• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    366	Званне камер-юнкера I. Э. Ляхніцкі атрымаў пры анекдатычных абставінах, звязанных з яго мастацтвам танцаваць на балах. «Быў ён першакласным танцорам. Тады яшчэ танцавалі, калі захочацца, скокаючы, а не крокам у танцы, як зараз. Тое, што цяпер робяць салісты балета, тады было прыкметай вышэйшай ступені пазнання навукі танца. Былі нават павольныя танцы для аднаго чалавека. Былі, аднак, і хуткія, і ўсе мусілі ўмець танцаваць хутка. Аднак ён танцаваў так, што
    калі імператар Аляксандр убачыў яго ў танцы на бале, зараз жа, у зале, узвёў яго ў свае камер-юнкеры» — Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie: 1818-1825. Warszawa, 1959. S. 184-185.
    367	Энемозер (Ennemoser) Юзаф, нямецкі доктар i філосаф (1787— 1885), аўтар працы «Магнетызм у гістарычным развіцці» (Лейпцыг, 1819) і інш. (Заўвага Ю. Траццяка.)
    368	Паскевіч Іван Фёдаравіч (1782—1856) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал; граф Эрыванскі (1828), святлейшы князь варшаўскі (1831). Кіраўнік Царства Польскага (з 1832 г.).
    369	Друцкі-Любецкі Геранім (1799—1844) — князь, брат Ф. К. Друцкага-Любецкага; маршалак шляхты Пінскага павета (1817—1823).
    370	Верагодна, маецца на ўвазе П’ер Леруа (1717—1785) — французскі вучоны, сын гадзіннікавага майстра пры двары Людовіка XVI, вядомы механік і даследчык анамальных з’яў.
    371	Трактат М. Т. Цыцэрона «Пра лёс» (захаваўся ў фрагментах) прысвечаны выкрыццю забабонаў.
    372	Друцкая-Любецкая (народж. Шчыт) Крысціна (? — пасля 1846) — жонка 1. Друцкага-Любецкага.
    373	I. і К. Друцкія-Любецкія мелі сямёра дзяцей, з іх пяцёра дачок: Альберціна (1824—?) —замужам за Канстанцінам Любецкім, Эльфрыда (1833—?) — замужам за графам Густавам Гартынгам, Эвяліна (1826—?) — замужам за Фамой Пушкіным, Ванда (1820—?) — замужам за доктарам Атонам Любічанкоўскім, Аліна (1828—?) (указана Д. Ч. Матвейчыкам).
    374	М. Маліноўскі блытае: у той час, калі Варшава належала Прусіі, там кіраваў не Фрыдрых Вільгельм I Тоўсты (1688—1740), а ягоны ўнук, Фрыдрых Вільгельм II (1744—1797).
    375	Дмахоўскі Францішак Ксаверы (1762—1808) — паэт, перакладчык, палітычны дзеяч. Перайшоў у пратэстантызм, каб ажаніцца з сваёй вучаніцай і памочніцай у літаратурных справах Ізабэлай Мікорскай.
    376	Асінскі Людвік (1775—1838) — паэт, перакладчык, аўтар ранніх пародый на А. Міцкевіча. К. Кожмян характарызуе яго як «суровага ахоўніка правілаў ва ўсіх родах літаратуры» — гл.: Kozmian К. Ратіфniki: w 31. Т. 2. Wroclaw, 1972. S. 412. Уваходзіў y ордэн піяраў.
    377	Сломец — ксёндз, місіянер, болей інфармацыі пра яго знайсці не ўдалося.
    378	Англійскі мастак Уільям Хогарт (1697-1764) праславіўся як ayrap сатырычных гравюр з жыцця лонданцаў.
    379	Ныка Войцех — харунжы (1789), паручнік польскага кароннага войска (1790), шляхціц Валынскай губерні.
    380	Шпандау — горад і крэпасць у прускай правінцыі Брандэнбург, пабудаваная ў другой палове XVI стагоддзя.
    381	Князь Антоні Радзівіл (1775—1833) ажаніўся з прынцэсай Луізай Даратэяй (1770-1836) 17 сакавіка 1796 года.
    382	Дэлярош Казімір — асоба не высветлена.
    383	Верагодна, М. Маліноўскі памыляецца. Л. Ходзька быў жанаты з Алімпіяй Маляшэўскай (дадзеныя Польскага біяграфічнага слоўніка).
    384	Ходзька Леанард (1800-1871) — выпускнік Віленскага ўніверсітэта, сябра таварыства філарэтаў. Эміграваў у 1822 годзе. Гісторык, выдавец, публіцыст.
    385	Радзівіл Міхал Геранім (1774-1831) — дзяржаўныдзеяч Вялікага Княства Літоўскага; ваявода віленскі (1790—1795).
