• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    41
    Адзін памешчык па збегу акалічнасцей страціў маёнтак. Пакуль яго меў, быў у кіраўніцтве, меў званне прэзідэнта; як
    збяднеў, перабраўся да аднаго з багацейшых сваякоў і быў, як даўней у Польшчы называлася, нахлебнікам. Іншы, зноў жа ў часы Рэчы Паспалітай, быў паслом на Сейм, паводзіў сябе не вельмі добра, але маёнтак захаваў. Прыехаўшы аднойчы ў той дом, у якім пражываў збяднелы яго знаёмы, сказаў яму: «Васпан раней быў прэзідэнтам, а цяпер — рэзідэнтам (нахлебнікам)», — а той яму адпарыраваў: «Страцілі абодва па першай літары».
    42
    Польскае слова^/а/еЛ (судна) даўней абазначала тое ж, што і добрыя паводзіны, дык вось, адзін паважны ягамосць, які не вызначаўся вялікай кемлівасцю, прыслухоўваючыся да размовы ветрагона, закрычаў: «Што за галава! Калі б statek (паводзіны)!» «Што за statek, калі б галава!» — адказаў той тут жа.
    43
    Пра грамадскі, духоўны і бытавы стан краю пасля апошняга падзелу Польшчы
    Ураган 1795 г. пранёсся над Польшчай сярод тысячы бедстваў і знішчэнняў. Паўночна-Заходні і Паўднёва-Заходні край быў далучаны да Расіі. У Гродне кн. Мікалай Рапнін, які разам з графам Кейзерлінгам517 быў паслом518 у Польшчы, праз 30 з гакам гадоў меў магчымасць вельмі дакладна пазнаёміцца з Польшчай і яе жыхарамі. Увесь склад урада быў грунтоўна яму вядомы; усе польскія і літоўскія міністры такі працяглы прамежак часу былі з ім у цесных і часта ў канфідэнцыяльных стасунках, усе сенатары, паслы, вайскоўцы і нават прыватныя грамадзяне былі так дакладна яму вядомыя з пункту гледжання ладу іх мыслення, матэрыяльнага стану, уздзеяння на суайчыннікаў, асабістых дабрачыннасцей або злачынстваў, вартасцей або слабасцей, сямейных сувязей, што немагчыма было
    назваць асобу, пра якую павінен быў спачатку здабыць звесткі, перад тым як выказаць пра яе сваю думку — ці варта ёй давяраць або не давяраць з пункту гледжання яе стаўлення да новай улады. Кн. Рапнін быў чалавек магутнай галавы. Пляменнік Паніна5'9, праз яго ўведзены ва ўсе дэталі расійскай палітыкі, пад кіраваннем Кейзерлінга, аднаго з найдасведчанейшых дыпламатаў нацыі, якой служыў; ва ўласным краі праз заслугі продкаў, шырокія сваяцкія сувязі належыць да самых галоўных, карыстаўся вялікай пашанай і значнасцю. У маладосці, паступіўшы ў войска пад камандаваннем Апраксіна520 і Румянцава521, падчас Сямігадовай вайны522 напрактыкаваўся ў гэтай прафесіі, здабыў сабе славу надзвычайнай асабістай адвагай і глыбокім веданнем ваеннага мастацтва. Сваім паходжаннем, маёмасцю, адукаванасцю і грамадскім становішчам належаў да тых, што называліся цветам грамадства. Падчас розных падарожжаў па Еўропе прызвычаіўся да патрабаванняў вышэйшага грамадства. Ад прыроды атрымаў паважную постаць, сур’ёзнае і прыгожае аблічча, пры частых стасунках з людзьмі набраўся досведу вусных зносінаў з дакладнасцю і абаяльнасцю. Гуллівы, кіруючыся схільнасцямі ўзросту, хутчэй шукаў, чым унікаў сувязей з прыгожым полам, што не раз прыводзіла яго да складанасцей, небяспекі і жывой непрыязнасці. Але разам з гэтымі вонкавымі і нават глыбейшымі вартасцямі шкодзілі яму нястрыманая запальчывасць, выбухі гневу, падчас якіх забываў часта пра прыстойнасць і нават даводзіў сябе да лютасці, чым не раз псаваў у іншых адносінах разумныя і адпаведныя акалічнасцям задумы. 3 цягам часу на пасадах, якія займаў, трапляючы ў самыя розныя і далікатныя абставіны, меў падставу пазнаёміцца з чалавечай прыродай з найгоршага яе боку так далёка, што няма нічога дзіўнага, што пагарда да людзей стала спружынай дзейнасці яго далейшага жыцця. 3 маладосці прызвычаіўшыся бачыць тых, хто прыніжаўся перад ім, і ўсё ж з прычыны нікчэмнай пыхі або хцівасці, ужываў у стасунках загадны тон, які пры працяглым карыстанні не-
