• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    прызнаўшы гэтае адкрыццё сваіх правінаўза Божую кару, прыняла яе з пакорай, без апраўданняў, але з поўным прысвячэннем брату і яго дзіцяці ўсяго жыцця, поўнага міласэрнасці да беднага сялянскага народа, з перадачай амаль усяго маёнтка на набожныя і гуманныя справы, імкнулася справамі заслужыць Боскую справядлівасць. Найбольшыя зневажанні, а былі людзі такія бязлітасныя, што не шкадавалі іх для беднай пакутніцы, яна прымала з пакорлівасцю. На шчасце, яна мела цудоўны талент да жывапісу. Даводзіла яго вельмі таленавіта і, пакуль трывала рука, а вочы не засцілі частыя слёзы, у маляванні карцін рэлігійнага зместу шукала калі не суцяшэння, дык прынамсі скарачэння доўгага часу для тых, сэрцы якіх церпяць і якія не бачаць канца гэтых цярпенняў. Трынкоўскі ганебнае жыццё закончыў у Пермі, куды быў сасланы413.
    17
    Станіслаў Костка Патоцкі^ быў братам Ігната Патоцкага415, аднаго з найвялікшых польскіх памешчыкаў, павінен быў нарадзіцца каля 1760 года, правадыром яго маладосці быў езуіт Рыгор Пірамовіч416, адзін з найвысакароднейшых і самых адукаваных мужоў свайго часу. Абодва Патоцкія — Станіслаў і Ігнат — пасля падарожжаў па Еўропе ажаніліся з княжнамі Любамірскімі417, пляменніцамі князя Адама Чартарыйскага418, адсюль вельмі блізкія іх сувязі з Пулавамі. Станіслаў Патоцкі быў адораны надзвычайнай красамоўнасцю — высокая і шыкоўная постаць, прыгожае і поўнае выразу аблічча, голас моцны і звонкі, здавалася, клікалі яго да сеймавых поспехаў. 3 гэтай прычыны каля 1780 г. стаў любельскім пасланнікам. У той час князь Адам Чартарыйскі быў у апазіцыі да караля; Патоцкія, прытрымліваючыся палітыкі дзядзькі сваіх жонак, падзялялі антыпатыю да Станірлава Аўгуста. Узніклі ў той час дзве справы, здольныя выклікаць самыя злосныя пачуцці і кінуць на караля і яго дом знявагу. Першай з іх было зняволенне праз капітул кракаўскага біскупа Каятана Солтыка419. Хутчэй каб зрабіць прыкрасць каралю і яго брату прымасу,
    чым ад пераканання, Станіслаў Патоцкі выступіў на Сейме ў абарону зняволенага. Некалькі прамоваў, што сказаў з гэтай нагоды і што па красамоўнасці і запальчывасці можна параўнаць з прамовамі Цыцэрона супраць Катыліны420, з’яўляюцца, без сумнення, найпрыгажэйшымі, якія можна было пачуць у XVIII стагоддзі ў Польшчы. Эфект быў вялікі.
    Каятан Солтык, пяцігадовы вязень у Калузе, пакутнік нязломных перакананняў і найгарачэйшай любові да краю, прыроджаны духоўнік, ушанаваны высокай годнасцю ў касйёле і ў Рэчы Паспалітай, здавалася, быў ахвярай інтрыгі і хцівасці прымаса421, які, як яму фальшыва прыпісвалася, што, аднак, паўсюдна пацвердзілася, падпільноўваў, каб загрэбці прыбыткі найбагацейшага ў Польшчы біскупства. Яго абаронцам быў 25-гадовы малады чалавек вядомага ў краі роду, вялікага маёнтку і, больш за тое, вышэйшы за ўсялякія падазрэнні ў шуканні папулярнасці або карысці. Нашчадкі па-іншаму асудзілі гэтую справу: нявіннасць караля і яго брата не падлягаюць сумненню, — але, ацэньваючы прамовы Патоцкага толькі з боку майстэрства, нельга ім