Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
206 У 1830 годзе абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж каталіцкімі франкамоўнымі паўднёвымі правінцыямі Нідэрландскага каралеўства і дамінуючымі паўночнымі пратэстанцкімі правінцыямі. Штуршком да паўстання стала пастаноўка ў брусельскім тэатры Ля Манэ оперы «Нямко з Порцічы» (музыка Д. Абера, лібрэта Ж. Дэлавіня і Э. Скрыба) 25 жніўня 1830 года (да юбілея караля Вільгельма 1). Сюжэт оперы заснаваны на паўстанні 1647 года супраць іспанскага
валадарства ў Неапалі. Энтузіязм, які авалодаў гледачамі, прывёў да нечуванай актыўнасці ва ўсім Бруселі. Быў захоплены Палац Правасуддзя, здзейснены напад на дамы непапулярнага міністра ван Маанена, што адказваў за дзяржаўную моўную палітыку і ўкараненне галандскай мовы ў франкамоўных правінцыях, спалена дзяржаўная друкарня. Кароль адмовіў у падатковым раздзяленні бельгійскіх і нідэрландскіх правінцый, што пагоршыла сітуацыю. Войска стала на бок паўсталага народа. 10 лістапада 1830 года Нацыянальны кангрэс зацвердзіў дзяржаўную незалежнасць Бельгіі.
207 Гісторыкі канстатуюць, што ўдзел значнай колькасці палякаў у напалеонаўскіх паходах садзейнічаў станаўленню новага пакалення польскіх патрыётаў. «Напалеонаўская эпапея, багатая на ваенныя падзеі, выхавала шматлікія кадры выдатных военачальнікаў, якія адыгралі істотную ролю ўжо ў 1797-1815 гадах, а пазней узначалілі лістападаўскае паўстанне <1830-1831 гг. — А. Ф.> і еўрапейскія нацыянальна-вызваленчыя рухі ажда Вясны Народаў. Гэта датычыцца таксама сотняў афіцэраў і тысяч салдатаў, якія навучыліся ваеннаму рамяству, што дазволіла ператварыць польскае войска ў адно з лепшых войскаў Еўропы і ў значнай ступені зрабіла магчымым ваенныя поспехі падчас лістападаўскага паўстання. [...] Напалеонаўскія войны нарэшце выклікалі глыбокія змены ў ментальнасці польскага грамадства, бо ніколі яшчэ так шмат палякаў не пакідала родныя хаты, кіруючыся на чужыну. Дзясяткі тысяч маладых людзей — можна сказаць, што цэлае пакаленне — у салдацкіх мундзірах накіроўваліся ў Іспанію, на Сан-Дамінга, у Італію, Францыю ці Расію, вырываючыся з асяроддзя сваёй парафіі і павета. Пазнаючы вялікі свет і жыццё іншых народаў, гэтая моладзь зусім інакш, чым іх бацькі, пачала глядзець на фундаментальныя праблемы сучаснасці. Характэрна, што менавіта польскае войска — у адсутнасці моцнай нацыянальнай буржуазіі — адыграла падчас Герцагства <Варшаўскага. — А. Ф.> і ў Царстве Польскім ролю галоўнага рухавіка барацьбы за незалежнасць, за глыбокія грамадскія рэформы і гаспадарчы прагрэс» — Віеlecki R. Wst?p // «Dai nam prszyklad Bonaparte»: Wspomnienia I relacje Zoinierzy polskich 1796—1815: w 21. T. 1. Krakow, 1984. S. 34. Зразумела, што пакаленне, якое вырасла на «напалеонаўскай легендзе», не магло ваяваць з французамі.
208 Недвухсэнсоўны намёк на князя A. Е. Чартарыйскага, які ўзначальваў на першым этапе Народны ўрад.
209 Вольны город Кракаў або Кракаўская рэспубліка, створаная паводле рашэння Венскага кангрэса, фармальна знаходзілася па-за юрысдыкцыяй якой-небудзь з дзяржаў, што ўдзельнічалі ў падзелах Рэчы Паспалітай і мелі пасля кангрэса статус апекуноў. Дзяржавыапекуны мелі права накладваць вета на афіцыйна прыманыя Сходам прадстаўнікоў (заканадаўчым органам Кракава) законы. Наяўнасць унутранай аўтаноміі дазволіла Кракаву падчас паўстання 1830-1831 гадоў ператварыцца ў асяродак польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Усё гэта прывяло да акупацыі Кракава аўстрыйскімі войскамі (1836—1846), якая наступіла пасля задушэння паўстання, пасля чаго Кракаў быў канчаткова ўключаны ў склад Аўстрыйскай імперыі, дзе і знаходзіўся да 1918 года.