    абмежаванай уладай ператварыўся ў невыносную і нічым не апраўданую пыху. Дык вось, такі чалавек быў прызначаны імператрыцай Кацярынай адразу пасля далучэння Літвы да Расіі намеснікам новаздабытага краю. Ужо гаварылася, што кн. Рапнін за больш як трыццаць гадоў ведаў вельмі дэталёва край і жыхароў, якімі павінен быў кіраваць, бо праз доўгія гады сваёй пасольскай працы ў Варшаве сапраўды кіраваў імі. Ён сам добра ведаў усё страшнае гора, якое абрынулася па яго віне на край і людзей, перададзеных цяпер пад яго кіраўніцтва. У трыццацігадовай вайне разнародных і супярэчлівых між сабой элементаў Рапнін імкнуўся абавязкова толькі аднаму з іх забяспечыць перамогу. Аднак жа, хоць канчаткова выйграная перамога засталася за ім, не мог утаіць перад сабой, што часта ў лагеры праціўнікаў знаходзіў мужоў, якія дамагаліся павагі да сябе, што сярод тых, каго ён пераследаваў, сустракаў людзей, якіх, хутчэй, назваў бы сваімі прыяцелямі, чым тых, якія паслужліва яму дапамагалі ў працы.
    Літва ад уз’яднання з Польшчай прыняла парадак рэспубліканскага кіравання ва ўсёй паўнаце. Сеймы і трыбуналы былі інстытуцыямі, у якіх годнасць розуму і сэрца праходзіла надзейную праверку, і так галосна, што добрае ці злое імя кожнага, хто стаў суддзёй або паслом на Сейм, неўзабаве станавілася вядомым народу. Ад прысуду, які выносіла грамадская думка, не было ніякай апеляцыі. Выпадковы поспех, збег непрадбачаных акалічнасцей, маёмаснае шчасце, якое выпала ці то з грашовага абарачэння, ці то са спадчыны або багатай жаніцьбы, — усё гэта не паслабляла прысуду, адзін раз вынесенага грамадскай думкай. Хто вытрымаў тую грамадскую праверку з хвалой сумленнасці альбо плямай ганьбы, той ужо нічым гэтага не здолеў змыць, таму што яна была непазбежнай спадчынай, якая перадавалася нашчадкам.
    Шмат вядомых грамадзян налічвала Літва падчас пераходу пад уладу Расіі. Мы паведамлялі ўжо, што Рапнін ведаў іх асабіста. Калі гаварыць толькі пра вядомых гістарычных
    дзеячаў, у 1795 г. тут жылі Радзівілы: ваявода віленскі Міхал, ваявода троцкі Юзаф523, — уладальнікі вялікіх маёнткаў у Літве, у палітыцы яны заўсёды вызначаліся зычлівасцю да Расіі і свае паводзіны суадносілі з інструкцыямі, атрыманымі ад паслоў. Пражываў тут кашталян віленскі Мацей Радзівіл524, дзеяч, вядомы сваёй дабрачыннасцю і прывязанасцю да краю, але, чалавек адукаваны, закаханы ў навуку, умеў карыстацца свежым прыкладам не зусім прадуманай запальчывасці народа, якая так балюча скончылася. Дык не меў дачынення ні да якога з тых роспачных высілкаў, якія прывялі да яшчэ больш журботнай і незваротнай страты Айчыны. Жыў тут Мікалай Радзівіл525, генерал-паручнік літоўскіх войскаў, уладальнік маёнтка Жырмуны і іншых, хоць і не такіх вялікіх, маёнткаў. Пражываў Дамінік Радзівіл326, уладальнік Анапаля, чалавек слабы на галаву, але ў іншых адносінах беззаганны; жыў Якуб Радзівіл527, уладальнік Чарноўчыц, ва ўсім, апрача камізму, падобны да свайго сваяка Дамініка. Поўны славы і заслуг дом Сапегаў прадстаўлены быў Францішкам Сапегам, генералам літоўскай артылерыі, прызначаным імператрыцай тайным дарадцам; чалавекам высакароднай душы, але абачлівым, які не шукае ў небяспечнай гульні з непераможнай магутнасцю розгаласу хутчэй вар’ята, чым прыхільніка краю. Пражываў Пац528, староста ковенскі, уладальнік прыгожай і вялізнай маёмасці, нашчадак