Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
503 Кушалеў-Безбародка Аляксандр Рыгоравіч (1800—1855) — граф; дзяржаўны дзеяч і мецэнат. Заснавальнік Нежынскага ліцэя (гімназіі) і ганаровы яго апякун; траюрадны пляменнік вядомага паплечніка Кацярыны II канцлера князя A. А. Безбародкі.
504 Доўгірд Анёл (1776—1835) — беларускі рэлігійны дзеяч і мысляр; прафесар філасофіі і логікі Віленскага ўніверсітэта (1818—1832, з перапынкамі).
505 Гінтыла Ян Хрызастом (1788—1857) — рэлігійны дзеяч, калекцыянер-бібліяфіл. Служыў капеланам Мальтыйскага ордэна ў Пецярбургу (1841 — 1844). Гл. пра яго: Sendzikas К. Kun. J. Kr. Gintillos asmenine biblioteka: Bobliografijos zinios. Kaunas, 1939. № 4 (70). S. 123-125.
506 Каравецкі Аляксандр Сікставіч (1797—1864) — педагог, юрыст. Выкладаў права ў Віленскім універсітэце (1822—1831). 3 1841 года выкладаў права ў Маскоўскім універсітэце.
507 Фушэ Жазэф (1759—1820) — французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Старшыня клуба якабінцаў (1793). Міністр паліцыі (1799—1810). Герцаг Атранцкі (1809). Актыўна садзейнічаў першай і другой (пасля бітвы пры Ватэрлоа) рэстаўрацыі Бурбонаў.
508 6 красавіка 1814 года з прапановы князя Ш. М. Талейрана была адноўленая манархія на чале з прадстаўніком дынастыі Бурбонаў Людовікам XVIII. Аднак, нягледзячы на лаяльныя адносіны караля да
войска і новай (напалеонаўскай) арыстакратыі, яго атачэнне правакавала масавую незадаволенасць, што дазволіла Напалеону 1 сакавіка 1815 года высадзіцца з вострава Эльба на паўднёвым беразе Францыі і ўтрымліваць уладу ў ёй на працягу ста дзён.
509 ЛюдовікХУШ (1755-1824) — кароль Францыі (з 1814 года).
510 Арыстоцель (384 — 322 да н. э.) — грэчаскі філосаф, вучань Платона.
511 Аляксандр 111 Македонскі (356 — 323 да н.э.) — македонскі цар (з 336 г. да н. э.) з дынастыі Аргеадаў. Адзін з найвялікшых военачальнікаў антычнага свету.
512 Местр Жазэф дэ (1753—1821) — каталіцкі філосаф, літаратар, палітык і дыпламат. Пасланнік Сардзінскага каралеўства ў Расіі (1803— 1817). Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё ідэалогіі палітычнага кансерватызму.
313 Трактат«Пра Папу» выйшаўуЛіёнеў 1819годзе.
514 Філасофска-публіцыстычны цыкл «Санкт-Пецярбургскія вечары» (Парыж, 1821) у канцэнтраваным выглядзе ўтрымлівае асноўныя пастулаты філасофіі Ж. дэ Местра, гл.: Местр Ж. де. Санкт-Петербургскне вечера. СПб., 1998.
515 Кавур Каміла Бенсо (1810—1861) — маркіз, затым граф; італьянскі палітычны дзеяч, ідэолаг аб’яднання Італіі пад эгідай сардзінскага караля Віктора Эмануіла; першы міністр замежных спраў, ваеннамарскіх сіл і старшыня Савета міністраў аб’яднанай Італіі (1861).
316 Местр Франсуа Ксаверы дэ (1762—1852) — брат Ж. дэ Местра; сардзінскі дваранін на рускай службе. Ваяваў у рускім войску падчас антынапалеонаўскіх войнаў. Атрымаў вядомасць як літаратар.
317 Кейзерлінг Герман Карл (1696—1764) — барон, затым з 1741 года граф; сапраўдны тайны радца. Расійскі дыпламат; пасол у Польшчы (1733-1744, 1749-1752, 1762—1764), Прусіі (1746—1748) і ў Аўстрыі (1749 і 1752-1761). Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук.
518 У рукапісе: posluguj^cy. (Заўвага Ю. Траццяка.)
519 Панін Мікіта Іванавіч (1718—1783) — граф; рускі дзяржаўны дзеяч. Каардынатар рускай знешняй палітыкі ў першы перыяд кіравання Кацярыны II. Выхавальнік цэсарэвіча Паўла Пятровіча. Аўтар аднаго з першых канстытуцыйных праектаў у Расіі.
