• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    чак у краі. Пры гэтым губернатар дадаў, што імператар Павел забяспечыў кожнага адзеннем і грашыма. Стары са слязьмі прывітаў і блаславіў выгнаннікаў.
    32
    Пры двары Шчэнснага Патоцкага492 жыў член Таргавіцкай канфедэрацыі, брыгадзір Грэкоўскі493, у якога была надзвычай прыгожая дачка. Нейкі пісчык, сын папа, бачыў яе некалькі разоў і закахаўся ў яе, але, усведамляючы, што, паколькі ніжэйшы па становішчы і праваслаўнага веравызнання і прытым сын папа, ніколі не атрымае рукі паненкі Грэкоўскай, набраўшыся з кілішка рашучасці, напісаў ліст імператару Паўлу і даслаў яго па пошце. У лісце сваім маліў імператара аб заступніцтве перад панам Грэкоўскім за яго і за паненку Грэкоўскую, яго дачку, якая ўзаемна кахае яго, аднак яе бацька, паляк, ніколі не згодзіцца выдаць яе замуж за праваслаўнага, сына папа і вернападданага слугу імператара. Павел, доўга не думаючы, напісаў ліст тагачаснаму кіеўскаму губернатару, каб той узяў пісчага, паехаў з папом да Грэкоўскага ў Умань і загадаў абвянчаць маладых. Губернатар сказаў паненцы Грэкоўскай апранацца для вянчання і стаць да алтара. Тая, не страчваючы вытрымкі, сказала, што ні разу ў сваім жыцці не бачыла гэтага пісчыка, што імператар можа загадаць пазбавіць яе жыцця, аднак ніколі не прымусіць яе (sic) выйсці за незнаёмага чалавека замуж. Губернатар тут жа даслаў рапарт імператару, у якім растлумачыў усю справу. Павел загадаў даць пісчыку 500 удараў палкамі і аддаць у салдаты.
    33
    Калі Павел вызваліў Касцюшку, а з ім і іншых палякаў, загадаў паклікаць да сябе брыгадзіра Дзяніску494, які паказаў цуды мужнасці. Дык вось, прасіў яго, каб той згадзіўся служыць у яго ў гэтым жа рангу. Дзяніска адмаўляўся, што не ведае вайсковага майстэрства, што быў толькі паслушны начальніку
    і ўмеў адно камандаваць: набі — забі. Імператар сказаў, што ў яго службе нічога іншага вымагаць не будзе, як набі і забі шмат непрыяцеляў, аднак Дзяніска не прыняў той ласкі.
    34
    Шчэнсны Патоцкі належаўда Таргавіцкай канфедэрацыі, быў нават маршалкам гэтай канфедэрацыі, дык за гэта Павел яго не любіў. Калі ён спяшаўся з Тульчына на каранацыю імператара, Павел загадаў паведаміць яму, што адбірае ў яго ранг генерала еп chef, які яму дала імператрыца Кацярына, і што забараняе яму ўезд у абедзве сталіцы. Засмучаны Шчэнсны вярнуўся дадому і захварэў. У Пецярбургу пры двары быў яго сын, таксама Шчэнсны495, які быў камергерам, і бацька спачатку хацеў яго адклікаць са службы, але, баючыся абразіць імператара, паслаў яму эстафету, даносячы толькі пра сваю хваробу. Шчэнсны прасіў аб неадкладным звальненні ў сувязі з небяспечнай хваробай бацькі; Павел згадзіўся на яго ад’езд, але загадаў яму яшчэ прысутнічаць на балі, які даваўся пры двары. Патоцкі быў паслухмяны. Надзеў на сябе дзівакаваты камергераўскі строй, прыдуманы Паўлам, пайшоў на баль і стаў пад падсвечнікам. Неўзабаве да яго падышоў імператар, размаўляў фамільярна, пытаўся пра здароўе бацькі і адышоў. Шчэнсны, не чакаючы канца балю, паехаў да сябе, зняў парык, чаравікі і іншыя дробязі, якія надавалі чалавеку карыкатурны выгляд, апрануў падарожны ўбор, сеў у падрыхтаваны экіпаж і паехаў. Калі быў ужо ў Віцебску, дагнаў яго фельд’егер, выклікаючы да імператара. Шчэнсны моцна захваляваўся, бо ў тыя часы шмат асобаў высылалася ў Сібір. У падарожным уборы Патоцкі стаў перад Паўлам. Той задаў яму наступнае пытанне: «Скажы мне, Акан, чаму ўчора на балі левы твой локан быў карацейшы за правы?» Патоцкі падумаў хвілінку і парыраваў: «Таму, Найяснейшы Пане, што я стаяў пад запаленым падсвечнікам, левы бок маёй галавы быў далей ад святла, калі меў гонар размаўляць з Найяснейшым Панам, правы ж бок быў пад уздзеяннем цяпла, што распусціла памаду, і локан развіўся». «Добра, добра, ведаеш, Акан, фізіку,
    можаш ехаць да бацькі і паведаміць, што я вяртаю яму тытул і сваю ласку».