210 Дакладней, Смітам. Smitt Fr. Geschichte des polnischen Aufstandes und Krieges in den Jahren 1830 und 1831 nach authentischen Quellen dargestellt (прыпіска Ю. Траццяка). Гаворка пра кнігу рускага ваеннага пісьменніка Фёдара Іванавіча Сміта (1787—1865). Ф. I. Сміт знаходзіўся пры галоўнай кватэры рускага войскаў 1830—1831 гадахуякасці рэдактара звестак для замежнага друку пра дзеянні рускіх войскаў.
211 Пулавы былі рэзідэнцыяй фаміліі князёў Чартарыйскіх. Тут спыняўся імператар Аляксандр 1. Канфіскацыя пулаўскай бібліятэкі мела не толькі практычны, але і сімвалічны характар: імперская ўлада прызнавала, што ідэі, якія нараджаліся ў галовах чытачоў, ператвараліся ўзброю.
212 Прэцэдэнт канфіскацыі польскіх прыватных бібліятэк быў створаны яшчэ Кацярынай II, паводле асабістага ўказання якой пасля ліквідацыі паўстання А. Б. Т. Касцюшкі была вывезеная гіганцкая бібліятэка графоў Асалінскіх. Знакамітая энцыклапедыя Бракгаўза і Эфрона ў артыкуле «Бнблнотека» спейыяльна акцэнтуе ўвагу чытача на лёсах польскіх і літоўскіх прыватных і навуковых кніжных збораў: «Многме нз русскнх Б<нбляотек> богатством свопм обязаны передаче в нмх бнблнотек учебных заведенмй н монастырей Польшн; передача пропзошла главным образом после польскнх восстаняй в первой
половнне 30-х н половнне 60-х годов. Так, нз варшавскйх Б. — Публнчная н Обтества люблтелей наук перешля большей своей частью в Нмп. публнчную, знаменнтая Б. Станмслава Августа передана была Волынскому лнцею, а оттуда перешла в Кневскнй уннверснтет, другую часть ее Павел I подарнл епнскопу Анастасню Братановскому, который завеіцал ее астраханской семннарнн. Б. Варшавского учебного округа, составнвшаяся нз остатков разных варшавскнх кннгохранялнш, передана была затем Варшавскому уннверснтету. — Нз вйленскйх бнблнотек академлческая преобразована была в 1803 году в уннверснтетскую, а затем в 1832 г. по закрытмн распределена была между вмленской меднко-хнрургнческой н духовной академнямн, небольшая часть перешла в Кневскнй уннверснтет, дублеты в Харьковскнй, а собранне рукопнсей в Нмп. публнчную бяблнотеку. Б. Меднко-хнрургнческой академнн по закрытнм ее в 1842 г. передана была в Кневскнй уннверснтет, Б. же духовной академнн вместе с этой последней в том же году переведена была в Петербург н здесь же соедннена с бнблнотекой Варшавской духовной академнн. 14 з другнх Б. — богатая бнблнотека Радзнвнллов в Несвнже в 1772 г. передана была в Академню наук (часть кннг выделена была в СПб. духовную академмю, латннскне же н польскне хроннкн в бнбляотеку Московского уннверснтета), богатейшая Б-ка Волынского лйцея передана была в Кневскнй уннверсмтет, Б-ка йезуйтского коллегйума в Полоцке распределена была между внтебской гнмназней н Центральным статнстнческнм комнтетом (отсюда кннгм перешля в СПб. уннверснтет м другне учреждення), бнблнотека Чарторыйскйх в Пулавах распределена была между Нмп. публнчной Б. н Б. Главного штаба (сюда перешла большая часть). В 1866 многне русскне Б. (варшавская уннверснтетская, Нмп. публнчная) обогатнлясь кннгамн польскмх монастырскнх Б.; нм же обязаны свонм богатством многне нз гнмназнческнх Б. в Западном крае». I далей, гаворачы пра Імператарскую публічную бібліятэку: «В 1831 г. в нее поступнлн взятые в казну после Польского восстання все редкне н роскошные мздання нз упраздненной Полоцкой незунтской академнн, в 1832—34 гг. кннгн нз бывшнх варшавскнх Б.: Публнчной, Обіцества любнтелей наук, Сапегн, Ржевуского н нз Пулавской бнблнотекн Чарторыйскнх» — гл.: Энцлклопеднческнй словарь. Т. ІІІ-А. (Бергерь — Бнсы). СПб, 1892. С. 790.
