• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    Ha гэтым тэкст абрываецца.
    Пераклад
    Вы заклікалі мяне, высакародныя беларускія землякі, да парады і актыўнага ўдзелу ў задуманым Вамі выпуску Зборнага выдання. Вызнаўцы пладаносных і ратаўнічых уяўленняў стагоддзя, спадчыннікі заваяваных розумам адказнасцяў, Вы прагнулі, каб гэтае выданне, якое падтрымліваецца братэрствам і любоўю, грунтуецца на гранітнай падставе навукі, дыхае шчырай і безадноснай праўдай, не толькі адпавядала разумовым патрэбам краю, але і, стаўшы на чале іх, здолела узвысіць іх імкненні і накіраваць на дарогу прагрэсу, якая сёння нясе чалавецтва да неакрэсленых, можа, больш шчаслівых прызначэнняў.
    Сапраўды, намер прыгожы і справядлівы. Выданне, выпусканае ў такім духу, прынесла б вялікія карысці, у пэўнай ступені замяніла б адсутнасць галоўнай нацыянальнай школы, маўчанне кафедры і недахоп агменю для адзінкавых промняў думкі; аднак жа выкананне яго ў поўнай ступені цалкам немагчымае. Марна аддавацца спадзяванню, што здольнасці пісьменнікаў альбо паблажлівасць цэнзараў аблегчаць прадпрыемства. Першыя, змораныя і пераможаныя мастацтваў адгаворак, хутка кінулі бы пяро, другія не згадзіліся б на такую малую праніклівасць, каб не зразумець таго, што ні для каго не загадка. Апрача таго, улада і касцельная, і свецкая, што баяцца за сваю здабычу і падазрона глядзяць на любую самабытную праяву, адразу задушылі б ім непадначалены сабе голас, бо выданне, над якім у нас развіваўся б сцяг прагрэсу, гэта яшчэ анахранізм.
    Тым не менш калі збег неспрыяльных падзей не дазваляе адкрыта працаваць пад гэтым лозунгам, дык трэба іншае, хоць і больш сціплае, апрацоўваць поле, бо і яно адплаціць багатым плёнам.
    Калі сацыяльныя пытанні не могуць быць разгледжаныя непасрэдна, дык вывядзем іх у сферу навукі і праз яе пасярэдніцтва — у сферу жыцця.
    Таму, калі высакародныя землякі, якія засведчылі гатоўнасць і пяром, і грашыма падтрымліваць зборнае выданне,
    нягледзячы на змену лозунга, не адмовяць і ў далейшым яму ў сваёй дапамозе, у такім выпадку я лічыў бы, што найлепей будзе распачаць яго выпуск на наступных прынцыпах.
    Выдаўцы, жадаючы быць пасярэднікамі паміж навукай і радзімай. не выключаюць ніводнай галіны чалавечых мастацтваў з ліку прадметаў, якія складаюць змест іх выдання. Аднак тыя, ужыванне якіх больш шырокае, уплыў якіх на ўмовы сацыяльнага побыту непазбежны, якія актыўней прыкладаюцца да ўзвышэння духу, чым да павелічэння колькасных карысцяў, заўжды атрымаюць першанства, таму як выдаўцы лічылі галоўнай мэтай сваёй працы, каб, знаёмячы землякоў з разумовым рухам свету, абудзіць у іх цікавасць да самых высокіх, да самых высакародных імкненняў чалавецтва.
    Таму выданне будзе выходзіць пад назвай:
    Пасярэднік
    Зборнае выданне, выпусканае намаганнямі і за кошт Беларусаў.
    Яго падзел, хоць умоўны, можа ахопліваць наступныя прадметы: філасофія, старажытная і сучасная літаратура, славянская літаратура, гісторыя, выяўленчае мастацтва, разнастайнасці.
