• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    26
    Тамаш Уейскі471 з Велікапольшчы быў каронным падканцлерам пры панаванні Яна Казіміра472 і кіеўскім і чарнігаўскім біскупам. Знаходзячыся ў Вільні, ахоплены набожнасцю, стаў езуітам. Там, дзе цяпер казармы Св. Ігнацыя, быў даўней вялікі езуіцкі кляштар, які называўся Дом прафесараў™. Гэта быў нібыта пенсійны дом для езуітаў, якія не маглі працаваць, і разам з тым адбываўся там выпрабавальны тэрмін пад наглядам старцаў, якія вучылі моладзь ордэнскім правілам. Кожнага з паслушнікаў для выпрабавання хрысціянскай пакоры раз на тыдзень выпраўлялі з торбамі жабраваць на віленскіх рынках. Калі ксёндз Уейскі стаў паслушнікам, прыйшла і яго чарга жабравання. Але ведалі яго даўней у горадзе з часоў яго
    падканцлерства як чалавека шчодрага і багатага, дык вось, калі ён паказаўся на рынку, гандляркі кінуліся з плачам, молячы, каб найбольш запасаў прыняў з іх кошыкаў, так што ў імгненне вока напоўніліся яго торбы да такой ступені, што не мог іх падняць. Ксёндз Слупскі474, віленскі афіцыял, прэлат вялікай важнасці праязджаў у карэце праз рынак менавіта ў той час, калі ксёндз Уейскі, акружаны гандляркамі, якія плакалі, прасіў іх, каб забралі большую частку сваёй міласціны. Узрушаны афіцыял выйшаў з карэты, прарваўся да ксяндза Уейскага і, кінуўшыся яму ў ногі, прасіў блаславення. Пасля доўгага і набожнага жыцця ксёндз Уейскі памёр у глыбокай старасці, агорнуты пашанай духавенства і жыхароў Вільні. Калі кляштар, у якім Уейскі жыў і быў пахаваны, забіралі на казармы, у склепах былі знойдзены парэшткі пахаваных там асоб і між іншых спарахнелая труна ксяндза Уейскага з алавянай дошкай, са сціслым надмагільным надпісам; цела ж яго так добра захавалася, што вучні медыцыны забралі яго ў свой анатамічны зал і размалявалі бронзавым пакостам, жадаючы зрабіць яго падобным да муміі. Ксёндз Гербурт475 у той час быў жытомірскім прэлатам; абураны тым, што цела былога біскупа, такога набожнага чалавека, цяпер з’яўляецца забаўкай для студэнтаў, забраў яго парэшткі, справіў цудоўнае пахаванне і змясціў у склепе біскупаў у Жытоміры.
    27
    Цецішэўскіт, луцкі і жытомірскі біскуп (сваяк Лялевеля), жыў 100 гадоў. Імператар Аляксандр I надзвычай яго шанаваў і заўсёды цалаваў яму руку. Ксёндз гэты трымаў ва ўзорнай дысцыпліне луцкае духавенства, аднак, не маючы часу за ўсім сачыць, перадаў гэта афіцыялу, біскупу Яну Божыдару Падгарадзенскаму477, і той быў пільным падтрымальнікам маралі сярод духавенства. Выдаў, значыць, загад, каб ніводны ксёндз, які прыязджае ў Луцк па справах свайго дэканата або парафіі, не спыняўся нідзе ў іншым месцы, як у кляштарах, а кіраўнікі кляштараў павінны былі даносіць пра іх паводзіны.
    28
    Грубер478 быў езуіцкім генералам пры імператары Паўлу і, шчасліва вылечыўшы ад небяспечнай хваробы вачэй імператрыцу Марыю Фёдараўну, здабыў найвышэйшую прыхільнасць Паўла.
