагаджаўся, але, прываблены паўрублёвай прыбаўкай да ўжо раней дамоўленай цаны за паездку да Верак, размясціў фаску ззаду паміж рысорамі, добра прывязаўшы яе вяроўкай. Hi Лялевель, ні ключніца не зважалі на вельмі гарачы дзень і на тое, што з Вільні выедуць якраз у поўдзень. Лялевель, паглыблены ў свае думкі, вознік, заняты сваім канём, які ледзь цягнуўся па пясчанай дарозе, не заўважылі, што масла ад гарачыні пачало сачыцца, ды так моцна, што, калі прыехалі ў Веркі, прывезлі ледзьве палову фаскі стопленага масла. Панна Марыя голасна наракала, Гродэк смяяўся да ўпаду, вымаўляючы ёй, што тако-
    га вучонага мужа выкарыстала для падобных паслуг. Лялевель пераканаўся яшчэ мацней, што яму не выпадае мець ніякага дачынення ні да кухні, ні да спіжарні.
    10
    Ігнат Эмануіл Ляхніцкі365, доктар філалогіі і камер-юн• кер366, быў рэдактарам Pami^tnika magnetycznego і слепа верыў у цудоўную сілу магнетызму; калі выйшла вялікая праца Энемозера367 на нямецкай мове, Ляхніцкі чытаў яе з вялікім захапленнем і сабраў шчодры ўраджай артыкулаў для свайго часопіса.
    Калі ў 1822 г. імператар Аляксандр выселіў гвардыю з Пецярбурга ў Вільню, князь Міхал жыў у Відзах, князь Мікалай — у Вільні, а з ім Паскевіч368, які, бываючы ў некалькіх дамах, скардзіўся, што яго мучае рэўматызм. У гэты час у Вільні знаходзіўся князь Геранім Любецкі369, прыхільнік магнетызму, і Лерой370. Гэта быў вельмі добры чалавек, толькі палохаў людзей ксяндзом, які быў настаўнікам яго сыноў. Бо той ксёндз быў таксама з дзівацкай фігуркай — маленькі, шчуплы, зусім як выразаная фігурка для шырмы. Хадзіў звычайна ў панчохах і чаравіках, іншае ўбранне было з надзвычайнымі буфамі; худы ў найвышэйшай ступені, твар зморшчаны, а між абвіслай скуры блішчэла пара чорных вачэй. Аднак гэтая істотка была даволі разумная. Ксёндз Ляпортэ пераклаў працу Цыцэрона De fato («Аб лёсе») і склаў добрыя каментары371. Для многіх віленскіх багамолак зрабіў задавальненне тым, што спавядаў па-французску і часам для місіянераў па-французску прамаўляў казанні. Меў звычку кідацца і крычаць на амбоне; якаясьці багамолка, седзячы на зямлі, утаропіўшыся вачыма ў ксяндза-прапаведніка (sic), увесь час крычала, як толькі той з амбона ўскрыкне, так што нельга было пачуць, што ён казаў. Дык вось, Геранім Любецкі, найлепшы чалавек пад сонцам, які цалкам адрозніваўся ад свайго брата Ксаверыя, верыў у цуды, дзівосы, сны і г. д. Ён трымаў у доме пры жонцы372 і дочках373 паненку Вайцяхоўскую, вельмі акуратную і добрую служанку,
    якая захварэла на эпілепсію. Ляхніцкіўзяўся яе магнетызаваць. Насамрэч давёў яе да стану яснабачання. Заняткі адбываліся ўрачыста ад 11 вечара да 3 пасля поўначы. Аднойчы Паскевічу параілі, каб звярнуўся да Ляхніцкага. Ляхніцкі прывёў князя да Вайцяхоўскай, усыпіў яе, і тая параіла яму, каб пайшоў на Шкляны завулак, адлічыў ад кратаў, дзе канава спадае, дзевяць крокаў; сказала, што направа будзе брама, у якую трэба ўвайсці праз дзверы з правага боку, што, увайшоўшы ў сенцы, ён убачыць прыступкі, якіх там будзе 3 разы па 9, як увойдзе ў дзверы злева, там будзе пакой, у якім жывуць яўрэі, а ў пакоі — шафа. У гэтай шафе