вельмі любімага ў Літве імя, якое яго дзядзька, староста зёлаўскі, сваім удзелам у Барскай канфедэрацыі новым атачыў бляскам. Пражывалі тут досыць шырока распаўсюджаныя Тышкевічы, з якіх Людвік, спачатку гетман, пазней вялікі літоўскі маршалак, а ў Расіі прызначаны сапраўдным тайным дарадцам і ўзнагароджаны ордэнам Св. Андрэя, быў вядомы Рапніну як вельмі разумны саноўнік, які быў не супраць расійскай перспектывы, як узорны гаспадар для краю, што славіўся добрасумленнасцю, жывым пачуццём гонару, як найлепшы сусед і суграмадзянін. He прыклаў ён рук да заняпаду краю, не паддаўся бясплённаму гультайству і да-
    рэмнаму смутку, але, жадаючы і далей служыць суграмадзянам, прыняў пасаду віленскага губернскага маршалка, чым заахвоціў і іншых, каб праз спадчынную крыўду не адмаўляліся ад пасад, якія расійскія ўлады згаджаліся пакінуць у руках тубыльцаў. Пражываў Яўхім Літавор Храптовіч, перадапошні літоўскі канцлер, які так шмат зрабіў карыснага для краю задумкай стварэння Адукацыйнай камісіі і які ў кіраванні сваімі маёнткамі і ў вызначэнні дачыненняў двара з сялянамі падаў доказы высокага разумення абавязкаў гуманнасці і ўзаемнай карысці. Пражывала тут шмат іншых, агорнутых усеагульнай павагай, як, напрыклад, навагрудскі ваявода Юзаф Несялоўскі529, брэстлітоўскі ваявода Дзяржбіцкі530, апошнілітоўскі канцлер Людвік Плятэр531 і шмат іншых.
    Урад, шануючы іх справядлівы боль, нічым яго не вярэдзіў, не забараняў карыстацца ранейшымі высокімі пасадамі, якія яны займалі ў Рэчы Паспалітай. He забараняў нашэння польскіх ордэнаў, што, аднак, пад уплывам іншых французскіх рэвалюцыйных уяўленняў падалося гэтак дзіўным Напалеону; калі былы літоўскі падскарбі Міхал Клеафас Агінскі знаёміўся з ім, надзеўшы ордэн Белага Арла532, той не мог утаіць свайго здзіўлення, што імператар Аляксандр I гэта дазволіў. Немажліва было б пералічыць цэлы шэраг заможных, заслужаных памешчыкаў, якімі ганарыліся ў краі і якія былі красой, радай і кіраўніцтвам сваіх паветаў. Новая ў гэтым краі ўстанова павятовых маршалкаў стала асяродкам унутранай адміністрацыі, прамежкавым звяном паміж урадам і шляхецкім саслоўем, на якім паводле тагачасных уяўленняў трымаліся галоўным чынам поспех і чароўнасць тронаў.
    Духавенства было прадстаўленае ў новадалучаным краі 4 біскупствамі: Віленскім, Жмудскім, Луцкім і Камянецкім. У Вільні пасля жахлівай смерці епархіяльнага біскупа кс. Ігнацыя Масальскага533 быў момант, калі думалі пра поўную ліквідацыю кафедры, але неўзабаве здаровы розум перамог і было вырашана вылучыць на пасаду віленскага біскупа высокаадукавана-
    га, узорных звычаяў і найлепшых для краю намераў прэлата. Гэта быў Ян Непамуцэн Корвін-Касакоўскі534, ён не быў сваяком літоўскіх Касакоўскіх535, што ставілі яму ў заслугу. Сярод прэлатаў гэтай кафедры засядалі: біскуп кс. Давід Пільхоўскі, даўней езуіт, выдатны перакладчык Салюстыя536 і Сенекі537, дабрачынец вучнёўскай моладзі; кс. Павел Бжастоўскі538, былы рэферэндар Вялікага Княства Літоўскага, вядомы цудоўным, пабудаваным на прынцыпах гуманнасці кіраваннем спадчынным сваім маёнткам Паўлава. У краіне было шмат духоўнікаў, якія ў настаўніцкай прафесіі пакінулі добрае імя або, працуючы над збаўленнем душ, былі сапраўднымі айцамі і кіраўнікамі даверанага ім статка. Істотна спрычынялася да павышэння аўтарытэту духавенства тая акалічнасць, што збор ордэнаў піяраў, базыльянаў, дамініканцаў і нават бернардзінцаў, францысканцаў і трынітараў утрымоўвалі вельмі шмат прыстойных школ, дзе моладзь атрымлівала выхаванне, часта за кошт гэтых ордэнаў.