Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
140 Пар.: «22 лютага / 6 сакавіка <Міцкевіч> расхварэўся як мае быць: пяць дзён нічога не еў, “апроч селядца ды ікры”, ледзь выседжваў на занятках. У Коўне Міцкевіч знаходзіўся пад медыцынскім наглядам доктара Юзафа Кавальскага, які і выставіў 24 лютага / 8 сакавіка 1823 года сведчанне з мэтай падтрымкі хадайніцтваў паэта пра адпачынак і выезд за мяжу. Сведчанне доктара Кавальскага па зразумелых прычынах не зусім адпавядала сапраўднасці, але мэта, якой яно служыла, асвячала і сродак» — Sudolski Zb. Mickiewicz. Warszawa, 1998. S. 128.
141 Магчыма, гэта згадка пра адну з самых ранніх паэтычных імправізацый А. Міцкевіча. Як сцвярджае аўтарытэтная даследчыца М. Зялінская, «першыя імправізацыі Міцкевіч агучваў падчас студэнцкіх гулянак і, акрамя ўспамінаў Атона Слізня, нічога на гэтую тэму не захавалася» — гл.: Zielinska М. Improwizacje // Rymkiewicz J. М., Siwicka D., Witkowska A., Zielinska M. Mickiewicz. Encyklopedia. Warszawa, 2001. S. 199. Пра імправізацыі A. Міцкевіча гл. таксама: Федута А. й. «Прнблнженне бога» (Нмпровнзацня как случайность н закономерность) // Случайность н непредсказуемость в нсторнн
культуры. Матерналы Вторых Лотмановскмх дней вТаллнннском унмверснтете. Таллмн, 2013. С. 293—315.
142 Пац Людвік (1780—1835) — ваенны дзеяч; у 1807 годзе ўступіў у гвардыю Напалеона, за адвагу быў уганараваны званнем брыгаднага генерала і прызначаны ад’ютантам імператара Францыі. Падчас уцёкаў французскага войска з Масквы выратаваў жыццё Напалеону пад Малаяраслаўцам. Пасля амністыі 1815 года вярнуўся на радзіму, аднак пасля паўстання 1831 года эміграваў.
143 Львовіч Каласанцій (1794—1857) — ксёндз, выкладчык матэматыкі, грэчаскай мовы і малюнка ў піярскім вучылішчы ў Шчучыне. Сябра таварыётва філарэтаў. Пазбегнуў высылкі, аднак быў перададзены пад нагляд духоўных уладаў.
144 Чартарыйскі Адам Ежы (1770—1861) — князь, польскі палітык, польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч. У 1804—1806 гадах фактычна выконваў абавязкі міністра замежных спраў Расіі. Апякун Віленскай навучальнай акругі (1803—1823); пайшоў у адстаўку ў выніку следства па справе аб тайных студэнцкіх таварыствах. 3 1831 года — у эміграцыі. Гл. пра яго: Skowronek J. Adam Jerzy Czartoryski. 1770—1861. Warszawa, 1994.
145 Навасільцаў Мікалай Мікалаевіч (1761—1836) — расійскі дзяржаўны дзеяч; камісар пры ўрадзе Царства Польскага (1815-1831), сенатар, апякун Віленскай навучальнай акругі (1824—1832); старшыня Дзяржаўнага савета і Камітэта міністраў Расійскай імперыі (з 1832 г.).
146 Канстанцін Паўлавіч (1779—1831) — цэсарэвіч, вялікі князь, малодшы брат Аляксандра I, з канца 1814 года — галоўнакамандуючы польскім войскам у Варшаве; фактычны кіраўнік Царства Польскага.
147 Твардоўскі Юзаф (1786—1840) — прафесар вышэйшай матэматыкі, рэктар Віленскага ўніверсітэта (1823—1824). Яшчэ дазвальнення Ю. Твардоўскага з пасады ён па распараджэнні вялікага князя Канстанціна Паўлавіча быў арыштаваны 17 мая 1823 года і дапытаны.
148 Пелікан Вацлаў (1790—1873) — хірург, прафесар (з 1816 г.) і рэктар (фактычна з кастрычніка 1824 г., выступаючы намеснікам адстаўленага Ю. Твардоўскага, фармальна — у 1826—1831 гг.) Віленскага
ўніверсітэта. Пры падтрымцы М. М. Навасільцава быў зацверджаны на пасадзе рэктара Віленскага ўніверсітэта пажыццёва. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1832 годзе — галоўны ўрач Маскоўскага ваеннага шпіталя, дырэктар Медыцынскага дэпартамента Ваеннага міністэрства, затым — прэзідэнт Медыцынскага савета Расійскай імперыі.