    29
    Тамаш Ваўжэцкіт, вялікі літоўскі харунжы, якога называлі наступнікам Касцюшкі, пазней быў старшынёй Віленскай камісіі. Ён быў стрыечным братам Вінцэнта Тышкевіча4Ы, літоўскага рэферэндарыя, які, прыязджаючы ў Вільню, спыняўся звычайна ў кляштары айцоў бернардзінцаў; часта маючы намер даўжэй затрымацца ў Вільні, выклікаў з вёскі Ваўжэцкага. Тышкевіч меў звычку праглядаць штодзень каляндар і адшукваць імёны знаёмых асоб. Дык вось, аднойчы ў дзень імянін Ваўжэцкага, знаходзячыся з ім у Вільні, паклікаў з раніцы свайго сакратара Юндзіла, загадаў яму пайсці наверх да Ваўжэцкага (сам ён жыў у бернардзінцаў унізе, бо ногі ўжо былі слабыя), павіншаваць з імянінамі і ўручыць у падарунак для ўмацавання 1000 чырвоных злотых. Ваўжэцкі быўбедны ў параўнанні з В. Тышкевічам, але не хацеў прыняць грошы. Калі Юндзіл вярнуўся з паведамленнем, што п. Тамаш віншаванне прыняў, але пра падарунак не хацеў нават слухаць, Тышкевіч разгневаўся, што Ваўжэцкі выказаў пагарду да падарунку брата і прыяцеля, загадаў падаць сабе шкатулку, адлічыў другую тысячу чырвоных злотых і зноў паслаў наверх; але, калі і гэтым разам грошы былі вернуты, Тышкевіч дадаў яшчэ тысячу. На гэты раз Ваўжэцкі, не жадаючы, каб сума яшчэ павялічвалася, або, можа, памятаючы, што Бог тройцу любіць, прыняў падарунак. Тышкевіч быў педантам, слова ніколі не парушаў, а дадзенае выконваў. Надзвычай любіў калдуны; еў звычайна шмат. У яго была сястра481 замужам за Кажанецкім482, ён наведваў яе часта ў маёнтку Дабоі, а што быў пунктуальны — дастаткова дадаць, што калі напіша ёй, што
    прыедзе а дванаццатай, то калі б прыехаў а дзясятай — будзе стаяць некалькі гадзін пад брамай, абы толькі ў прызначаны час заехаць пад ганак. Адведваючы сваіх шматлікіх сваякоў, пакідаў ім заўсёды ў дарунак некалькі слупкоў золата, аднак ніколі не ўручаў звычайным спосабам, а, заклаўшы за спіну рукі, у якіх трымаў слупок, хадзіў так па пакоі і, калі клікаў некага з дзяцей, раптам адварочваўся, а пакліканы, прызвычаены да гэтага, браў грошы не дзякуючы, бо гэта было вельмі строга забаронена. Жанаты быў з роднай сястрою князя Юзафа Панятоўскага483 Тэрэзай484, якая рассталася з мужам за тое, што ён расціснуў яе шкляное вока. Жыла яна затым у Парыжы і там зблізілася з Тайлеранам485, які быў з пашкоджанай ступнёй і крыху кульгаў. Аднойчы, калі графіня, пальчыкам паказваючы на хворую нагу Тайлерана, запытала ў яго: Comment va mon prince? — той, паказваючы ўзаемна на яе шкляное вока, адказаў: Сотте vous voyez, Madame™’.
    30
    Міхал Сабаньскі487 быў вельмі паважаным памешчыкам Брацлаўскага павета, але здарыўся з ім выпадак надзвычай непрыемны. Аднойчы ён прыехаў нашмат раней, у нязвыклы час, у фальварак, у якім не жыў; пад’язджаючы да дома, заўважыў адчыненае гумно, мноства яўрэяў, якія мітусіліся каля фурманак, нагружаных поўнымі мяхамі. Пры яго з’яўленні яўрэі ўцяклі, аканом схаваўся ў каноплях, а мужыкі распавялі, што іх нанялі для вывазу прададзенай пшаніцы. Сабаньскі, бачачы, штотут робіцца штосьці благое, загадаў мужыкам адшукаць аканома і, пераканаўшыся ў крадзяжы, адлічыў яму на месцы 15 удараў бізуном. Абураны шляхціц падаўся са скаргай да імператара Паўла, які, не выслухаўшы супрацьлеглага боку, выдаў указ і напісаў губернатару Чэўкіну488, каб той з’ездзіў з маршалкам на месца і калі Сабаньскі не дамовіцца з аканомам, хай той узаемна адлічыць яму 15 бізуноў. Губернатар прыбыў да Сабаньскага і з сумам паведаміў яму загад імператара. Тады Сабаньскі завёў торг са шляхціцам і прапанаваў яму 3 тыся-
    чы дукатаў, жадаючы толькі адкупіцца ад ганебных бізуноў. Зацяты шляхціц адмовіўся ад прапановы. Сабаньскі паступова павялічваў суму і даваў яму ўжо нават 5 тысячаў дукатаў, але заядлы аканом не хацеў пра гэта і слухаць. Нарэшце пасля даволі доўгіх таргоў абвясціў, што толькі тады будзе задаволены, калі пан Сабаньскі аддасць яму той фальварак у спадчыннае ўладанне. He жадаючы, каб з яго смяяліся, што згадзіўся быць пабітым, толькі не заплаціць, пан Міхал з жалем аддаў маёнтак злодзею. Ашчасліўлены шляхціц выдаў Сабаньскаму распіску, што не мае да яго ніякай прэтэнзіі, аднак забыў атрымаць такую ж ад Сабаньскага. Пасля смерці Паўла Міхал Сабаньскі абскардзіў яго як злодзея, яўрэі і мужыкі прысягнулі як сведкі, і шляхціца кінулі ў турму. Закон быў у той час надзвычай строгі. За крадзеж шляхціцам 15 рублёў срэбрам яго ссылалі ў Сібір. Аканом ведаў пра гэта, дык звярнуўся з просьбай да Сабаньскага, молячы яго аб літасці. Сабаньскі тады яму растлумачыў, што зрабіў гэта толькі дзеля таго, каб пераканаць яго, як лёгка страціць маёнтак, набыты такім несумленным спосабам. Дамогся затым памілавання для аканома, выплаціў яму 5 тысячаў дукатаў за крыўду, а маёнтак пад выглядам выкупу забраў назад.