520 Апраксін Сцяпан Фёдаравіч (1702—1758) — граф; рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч; генерал-фельдмаршал (1756), прэзідэнт ваеннай калегіі (1746—1758). Галоўнакамандуючы рускім войскам ў гады Сямігадовай вайны. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пасля допыту памёр.
521 Румянцаў Пётр Аляксандравіч (1725—1796) — граф; рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч; адзін з найбуйнейшых рускіх военачальнікаў XVIII стагоддзя. Падчас Сямігадовай вайны адзначыўся ў бітвах пры Грос-Егерсдорфе і Кунерсдорфе. Генерал-фельдмаршал (1770).
522 Сямігадовая вайна 1756—1763 гадоў была адным з найбуйнейшых ваенных канфліктаў XVIII стагоддзя. Звязаная са спробай Англіі паслабіць Францыю, традыцыйнага суперніка ў барацьбе за ўплыў у Еўропе. Фактычна была вайной дзвюх кааліцый: Англія і Прусія ваявалі супраць Расіі, Аўстрыі і Францыі.
523 Радзівіл Юзаф Мікалай (1736—1814) — князь, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода мінскі, вялікі пісар літоўскі.
524 Радзівіл Мацей (1749—1800) — князь, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага; кампазітар і драматург. Кашталян віленскі (з 1788 г.).
525 Радзівіл Людвіг Мікалай (1773—1830) — князь, военачальнік. Ардынат клецкі.
526 Радзівіл Дамінік Геранім (1786-1813) — князь; ардынат нясвіжскі, ад’ютант Напалеона. Бацька С. Д. Вітгенштэйна.
527 Радзівіл Я куб (1748— 1808) — князь.
528 Пац Міхал (1754-1800) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага; стараста ковенскі і барцянскі; генерал-маёр.
529 Несялоўскі Юзаф (1728—1814) —дзяржаўныдзеяч Вялікага Княства Літоўскага; апошні ваявода навагрудскі (1773—1794).
530 Незразумела, каго з роду Дзяржбіцкіх М. Маліноўскі мае на ўвазе. Адзіны прадстаўнік роду, які быў ваяводаю, — Шымон Дзяржбіцкі, ваявода ленчыцкі. Акрамя таго, пасады брэст-літоўскага ваяводы проста не існавала: да 1795 года быў тытул ваяводы брэсцкага, пасля 1812 года — пасада маршалка Брэст-літоўскага павета (указана Д. Ч. Матвейчыкам).
S31 М. Маліноўскі зблытаў Людвіка Плятэра (гл. ніжэй) з ягоным бацькам, буйным дзяржаўным дзеячам Вялікага Княства Літоўскага Казімірам Канстанты Плятэрам (1749-1807), старастам інфлянцкім, кашталянам троцкім, апошнім падканцлерам літоўскім.
532 Ордэн Белага Арла быў заснаваны ў Польшчы ў 1705 годзе Аўгустам II. З’яўляўся вышэйшай узнагародай Польшчы, быў скасаваны ў 1795 годзе пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Зноў зацверджаны як вышэйшая ўзнагарода Герцагства Варшаўскага (1807). У 1815— 1831 гадахбыў вышэйшай узнагародай Царства Польскага. 3 1831 года быў адным з ордэнаў Расійскай імперыі.
533 Масальскі Ігнацы Якуб (1727—1794) — князь, рэлігійны дзеяч, мецэнат. Епіскап Віленскі (1762—1794). Быў без суду пакараны смерцю ў Варшаве 9 мая 1794 года па абвінавачванні ў здрадзе інтарэсам Рэчы Паспалітай.
534 Корвін-КасакоўскіЯн Непамуцэн (1755—1808) — рэлігійны дзеяч; епіскап Інфлянцкі (з 1794 г.) і Віленскі (з 1798 г.).
535 Шыман Марцін Касакоўскі (1742—1794) — вялікі гетман літоўскі, быў павешаны як здрадніку Вільні 25 красавіка 1794 года. Той жа лёс спасцігнуў ягонага брата, епіскапа Інфлянцкага і каад’ютара віленскага Юзафа Казіміра Касакоўскага (1738—1794) у Варшаве 9 мая 1794 года (пакараннем кіраваў Ян Кілінскі).
536 Салюстый Крысп Гай (86 — 35 да н. э.) — рымскі гісторык; аўтар мана'графій «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна».
537 Сенека Луцый Аней (каля 4 — 65) — рымскі паэт, філосаф, палітычны дзеяч; аўтар трагедый.