213 Аднадворцы — збяднелыя нашчадкі служылых дваран у Расійскай імперыі, фактычна — дзяржаўныя сяляне, што мелі права валодаць зямельным надзелам і адным сялянскім дваром (сям’ёй) для апрацоўкі зямлі. Перавод малазямельнай шляхты ў аднадворцы меў катастрафічныя наступствы для менталітэту бяднейшых пластоў непадатковага саслоўя, што яскрава адлюстраваў у камедыі «Пінская шляхта» В. I. Дунін-Марцінкевіч.
214 Скарга Пётр (1536—1612) — каталіцкі тэолаг, выдатны аратар і публіцыст, ідэолаг контррэфармацыі ў Польшы; першы рэктар Віленскага ўніверсітэта (1579—1584). Манах ордэна езуітаў (з 1564 г.). Адзін з ініцыятараў Брэсцкай царкоўнай уніі (1596).
215 Клімент XIV (у мірскім жыцці — Ганганэлі Ларэнца Джавані Вінчэнца Антоніа, 1705—1774) — італьянскі рэлігійны дзеяч, Папа Рымскі з 19 мая 1769 года.
216 Ордэн езуітаў быў скасаваны ў 1773 годзе булай Клімента XIV «Dominus ас Redemptor».
217 М. Маліноўскі памылкова называе імя апошняга грэка-каталіцкага мітрапаліта Расійскай імперыі. Булгак Ігнацы Язафат (1756—1838) — беларускі і расійскі рэлігійны (грэка-каталіцкі) дзеяч. Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785). Епіскап Тураўскі (1790— 1795), епіскап Брэсцкі (1798—1828), мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (з 1817 г.), архіепіскап Полацкі (з 1833 г.). Паводле словаў В. А. Пшацлаўскага, які яго ведаў, «он был нз тех лмчностей, к которым Нмператор Ннколай выказывал особое благоволенне» — Пшацлаўскі В. Калейдаскоп успамінаў: у 2 т. Т. 1. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 206.
218 Блудаў Дзмітрый Мікалаевіч (1785—1864) — граф (з 1842 г.), расійскі дзяржаўны дзеяч і літаратар. Міністр унутраных спраў (1832— 1838), старшыня Камітэта міністраў (з 1860) і Дзяржаўнага савета (з 1862 г.) Расійскай імперыі.
219 Сямашка Іосіф (у мірскім жыцці Сямашка Іосіф Іосіфавіч, 1799-1868) — беларускі і расійскі рэлігійны дзеяч. 3 1822 года член духоўнай калегіі грэка-каталіцкай царквы. У 1827 годзе паводле
прапановы ўрада падрыхтаваў запіску з праектам далучэння грэкакаталіцкай царквы да праваслаўнай царквы. Епіскап Мсціслаўскі (з 1829 г.), епіскап Літоўскі (з 1833 г.). Старшыня духоўнай калегіі грэка-каталіцкай царквы (з 1838 г.). Стаў фактычным арганізатарам масавага прымусовага пераводу грэка-католікаў у праваслаўныя. 3 1840 года — архіепіскап Літоўскі і Віленскі Рускай праваслаўнай царквы. 3 1847 года — член Свяцейшага Сінода. Мітрапаліт (з 1852 г.).
220 Шумборскі Філіп Феліцыян — грэка-каталіцкі епіскап Холмскі (у 1828-1851 гг.).
221 Канстанцінопальскі патрыярхат — першая ў дыпціху аўтакефальная праваслаўная царква.
222 1/1 1 кастрычніка 1653 года Земскі сабор у Маскве прыняў рашэнне аб прыняцці ў падданства Рускага царства Запарожскага казачага войска. 8/18 студзеня 1654 года ў Пераяславе адбылося пасяджэнне генеральнай рады, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі 14 з 17 казачых палкоў, а таксама жыхары г. Пераяслава. Было прынятае рашэнне прысягнуць на вернасць рускаму цару.