Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
і калега Вельк440 распачаў дзейныя захады дзеля ягонага вызвалення, — і Велька зачынілі ў кляштары. Распачалося следства, падчас якога насамрэч змова не была раскрытая, але пры забіранні дакументаў і кніг знайшлося шмат даўнейшых ці ў цяперашні час выдадзеных за мяжой польскіх эміграцыйных твораў, а ў некаторых лістах нараканні і абраза на ўрад. Пошта атрымала загад адкрываць лісты; паколькі ў той час філасофія Трэнтоўскага441 захапіла моладзь, якая пачала ўжываць яго выразы і размаўляць на яго цёмнай мове, было прывезена ў Вільню шмат польскіх навучэнцаў з Пецярбургскага, Маскоўскага і Дэрпцкага ўніверсітэтаў — меркавалі, што гэта змоўніцкая мова і ўсе яны ўдзельнічаюць у змове. Пры такой вялікай колькасці зняволеных, мностве забраных кніг і дакументаў іх разгляд патрабаваў шмат часу, і менавіта таму Пакроўскі і Юфераў, не могучы нічога знайсці пра змову, пачалі ганяцца за польскім патрыятычным духам, сляды якога трапляліся паўсюль. У віленскую камісію быў прызначаны палкоўнік жандармерыі Ламачэўскі442, расіянін, чалавек сумленны і адораны праўдзівай і здаровай разважнасцю. Дык вось, калі пачаў патрабаваць у Пакроўскага, каб паведаміў яму прычыну таго, чаму ў зняволенні трымае столькі людзей у той час, калі нават найменшага следу няма, каб яны маглі ўдзельнічаць у змове, і атрымліваўтолькі выкрутлівыя і надуманыя адказы, пастанавіў сам дапытваць некаторых больш важных вязняў. Размова з Мяноўскім пераканала яго ў поўнай нявіннасці прафесара443, таму проста напісаў рапарт шэфу жандараў графу Арлову444 і выразна паведаміў, што лічыць усе паводзіны камісіі выдумкамі і жаданнем ашукаць урад, каб вымантачыць ад яго ўзнагароды. Арлоў паказаў гэты рапарт імператару Мікалаю, які прыслаў флігель-ад’ютанта Назімава445, а той разам з Ламачэўскім пераканалі Міркавіча, што ён быў ашуканы Пакроўскім. Пазней імператар прыслаў генерал-ад’ютанта Кавеліна446, які, каб не кампраметаваць урад, выслаў некалькі дзясяткаў студэнтаў на службу ўглыб Расіі. Невінаватасць Мяноўскага і Велька была поўнасцю даведзеная. Паслугамі абодвух гэтыхлекараў карысталіся княгіні Вітгенштэйн447 і Далгарукава448, якія, паехаўшы
ў Пецярбург, паказалі ўсю несправядлівасць абыходжання з такімі высакароднымі і адукаванымі людзьмі. Яны сустрэліся з імператрыцай, а тая — да мужа, які, кампенсуючы гэтым прафесарам зведаны імі пераслед, асыпаў іх рангамі і даў пажыццёвую пенсію па 1000 срэбраных рублёў. Мяноўскі пасля пераезду гэтых абедзвюх паняў у Пецярбург быў выкліканы туды ж на пасаду прафесара. Неўзабаве яго парадамі пачала карыстацца княгіня Ліхтэнбергская449, дзякуючы гэтаму Мяноўскі ўвайшоў у сферу пецярбургскай арыстакратыі, што з цягам часу дапамагло яму атрымаць пасаду рэктара Галоўнай школы ў Варшаве. Яшчэ ў Вільні Мяноўскі ажаніўся з паненкай Аляксандрай Бекю450. У паненку Аляксандру быў закаханы таксама Людвік Шпіцнагель451. Як заўзяты «philhellene»452, надумаў падацца на дапамогу народу, які вызваляецца з ярма, і вось Юзаф Масальскі напісаў на яго наступную эпіграму: «Грэцыя паўстала, хапай зброю, Людвіку, плыві ёй на дапамогу ў Бекувянкі чаравіку» (у паненкі Беку былі надзвычай вялікія рукі і ногі).
