• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    223	У 1807 годзе Львоўская епархія была пераўтворанае ў архіепархію, а ў 1808 годзе — у мітраполію.
    224	Маецца на ўвазе так званы ордэн базыльянаў Святога Язафата, створаны ў 1617 годзе на аснове манастыроў, што прынялі Брэсцкую ўнію 1596 года. Быў перайменаваны ў гонар святога Язафата Кунцэвіча. У XIX стагоддзі спыніў сваё існаванне як арганізацыя: на тэрыторыі Расійскай імперыі базыльянскія манастыры былі зачыненыя да канца 1830-х гадоў, у Царстве Польскім — праз некалькі дзесяцігоддзяў. Раз’яднаныя манастыры працягвалі існаваць у Аўстра-Венгерскай імперыі.
    225	Сасноўскі Платон (1799—1827) — уніяцкі святар, выхаванец Віленскага ўніверсітэта, дзе ў 1822 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі і быў прафесарам тэалогіі; публікаваў паэтычныя творы ў «Tygodniku Wileriskim».
    226	Баброўскі Міхал (1784—1848) — рэлігійны дзеяч, педагог і вучоны. Магістр філасофіі, доктар тэалогіі, прафесар Святога Пісання Віленскага ўніверсітэта. У 1824 г. быў абвінавачаны ў сувязях з таемнымі студэнцкімі таварыствамі і пазбаўлены кафедры; у 1826 годзе адноўлены на пасадзе.
    227	Мітра — галаўны ўбор епіскапа ў праваслаўнай, уніяцкай і каталіцкай царкве. «Дамагацца мітры» — прэтэндаваць на епіскапскі сан.
    228	Гаворка пра друкарні, што дзейнічалі пры Пачаеўскай лаўры з 1730 да 1832 года (калі яна належала грэка-католікам). У гэты перыяд пачаеўскай друкарняй было выдадзена 187 кніг.
    229	Воля мітрапаліта Булгака была парушаная не толькі ў гэтым. Як піша В. А. Пшацлаўскі, «в духовном завешаннн он <1. Булгак> нзьявнл желанне, чтобы его похороннлн в его нменнн Доброполье в Слоннмском уезде Гродненской губерннн, где нм нарочно для этого была построена часовня. Однако по распоряженяю Д. Н. Блудова, тогда главноуправляюшего деламн яностранных ясповеданнй, Мосафат похоронен в Сергневском монастыре блязь Стрельны» — Пшацлаўскі В. Калейдаскоп успамінаў: у 2 т. Т. 1. Мінск: Лімарыус, 2012. С.206.
    250	Лявіцкі Міхал (1774—1858) — мітрапаліт Галіцкі, арцыбіскуп Львоўскі, біскуп Камянецкі — 16 чэрвеня 1856 года Папам Піем IX быў узведзены ў кардынальскі сан, аднак праз хваробу не змог прыбыць у Рым, каб атрымаць кардынальскую шапку. Узвядзенне М. Лявіцкага ў кардынальскі сан мела вялікае значэнне яшчэ і таму, што ён, з’яўляючыся аўстрыйскім падданым, паслядоўна крытыкаваў рускі ўрад за гвалтоўныя дзеянні па ліквідацыі ўніі на тэрыторыі Расійскай імперыі.
    231	Эпіктэт (каля 50 — каля 138) — грэчаскі філосаф-стоік. Прапаведваў неабходнасць высокай маральнасці як галоўнай ўмовы духоўнай свабоды чалавека. Сам Эпіктэт нічога не пісаў, і ягонае вучэнне захавалася ў запісах яго вучня Флавія Арыяна, вядомых пад назвай «Дапаможнік» або «Наказ».
    232	Дыяген Лаэрцкі (канец II — пачатак III ст. н. э.) — грэчаскі філосаф і гісторык філасофіі. Аўтар трактата «Пра жыццё, вучэннні і выслоўі знакамітых філосафаў».
    233	Зянон Элейскі (каля 490 — каля 430 да н. э.) — грэчаскі філасоф, заснавальнік школы стоікаў. Аўтар знакамітых парадоксаў пра Ахіла, які ніколі не дагоніць чарапаху, і пра стралу, якая адначасова ляціць і знаходзіцца ў стане спакою.
    234	Сінтэніс (Зінтэніс) Карл Генрых (1744—1816) — нямецкі педагог, дырэктар гімназіі ў Цэрбсце.
    235	Дом Чаховіча — былы дом Гурклейта, пазней Чаховіча, які не захаваўся, у канцы вуліцы Замкавай (цяпер Пілес), на яе заходнім баку; цяпер на гэтым месцы сквер К. Сірвідаса.