149 Масальскі Юзаф (1800 — каля 1845) — сябра таварыства філарэтаў, паэт. Некаторы час працаваў гувернёрам у доме доктара А. Бекю, айчыма Ю. Славацкага. Быў высланы ва Уладзімір, затым, выйшаўшы з вайсковай службы ў афіцэрскім чыне, служыў кіраўніком маёнткаў графіні 1. Машынскай на Валыні. Гл. пра яго падрабязней, з аналізам версій здзейсненага ім учынка: Moscicki Н. Guwerner Slowackiego // Moscicki Н. Pod znakiem Orta I Pogoni. Szkice historyczne. Lwow — Warszawa, 1923. S. 159—169.
150 Масальскі Ануфры — адстаўны маёр польскага войска, пасля пісар ігуменскага земскага суда. Бацька сябраў таварыства філарэтаў Ю. і Т. Э. Масальскіх.
151 Рымскі-Корсакаў Аляксандр Міхайлавіч (1753—1840) — князь, расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. У 1806—1808 і ў 1812—1830 гадах — віленскі генерал-губернатар; з 1830 года — член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі.
152 М. Маліноўскі, верагодна, не зусім дакладна пераказвае сюжэт, звязаны з сустрэчай Ю. Масальскага з вялікім князем Канстанцінам Паўлавічам. Асобай, да якой звярнуўся Масальскі, быў не генерал-губернатар A. М. Рымскі-Корсакаў, а віленскі паліцмайстар П. А. Шлыкаў — гл.: Moscicki Н. Op. cit. S. 164.
153 У A. М. Рымскага-Корсакава сапраўды была рэпутацыя добрага чалавека. Чуткі пра яго супрацьстаянне з М. М. Навасільцавым дайшлі да Варшавы, дзе Ю. У. Нямцэвіч запісаў у сваім дзённіку, у прыватнасці, наступную гісторыю: «Вільня стала месйам плачу і жалобы. Крануты імі, стары губернатар віленскі, Корсакаў, пайшоў да Навасільцава.
“Я, — сказаў ён, — кіраўнік, а значыць, адначасова бацька і апякун губерні, якую вы напоўнілі смуткам і сумам. Калі ўбачу я канец следству вашаму? Пакажыце вінаватых, калі яны ёсць; вызваліце
невінаватых, інакш напішу імператару, што, марнуючы час свой тут з ягонай літасці, забываецеся на хваробы і пакуты тысяч бацькоў і дзяцей іх”.
“Дзіўлюся я вашай смеласці, — адказаў Навасільцаў, — бо ўлазіце вы ў справу, Яго Вялікасцю мне аднаму даручаную, і я не ўнікну ад выканання таго, што мне даручана”» — цыт. паводле: Niemcewicz J. U. Dziennikzlat 1820-1828. Warszawa, 2012. S. 153.
154 Э. T. Масальскі, параўноўваючы Канстанціна Паўлавіча з ягонымі малодшымі братамі, вялікімі князямі Мікалаем (будучым імператарам Мікалаем 1) і Міхаілам, што знаходзіліся некаторы час на вучэннях у Вільні, пісаў: «В. кн. Канстанціна, які часта прыязджаў у Вільню, мы больш паважалі, хоць, магчыма, са страху перад ім...» — Massalski Е. Т. Z pami^tnikow (1799—1824) // Z filareckiego swiata: Zbior wspomnien z lat 1816—1824. Warszawa, 1924. S. 269. Гэта часткова тлумачыць тыя надзеі, якія Юзаф Масальскі мог ускладаць на сустрэчу з цэсарэвічам. Аднак абставіны ягонай адпраўкі ў Варшаву, паводле ўспамінаў яго брата, адрозніваюцца ад таго, што піша М. Маліноўскі: «Праз некалькі дзён пасля арышту такіх важных злачынцаў <гаворка пра навучэнцаў чацвёртага класа школы ў Крожах, адзін з якіх, Міхал Плятэр, напісаў на дошцы словы “Віват канстытуцыя 3 мая!” — А. Ф.> і невядома за што рэктара ўніверсітэта. [...] Орыходзяць да мяне калегі з весткаю пра тое, што майго Юзафа павезлі пад вартай у Варшаву. За што? Ніхто не ведае. Гавораць толькі, што ён быў у кавярні, дзе, гуляючы ў більярд, смяяўся з відавочнай памылкі Вялікага Князя з пункту гледжання экзекутара з нагоды арышту дзяцей, а напрыканцы сказаў: “О, калі б я мог убачыць Вялікага Князя, сказаў бы яму, каго варта пасадзіць у турму!” Думаў ён, уласна кажучы, пра паскудніка Астроўскага <дырэктара школы ў Крожах. — А. Ф.>, як сам пазней мне прызнаваўся, але ўся гэтая балбатня была пустой, як гэта звычайна ў кавярні паміж сябрамі бывае. Аднак калі сабраўся сыходзіць, з’явіўся ў дзвярах паліцмайстар Шлыкаў і, удакладніўшы, хто з прысутных Юзаф Масальскі, загадаў яму сесці з сабой у дрожкі і павёз да Корсакава. Адтуль праз паўгадзіны быў ён ужо па дарозе ў Варшаву» — Ibid. S. 280.
