Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
25 Характэрны ў гэтых адносінах лёс фондаў, заснаваных прыватнымі асобамі для навучання польскай моладзі. Былы арцыбіскуп Варшаўскі 3. Ш. Фялінскі піша ва ўспамінах: «Кароль Бжазоўскі, запісаўшы на Крамянецкі ліцэй сорак тысяч злотых, дакладна вы-
значыў, што ў выпадку закрыцця ліцэя або яго пераводу ў іншае месца фонд гэты мусіць вярнуцца да ахвяравальніка ці ягоных спадчыннікаў. Аднак калі прадугледжаная катастрофа адбылася, а сам ахвяравальнік, тады яшчэ жывы, нагадаў пра вяртанне капітала, урад адказаў, што фонды гэтыя вызначаныя былі на адукацыйныя мэты, а таму няма нагоды для вяртання іх прыватным асобам» — Felinski Z. Szcz. PamiQtniki. Warszawa, 2009. S. 101.
26 Валынскі (Крамянецкі) ліцэй быў заснаваны ў 1805 годзе вядомым польскім асветнікам Т. Чацкім пры спрыянні ўплывовага дзяржаўнага і культурнага дзеяча Г. Калантая. Пра яго ролю ў станаўленні польскамоўнай літаратуры Украіны і Беларусі і яго выпускнікоў гл., у прыватнасці: €ршов В. О. Польска література Волнні добн романтнзму: генологія мемуарястячності. Жятомнр, 2008. С. 79—150. У 1832 годзе ліцэй быў зачынены.
27 Галоўная Віленская семінарыя была заснаваная пры Віленскім універсітэце ў 1803 годзе ў выніку канфлікту паміж духоўнымі каталіцкімі ўладамі і першым рэктарам універсітэта прэлатам 1. Страйноўскім, які спрабаваў захаваць самастойнасць тэалагічнага факультэта ўніверсітэта. I гэта ў яго атрымалася: рада кіравання семінарыяй узначальвалася рэктарам; у раду ўваходзілі тры прафесары тэалагічнага факультэта, два прадстаўнікі рымска-каталіцкага капітула і адзін грэка-ўніяцкі прэлат. Семінарыя пачала працу ў 1808 годзе; у 1832 годзе, пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта і семінарыі, на яе базе была створаная Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія, у 1842 годзе перанесеная ў Санкт-Пецярбург.
28 Полацкая езуіцкая акадэмія была створаная пры Полацкім езуіцкім калегіуме і функцыянавала ў 1812—1820 гадах. Была зачыненая ў сувязі з забаронай дзейнасці ў Расійскай імперыі ордэна езуітаў, на яе месцы было размешчанае Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. Запамінальную карціну высялення езуітаў пакінуў другі філамат, Атон Слізень: «Ксяндзы падрыхтаваліся да дарогі. Старэйшыя забіраліся на крытыя вазы, прырабляючы адзежныя або трысцёвыя будкі. Колькасць езуітаў павялічылася яшчэ з прыбыццём некалькіх дзясяткаў ксяндзоў з Віцебскага манастыра, каб ужо з аднаго месца рушыць за мяжу.
Мы хадзілі развітацца са знаёмым — сляпым ксяндзом Гарабурдой — і ў той жа час даведацца, што зробяць з гэтым лядашчым калекам. Мы знайшлі яго ў фатэлі засмучанага; ён звярнуўся да нас дрыжачым голасам: “Цяпер я ўпершыню адчуў хваравітую нядолю майго калецтва; айцы і браты не хочуць цягнуць мяне з сабой; аднак я яшчэ буду прасіцца; хай хоць у дарозе памру, абы каля іх. Мяне хочуць змясціць да дамініканцаў, і давядзецца паддацца гэтаму”. Калі ўсе былі занятыя зборамі, заслужаны езуіцкі эканом стары Шыманскі з адчаю, што не мог сабрацца з езуітамі, дзвюма брытвамі перарэзаў сабе жывот і пасля двух дзён пакутаў закончыў жыццё.