    236	Бяляўскі — асоба не высветлена.
    t
    231	Гурскі — асоба не высветлена.
    238	Сад Ціволі — абгародЖаная і абсаджаная таполямі піцейная ўстанова ў былой летняй рэзідэнцыі епіскапа-суфрагана Давіда Пільхоўскага (1735—1803), размяшчалася на левым беразе Віліі непадалёк ад касцёла Св. Пятра і Паўла, з прыгожым відам на раку, і маёнтак Тускуланум на супрацьлеглым беразе. Магчыма, там знаходзілася карчма Тыцыюса.
    239	Антокаль — маляўнічае прадмесце Вільні за ракой Вільняй (Віленкай), у паўночна-ўсходнім баку ад тагачаснага цэнтра горада.
    240	Галянскі Філіп Нэрэуш (1753—1824) — рэлігійны дзеяч і педагог; выкладаўу Галоўнай школе Літоўскай (з 1787 г.), пасля ў Віленскім універсітэце. Прафесар Святога Пісання (з 1803 г.) і гамілетыкі (з 1808 г.). Цэнзар (1803—1823). Дэкан аддзялення літаратуры (1817—1819).
    241	Рустэм Ян (1770—1835) — мастак, прафесар жывапісу ў Віленскім універсітэце.
    242	Пасля смерці дзяржаўнага канцлера графа Мікалая Пятровіча Румянцава (1754—1826) яго вялікія калекцыі былі перададзеныя Расійскай дзяржаве, і ў 1828 годзе на іх аснове ўказам Мікалая I быў
    створаны Румянцаўскі музей. 3 1831 года экспазіцыі, размешчаныя ў пецярбургскім асабняку М. П. Румянцава, былі адкрытыя для ўсіх ахвотных. Верагодна, М. Маліноўскі мог наведваць музей і працаваць з яго дакументамі па пратэкцыі A. X. Вастокава.
    243	Аленін Аляксей Мікалаевіч (1763—1843) — дзяржаўны дзеяч, гісторык. Дзяржаўны сакратар (1814—1827), член Дзяржаўнага савета (1827—1841). Дырэктар Імператарскай публічнай бібліятэкі (18111843). Паслядоўна абмяжоўваў магчымасць карыстацца польскімі рукапісамі і кнігамі, што захоўваліся ў Імператарскай публічнай бібліятэцы, выхадцам з земляў былой Рэчы Паспалітай — гл. пра гэта: Федута А. й. «Ммея отлнчное уваженне...» (Пнсьма A. Н. Оленнна С. Богушу-Сестренцевнчу) // Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі. Vilnius — Мінск, 2009. С. 279—283.
    244	Вастокаў Аляксандр Хрыстафоравіч (1781 — 1864) — рускі паэт, філолаг. Член Расійскай акадэміі (1820), член расійскай Імператарскай акадэміі навук (1841). Служыў у Імператарскай публічнай бібліятэцы (1815—1844).
    245	Малеўскі Францішак Геранім (1800-1870) — юрыст, выпускнік Віленскага ўніверсітэта; бліжэйшы сябар, азатым сваякА. Міцкевіча. Служыў у 11 Аддзяленні ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі. Пайшоў на пенсію ў чыне тайнага радцы.
    Тое, што ідзе далей і што належыць да побыту Міцкевіча ў Пецярбургу і яго імправізацыі ў гэтым горадзе, ужо друкавалася ў IVтоме Карэспандэнцыі Ад. Міцкевіча (9—32); і яшчэ перад гэтым у Кгопісе Rodzinnej у 1875 г. У апошняй, відаць, з прычыны цэнзуры, былі змененыя або апушчаныя некаторыя ўрыўкі, але і Карэспандэнцыя, не зважаючы на запэўніванне: «Тэкст тут упершыню друкуецца цалкам», поўнага тэксту, які змяшчаецца ў Кнізе ўспамінаў Маліноўскага, не дае. Відавочна, копія. якой карыстаўся выдавец Карэспандэнцыі, была няпоўная. (Заўвага Ю. Траццяка.)
    246	Галіцын Дзмітрый Уладзіміравіч (1771-1844) — святлейшы князь (1841), ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал ад кавалерыі. Генерал-губернатар Масквы (1820—1844).
    247	Жукоўскі Васіль Андрэевіч (1783—1852) — паэт і педагог. У 1826— 1841 гадах займаў пасаду выхавальніка наступніка прастола.
    248	Сабаньская (народж. графіня Ржавуская, у другім шлюбе Чырковіч, утрэцім — Лакруа) Караліна Разалія Тэкла (1795—1885) — авантурыстка, гаспадыня адэскага салона. Прадмет уздыханняў А. Міцкевіча і A. С. Пушкіна.