155 Бельведэр — палац у Варшаве, які быў рэзідэнцыяй Канстанціна Паўлавіча. Цяпер — дзяржаўная рэзідэнцыя прэзідэнта Польскай Рэспублікі.
156 Розен Грыгорый Уладзіміравіч (1782—1841) — расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1826); камандзір 6-га Літоўскага корпуса.
157 Янкоўскі Ян (1804 — пасля 1831) — навучэнец Свіслацкай гімназіі, затым студэнт аддзялення славеснасці Віленскага ўніверсітэта. Пра яго гл.: Федута A. М. Сентнментальное путешествне в ссылку: Ян Янковскяй н его травелог // В зеркале путешествнй: матерналы международной научной конференцнн «Родная земля глазамн стороннего наблюдателя. Заметкн путешественннков о Тверском крае». Тверь, 2012. С. 211-221.
158 Янкоўскі Плацыд (1810—1872) — польскі і беларускі рэлігійны дзеяч. Літаратар (адзін з псеўданімаў — Джон оф Дыкалп; пісаў на польскай і рускай мовах). Прафесар Жыровіцкай уніяцкай семінарыі. У 1839 годзе перайшоў у праваслаўе, браў актыўны ўдзел у ліквідацыі ўніяцтва ў Літве і Беларусі. Доктар тэалогіі (1833).
159 Скапуўка (Скапоўка) — вузкі завулаку Старым горадзе (цяпер вуліца Скапа), які вядзе ад вуліцы Замкавай (цяпер Пілес) да былога епіскапскага палаца (атрымала назву па імені каралеўскага сакратара Станіслава Якуба Скопа, які ў першай палове XVI стагоддзя набыў зямельныя надзелы і пабудовы ў гэтай частцы горада), з будынкамі з левага паўднёвага боку, што належалі ўніверсітэту.
Былы дом Свянціцкага — не ідэнтыфікаваны будынак на Скапоўцы на правым паўночным баку (мяркуючы па тым, што ў некаторых апісаннях Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя ўзгадваецца як дом з двума ўваходамі — са Скапоўкі і з Кафедральнай плошчы).
161 Баркоў Іван Сямёнавіч (1732—1768) — рускі паэт, аўтар пераклада «Сатыр» Гарацыя і зборніка «сараматных» одаў, у якіх ён травесціраваў оды свайго настаўніка М. В. Ламаносава. Перакладчык Імператарскай акадэміі навук.
162 Сябра таварыства філарэтаў Атон Слізень так перадае гісторыю з Я. Янкоўскім ва ўспамінах: «Спачатку быў арыштаваны адзін з філарэтаў, Янкоўскі, таму што падчас канікулаў, калі студэнты раз’ехаліся, у студэнцкіх кватэрах прайшоў шчыльны ператрус, і ў паперах Янкоўскага знайшлі напісаныя ім вострыя артыкулы супраць расійскага ўрада і яўна скандальныя вершы пра імператрыцу
Кацярыну. Янкоўскага пагрозамі, жорсткім з ім абыходжаннем і абяцаннямі вымусілі прызнацца ва ўсім і каб у пададзенай яму ўніверсітэцкай кнізе з запісамі ўсіх сваіх таварышаў указаў. Гэта новае сведчанне, што не варта разлічваць на крыкуноў-вар’ятаў. Янкоўскі пры лёгкім пісанні нецэнзурных вершыкаў быў поўны гарачкавай атруты і злоснай жоўці, але ўсяму гэтаму ён надаваў выгляд патрыятычнага запалу; любіў пакрасавацца сваёй дэкламацыяй, на пасяджэннях чытаў або дэкламаваў бурлівыя і атрутныя свае творы, так, што ўрэшце рада філарэтаў цвёрда забараніла яму са сваімі чытаннямі на пасяджэннях выступаць, за што ён моцна абурыўся і сваіх калег абвінавачваў у слабасці і баязлівасці, а як дайшло да справы, ён адзін толькі адразу спужаўся і ўсё палахліва выдаў. Звычайна так і здараецца з крыкунамі» — цыт. паводле выд.: Silzen О. Z ратіфпіка (1821 — 1824) // Z filareckiego swiata: Zbior wspomnien z lat 1816—1824. Warszawa, 1924. S. 129.