Нарэшце надышоў дзень выезду першай партыі. Гэта быў, як сёння памятаю, чацвер. Першым з манастырскіх сцен выехаў асэсар, за ім 10 нагружаных вазоў, на кожным сядзела па двое ксяндзоў. Калі ўвесь шэраг выехаў на вуліцу, запоўненую з двух бакоў масай людзей, у натоўпе пачуліся крык і галашэнні. Некаторыя малодшыя ксяндзы ехалі ў брычках стоячы, усе без шапак, на абодва бакі клалі моўчкі крыжы бласлаўлення і развітання. Значная частка народу ў слязах упала на калені. Калі апошні воз праехаў, енк і крыкі ў публіцы ўзмацніліся. Шмат людзей, асабліва жанчыны, кідалася на зямлю і са слядоў ад колаў збіралі пясок ў хусцінкі і паперкі; я бачыў, як адна насыпала яго ў кнігу для богаслужэння. Пасля ўсе кінуліся бегчы за ад’ехаўшымі і так беглі аж за горад» — гл.: Biblioteka Narodowa. Rkps BN II. 7906.
29 Кіеўскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра быў адчынены ў 1834 годзе пасля пераводу туды Валынскага (Крамянецкага) ліцэя ў складзе філасофскага (з гісторыка-філалагічным і фізіка-матэматычным аддзяленнямі) і юрыдычнага факультэтаў. 3 1939 года носіць імя Т. Р. Шаўчэнкі.
30 Кіеўская навучальная акруга была ўтвораная ў 1832 годзе і існавала да 1918 года. У яе склад уваходзілі Кіеўская, Валынская, Падольская, Палтаўская і Чарнігаўская губерні.
31 Ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стагоддзях.
32 Кашталян — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы. У яго не было пэўных функцый, у службовай іерархіі знаходзіўся пасля ваяводы.
33 Сенат — у Рэчы Паспалітай спачатку каралеўская рада, пасля — палата Сейма.
34 Баторы Стафан (1533—1586) — князь сяміградскі (з 1571 г.), кароль польскі (з 1576 г.)
35 Замойскі Ян (1542—1605) — польскі дзяржаўны дзеяч, вялікі канцлер каронны (з 1578 г.), адначасова вялікі гетман каронны (з 1581 г.).
36 У 1578 годзе быў заснаваны Трыбунал Каронны — шляхецкі суд другой і найвышэйшай інстанцыі, юрысдыкцыя якога распаўсюджвалася першапачаткова на ўсю Рэч Паспалітую; аднак у 1581 годзе быў заснаваны спецыяльны Трыбунал Літоўскі — для Вялікага Княства Літоўскага.
37 Літоўскі Статут 1529 года — першы звод законаў Вялікага Княства Літоўскага, які дзейнічаў у сярэдзіне XVI стагоддзя.
38 Жыгімонт II Аўгуст (1520-1572) — вялікі князь літоўскі (з 1529 г.), кароль польскі (з 1548 г.); апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў па мужчынскай лініі.
39 Жыгімонт III Ваза (1566—1632) — кароль польскі (з 1587 г.) і шведскі (1592-1599).
40 Гаворка пра так званыя Статуты 1566 года (дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566—1588) і 1588 года. Апошні дзейнічаў у Віцебскай і Магілёўскай губернях Расійскай імперыі да 1831 года, а ў Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губернях — да 1840 года.
41 Кацярына II (народж. Сафія Фрыдэрыка Аўгуста Ангальт-Цэрбсцкая; 1729—1796) — расійская імператрыца з 1762 года.
42 Аляксандр 1 (1777—1825) — расійскі імператар з 1801 года.
43 Мікалай 1 (1796—1855) — расійскі імператар з 1825 года.
44 Інстыгатар (ад лац. instigo — узбуджаю) — першапачаткова службовая асоба ў Польшчы (з 1557 г.) і Вялікім Княстве Літоўскім (з 1565 г.), якая выконвала абавязкі галоўнага пракурора дзяржавы. У дадзеным выпадку маюцца на ўвазе трыбунальскія інстыгатары — судовыя чыноўнікі (у Польшчы з 1578 г., у Вялікім Княстве Літоўскім — з 1581 г.).
45 Магдэбургскае права — звод прынцыпаў гарадскога самакіравання, створаны на ўзор зводу праў г. Магдэбурга (Германія) XIII стагоддзя.
46 Радомскі сейм 1505 года прыняў пастанову (так званая Радомская канстытуцыя), якая ўводзіла прынцып liberum veto, згодна з якім кароль не меў права прымаць які-небудзь закон без ухвалы ўсіх паслоў шляхецкага сейма. Гэта сур’ёзна абмяжоўвала каралеўскую ўладу і стварала магчымасць для разнастайных злоўжыванняў з боку шляхты.