У гэты ж час, амаль разам з Мяноўскім, быў зняволены і Шэмеш453, памешчык і мастак-аматар. Палюбіўшы філасофію Трэнтоўскага, пісаў рагатым яго стылем лісты сваім сваякам, якія вучыліся ў Маскоўскім універсітэце. Перахопленая карэспандэнцыя дала падставу для іх зняволення і дастаўкі пад вартай самога Шэмеша. Калі генерал-ад’ютант прыбыў у Вільню для поўнага заканчэння гэтай справы, так неразважліва пачатай, і калі пераканаўся ў невінаватасці Шэмеша, загадаў яго вызваліць і выклікаў да сябе. Кавелін, у якога ў той час, мусіць, ужо пачыналася вар’яцтва, бо пазней, праз некалькі месяцаў, зусім звар’яцеў, у аратарскай запальчывасці пачаў вымаўляць Шэмешу за яго стыль і даказваць яму, што ўжыванне такой дзівацкай мовы асудзіла яго на такія клопаты і небяспеку. Забываючыся, дадаў, што Шэмеш не павінен тлуміць сабе галаву рознымі марамі, — тое, што памерла, ужо не ажывае, а значыць, і Польшча ніколі не ўваскрэсне. Шэмеш з вялікай запальчывасцю так парыраваў Кавеліну: «Хто табе, генерале, дае права класці мяжу Божай усемагутнасці! Можа, у гэтую хвіліну, калі
мы размаўляем, Расія загінула назаўжды, а Польшча паўстае з магілы больш пышнай і магутнай, чым была калісьці». Само сабою, Шэмеш за гэтую абарону ўсемагутнасці Божай быў сасланы ўглыб Расіі; Кавелін вярнуўся ў Пецярбург і звар’яцеў454 — адправілі яго, значыць, у вар’ятню ў Раштоку.
20
Мікалай з Ленчыцы455 быў езуітам вялікай набожнасці, давёў яе да такой ступені, што, калі праходзіў праз сад і чуў водар кветак, тут жа затыкаў нос, каб не адчуваць ад гэтага прыемнасці і не абуджаць прыхільнасці. Зараз памятны знак аб келлі, у якой ён жыў, умураваны ў сцяну аднаго з пакояў, які цяпер займае рэдактар Kuryera Wilenskiego.
21
Сташыц быў сынам млынара, вучыўся ў прыхадской школцы. Андрэй Замойскі, канцлер, наведваючы тую школку, якая знаходзілася ў яго маёнтку, звярнуў увагу на Сташыца, узяў яго з сабой і аддаў у Замосце ў вышэйшую школу, званую Акадэміяй; там Сташыц скончыў навучанне, стаў настаўнікам французскай мовы і надзеў манаскую сутану. У хуткім часе Андрэй Замойскі ўзяў яго настаўнікам да сваіх сыноў Аляксандра і Станіслава, але Сташыц выявіў вялікую здольнасць да кіравання маёнткам; дык вось, пасля смерці канцлера Замойскага яго ўдава выдала Сташыцу паўнамоцтвы на кіраванне ўсёй маёмасцю. У завяшчанні як узнагароду за яго працу і павышэнне прыбыткаў яна запісала яму 60000 срэбраных рублёў. Сташыц нейкі час знаходзіўся ў Вене, бо там жыла пані Замойская, потым вярнуўся ў край і перастаў быць ксяндзом. Неўзабаве пасля таго перайшоў на дзяржаўную службу ў аддзеле ўнутраных спраў, найпільней заняўся падтрыманнем рамёстваў у Варшаве, і менавіта яму Варшава павінна быць ўдзячнай за дасканаласць сваіх рамёстваў. У сувязі са шчаслівым абаротам сваіх капіталаў павялічыў свае сродкі
да такой ступені, што, паміраючы, пакінуў каля 6 мільёнаў злотых. Купіў ва ўласнасць вялікі Грубешоўскі маёнтак, падараваў яго сялянам, прызначыўшы вельмі памяркоўны чынш. 3 даходаў таго чыншу завяшчаў пастаянна купляць прылеглыя маёнткі, а нават і больш далёкія ў Польшчы, парадкуючы іх тым жа самым спосабам, так, каб у неакрэслены час найбольшая частка зямлі ў Польшчы магла перайсці ва ўласнасць вясковага люду. Гэтую сістэму ўзяў пад сваю і сваіх спадкаемцаў апеку імператар Аляксандр I, праводзіў яе вельмі старанна, аж да намесніцтва князя Паскевіча456, пазней прызначаныя ім адміністратарамі генералы і палкоўнікі, не ведаючы справы, хцівасцю і пагардай да ўсялякіх правілаў давялі Грубешоўскі маёнтак да руін. Апрача таго, Сташыц пабудаваў дом у Варшаве і падараваў яго Таварыству прыяцеляў навук. Аднак улады ў 1832 г. канфіскавалі той дом і змясцілі ў ім бюро латарэі457. Сташыц быў такім ашчадным, што на свой стол не выдаваў ніколі больш за 2 злотыя ў дзень. Хадзіў звычайна ў вельмі зношанай світцы, ніколі не наймаў экіпаж, а калі аднаго разу да яго прыбыла сястра, просячы пра паляпшэнне сваёй долі, Сташыц, даведаўшыся, што яна жонка млынара, які трымаў у арэндзе млыны, купіў ёй у спадчыну млын, параіўшы, каб ніколі не выходзіла са свайго становішча. Пахаванне Сташыца, які памёр на пачатку 1830 г., было надзвычай пышнае. Усё варшаўскае насельніцтва суправаджала яго пахавальны картэж, а прафесары і вучні, мяняючыся з міністрамі і сенатарамі, данеслі яго труну да магілы. Сташыц яшчэ ў маладосці сваёй пераклаў паэму Фларыяна458, французскага аўтара другой паловы XVIII стагоддзя, Нума Пампілій, у якой — пры апісанні сцэны пахавання сабінянскага караля Тацыя — Нума, як найбліжэйшы яго сваяк, мусіў паходняй падпаліць вогнішча, на якім парэшткі караля павінны былі згарэць. Фларыян піша: Numa baissa le flambeau et alluma le buche^. У асобніку, з якога Сташыц рабіў пераклад, была друкарская памылка — у слове baissa прапушчана адно s, аднак малады настаўнік французскай мовы пераклаў: Нума пацалаваў паходню і запаліў вогнішча.