    Пад філасофіяй мы разумеем усе даследаванні выключна тэарытычныя пра Бога, чалавека і сусвет. Мы не бярэм на сябе абавязак і не абяцаем часта пераносіць нашых чытачоў у гэтыя ўзнёслыя краіны мыслення, бо чым больш прадметы адарваныя, тым цяжэй чакаць супрацоўнікаў, што маглі б іх адолець. Аднак з агульным станам навукі і за мяжой, і на радзіме мы не замарудзім іх пазнаёміць. Пра дакладныя навукі як пра тлумачоў усёй бачнай прыроды і ключ да яе патаемных сіл, у той час, калі астраномія, матэматыка, фізіка, хімія і г. д. зусім змоўклі на нашай радзіме, мы будзем старацца падаваць справаздачу пра іх поспехі за мяжой, пазбягаючы рахункаў і спрошчаным выкладаннем набліжаючы іх да агульнага разумення. Але мы не губляем надзеі, што прынамсі ў аддзеле прыродазнаўчых навук могуць заблішчаць у «Пасярэдніку» працы знакамітых даследчыкаў прыроды, якімі багатая Літва. Пад назву
    навук звычаёвых і грамадскіх мы падводзім усе пытанні, што тычацца вызнанняў, заканадаўства, унутраных ладаў у асобных дзяржавах, руху грашовых узаемаадносінаў разнастайных класаў грамадства, узаемнай залежнасці ўладальнікаў зямлі і сялян і да т. п. Старажытная літаратура будзе займаць зрэдку толькі ў сувязі з цяперашнім выхаваннем, тым больш месца мы дамо сучаснай літаратуры галоўных народаў Еўропы; асобна ж і з большай дакладнасцю мы звернем увагу на літаратуру і ўвогуле на рух разумовы і грамадскі ўсіх славянскіх плямён. Ніводнае важнае польскае выданне не застанецца без разбору. Да гэтага ж аддзела адносяцца таксама паэзія і раман, які так шырока завалодаў перыядычнымі выданнямі. Гісторыя — не збор крыніц, але звесткі пра працы, выкананыя на полі гісторыі ў іншаземных народаў, пільнае адсочванне прац славянскіх гісторыкаў з галоўнай увагай да айчынных прац; усе дапаможныя навукі, старажытнасці, геаграфія, падарожжы і да т. п. Нарэшце, агульны погляд ці на цэлыя гістарычныя эпохі, ці на асобныя выпадкі, павінны складаць змест гэтага вельмі [...].
    КАМЕНТАРЫ
    1	Паўночна-Заходні край — назва, якая ўжывалася ў адносінах да пералічаных ніжэй губерняў, што традыцыйна называліся Літвой і Беларуссю. Пры ўвядзенні земстваў у 1864 годзе губерні, якія ўваходзілі ў склад Паўночна-Заходняга краю, былі пакінутыя няземскімі, каб перашкодзіць актывізацыі нацыянальна-тэрытарыяльнага самакіраваня.
    2	ЛенгніхГотфрыд(1680—1774) — польскігісторыкіюрыст,з 1729года прафесар рыторыкі і паэтыкі ў гданьскай гімназіі.
    3	Маецца на ўвазе праца Г. Ленгніха «lus publicum Regni Роіопіае» (1742-1746).
    4	Гаворка пра першы падзел Рэчы Паспалітай, які дэ-факта адбыўся ў 1772 годзе, а бліжэй да 1775 года быў толькі ўзаконены Сеймам.
    5	Аўгсбургскае веравызнанне — лютэранства; гельвецкае веравызнанне — кальвінізм.
    6	У 1683 годзе пачаліся перамовы паміж гетманам Іванам Самайловічам і Патрыярхам Маскоўскім Іаакімам аб магчымасці зацвярджэння мітрапаліта Кіеўскага ў Маскве. Гэта было звязана з чарговай спробай Маскоўскага патрыярхата паслабіць уплыў уніяцкай царквы на Правабярэжнай Украіне (тэрыторыі Украіны, якая захоўвала лаяльнасць да Рэчы Паспалітай).
    7	Гаворка пра Поўны збор законаў Расійскай імперыі ў 45 тамах, які выйшаў у 1830 годзе.
    8	Сапраўдная назва: Zbior wiadomosci о kosciele I religii katolickiej w cesarstwie rosyjskiem od r. 1773—1826, zebrany z pism wrz^dowych, dokumentow I wtasnego widzenia. Poznan, 1843. (Заўвага Ю. Траццяка.)
    ’	Шантыр Станіслаў (1764 — пасля 1864) — беларускі рэлігійны дзеяч, гісторык Рымска-каталіцкага касцёла, мемуарыст.
    10	Павел I (1754—1801) — расійскі імператар з 17 лістапада 1796 года.
    11	Рымска-каталіцкая духоўная калегія як вышэйшы орган кіравання Каталіцкай царквой у Расійскай імперыі была зацверджаная ўказам імператара Аляксандра 1 у 1801 годзе.
    12	Калегія духоўная грэка-ўніяцкая была адноўленая ў 1828 годзе на аснове 2-га дэпарта.мента рымска-каталіцкай духоўнай калегіі і праіснавала ў якасці самастойнай установы да 1839 года, калі была пастаўленая на адзін узровень з тэрытарыяльнымі канторамі Свяцейшага Сінода (з 1839 да 1843 года існавала як Беларуска-літоўская духоўная калегія).
