Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
163 Дэмасфен (каля 384 — 322 да н. э.) — старажытнагрэчаскі аратар і палітычны дзеяч.
164 Прамова «Аб вянку ў абарону Ктэсіфонта» (336 да н. э.) была агучаная Дэмасфенам у абарону афіняніна Ктэсіфонта, сына Леасфена, які пасля бітвы пры Херанеі прапанаваў узнагародзіць Дэмасфена за заслугі перад айчынай залатым вянком. Ініцыятар судовага працэсу, прадстаўнік прамакедонскай партыі Эсхін, абвінаваціў Ктэсіфонта ў незаконнасці гэтай прапановы, маючы на ўвазе, на справе, што заслугі Дэмасфена мізэрныя. У выніку судом вялізны штраф быў накладзены на самога Эсхіна, і ён быў вымушаны з’ехаць на выспу Родас. Прамова «Аб вянку» лічыцца адным з найвыдатнейшых твораў аратарскага майстэрства.
165 Філіп II Македонскі (382—336 да н. э.) — цар Македоніі з 359 года да н. э.; бацька Аляксандра Македонскага. Паколькі М. Маліноўскі пераказвае прамову Дэмасфена па памяці, відавочна, што ён проста памыліўся: у прамове не было і не магло быць фрагмента, прысвечанага захопу Філіпам Македонскім Афінаў, бо Філіп ніколі іх не браў штурмам. У 338 годзе да н. э. македонскае войска нанесла знішчальную паразу грэкам у бітве пры Херанеі, аднак Філіп не стаў захопліваць Афіны, а прапанаваў дастаткова выгодны для Афінаў мір, разлічваючы
выкарыстаць Атыку для таго, каб узначаліць саюз грэчаскіх дзяржаў. Разлік Філіпа апраўдаўся.
166 Шлыкаў Пётр Аляксеевіч — паліцмайстар Вільні ў другой палове 1810 — першай палове 1820-х гадоў (да 1826 г.).
167 Завадскі Юзаф (1781—1838) — віленскі тыпограф, выдавец і гандляр кнігамі.
168 Бароўскі Аляксандр — брат прафесара Віленскага ўніверсітэта Л. Бароўскага.
169 Цыцэрон Марк Тулій (106—43 да н. э.) — старажытнарымскі пісьменнік, філосаф, палітычны дзеяч.
170 Ксенафонт (не пазней 444 — не раней 356 да н. э.) — старажытнагрэчаскі пісьменнік, гісторык, палітычны дзеяч. Ягонаму пяру, у прыватнасці, належаць успаміны пра Сакрата, гістарычныя працы «Кірапедыя», «Анабасіс» і «Грэчаская гісторыя».
171 Жэнгенэ П’ер Луі (1748—1816) — французскі паэт і літаратурны крытык, аўтар шматтомнай «Гісторыі італьянскай літаратуры» (1811 — 1824, апошнія тамы выходзілі пасмяротна).
172 Сісмандзі Жан-Шарль-Леанард дэ (1773—1842) — швейцарскі эканаміст і гісторык, адзін з заснавальнікаў палітычнай эканоміі. М. Маліноўскі мае наўвазеяго працу «Histoire des republiques italiennes du moyen age» (першы том выйшаў y 1807, апошні, шаснаццаты — y 1818 r.).
173 Скот Вальтар (1771—1832) — англійскі паэт i раманіст, адзін са стваральнікаў жанру гістарычнага рамана.
174 Кнігарня Ю. Завадскага размяшчалася ў сценах Віленскага ўніверсітэта з боку вуліцы Святога Яна. Цяпер там знаходзіцца выдавецтва Вільнюскага ўніверсітэта.
175 Дом Гутаў размяшчаўся ў Вільні на вуліцы Вялікай.
176 Гут (народжаная Цісхер) Тэрэза — жонка аптэкара Ежы Гута, адметнага дзеяча масонскай ложы.
177 Гут Алена — дачка Е. і Т. Гутаў, жонка М. Маліноўскага.
178 Галухоўскі Юзаф (1797—1858) — філосаф, вучань і паслядоўнік Ф. Ё. В. Шэлінга. Прафесар Віленскага ўніверсітэта па кафедры філасофіі (1823—1824); пасля паводле рашэння следчай камісі пасправе аб тайных таварыствах навучэнцаў быў адхілены ад кафедры і высланы з Вільні.