    249	Геранім Сабаньскі (1761 — ?) раз’ехаўся з жонкай у 1816 г.
    230	Віт Іван Восіпавіч дэ (1781—1840) — граф, ваенны дзеяч. Начальнік ваенных пасяленняў у Новарасіі. Генерал-лейтэнант (1818), генерал ад кавалерыі (1829). Раман 1. В. дэ Віта з К. Сабаньскай доўжыўся каля 15 гадоў.
    251	Верашчака (у замужжы графіня Путкамер) Марыя (1799—1863) — першае каханне А. Міцкевіча.
    232	Пар.: «Сколько раз внделм мы любовннков, пренебрегаюшмх законамн света, которые покндают его н жнвут едннственно друг для друга. Тут ннчего этого не было. Напротмв, как бы гордясь свонмн слабостямн, чета сня выставляла нх напоказ всему мнру. Сожнтме двух особо равного состоянмя предполагает ете взаммность чувств: Внтт был богат, расточмтелен м располагал огромнымн казеннымн суммамн; Собаньская ннкакой почта собственностн не нмела, а наряжалась едва лн не лучше всех н жнла чрезвычайно роскошно, следственно, не гнушалась званнем наемной наложняцы, которое нные ей давалн» — <Внгель Ф. Ф.> Запнскн Фнлнпа Фнлнповнча Внгеля: в7ч. Ч. 7. М., 1893. С. 184.
    233	Эўрыпід (480-406 да н. э.) — грэчаскі драматург.
    234	Гётэ Ёган Вальфганг (1749-1832) — нямецкі паэт, вучоны, дзяржаўны дзеяч.
    253	Катул Гай Валеры (каля 87 — каля 54 да н. э.) — рымскі паэт, аўтар класічных узораў інтымнай лірыкі.
    256	Тыбул Альбій (каля 55 — 19 да н. э.) — рымскі паэт, аўтар любоўных элегій.
    257	Праперцый Секст Аўрэлій (50 — каля 16 да н. э.) — рымскі паэт, аўтар любоўных элегій.
    258	Пісараў Аляксандр Аляксандравіч (1780—1848) — ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал-маёр (1813), генерал-лейтэнант (1840). Апякун Маскоўскай навучальнай акругі і ўніверсітэта (1824—1830). Пазней займаў пост Варшаўскага ваеннага губернатара (1840—1845).
    259	«Цёмным» A. А. Пісарава назваць было складана: да апісанага М. Маліноўскім часу ён з’яўляўся прэзідэнтам Маскоўскага таварыства аматараў гісторыі і старажытнасцей расійскіх, аўтарам пяці кніг, з якіх тры былі прысвечаныя пытанням мастацтва.
    260	Валконская (народж. княжна Беласельская-Белазерская) Зінаіда Аляксандраўна (1789—1862) — княгіня, пісьменніца, кампазітар, гаспадыня літаратурнага салона. «В Москве дом княгйнй Зйнэйды Волконской был йзяшным сборным местом всех замечательных й отборных лячностей современного обіцества. Тут соедйнялясь представйтелй большого света, сэновнйкй й красавмцы, молодежь й возраст зрелый, людй умственного труда, профессора, пясателй, журналйсты, поэты, художнякй, Все в этом доме носйло отпечаток служеняя йскусству й мыслй. Бываля в нем чтення, концерты, дялетантамй й любйтельнйцамй представленйя йтэльянскйх опер. Посредй артастов й во главе йх стояла сама хозяйка дома. [...] Нечего й говорнть, что Ммцкевнч, с самого прнезда в Москву, был усердным посетателем й в чйсле любймейшйх й почтеннейшйх гостей в доме княгйнй Волконской» — Вяземскйй П. А. Мйцкевйч о Пушкнне // A. С. Пушкйн в воспомйнанйях современнйков: в 2 т. Т. 1. М., 1985. С. 134-135.
    261	Вяземскі Пётр Андрэевіч (1792—1878) — князь, паэт і дзяржаўны дзеяч. П. А. Вяземскі, які пасля сваёй службы ў Варшаве ведаў польскую мову, стаў адным з галоўных прапагандыстаў творчасці А. Міцкевіча ў расійскі перыяд яго жыцця і сцвярджаў, у прыватнасці: «Мйцкевяч прмнадлежнт к малому чяслу йзбранных, койм предоставлено счастлйвое право быть представйтелямй лйтературной славы свойх народов» — Вяземскйй П. А. Сонеты Мйцкевнча // Вяземскнй П. А. Сочйненйя: в 2 т. Т. 2. М., 1982. С. 123.