адмовіць у справядлівым прызнанні. Другая справа, якая ўзнікла адначасова амаль з бруднага прытона, кідае на Патоцкага шкодны цень у яго справе. Сярод паслаблення нораваў, якія панавалі ў той час у Варшаве, пражывала там маладая, прыгожая, але разбэшчаная і легкадумная жанчына422, якая, выйшаўшы замуж за нейкага расійскага авантурыста Угрумава423, адкрыла свой дом лёгкім інтрыжкам. Марнатраўства не дазволіла ёй зрабіць запасы на дні няўдач, якія са знікненнем абаяльнасці хутка надышлі. Тады, карыстаючыся апавяданнямі пра нянавісць, што існавала паміж каралём і Чартарыйскім, якія вяліся ў яе доме, прыдумала ганебны план, пры дапамозе якога спадзявалася атрымаць шмат грошай. Дык вось, выклікаўшы да сябе каралеўскага камердынера Рыкса424, раскрыла яму, што Чартарыйскі праз Патоцкага намаўляў яе за вялікую ўзнагароду атруціць караля, што нават даў ёй парашок, які павінна была пастарацца ўсыпаць у напой у той час, калі Станіслаў Аўгуст наведае яе, што на няславу гэтага караля здаралася даволі часта. Рыкс паверыў гэтаму паклёпу
    і атрымаў ад свайго ўладара загад даставіць Угрумавай грошы, але з умовай, каб арганізавала яму зручны спосаб падслухоўвання Патоцкага, калі пра гэты намер будзе з ёй размаўляць. Калі першы крок у гэтай злачыннай задуме жанчыны ўдаўся паспяхова, яна запрасіла да сябе Станіслава Патоцкага і прызналася яму, што кароль праз Рыкса намаўляў яе атруціць Чартарыйскага. Уведамлены пра гэта генерал падольскіх земляў павінен быў такім жа чынам пры сведках падслухаць Рыкса, калі той будзе размаўляць пра гэта з Угрумавай. Нягодная гэтая жанчына так спрытна правяла справу, што з суседняга кабінета Рыкс падслухаў асобныя выразы размовы, дзе ішла гаворка пра атруту, ахвярай якой павінен стаць кароль. Такім жа чынам зрабіла і з Патоцкім, які з таго ж кабінета ў іншы дзень падслухаў Рыкса, што размаўляў пра атруту. Патоцкі меркаваў, што зняволенне Рыкса пралье святло на гэтую таямнічую інтрыгу і, атрымаўшы ад свайго цесця Станіслава Любамірскага425, вялікага кароннага маршалка, ахову і затаіўшыся ў доме Угрумавай, пасля вымаўлення Рыксам зноў некалькіх слоў пра атруту, загадаў схапіць яго і адправіць у порахавы склеп. Тут жа вестка пра замах караля на жыццё Чартарыйскага разнеслася па Варшаве. Абурэнне было вялізнае. Кароль не мог дазволіць прыглушыць гэтую справу. Была заведзеная справа ў маршалкоўскім судзе, і хоць Любамірскі меў непрымірымую крыўду на караля за баламуцтва яго жонкі426 за некалькі гадоў да таго, аднак справядлівасць перамагла, справа была сумленна даследаваная. Угрумава мусіла прызнацца, што задумала той подлы паклёп, прыведзеная да гэтага нэндзай. Быў вынесены прысуд паставіць яе да ганебнага слупа і зрабіць кляймо на плячах, таксама на ўсё жыццё зачыніць у гданьскую крэпасць, што звалася «Лятарня». Патоцкі са згрызотамі і сорамам, што дазволіў ашукаць сябе такой агіднай жанчыне, кароль і Чартарыйскі з няславай, што падтрымлівалі з ёй сувязі, выйшлі з гэтай справы, але тое не паслужыла нават прымірэнню стрыечных братоў, якімі былі Станіслаў Аўгуст і Адам Чартарыйскі.