179 Біскупская вуліца — вуліца ў Старым горадзе (Епіскапская, пазней Дварцовая, цяпер Універсітэта), якая даўней вяла ад стыку вуліц Святаянскай і Дамініканскай паўз універсітэцкія будынкі, з усходняга боку, да былога біскупскага палаца, на месцы якога ў 1824—1827 гадах быў пабудаваны генерал-губернатарскі палац.
180 Верагодна, гаворка пра бацькоў вядомага ў гісторыі віленскай медыцыны доктара Юліяна Тыцыюса (1820-1898), філантропа, сябра Віленскага дабрачыннага таварыства, супрацоўніка «Віленскага кур’ера», калекцыянера помных рэчаў з гісторыі Вільні. Тыцыюс-старэйшы утрымліваў найлепшую ў Вільні карчму, пра што піша, у прыватнасці, С. Мараўскі — гл.: Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie: 1818—1825. Warszawa, 1959. S. 514.
181 «Тускуланскія гутаркі» — адзін з самых значных філасофскіх твораў Цыцэрона. Напісаны восенню 45 года да н. э. Адно з цэнтральных месцаў у працы займае тэма пагарды да болю і пераследу, дабрачыннасцей як галоўнага суцяшэння і маральнага стрыжня чалавека. Прысвечаны «Тускуланскія гутаркі» Марку Юнію Бруту.
182 Г. Э. Гродэк быў вядомы сваёй імпульсіўнасцю, яго лічылі ганарыстым і дзікаватым. Яго калега, прафесар С. Б. Юндзіл, так пісаў пра яго: «Цяжка сабе ўявіць менш прыстасаванага да грамадскага жыцця чалавека; яшчэ цяжэй зразумець, як, правёўшы больш дзесяці гадоў у доме Чартарыйскіх, у гэтай слаўнай школе паліравання і цывілізацыі, не пазбавіўся ён першапачатковага сельскага выхавання» — гл.: Janowski L. О pismach historycznych і literackich JundziHa // Janowski L. W promieniach Wilna i Krzemenca. Wilno, 1923. S. 63.
183 Гаворка пра руска-турэцкую вайну 1828—1829 гадоў, якая пачалася пасля закрыцця Турцыяй у красавіку 1828 года праліва Басфор для рускіх караблёў.
184 Адрыянопальскі мірны дагавор быў падпісаны 2/14 верасня 1829 года ў Адрыянопалі, які быў тады сталіцай Асманскай імперыі. Турцыя прызнавала пераходда Расіі Грузіі, Мінгрэліі, Гурыі, Імярэтыі, Нахічэванскага і Эрыванскага ханстваў, перадавала Расіі заваяванае ёю ўсходняе ўзбярэжжа Чорнага мора; прызнавала аўтаномію Сербіі і дунайскіх княстваў, а таксама згаджалася з умовамі Лонданскай мірнай дамовы 1827 года пра наданне аўтаноміі Грэцыі.
185 Юрэвіч Станіслаў — другі муж графіні I. Машынскай, уланскі афіцэр.
186 Машынскі Пётр (1800—1879) — граф, польскі палітычны дзеяч. Выпускнік Крамянецкага ліцэя. Губернскі маршалак валынскага дваранства (з 1823 г.). Масон, удзельнік Ложы тампліераў. У 1826 годзе быў арыштаваны за сувязі з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў. Правёў некалькі гадоў у Петрапаўлаўскай крэпасці. У 1829 годзе быў асуджаны на 10 гадоў сібірскай высылкі (у М. Маліноўскага недакладнасць), пазбаўлены чыноў і званняў. У высылцы займаўся актыўнай дабрачыннасцю. У 1834 годзе атрымаўдазвол жыць ва ўнутраных губернях Расіі — у Саратаве, затым у Чарнігаве і Кіеве. У 1840 годзе памілаваны імператарам з вяртаннем чыноў, званняў і маёмасных правоў.
187 Машынская (народж. Машынская, у другім шлюбе Юрэвіч) Ёганна — графіня, жонка П. Машынскага.
188 Сабатын Ксаверы (каля 1798—1847) — шляхціц, масон, сябра тайныхтаварыстваў. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў на Валыні. Ваенным судом быў прыгавораны да смерці; смяротнае пакаранне рашэннем імператара заменена высылкай у Перм з канфіскацыяй маёмасці. У 1837 годзе памілаваны; праз некаторы час эміграваў пад выглядам як быццам неабходнага замежнага лячэння.
189 Машынская (у замужжы графіня Шэмбек) Юзэфа (1820-1897) — дачка графа П. Машынскага.
190 Шэмбек Юзаф, граф — муж Ю. Машынскай.