22
Адам Лодзя Панінскі460, вялікі каронны падскарбі, прапанаваў ураду аддаць езуіцкія маёнткі шляхце. Літоўскі канцлер Іяхім Храптовіч461 найбольш супраціўляўся гэтаму, дамагаючыся, каб тыя маёнткі заставаліся адукацыйным фондам. Канстытуцыйны сейм за здраду краю пазбавіў Панінскага яго прозвішча і маёнтка і прысудзіў да вечнага выгнання; той жа выехаў за мяжу і назваўся Адамам Таўткортам. Яго сын Калікст462, які падазраваўся у здрадзе за тое, што не паспяшаўся з аддзяленнем своечасова пад Мацяёвіцы, сам аддаўся суду, але той прызнаўяго невінаватым.
23
Распаўсюджваўся па Варшаве надпіс на магілу яшчэ жывога кіеўскага біскупа Юзафа Анджэя Залускага463, чалавека вельмі адукаванага, але рассеянага, які быў разам з біскупам Солтыкам сасланы ў Калугу ў ссылку: Hie iacet ingenium, Expectat indicium (Tym ляжыць галава, чакаеразважнасці).
24
У 1820 г. у Беларусі быў вялікі голад. У тых губернях на схіле існавання езуітаў ордэн меў свае школы, кляштары і маёнткі. У Літоўскай губерні знаходзіўся таксама маёнтак Аляксандра Віртэмбергскага464, брата імператрыцы Марыі Фёдараўны465, маці Аляксандра I, які якраз падчас таго голаду праязджаў каля маёнтка свайго дзядзькі Езярышча. Убачыўшы натоўп знясіленых і хісткіх людзей, якія кінуліся перад ім ніцма, здзіўлены імператар пытаецца пра прычыну; калі яму патлумачылі, што гэтыя бедалагі паміраюць з голаду, імператар запытаў: «А чые вы?» — тыя закрычалі: «Езярыскія»; імператар быў трохі глухі, дык звярнуўся да свайго прыяцеля, ад’ютанта Валконскага466, які, жадаючы схаваць памылку імператарскага дзядзькі, што мала дбаў пра добрае жыццё народа ў сваіх маёнт-
ках у Польшчы, паўтарыў, перакруціўшы на езуіцкія. Гэта так абурыла імператара, што на першай станцыі ён падпісаў указ пра выгнанне з Расіі гэтага ордэна.
25
У XVI ст. Эмануэль Альварэз467, іспанец, езуіт, напісаў дасканалую лацінскую граматыку, надзвычай вялікую. Езуіты, верачы ў бездакорнасць працы, меркавалі, што найлепш навучаць дзяцей лаціне, калі ім усю кнігу ў галаву ўсадзіць, на што патрэбна вельмі шмат часу, так што яго мала застанецца на набыццё іншых ведаў. Станіслаў Канарскі468, асоба надзвычай адукаваная, бачачы бескарысную працу дзяцей, сам напісаў лацінскую граматыку, аднак ксёндз Ян Бельскі469, езуіцкі прафесар, так абурыўся гэтым, што, адзначаючы 250-годдзе з дня смерці Альварэза, якое выпадала менавіта на час гадавога экзамену ў Калішу, ксёндз Бельскі выступіў з прамовай у абарону Альвара, дзе расхвальваў чыноўнікаў, якія там прысутнічалі, даводзячы, што яны павінны ўзнесці Альвара, і ў запале дадаў, што С. Канарскі хоча праславіцца выдаленнем са школ Альвара, як Герастрат — спальваннем храма Дыяны ў Эфесе470.