Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
62 Тышкевіч Людвік (?—1808) — граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман польны літоўскі (з 1780 г.), падскарбнік вялікі літоўскі (з 1791 г.), маршалак вялікі літоўскі (1793). Кіраўнік вернападданніцкай дэлегацыі Вялікага Княства Літоўскага да Кацярыны 11.
63 Радзівіл Юзаф Мікалай (1736-1813) — князь; дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі з 1788 года.
64 Хмара Адам Міхал Станіслаў (1720-1805) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мінскі ваяводаз 1784 года.
65 Сапега Францішак (1772—1829) — князь; ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1793—1795 гадах.
66 Хамінскі Францішак Ксаверы (?—1809) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісьменнік. Ваявода мсціслаўскі (з 1788), маршалак мінскі (1793—1807).
67 Адносіны Паўла да французскай рэвалюцыі былі рэзка адмоўныя: каб пазбегнуць пранікнення ў Расію рэвалюцыйных ідэй, імператар забараніў рускаму юнацтву атрымліваць адукацыю за мяжой, а таксама забараніў увозіць замежныя кнігі і ноты. Пераследавалася таксама французскае моднае адзенне.
68 Маліноўскі памыляецца: Тайная экспедыцыя пры Сенаце была створаная Кацярынай II у 1762 годзе замест скасаванай яе зрынутым мужам, Пятром 111, Тайнай канцылярыі, для здзяйснення палітычнага вышуку ў Расіі. Ліквідавана ўказам Аляксандра I у 1801 годзе.
69 Генерал-лейтэнант (1794) Антоні Юзаф Мадалінскі (1739-1804) пасля паразы паўстання пад кіраўніцтвам А. Б. Т. Касцюшкі быў інтэрнаваны прускімі ўладамі і непасрэднага ўдзелу ў паходах польскіх легіёнаў не браў.
70 Князевіч Караль Ота (1762—1842) — польскі ваенны і палітычны дзеяч. Генерал-маёр (1794). Удзельнічаў у еўрапейскіх войнах 1796— 1801 гадоў у складзе польскіх легіёнаў, саюзных з напалеонаўскай Францыяй.
71 Гаворка пра добраахвотніцкія польскія легіёны, сфарміраваныя паводле прапановы генерала Яна Дамброўскага ў 1796 годзе. Паколькі ў французскім заканадаўстве прымаць на вайсковую службу іншаземцаў было забаронена, палякі ваявалі згодна з дамовай спачатку з Ламбардскай, а пасля з Цізальпінскай рэспублікай.
72 Аляксандр I лічыўся паланафілам: у прыватнасці, рускія прадузята ставіліся да яго намеру даць створанаму паводле яго прапановы пасля Венскага кангрэса 1815 года Царству Польскаму паўнавартасную канстытуцыю, бо бачылі ў гэтым першы крок да магчымага аддзялення Царства ад Расійскай імперыі. Удзельнік таварыства філарэтаў Э. Т. Масальскі так узгадваў: «Аляксандра, калі ён вясной <1821 года. — А. Ф.> прыехаў на рэвізію гвардзейскага корпуса, які быў размешчаны ў Вільні, віталі мы з натхненнем; таму што ўсё яшчэ марылі, што ён, як і абяцаў, далучыць Літву да Польшчы і стане сапраўды нашым дабрадзеем» — цыт. паводле: Massalski Е. Т. Z pamiQtnikow (1799—1824) // Z filareckiego swiata: Zbior wspomnien z lat 1816—1824. Warszawa, 1924. S. 269. 3. LU. Фялінскі пераказвае анекдот, які адлюстроўвае розніцу ў стаўленні Аляксандра I і Мікалая 1 да палякаў і, адпаведна, стаўленне палякаў да іх: «Калі імператар Мікалай I прыбыў на каранацыю ў Варшаву, прэзідэнт Сената, які рабіў справаздачу новаму манарху аб стане краіны, прыгадаў абяцанне ўваскрашальніка Царства Польскага, што далучыць ён Русь і Літву <да Царства Польскага. — А. Ф.>, калі палякі ўчынкамі сваімі гэта заслужаць. I скончыў ён сваю прамову просьбай, каб наступнік Аляксандра I пацвердзіў гэтае абяцанне, якое заахвоціць польскіх яго падданых да лаяльнай вернасці трону. Імператар адказаў на гэта дакладна: “He ведаю, якімі былі насамрэч намеры майго брата, але думаю, аднак, што абяцанне гэтае было толькі палітычнай камедыяй, а паколькі я камедыю граць не маю намеру, то адкрыта кажу, што кірую толькі дзеля выгоды Расіі і дзеля Расіі толькі кіраваць буду. Ніколі не дазволю, каб хоць адна пядзя зямлі, якая ёй ужо належыць, была ад яе аддзеленая”» — Felinski Z. Szcz. PamiQtniki. Warszawa, 2009. S. 215.