    31
    Імператар Павел выдаваў замуж сваю дачку Аляксандру489 за Юзафа490, эрцгерцага аўстрыйскага, палатына венгерскага, і быў надзвычай усцешаны гэтым саюзам, бо даўно ўжо хацеў аб’яднаць свой дом з адным з паноўных дамоў, што яму давалася з вялікімі цяжкасцямі, таму што перашкодай стала рэлігія. Паколькі князь быў католік, дык трэба было браць двайны шлюб — паклікалі для гэтай цырымоніі ксяндза Ануфрыя Кіцкага491, львоўскага архібіскупа, старога надзвычай шаноўнага, які сваім тактам і годнымі паводзінамі выклікаў пры расійскім двары агульную павагу. Пасля вянчання архібіскуп сказаў маладым цудоўную прамову па-французску, якая вельмі спадабалася імператару Паўлу. Падчас апошняга
    паўстання Касцюшкі вельмі шмат галіцыйскіх падданых палякаў перайшло за польскую мяжу, там яны былі зняволеныя і сасланыя ў Сібір. Кіцкі выпісаў прозвішчы выгнаннікаў, а было іх больш за тысячу, і, упэўнены, што імператар захоча яго ўзнагародзіць, меў намер прасіць аб іх памілаванні. Павел пасля заканчэння вянчання падказаў сваёй дачцэ, што яна павінна аддзячыць шаноўнаму архібіскупу, які так здалёк прыехаў, каб блаславіць іх саюз, што такую цудоўную і чулую сказаў ім прамову, і адначасова параіў ёй спытацца ў яго, чаго для сябе архібіскуп пажадаў бы. Дачка выканала волю бацькі. Архібіскуп, скарыстаўшыся зручным момантам, які сам надарыўся, распавёў ёй пра лёс бедных выгнаннікаў і з просьбай аб памілаванні авечак аддаў ёй вялікі спіс высланай у Сібір моладзі. Павел, калі быў нечым незадаволены, меў звычку мяўкаць, як кот, ды крывіць і так ужо брыдкі свой твар; дык вось і цяпер, стоячы непадалёку, усё пачуў, пранізліва мяўкнуў і пайшоў з гневам. Архібіскуп з жалем зразумеў, што яго просьба не будзе выслуханая, дык з сумам вярнуўся дадому. Назаўтра імператар прыслаў яму брыльянтавы крыж і сабалінае футра. Кіцкі затрымаўся на некалькі дзён і хацеў ужо паехаць, але папрасіў у маршалка пра развітальную аўдыенцыю з Паўлам. Імператар загадаў яму затрымацца на нейкі час. Кіцкі павінен быў з жалем яго паслухацца, бо яго мучылі гэтыя цырымоніі, а зрэшты, яму было сумна без сваіх. Так прайшлі чатыры тыдні, і нарэшце Павел зрабіў ласку дазволіць яму вярнуцца ў край. Сумны стары, агорнуты найвышэйшымі адзнакамі пашаны, вяртаўся ў Львоў, ды ўскладнялі яго дарогу цырымоніі, з якімі сустракалі яго на кожнай станцыі. Нарэшце прыехаў у Львоў. Каб яго сустрэць, выехалі губернатар і значнейшыя чыноўнікі. Са здзіўленнем архібіскуп убачыў натоўпы людзей, не паспеў яшчэ разабрацца, што гэта магло значыць, калі гэты натоўп яго атачыў, а губернатар абвесціў яму, што гэта тыя няшчасныя, пра памілаванне якіх ён прасіў у імператара, што яго так доўга трымалі ў Пецярбургу таму, што хацелі іх вярнуць з самых найдалейшых куткоў Сібіры, гэта заняло нямала часу, а імператар Павел жадаў, каб, вярнуўшыся, Кіцкі ўжо сустрэў сваіх аве-