    35
    Калі князь Канстанцін Паўлавіч праводзіў агляд набраных з Каралеўства рэкрутаў, ён заўважыў, што адзін стройны і прыгожы мазур смяецца да ўпаду. «Чаго ты смяешся?» — пытае яго князь. «Калі я баюся». — «Але не бойся — кажы». — «Ды таму, што ясны князь выглядае як малпа».
    36
    Вялікі князь Міхаіл Паўлавіч быў даволі дасціпны, асабліва ўдаваліся яму каламбуры. Наведваючы аднойчы абсерваторыю на Пулкаўскай гары (за некалькі міль ад Пецярбурга), прасіўтагачаснага дырэктара, вядомага астранома Струвэ496, каб зайшоў да яго ў Пецярбургу. Струвэ некалькі разоў быў у Пецярбургу, аднак не адважыўся, а зрэшты і не меў часу выканаць жаданне князя. Але, калі праз пэўны час князь недзе яго сустрэў, нагадаў яму пра абяцанне і зноў запрасіў, Струвэ падчас першага ж свайго знаходжання ў сталіцы выбраўся да князя. Ён вельмі здзівіўся і збянтэжыўся, калі ў зале спаткаў мноства саноўнікаўпрызоркахідаведаўся, што гэтабыўтабель497. Новы клопат: паколькі Струвэ, не шукаючы ў календары табельных дзён, прыйшоў да князя ў крыху пацёртым фраку, дык, збянтэжаны, стаў у куточку, як раптам увайшоў князь, наблізіўся да яго і пачаў фамільярна размаўляць. Аднак Струвэ так быў збянтэжаны, што ніякая размова не магла завязацца. Пасля яго сыходу ўсе дзівіліся, што сталася са Струвэ, — быўякзлоўлены. «Нічога дзіўнага, — адказаў князь, — як астраном Струвэ моцна здзівіўся, убачыўшы столькі зорак не на сваім месцы».
    37
    Пры заснаванні ў 1811 г. універсітэта ў Пецярбургу было непажадана запрашаць замежных прафесараў, але хацелася
    адшукаць іх сярод славян. Такім чынам былі пакліканы Арлай498 і Стайковіч499 з Чырвонай Русі. Орлай стаў сакратаром у галоўным кіраўніцтве школ. Васіль Кукальнік500, уніят, родам з венгерскіх Карпатаў, быў запрошаны на кафедру грамадзянскага і крымінальнага права, навучыўся па-расійску і стаў даваць урокі права Мікалаю і Міхаілу Паўлавічам. Пасля таго як езуіцкая школа ў Полацку была названая акадэміяй, туды быў пасланы Кукальнік як інспектар і ўзяў з сабой сына Паўла501 (цяпер старшыня цэнзурнага камітэта ў Вільні). Езуіты, жадаючы падласціцца да Васіля Кукальніка, далі 16-гадоваму Паўлу званне доктара права. Васіль Кукальнік быў потым дырэктарам ліцэя ў Нежыне502, які быў закладзены шчодрасцю князя Безбародкі503. Павел атрымліваў адукацыю ў Пецярбургскай гімназіі і пазней быў чыноўнікам у паштовым дэпартаменце, а калі Пелікан стаў рэктарам Віленскага ўніверсітэта, Навасільцаў выгнаў з гэтай установы чатырох прафесараў: прафесара ўсеагульнай гісторыі Іаахіма Лялевеля, прафесара філасофіі Юзафа Галухоўскага, Міхала Баброўскага (арыенталіста, выкладаў Святое Пісьмо) і прафесара права Ігната Даніловіча, — і папрызначаў на кафедры, якія яны займалі, найнедалужнейшых невукаў; так, на месца Лялевеля выклікалі з паштовага дэпартамента Паўла Кукальніка, на месца Юзафа Галухоўскага — ксяндза піяра Анёла Доўгірда504, на месца Міхала Баброўскага — ксяндза Гінтыла505, распусніка і інтрыгана, на месцаж Даніловіча — Каравецкага506, які, выкладаючы права, пасля кожнага слова паўтараў: «супк czteku».