191 Гаворка пра выданне: MassalskiJ. Poezje.T. 1—2. Wilno, 1827—1828. У першы том увайшоў 41 верш, у другі — байкі, аповесці, лісты.
192 Выдавец можа тут дадаць ад сябе звесткі, чутыя ў дзяцінстве ад маці, якая, жывучы паблізу ў вёсцы, зналася добра з Масальскімі. Масальская моцна кахала свайго мужа; калі памёр і ўжо быў пахаваны ў суседнім мястэчку Усцілуг, прыснілася ёй уначы, што ён ляжыць у труне жывы і просіць ратунку. Прачнуўшыся ў жаху, яна тут жа выбралася ва Усцілуг, каб на ўласныя вочы пераканацца, што яе сон не падманлівы. Адчынілі дамавіну: Масальскі ляжаў мёртвы, але былі вельмі выразныя сляды таго, што пахавалі яго ў летаргічным сне і што толькі ў труне ён ужо сапраўды памёр. Вестка пра гэта выклікала велізарнае ўражанне ў суседзяў. Гэтая падрабязнасць настолькі годная для занатавання таму, што з ёй дадаецца яшчэ адзін містычны штрых у справу філарэтаў. (Заўвага Ю. Траццяка.)
193 Шэмет Францішак — магчыма, выпускнік Віленскага ўніверсітэта, сябра тайнага студэнцкага таварыства філарэтаў. Вядомы польскі даследчык прафесар 3. Судольскі атаясамлівае яго з чыноўнікам статс-сакратарыята па справах Царства Польскага, верагоднасць чаго дастаткова высокая: можна меркаваць, што ён адначасова з М. Маліноўскім паступіў на службу ў Радзівілаўскую масу.
194 Памылка М. Маліноўскага: у апісаны перыяд (1812—1829) пост генерал-губернатара ліфляндскага і курляндскага і губернатара рыжскага займаў маркіз Філіп Восіпавіч Паўлучы (1779—1849), а святлейшы князь Карл Андрэевіч Лівен (1767—1844) займаў пост апекуна Дэрпцкай навучальнай акругі (1817—1828).
195 М. Маліноўскі мае на ўвазе ліпеньскую рэвалюцыю 1830 года ў Францыі, у выніку якой апошні кароль з дынастыі Бурбонаў Карл X быў зрынуты і трон перайшоў да прадстаўніка бакавой галіны — герцага Луі-Філіпа Арлеанскага. Мемуарыст падзяляе ў дадзеным выпадку пункт гледжання Мікалая I, які адмаўляўся прызнаваць роўнасць Луі-Філіпа і звяртацца да яго як да брата.
196 Венскі кангрэс 1814—1815 гадоў быў першай агульнаеўрапейскай канферэнцыяй, падчас якой дзяржавы — пераможцы Напалеона вызначылі прынцыпы новага еўрапейскага ўладкавання і тэрытарыяльнага падзелу кантынента. У дзейнасці кангрэса бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх краін, акрамя Асманскай імперыі. У выніку
канферэнцыі, у прыватнасці, было прынятае рашэнне пра ўключэнне Бельгіі ў склад Галандскага каралеўства (Нідэрландаў) і быў створаны Святы саюз еўрапейскіх дзяржаў з мэтай забеспячэння непахіснасці вызначаных кангрэсам межаў і манархій, пра што далей і гаворыць М. Маліноўскі.
197 Вільгельм I (1772-1843) — першы кароль Нідэрландаў (з 1815 да 1840 г.).
198 Першай жонкай Вільгельма I была (з 1791 г.) Вільгельміна (1774— 1837), дачка караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма 11.
199 Вільгельм Аранскі (1792—1849) — спадчынны прынц, з кастрычніка 1840 года кароль Нідэрландаў Вільгельм II.
200 Ганна Паўлаўна (1795—1865) — вялікая княжна, дачка Паўла 1 і Марыі Фёдараўны. 3 1816 года замужам за прынцам Вільгельмам Аранскім.
201 Альбрэхт Гагенцолерн (1809—1872) — сын караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма 111.
202 Фрыдрых Вільгельм III (1770—1840) — кароль Прусіі з лістапада 1797 года.
202 Марыянна (1810—1883) — дачка Вільгельма I, караля Нідэрландаў, жонка Альбрэхта Гагенцолерна (з 1830, разведзеныя ў 1849 г.).
204 Фрыдрых Аранскі (1797—1881) — другі сын караля Нідэрландаў Вільгельма I.
205 Луіза (1808-1870) — дачка караля Прусіі, Фрыдрыха Вільгельма III, жонка (з 1825 г.) прынца Фрыдрыха Аранскага.