73 Патоцкі Севярын (Асіповіч Севярын) (1762—1829) — граф; польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч. Сапраўдны тайны радца (1827).
Сенатар (1801). Член Дзяржаўнага савета (1810). Апякун Харкаўскай навучальнай акругі (1803—1817).
74 Алізар Філіп-Нэрэуш (каля 1750 — 1816) — граф; дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падчашы Вялікага Княства Літоўскага; член Эдукацыйнай камісіі ў Літве.
75 Страйноўскі Валерыян (1747—1834) — граф; тайны радца (1811), сенатар (з 1811 г.).
76 Ворцэль Лявон Леанард (1742-1816) — граф; камергер (1796), тайны радца (1797), сенатар (з 1797 г.).
77 Белапятровіч Ежы (1740—1812) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Літвы і Беларусі; сакратар малога друку пры канцлеры Вялікага Княства Літоўскага 1. Храптовічу; удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам А. Б. Т. Касцюшкі. Актыўны прыхільнік Напалеона. Атрымаў ад сучаснікаў мянушку літоўскі Арыстыд.
78 Магчыма, гаворка ідзе пра Міхала Залескага, старасту швентоўскага, затым пракуратара Радзівілаўскай масы.
79 Завадоўскі Пётр Васільевіч (1738—1812) — граф (з 1797 г.), расійскі дзяржаўны дзеяч. Міністр народнай асветы (1801 — 1810).
80 Гаворка пра пераўтварэнне Галоўнай Віленскай школы ў Віленскі ўніверсітэт згодна з указам Аляксандра I ад 4 (16) красавіка 1803 года.
81 Дзве камісіі — судовая і адукацыйная — былі створаныя згодна з указам ад 21 снежня 1807 года. Падрабязна пра іх дзейнасць гл.: Beauvois D. Szkolnictwo polskie naziemiachlitewsko-ruskich. 1803—1832. T. 11: Szko-ty podstawowe i srednie. Lublin: KUL, 1991. S. 101—110.
82 Асінскі Алаіз (1770—1842) — ксёндз, член ордэна піяраў, філолаг, гісторык, лексікограф. У 1813—1816 гадах кіраваў крамянецкай парафіяй. Сярод яго прац вылучаўся нарыс «О 2yciu і pismach Т. Czackiego» (1816).
83 Лукашэвіч Юзаф (1799—1873) — польскі гісторык, аўтар прац па гісторыі польскай педагогікі.
I. Хруцкі. Партрэт Мікалая Маліноўскага (са збораў Музеяў Вілянове, Польшча)
А. Кіпрэнскі.
Партрэт Адама Міцкевіча (1824)
Ф. Бенуа. Вялікі двор Віленскага ўніверсітэта.
3 «Віленскага альбома» Я. К. Вільчынскага
Партрэт I. Лялевеля. Літаграфія Вілена
М. Падалінскі.
Партрэт прафесара Г. Э. Гродэка
Старонка ліста I. Лялевеля да М. Маліноўскага (са збораў навуковай бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта)
Адам Ганоры Кіркор
штонскій пт.стнйкь.
Si
4
КОЖІКЮ МЯЛОСТІЮ.
W I L Е A S К A
к u R X Е R LITEWSKI
JAKA ZE S 11 W I A A.
ймпкглгогь ■ СЛМОДКГЖШП,
СШНІ I MMO WUBIU
Aamer czwariy.
U a
HH»trsHHta n>Btcni>.
wiapoaoici kbaiowi.
^iffaru i Typojraf* Wilenikirgu Xaukowego Okrfgu.
1858.
Выданні A. Г. Кіркора, y якіх друкаваўся M. Маліноўскі
STANISLAVA tASKIEGO WBWWY S1ERAMKIEGO PEACE NAUKOWE I DWLOMATYCZNE.
WYOm Z RgKOPISMOW RUZEDI W1UR8KIE60,
1 rmanwwA Mikoiaja Naiinonskiego,
arm • ЛаЛаІЛІпп 4 dr I
CONDITORI ST PRAISIBI
MUSffl ARCHiOLOGICI V7LNENSIS, EUSTACHIO PH FILIO С0ШТІ IN LOHOJSK
ТШШІШ
Aulae Aagnslissial totius Benias IMPERAT9RIS Cabieuhrie, Ordinam 8. Annas el S. Siaahlai 2 Classis Equiti.