    386	Людвіг Фердынанд (1772-1806) — прынц прускі, пляменнік караля Фрыдрыха II Вялікага.
    387	Дубецкая — асоба не высветлена.
    388	Дубецкі — асоба не высветлена.
    389	Дубецкая Магдалена — дачка Дубецкіх.
    390	Нагурскі Каятан (7—1802) — харунжы шавельскі, падкаморы жмудскі. У 1794 годзе — член Вышэйшага народнага савета Літвы.
    391	Ды Нэры (у першым шлюбе Нагурская, у другім — Агінская) Марыя (1778—1851) — другая жонка Міхала Клеафаса Агінскага.
    392	Вынікі добрага выхавання не прымусілі сябе доўга чакаць. С. Мараўскі пісаў, паводле слоў свайго бацькі, які быў даверанай асобай у рамане К. Нагурскага і М. ды Нэры, што пры першай сустрэчы «ўбачыў ён перад сабой даму дзівоснай прыгажосці, якая рабіла гонар салону, выдатна гаварыла па-французску, без венецыянскага акцэнту па-італьянску, хутка пісала без усялякіх арфаграфічных памылак — словам, бліскуча выхаваную даму, якая ні з якога пункту погляду не губляла свайго хараства» — Morawski St. Kilka lat mtodosci mojej w Wilnie: 1818-1825. Warszawa, 1959. S. 108.
    393	Тут таксама не абышлося без скандала. Як піша С. Мараўскі, віленскі генерал-губернатар «стары Бенігсэн... закахаўся ў Нагурскую. [...] Бенігсэн...якогавыхоўваліякмужаіякомутаксамаздавалася, што ён далёка зайшоў, выклікаючы яе да сябе і кампраметуючы яе доўгімі публічнымі візітамі, атрымаў па гарачай сваёй просьбе такі ж <як і Міхал Клеафас Агінскі. — А. Ф.> ключ <ад пакояў удавы Нагурскай. — А. Ф.>, з тым аднак, каб толькі ў вызначаныя гадзіны мог ён спакойна да яе прыходзіць. Доўжылася гэта каля месяца, калі аднойчы Бенігсэн, якога доўга цвяліла спраўная какетка і які пакутаваў ад нездаволенага кахання, наважыўся пайсці да Нагурскай неадкладна і прапанаваць ёй сваю руку. Натуральна, накіроўваючыся з такой мэтаю, не спраўджваў ён вызначаныя гадзіны і, адчыніўшы таемныя дзверы, апынуўся ў спачывальні Нагурскай. Паглядзеў ён на ложак — які ўдар! — міжволі заспявае на гарачым учынку Агінскага са сваёй каханкай!
    Стары назаўжды зачыніў за сабой згубныя дзверы, а раскрытая ім выпадковасць прымусіла Агінскага ажаніцца, тым болей што ўжо Нагурская зацяжарыла ад яго» — Morawski St. Kilka lat mtodosci mojej w Wilnie: 1818-1825. Warszawa, 1959. S. 114-115.
    394	Міхал i Марыя Агінскія мелі трох дачок: Амелію (у замустве Залускую; 1803—1858), Эму (у замустве Бжастоўскую, затым Высоцкую; 1810—1871) і Іду (у замустве Кубліцкую; 1813—?). С. Мараўскі сцвярджае — абапіраючыся, відаць, на шырока распаўсюджаныя плёткі, — што «акрамя Залускай, народжанай ад Агінскага, кожная
    з яе дачок мела іншага бацьку» — Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej wWilnie: 1818—1825. Warszawa, 1959. S. 116.
    395	Агінскі Ірыней Клеафас (1808—1863) — тайны радца, камергер і гофмайстар імператарскага двара, маршалак дваранства Росенскага павета, куратар ковенскіх школ.
    396	Агінская (народж. Каліноўская) Юзэфіна (1816—1844) — дачка генерала польскага войска Ю. Каліноўскага, першая жонка I. К. Агінскага.
    397	Агінская (народж. Каліноўская) Вольга (?—1899) — сястра Ю. Агінскай, другая (з 1845 г.) жонка I. К. Агінскага.
    398	Агінскі Багдан Міхал (1848—?) — сын I. К. і В. Агінскіх, уладальнік маёнтка Плунгяны.
    399	Агінскі Міхал Мікалай (1848—1902) — сын 1. К. і В. Агінскіх, уладальнік маёнтка Залессе.