    Станіслаў Патоцкі разам са сваім братам Ігнатам належалі да патрыятычнай партыі, а значыцца супрацьлеглай партыі
    прыдворнай, якая схілялася на расійскі бок. Прамовы Станіслава Патоцкага на сеймах, якія праходзілі неўзабаве, узнялі яго зноў у свядомасці нацыі як гарачага патрыёта Айчыны. Пратрымаўся ён на гэтым шляху на працягу ўсяго канстытуцыйнага сейма, а пасля заняпаду краю схаваўся за мяжой. Менш шчаслівы яго брат Ігнат быў вывезены ў Пецярбург, пакутаваў у казематах крэпасці Св. Пятра і Паўла, аж пакуль імператар Павел не вярнуў яму свабоду. Станіслаў Патоцкі ўвесь час з 1794 да 1806 г. правёўу Дрэздэне і ў падарожжах па Францыі і Італіі. Прысвяціў сябе выключна навукам і мастацтвам, а калі Напалеон 1 у выніку Тыльзіцкай дамовы427 стварыў Варшаўскае княства428, Патоцкі ўжо асабіста імператарам Францыі быў прызначаны міністрам асветы і веравызнанняў. На гэтай пасадзе шмат зрабіў для краю, разгарнуў узорную руплівасць у павышэнні навукі і карысці моладзі. Яго прамовы, сказаныя на іспытах у Варшаўскім ліцэі, проста ідуць да сэрца і здольныя былі распаліць у моладзі непараўнальны энтузіязм да працы. Аратарскі талент Патоцкага безупынна ўзрастаў, часта прамаўляў ён у самыя ўрачыстыя хвіліны жыцця нацыі, якое ў той час біла такой магутнай крыніцай. Але самай прыгожай з тых прамоў з’яўляецца, мусіць, сказаная ў Вілянове пры высвячэнні помніка палеглым на войнах за вяртанне Айчыны палякам. Пазней Станіслаў Патоцкі стаў старшынёй сената, а значыць першым саноўнікам новага Каралеўства Польскага. Ён быў змушаны вызваліць пасаду міністра асветы і веравызнанняў, бо свабодны погляд на стасункі касцёла з краем і талерантнасць выклікалі антыпатыю клерыкальнай партыі, і прытым, як член масонства і магістр Варшаўскага ўсходу, трапіў у няміласць імператара. Таму заняўся аздабленнем Вілянова429, стварэннем карціннай галерэі, папаўненнем багатай бібліятэкі і падтрыманнем айчыннай скульптуры работы Татаркевіча430. Дзякуючы яму ў Варшаве з’явілася школа мастацтваў. Дбаючы пра развіццё красамоўства і выяўленчага мастацтва, выдаў дзве працы: Пра красамоўства і стыль павод ле курса літаратуры Бляйза і Пра старажытнае мастацтва, альбо Польскі Вінкельман. У пажылым ужо веку, аточаны павагай народа, памёр 14 верасня 1821 г.
    18
    Аляксандр I, жадаючы выканаць дадзенае па Венскім дагаворы абяцанне пра наданне польскім правінцыям нацыянальнага кіраўніцтва, прызначыў наступных губернатараў-палякаў: Ксаверыя Любецкага ў Вільні, генерала Анджэйковіча431 ў Гродне, графа Валовіча432 ў Беластоку, Барталамея Гіжыцкага433 на Валыні, Мікалая Грахольскага434 на Падолі, Казіміра Сулістроўскага435 ў Мінску.
    19
    Пры Міркавічу436 ў Вільні было спакойна, канфіскацыі і пераслед пераканалі віленскую публіку, што эмісары самі гінуць і іншых губяць, таму яна і не належала да ніякіх таварыстваў. Кожнае польскае паўстанне, кожная наша параза былі жнівом для расійскіх чыноўнікаў. Дык вось, пры Міркавічу, які быў чалавек спакойны, але недальнабачны, яны засумавалі, што няма эмісараў і надзеі на атрыманне ўзнагарод. У Міркавіча быў кіраўнік канцылярыі Пакроўскі437, чалавек злы, які моцна прагнуў стварыць якую-небудзь новую камісію, і вось, дамовіўшыся з палкоўнікам Юферавым438, стварылі сапраўдны раман: выдумалі, нібы існуе вельмі вялізная змова, сцвярджаючы, што да яе належалі ўсе, хто не ліслівіў перад уладамі і не дамагаўся прыхільнасці ўрада. Гэтая хлусня была прыдуманая па-майстэрску; яны змаглі пераканаць Міркавіча, што калі ён адразу, не даючы часу змоўшчыкам на пагадненне, загадае зняволіць некалькі сотняў чалавек, тады ўвесь план змовы будзе раскрыты. Міркавіч, спалоханы карцінай замаху, які павінен выбухнуць, паверыў данясенню Пакроўскага і сапраўды выдаў указ наконт зняволенняў. Здарылася гэта ў 1839 г. Увесь дамініканскі кляштар і Святаянскія муры напоўніліся вязнямі. Мяноўскі439, як прафесар медыцынскай і хірургічнай акадэміі ў Вільні, вяртаўся якраз з-за мяжы. Пакроўскі кінуў на яго падазрэнне, што гэтае падарожжа той рабіў з палітычнымі намерамі. I вось ён быў зняволены, а паколькі яго прыяцель