    15	Свяцейшы Кіраўнічы Сінод — вышэйшы орган кіравання Рускай праваслаўнай царквой у перыяд Расійскай імперыі (1721-1917).
    14	Красінскі Адам Станіслаў (1810—1891) — рэлігійны дзеяч, літаратар, перакладчык. У 1858—1864 гг. — біскуп Віленскі. За тое, што адмовіўся асудзіць паўстанне 1863—1864 гадоў, правёў каля 20 гадоў у высылцы ў Вятцы. Аўтар падручніка «Prawo kanoniczne» (Wilno, 1861).
    15	У 1800 годзе паводле рашэння Паўла 1 езуітам, у прыватнасці, была перададзеная царква Святой Кацярыны ў Пецярбургу і было дадзенае права заснаваць пры ёй калегіум.
    16	Аляксандр I падпісаў ІЗсакавіка 1820 года ўказ аб забароне дзейнасці езуіцкага ордэна на тэрыторыі Расійскай імперыі. У ордэна канфіскоўвалася ўся маёмасць, якая яму належала, а расійскім падданым было дазволена застацца ў Расіі пры ўмове выхаду з ордэна. Усяго з Расіі выехалі ў 1820-1821 гадах 317 езуітаў, ітолькі 23 расійскія падданыя парвалі з ордэнам. Гл.: Чуркнна Н. В. Незупты в Росснн // Вопросы нсторнн. 1996. № 10. С. 149.
    17	Балінскі Міхал (1794—1864) — гісторык і літаратар. Сябра таварыства шубраўцаў, актыўны аўтар газеты «Брукавыя ведамасці», заснавальнік (разам з 1. Лялевелем) часопіса «Tygodnik Wileriski» (1818). Аўтар (разам з Ц. Ліпінскім) фундаментальнай працы «Старажытная Польшча» (1844—1848), шматлікіх даследаванняў па гісторыі Вільні і Віленскага ўніверсітэта. Маюцца на ўвазе яго працы «Dawna Akademia Wilenska: proba jej historyi: od zaiozenia w roku 1579 do ostatecznego jej przeksztaicenia w roku 1803» (1862) i «Ратіфпікі o Jane Sniadeckim» (1865, 2 t.).
    18	Камісія народнай асветы — цэнтральны дзяржаўны орган асветы ў Рэчы Паспалітай у 1773—1794 гг. Выдадзены ёю Статут (1780—1783) быў першым у Еўропе комплексным дакументам, які рэгламентаваў працэс народнай асветы ў краіне.
    19	Да стварэння Камісіі народнай асветы вучэбна-выхаваўчы працэс у Рэчы Паспалітай цалкам кантраляваўся каталіцкімі ордэнамі езуітаў і піяраў.
    20	Парафія — ніжэйшае звяно адміністратыўнага кіравання ў Рымска-каталіцкай царкве, уваходзіць у склад дыяцэзіі. Парафіяльныя школы, адпаведна, ствараліся пры касцёлах, што былі натуральнымі цэнтрамі арганізацыі ўсяго духоўнага жыцця ў парафіі. Згодна з дадзенымі Д. Бавуа, колькасць парафіяльных школ у Віленскай навучальнай акрузе вагалася, аднак у 1827 годзе, напрыклад, дасягала 265 — гл.: Beauvois D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewskoruskich. 1803—1832. T. II: Szkoly podstawowe I srednie. Lublin: KUL, 1991. S. 376.
    21	Дэрпцкі імператарскі ўніверсітэт — заснаваны ў 1802 годзе (з 1893 г. — Юр’еўскі, з 1918 г. — Тартускі).
    22	Міністэрства народнай асветы ў Расіі было створанае 8 верасня 1802 года.
    23	Віленскі імператарскі ўніверсітэт, створаны ў 1803 годзе на базе Галоўнай Віленскай школы, у 1832 годзе, пасля паўстання 1830— 1831 гадоў, быў зачынены; яго медыцынскі факультэт быў пераўтвораны ў Медыка-хірургічную акадэмію, а тэалагічны — у Духоўную акадэмію.
    24	У 1803 годзе тэрыторыя Расійскай імперыі была падзеленая на шэсць навучальных акруг: Маскоўскую, Санкт-Пецярбургскую, Казанскую, Харкаўскую, Віленскую і Дэрпцкую. Цэнтрамі навучальных акруг з’яўляліся імператарскія ўніверсітэты.