    400	Тышкевіч Бенедыкт — сын М. Тышкевіча, уладальніка Лагойска, палкоўніка. Выпускнік Віленскага ўніверсітэта, сябра таварыства філарэтаў. С. Казакевіч апісваў сітуацыю, што склалася вакол яго вяселля з В. Ваньковіч у лісце высланаму філамату А. Петрашкевічу: «Стары граф раззлаваўся на сына, што ажаніўся з беднай дзяўчынай. [...] Сын ягоны малодшы Бенедыкт не заслужыў бацькавай няміласці, таму што яго жонка і маладая, і разважлівая, і прыгожая, і багатая» — гл.: Listy z zeslania. Т. 1: Krag Onufrego Pietraszkiewicza i Cypriana Daszkiewicza. Warszawa: Ancher, 1997. S. 202.
    401	Тышкевіч Міхал — магчыма, палкоўнік 17-га палка Літоўскай кавалерыі; кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (1761 — 1839), стараста Велятыцкі. Паводле слоў С. Мараўскага, М. Тышкевіч быў «багацейшым панам на Літве» — гл.: Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie: 1818—1825. Warszawa, 1959. S. 102.
    402	Ваньковіч Ванда — жонка Б. Тышкевіча, дачка А. Тышкевіча, маршалка шляхты мінскай.
    403	Піятух-Кубліцкі (Кубліцкі) Адольф — муж (да разводу ў 1849 годзе) I. Агінскай; сябра таварыства філарэтаў.
    404	Бжастоўскі Іпаліт — зяць М. К. Агінскага.
    403	Высоцкі Антоні — зяць М. К. Агінскага.
    406	Тышкевіч Мацей — віленскі прэлат.
    407	Praestimonium — бенефіцый, тэрыторыя, прыбыткі з якой складалі забеспячэнне царкоўнага функцыянера.
    408	Трынкоўскі Людвік Габрыэль (1805—1849) — рэлігійны і палітычны дзеяч. У 1835 годзе быў абраны канонікам віленскага Кафедральнага сабора. Публікаваў філасофскія і літаратурна-крытычныя артыкулы і вершы. У 1837 годзе ўступіў у Камітэт Літоўскі (таемную патрыятычную арганізацыю, што ўзнікла ў 1834 годзе ў Вільні). У 1838 годзе арыштаваны за ўдзел у канспіратыўнай сетцы Ш. Канарскага, у 1839 годзе асуджаны да высылкі ў Сібір. Памёр у Іркуцку.
    4Ю	Вітгенштэйн (народж. княжна Радзівіл) Караліна Эмілія Луіза Стафанія Валерыя (1808—1832) — графіня, дачка і спадчынніца князя Д. 1. Радзівіла, жонка графа Л. П. Вітгенштэйна.
    410	Канарскі Шыман (1808—1839) — палітычны дзеяч і рэвалюцыянер; стваральнік канспіратыўнай сеткі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага.
    411	Трубяцкой Аляксей Іванавіч (1806—1855) — князь, сапраўдны стацкі радца. У 1838—1840 гадах — віленскі грамадзянскі віцэ-губернатар, кіраўнік Следчай камісіі па справе Канарскага. Адзін з высланых па справе Ю. Г. Сабінскі пісаў пра яго ў дзённіку: «Гэтая пачвара знаходзіла найбольшае задавальненне ў тым, што кожны дзень, на працягу некалькіх месяцаў узнаўляў ён жахі іспанскай інквізіцыі, упэўнены ў тым, што прымененыя катаванні застануцца беспакаранымі» — Sabinski J. G. Dziennik syberyjski: w 3 t. Т. 1. Warszawa, 2009. S. 477. «Былы студэнт медыцынскай акадэміі Эйзенблетэр, які больш за іншых меў дачыненне да ўцёкаў Канарскага з Вільні, пастаўлены перад следчай камісіяй і аблаяны зняважлівымі словамі Трубяцкім, даў яму поўху, за што раз’юшаны князь загадаў яго так катаваць, што ён з паламанымі касцямі і параненым целам памёр у жудасных пакутах» — Felinski Z. Szcz. PamiQtniki. Warszawa, 2009. S. 126.
    412	П...ская Роза — асоба не высветлена.
    413	М. Маліноўскі памыляецца: Л. Трынкоўскі памёр не ў Пярмі, а ў Іркуцку, дзе і быў пахаваны.
    Нельга, аднак, згадзіцца з характарыстыкай жыцця высланага ксяндза як ганебнай — хутчэй, Л. Трынкоўскі можа лічыцца мучанікам. 3. 111. Фялінскі, які зведаў высылку, ужо з’яўляючыся архіепіскапам Варшаўскім, прыгадваў: «Ксяндзу Трынкоўскаму на галаву насоўвалі жалезны абруч, які з дапамогаю ціскоў павольна закручваўся ўсё мацней, аж пакуль мучанік праз шалёны боль не пачынаў трызніць, і на грунце гэтых паказанняў арыштоўвалі кожнага, чыё імя ён згадваў» — Felinski Z. Szcz. PamiQtniki. Warszawa, 2009. S. 126.