8sdali
Cats areas Pctropolitaoae Academiae Scientiannn, Regiae Academiae Artnun liberations, Historiae 4 AnUquiUturn Rohmae. Caesarean Bihotkecae Pnblicae Petropoii;
Societatwn litterarianun;
Caesareae mfcaeologiMe Petropolitanae, Regiae Scrataterno Antiqnitatao Septcntiionaliam Halbiae. Caeureo-Regiaa Cracoviae; Historiae & Aatiqaitatun Orae balticae, Rigee, Pkilonaticae Posaaaieosia, Historiae 4 Antiquitatam Яксаамтіо Mogontiae, Matricis Servianae Budissici, Agronniicao UopoH, Commissionis archaeograficae Kijoviensis, nee non Statisticanm Coiiegiormn Vilnae & Sinsco.
бвсгпм eese enft
Nicolaus Malinowski.
Cnm rei liUerariae studlAseiDpar nobis cvrdi I'uerint, ohm nulla ratione uberius propagare c# posse puiave-
Тытульная старонка i дэдыкацыя гр. Я. Тышкевічу выдання, падрыхтаванага М. Маліноўскім
Мікалай Маліноўскі (фотаздымак 1846 года са збораў бібліятэкі Ягелонскагаўніверсітэта, Кракаў, Полыйча)
Станіслаў Маліноўскі, муж дачкі М. Маліноўскага Хелены, удзельнік паўстання 1863-1864 гг.
(з працы В. В. Гарбачовай «Паўстанцы 1863 году на фотаздымках»; Arche.
2010. № 12. С. 110)
Мікалай Маліноўскі (фотаздымак 1865 года са збораў бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта, Кракаў, Полыйча)
84 Чартарыйскі Адам Ежы (1770—1861) — князь; польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч. Куратар Віленскага ўніверсітэта (1803—1822).
85 Тышкевіч Вінцэнт (1757—1816) — граф; дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1781).
86 ЛернетЯн Непамук (7—1820) — доктар медыцыны, гісторык медыцыны. Дырэктар вучылішчаў Валынскай губерні (з 1806 г.). Сваю спадчыну адпісаў дзеля стварэння стыпендыяльнага фонду навучэнцам Крамянецкага (Валынскага) ліцэя.
87 Пільхоўскі Давід (1735-1800) — епіскап-суфраган віленскі.
88 Гаворка пра Міхала (Міхаіла Мартынавіча) Валіцкага (1742— 1828) — графа, вядомага картачнага гульца і авантурыста, кароннага падстолія. М. Валіцкі быў вядомы таксама шчодрасцю ў дабрачыннай дзейнасці: паколькі ён памёр халастым, практычна ўся яго немалая маёмасць пайшла на дабрачынныя мэты.
89 Юндзіл Станіслаў Баніфацы (1761—1847) — польскі прыродазнавец, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
90 Цывінскі Ян (1772—1846) — рэлігійны дзеяч і філантроп. Прафесар Віленскай духоўнай семінарыі (1795-1816). Біскуп (1841). Заснаваў фонд для бясплатнага навучання ў віленскіх гімназіях дванаццаці хлопчыкаў і дванаццаці дзяўчатак. Прэзідэнт Віленскага таварыства дабрачыннасці (з 1843 г.).
91 Таварыства падтрымкі навучэнцаў Віленскага ўніверсітэта, якія маюць фінансавыя цяжкасці, было адной з першых аналагічных філантрапічных арганізацый у літоўскіх губернях. Яго стварэнне было інспіраванае праз К. Контрыма апекуном Віленскай навучальнай акругі князем A. Е. Чартарыйскім, што ні для каго не з’яўлялася сакрэтам. Ф. Гржымала так ацэньваў яго дзейнасць: «Вільня павінна лічыцца галоўным асяродкам асветы на шырокіх землях польскай мовы. У той час, калі пасля падзення Полыцчы зайздрослівы лёс даў клятву знішчыць нацыянальнасць і нават мову нашую, калі няшчасная сармацкая моладзь, за грахі бацькоў вырачаная на нядолю, мусіла адрачыся ад дарагой мовы прадзедаў і мусіла з гукаў чужой гаворкі чужую гісторыю і халодныя правілы навук мімаволі разумець, у той