47 Аляксандр Ягелончык( 1461—1506) —вялікікнязьлітоўскі(з 1492 г.), кароль польскі (з 1501 г.).
48 Асэсарскія суды (ад лац. assessor — засядальнік) — калегіяльныя суды.
49 Гаворка ідзе аб правядзенні комплексу аграрных рэформ, вядомых як валочны падзел, яны звязваюцца традыцыйна з іменем маці караля Жыгімонта Аўгуста — каралевы Боны Сфорца.
50 Анджэй Замойскі (1717—1792) — вялікі канцлер каронны (1764— 1767), адзін з лідараў так званай «Фаміліі» — клана магнатаў, звязаных сямейнымі сувязямі з родам Чартарыйскіх і Панятоўскіх і зацікаўленых ва ўзмацненні каралеўскай улады; галоўны распрацоўшчык так званага «Зводу законаў», адхіленага сеймам на падставе радыкалізму.
51 Чатырохгадовы сейм адбываўся ў 1788-1792 гадах. На ім была прынятая комплексная рэформа Рэчы Паспалітай, якая фактычна ліквідавала федэратыўны лад дзяржавы (абмежаваны суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага) і прынцып liberum veto і ўмацоўвала каралеўскую уладу. Гэтыя прынцыпы былі зафіксаваныя ў Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
52 Чарнышоў Захар Рыгоравіч (1722—1784) — граф; расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1773). Намеснік віцебскі і магілёўскі (1775—1782).
53 Гаворка пра губернскую рэформу 1775 года, асноўныя палажэнні якой былі зафіксаваныя ва «Учрежденнях для управлення губернмй Всеросснйской нмпернн»: адбылося драбленне губерняў, дэцэнтралі-
зацыя працэсу прыняцця многіх рашэнняў, створана сістэма пракурорскага нагляду, размежаваныя паўнамоцтвы адміністрацыйна-паліцэйскіх, фінансава-гаспадарчых і судовых органаў.
54 Рэкруцкая павіннасць — спосаб фарміравання ўзброеных сіл у Расійскай імперыі, пры якім падатковыя саслоўі самі вызначалі, у адпаведнасці з колькасцю, дадзенай у імператарскім маніфесце, хто канкрэтна мусіць стаць рэкрутам.
55 Трэмбіцкі (Трэнбіцкі) Антоні (1764—1834) — палітык і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай; мемуарыст. Складальнік двухтомнага зводу «Pravo polityczne і cywilne Korony Polskiej i Wielkiego Ks. Litewskiego» (Warszawa, 1789—1791),
56 Скарбавая камісія — дзяржаўны орган у Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVIII стагоддзя, які ажыццяўляў эканамічнае і фінансавае кіраванне. У склад камісіі ўваходзіў і дэпартамент, што адказваў за мытную службу Княства.
57 Чацкі Тадэвуш (1765—1813) — дзяржаўны дзеяч, асветнік, ініцыятар стварэння Валынскага (Крамянецкага) ліцэя. Аўтар працы «01іtewskich і polskich prawach» у 2 т. (1800—1801).
58 Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) — кароль Рэчы Паспалітай (з 1764 г.), адрокся ад кароны 25 лістапада 1795 года ў Гродне, знаходзячыся пад канвоем расійскіх драгунаў пасля паразы паўстання пад кіраўніцтвам А. Б. Т. Касцюшкі.
59 Рапнін Мікалай Васільевіч (1734—1801) — князь; расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Генерал-фельдмаршал (1796). У якасці паўнамоцнага міністра ў Рэчы Паспалітай прымусіў сейм прыняць акт 1768 года аб свабодзе веравызнання, які ўраўноўваў праваслаўных у правах з католікамі. У 1795—1796 гадах, пасля задушэння паўстання, займаў пост генерал-губернатара віленскага і гродзенскага.
60 Туталмін Цімафей Іванавіч (1740—1809) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч; генерал-аншэф (1795). У 1795—1796 гадах — мінскі, валынскі, брацлаўскі і падольскі генерал-губернатар. Член Дзяржаўнага савета (1809).
61 У 1797 годзе Павел I наведаў Вільню, у 1798 годзе — Мінск.