знаходзіцца шмат палатна, трэба ўзяць дзявяты скрутак нябеленага палатна, адрэзаць 9 цаляў, прынесці сюды, намазаць маззю з жывіцы і іншых 9 кампанентаў, і Паскевіч будзе здаровы. Трэба было бачыць аслупянеласць Паскевіча! Слуга Ляхніцкага знайшоў палатно там, куды накіравала паненка Вайцяховіч (sic), затым прынёс мазь з 9 інгрэдыентамі, а панна В. тым часам чытала ўнізе пакладзеную паперку, прарочыла і г. д. Пасля сыходу князя Ляхніцкі прапанаваў Мікалаю Маліноўскаму пайсці да яго на кватэру на катлеты, па дарозе доктар камер-юнкер уголас цешыўся, што яму так удалося ашукаць Пашкевіча і прызнаўся адкрыта, што прароцтва гэтае было раней падрыхтаванае, што слуга палатно прынёс з яго кватэры, што мазь тая без магнетызму здымае рэўматычны боль, і насамрэч Пашкевіч быў усцешаны, што рука яму перастала балець.
    11
    Калі Варшава перайшла пад прускае кіраванне, панаваў там Фрыдрых Тоўсты374, дзед цяперашняга караля, лютэранскі фанатык, які дыхаў вялікай нянавісцю да каталіцызму. Цалкам дапускаў аслабленне дысцыпліны сярод каталіцкага духавенства. Гэтым скарысталіся з іншымі мэтамі некалькі вядомых асоб: Францішак Дмахоўскі375, Людвік Асінскі376, Вольскі, Мацяёўскі і іншыя, якія, скінуўшы манаскую вопратку, пажаніліся. Урад не толькі іх за гэта не караў, але нават патураў — дайшло да таго, што з вялікай амаральнасцю дырэктарам новаадчыненай вельмі
    прыстойнай гімназіі ў Беластоку прызначыў Мацяёўскага. У 1807 г. Беласток перайшоў пад уладу Расіі. Ксёндз Галянскі, піяр, быў прафесарам пенсіянерам у Вільні і, калі даведаўся, што Снядэцкі хоча звольніць Мацяёўскага з установы, упрасіў, каб дазволіў яму вярнуць у веру даўняга манаскага калегу. Універсітэт прыхільна паставіўся да яго просьбы. Ксёндз Мацяёўскі прыбыў у Вільню і, прыкінуўшыся пакорным, адрокся ад жонкі і зноў стаў ксяндзом. Снядэцкі ж прынамсі паставіў умову, каб Мацяёўскі на пасаду дырэктара ў Беласток ужо не вяртаўся, а прызначыў яго дырэктарам Падольскай гімназіі ў Вінніцы. У гэтай гімназіі вучыўся наш вядомы гісторык Маліноўскі. У той час яму было 19 гадоў. Дырэктар яго вельмі любіў; і вось, калі Маліноўскі ад’язджаў з Вінніцы, накіроўваючыся ў Віленскі ўніверсітэт, кс. Мацяёўскі, развітваючыся з ім, запытаўся: «Ці маеш знаёмыху Вільні?» Мікалай Маліноўскі адказаў, што, апрача калег, якія раней паступілі ва ўніверсітэт, нікога не ведае. Дырэктар тут жа даў яму ліст да дэкана філалагічнага факультэта, кс. Галянскага, па ўсіх мерках высакароднага чалавека. Маліноўскі пасля прыезду ў Вільню пайшоў з тым лістом да дэкана які, выказаўшы радасць, якую адчувае ад знаёмства з такім здольным вучнем гімназіі, разам з тым паведаміў, што ксёндз Мацяёўскі напісаў да яго, што ён быў яго духаўніком і просіць, каб цяпер Галянскі зрабіў тую паслугу Маліноўскаму, але паколькі дэкан з прычыны пастаяннага нездароўя вымушаны адмовіць Мацяёўскаму, таму ён даручыў Маліноўскага свайму прыяцелю ксяндзу Сломцу377, місіянеру, які загадаў Маліноўскаму прыходзіць кожную пятніцу да споведзі, і кожную нядзелю Маліноўскі павінен быў абедаць у ксяндза Галянскага і паказваць яму картку пра адбытую споведзь — працягвалася гэта два гады.