538 Бжастоўскі Павел Ксаверы (1739—1827) — дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат, перакладчык. Духоўны рэферэндарый Вялікага Княства Літоўскага (1774—1787). У сваім маёнтку Паўлава ўвёў шырокае самакіраванне для сялян (так званая Паўлаўская рэспубліка).
539 Кукевіч Тадэвуш (каля 1765— 1848) — віленскі юрыст; пракуратар асэсорыі Вялікага Княства Літоўскага. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай быў прызначаны віленскім губернскім пракурорам. Сябра віленскага Тыпаграфічнага таварыства. Пасля паўстання 1830— 1831 гадоў як адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў М. М. Навасільцава быў вымушаны перабрацца ў Пецярбург, дзе служыў у кадыфікацыйнай камісіі.
540 Датычна Т. Кукевіча гэтая заўвага здаецца як мінімум перабольшаннем. У прыватнасці, ён апынуўся ўцягнутым у аферу з купляй Віленскім універсітэтам па свядома завышаным кошце яго маёнтка Замэчак, розніцу з продажу якога атрымаў М. М. Навасільцаў: «Пелікан, выехаўшы неяк на шпацыр за горад, сустрэў адваката Кукевіча, гаспадара гэтага маёнтка, што знаходзіцца непадалёк ад Вільні. Паколькі яны былі знаёмыя, Пелікан спытаўся ў яго, чаму выглядае ён такім збянтэжаным. Кукевіч пачаў скардзіцца на сваю гаспадарку ў Замэчку, што панёс вялікія страты, а прыбытку няма, адны клопаты. “Прадай, — кажа Пелікан, — гэты фальварак універсітэту; ён спатрэбіцца нам для агранамічнай школы”. — “Ахвотна”. — “Колькі ён каштуе?” — “Сто пяцьдзясяттысяч”. — ‘Тэта мала; гэты фальварак каштуе даражэй; мы дамо ўдвая больш”. — “Ах, дабрадзей!” — “Зараз жа пасылаю да міністра для зацвярджэння гэтай дамовы”. [Навасільцаў], вычакаўшы час, калі можа падысці гэтая чаканая рэзалюцыя, прыехаў у той дзень у Вільню, атрымаў яе і выклікаў Кукевіча.
“Ваша міласць прадае свой Замэчак і хоча за яго дзвесце тысяч?” — “Так, ваша яснавяльможнасць”. — “Вельмі добра; вось падрыхтаваны кантракт, вось грошы і квітанцыя аб выплаце, — падпішыце, ваша міласць”. Кукевіч, ашалеўшы ад нечаканага шчасця і такога гладкага заканчэння дамовы, падпісвае.
Пасля подпісу Навасільцаў аддае кантракт і квітанцыю Пелікану і, адарваўшы ад паперыны на стале кавалачак, піша на ім, што пазычыў
у Кукевіча трыццаць тысяч срэбных рублёў, і аддае яму гэтую паперку. Кукевіч страціў прытомнасць. Аднак, прыйшоўшы ў сябе, як разумны чалавек, упаў у ногі Навасільцаву і папрасіў, каб той даў яму пасаду пры сваёй канцылярыі. [...] Кукевіч мог радавацца, што так добра прадаў свой Замэчак, бо неўзабаве на сваёй новай пасадзе зарабіў у некалькі разоў больш, чым яму належыла за гэты фальварак, а што дасталася Навасільцаву — з тым ён вымушаны быў развітацца» — Massalski Е. Massalski Е. Т. Z pami^tnikow (1799—1824) // Z filareckiego swiata: Zbior wspomnien z lat 1816—1824. Warszawa, 1924. S. 300—301.
ІМЕННЫ ПАКАЗАЛЬНІК
АберД. 181
Агінская А. 112, 203, 210
Агінская В. 112, 211
Агінская I. 112, 210
Агінская Ю. 112, 211
АгінскіБ. М. 112,211
Агінскі I. К. 112, 211
Агінскі М. Кл. 102, 112, 143, 203, 205, 210, 212
Агінскі М. М. 112, 211
Адынец А. Э. 12, 18, 19, 44, 77,
93, 104, 169, 206
Акелайціс М. 18, 21
Аленін A. М. 11, 70, 189
Алізар Ф. -Н. 37, 164
Альбертрандзі Я. 219
Альбрэхт Гагенцолерн 56, 181
Альварэз Э. 127, 220
Аляксандр I 16, 29, 37, 107, 121, 125—128, 143, 155, 159, 162164, 172, 174, 183, 208, 215
Аляксандр II 18, 21, 189, 193
Аляксандр Македонскі 23, 137, 176, 225
Аляксандр Ягелончык 30, 160