    38
    Фушэ герцаг д’Атранцкі507 быў міністрам паліцыі пры Напалеоне I. Вядома, што пасля першага вяртання Бурбонаў508 не толькі ніхто не пераследаваўся, але Фушэ, які найбольш дапамагаў Талейрану ў тым, каб французскі сенат сваім дэкрэтам скінуў з трона Напалеона I, быў высока ацэнены Людовікам XVIII509. Фушэ, які быў напераменку ксяндзом, якабінцам, затым міністрам паліцыі, асыпаны праз Напалеона I славай
    і дабрабытам, выступіў супраць яго як самы заўзяты вораг, так што не мог карыстацца ўсеагульнай павагай. Вельмі адкрыта і самым адчувальным чынам выказвалі яму пагарду вялікія магнаты, якія з Людовікам XVIII вярнуліся з эміграцыі і якія або асабіста былі знаёмыя з князем д’Атранцкім, або падтрымлівалі з ім сувязі падчас свайго знаходжання за мяжой. Фушэ, жадаючы помсціць, наблізіўся да аднаго з такіх эмігрантаў і ўголас звярнуўся да яго: «Што некаторыя прыкідваюцца, быццам мяне не ведаюць, я гэтаму зусім не здзіўляюся, але як пане граф, які некалькі гадоў атрымліваў ад мяне плату за данясенне мне пра кожны крок і кожнае слова ягомосьці караля падчас панавання Напалеона, — гэта мяне вельмі здзіўляе». Само сабою, што пасля такой размовы магнат тут жа выехаў з Цюільры, але іншыя, баючыся такой нясціпласці, акружылі князя д’Атранцкага, узгадвалі пра знаёмства з ім і што помняць яго і былі невычарпальныя ў найчуллівейшай да яго прыязнасці.
    39
    Арыстоцель510 быў настаўнікам Аляксандра Вялікага5". Калі гэты слаўны ваяр выпраўляўся ў Егіпет і Індыю, Арыстоцель прасіў яго, каб дасылаў яму адтуль насякомых, птушак, звяроў, рыб і расліны для даследавання ўсёй прыроды. Даследуючы ж прыроду чалавечага розуму, вывучаў закон мыслення, высвятляў, адкуль бяруцца ўяўленні, у якім парадку павінны развівацца і што чыста розумам даступна чалавеку. Арыстоцель прыцягваў вялікую колькасць вучняў, для якіх акрэсліў уласцівасці метафізікі, гэта значыць менавіта філасофіі чалавечага розуму, але гэтую працу, зробленую толькі ў першых накідах, дапаўнялі яго вусныя тлумачэнні. Вучні дапаўнялі яе звесткамі, якія (!) жывым словам даваў ім настаўнік. Аднак тыя тлумачэнні людзей маладых і яшчэ нясталых часта скажалі вялікую думку філосафа, адсюль паўстала такая невырашальная блытаніна, што толькі вельмі настойлівая праца філолагаў здолела аддзяліць тое, што напісаў Арыстоцель, ад таго, што наблюзнілі яго вучні. У Сярэднявеччы метафізіка Арыстоцеля
    была ў кляштарах прадметам філасофскай навукі манахаў, якія яшчэ болын змянілі ўвесь прадмет дзівацкімі выдумкамі. Нічога дзіўнага, што, прытрымліваючыся такога кірунку некалькі соцень гадоў, так званыя тагачасныя філосафы знішчылі здаровы розум і вучылі тонкасцям, якія да нічога не прыводзілі, толькі да пазбаўлення людзей ад смеласці ўласнага мыслення. Да якой ступені дайшло гэтае вар’яцтва, дастаткова сказаць, што напісаны вялізныя трактаты de Nihilo (аб нічым) і (людзі) сушылі сабе мазгі над тым, што ёсць нішто; мучылі розум, каб апісаць яго прыроду.
    40
    Жазэф дэ Местр512 (нар. у 1753) імкнуўся абудзіць рэлігійны дух пераважна сярод арыстакратычнай моладзі. Працуючы сардзінскім пасланцом у Пецярбургу, пачаў уплываць на тамтэйшую моладзь і сустрэў сярод яе шмат прыхільнікаў; ён не сцвярджаў, што каталіцкая рэлігія неабходная для збаўлення, аднак хацеў абудзіць сапраўднае разуменне касцёла і веры ў тым духу, што Папа з’яўляецца галавой усяго свету і найвышэйшым суддзёй тут, на зямлі. Яго праца Du Pape імкнецца да сканцэнтравання галоўнага кірунку веры на асобу Папы513, але тлумачэнне ўсёй яго рэлігійнай і палітычнай філасофіі знаходзіцца ў кнізе пад назвай Soirdes de St. Peterbourg^. Граф Кавур515 загадаў падчас вайны Італіі з Аўстрыяй прагледзець рапарты дэ Местра, якія ён пісаў сардзінскаму двару і ў якіх вельмі сурова асуджае ўсю палітыку Аўстрыі. Яго брат Ксаверый дэ Местр516 праславіўся літаратурнай жамчужынкай, якой з’яўляецца яго невялічкі твор Voyage autour de ma chambre.