    12
    Сапраўднай хогартаўскай постаццю378 быў Войцех Ныка379, ротмістр нацыянальнай кавалерыі, які, правёўшы маладосць на ўкраінскіх крэсах, ужо ў сталым узросце ўзяў удзел
    у паўстанні Касцюшкі. Цяжка паранены, трапіў у прускі палон, кінуты ў Шпандау380 і прыкуты да тачкі, займаўся насыпам валаў гэтай жа крэпасці. Калі Антон Радзівіл збіраўся жаніцца з прускай княжной Даротай381, Казімір Дэлярош382, бацька жонкі383 Леанарда Ходзькі384, які быў сакратаром у Міхала Радзівіла385, ваяводы віленскага, бацькі Антона, і якога князь Антон вельмі любіў, напярэдадні шлюбу для ўшанавання княжны Дароты ўвайшоў у яе пакой. У гэты час у яе быў брат, князь прускі Фердынанд386, знакаміты аўтар накцюрнаў і вядомы сваёй рыцарскай доблесцю. Казімір Дэлярош, пачуўшы, як брат віншаваў сястру, якая ўжо заўтра ўстане перад мэтай сваіх жаданняў, усклікнуў, што тое самае сонца, якое асветліць шчасце яе нарачонага, не заззяе над галовамі некалькіх сотняў яго суайчыннікаў, закутых у кайданы ў Шпандау. Князь Фердынанд маланкай выскачыў з пакою і праз паўгадзіны вярнуўся вельмі радасны, бо, кінуўшыся ў ногі каралю, дабіўся, што ў дзень шлюбу княжны ўсе польскія афіцэры атрымаюць волю і змогуць вярнуцца кожны ў свой родны край. Сярод вызваленых быў і Ныка, будучы ўпаўнаважаны князя Адама Чартарыйскага. Засталася ў яго пасля бацькоў спадчынная вёска на Валыні, ва Уладзімірскім павеце, якая падчас яго прускага палону знаходзілася пад апекай земскага спраўніка. У той час не было канфіскацыі маёнткаў дробных земляўласнікаў. Імператрыца Кацярына загадала забіраць у казну толькі маёмасць буйных паноў, якія, маючы маёнткі ў іншых частках Польшчы, не жадалі прысягаць ёй на вернасць. Дык вось, вярнуўшыся дадому, Ныка знайшоў свой маёнтак у руінах. Ён засумняваўся, ці зможа яго аднавіць, і вырашыў даць сялянам волю і стаць капуцынам. Калі сабраў сялян і сказаў ім пра гэта, акружылі яго са слязьмі і сказалі, што не дазволяць гэтага зрабіць, што досыць ужо нацярпеліся бяды, не маючы ўласнага пана, што хіба Бог няміласцівы, каб яны шчырай працай не адбудавалі фальварак, не дапамаглі ва ўсіх патрэбах і не забяспечылі свайму пану прыстойнага жыцця. Ныка, расчулены гэтай іх просьбай, пастанавіў дзяліць з імі ліхую і добрую долю і пачаў старанна працаваць. Бог яго блаславіў, людзі добрыя, суседзі,