Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
час — кажу — у сталіцы Літвы і ў цэлай шырокай акрузе Віленскага ўніверсітэта, населенай шасцю мільёнамі палякаў, польская мова была галоўным прадметам клопату ўлады асветніцкай, якая складалася з суайчыннікаў, вядомых любоўю да радзімы і высокай асветы» — Astrea. 1822. № 2. S. 65; цыт. паводле: Skwarczynski Zdz. Kazimierz Kontrym. Towarzystwo szubrawcow: Dwastudia. Lodz, 1961. S. 30.
92 Франк Юзаф (1771—1842) — прафесар медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1804—1823).
93 Контрым Казімір (1776—1836) — філантроп і грамадскі дзеяч, ад’юнкт, затым сакратар кіравання Віленскага ўніверсітэта (да 1825 г.). Адзін з стваральнікаў Таварыства шубраўцаў і Віленскага тыпаграфічнага таварыства. Лідар таварыства філаматаў Т. Зан так ацэньваў ягоную ролю ў грамадскім жыцці Вільні: «Контрым, паводле майго меркавання, быў самай карыснай спружынай уяўленняў кн. Чартарыйскага пра карысць края, які ён хацеў вызваліць пры дапамозе кантраляванай ім і кіраванай ім асветы» — цыт. паводле: Zan Т. Notatki pami^tnikarskie // Z filareckiego swiata: Zbior wspomnien z lat 1816—1824. Warszawa, 1924. S. 202. Падрабязны нарыс грамадскай дзейнасці К. Контрыма гл.: Skwarczynski Zdz. Kazimierz Kontrym. Towarzystwo szubrawcow: Dwa studia. Lodz, 1961.
94 Пачобут-Адляніцкі Марцін (1728—1810) — беларускі i літоўскі педагог, астраном і матэматык. Рэктар Галоўнай Віленскай школы (1780-1803).
95 Страйноўскі Геранім (1752—1815) — рэлігійны дзеяч і педагог; рэктар Віленскага ўніверсітэта (1803—1806), епіскап Віленскі (з 1808 г.).
96 Снядэцкі Ян (1756—1830) — астраном, матэматык, філосаф; прафесар і рэктар Віленскага ўніверсітэта (1807—1815).
97 Гродэк Готфрыд Эрнест (1762—1826) — філолаг-антычнік, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
98 Франке Аўгуст Герман (1663—1727) — нямецкі педагог і багаслоў, адзін з лідараў піетысцкага руху. Актыўна займаўся арганізацыяй філантрапічнай дзейнасці з мэтай адукацыі прадстаўнікоў незаможных пластоў насельніцтва.
99 Мяноўскі Мікалай (1780—1843) — прафесар кафедры акушэрства Віленскага ўніверсітэта (з 1817 г.); пасля ліквідацыі ўніверсітэта кіраваў клінікай пры Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (да 1842 г.).
100 ВольфгангЯн Фрэдэрык (прыблізна 1775-1859) — ардынарны прафесар фармакалогіі Віленскага ўніверсітэта.
101 Бароўскі Лявон (1784—1846) — прафесар кафедры красамоўства і паэзіі, пасля — кафедры ўсеагульнай літаратуры Віленскага ўніверсітэта.
102 Дмахоўскі Міхал (?—1832) — пісар Эдукацыйнай камісіі літоўскай; бацька вядомага скульптара і ўдзельніка паўстання 1863 года. Генрыка Дмахоўскага.
103 Дмахоўскі Аўрэліян (? — пасля 1825) — маршалак ашмянскі, брат Міхала і мітрапаліта Магілёўскага Казіміра Дмахоўскіх; скарбнік таварыства філарэтаў.
104 Рыхтар Ян (?—1825) — журналіст, супрацоўнік віленскай рэдакцыі газеты «Літоўскі кур’ер».
105 «Літоўскі кур’ер» — газета, якая выходзіла ў 1796—1840 гадах (да 1797 г. у Гродне, затым Вільні; да 1833 г. на польскай, пасля — на польскай і рускай мовах).
106 Клячкоўскі Роберт — падкаморы троцкі.
107 Шантыр (Урсын Шантыр) Ян (каля 1770 — 1843) — архітэктар, геаметр. Архітэктар Віленскага ўніверсітэта (1803—1831) і Віленскага павета.
108 Сясіцкі Фелікс — суддзя вількамірскі.
109 Радзевіч Станіслаў (? — пасля 1841) — эканом і касір Віленскага ўніверсітэта. Т. Зан пісаў пра яго Ф. і X. Малеўскім: «Родзевіч... заўжды ўсё такім жа застаецца, як дамавік сярод сцен, ператвораных у турму» — гл.: Listy z zes-lania. Т. 2: Кгад Tomasza Zana, Jana Czeczota i Adama Suzina. Warszawa: Ancher, 1999. S. 169.
"° Урублеўскі Францішак — доктар медыцыны.
111 Карчэўскі Юзаф — адвакат у пракураторыі Радзівілаўскай масы.
112 Лагеўніцкі Ігнацы (? — пасля 1846) — юрыст, паэт. Адвакат галоўнага віленскага суда.
113 Гяцэвіч Ян — памешчык Віленскага павета.
114 Балінскі Ігнацы (7—1830) — брат пісьменніка і гісторыка М. Балінскага, маршалак шляхты Віленскага павета.
115 Малеўскі Шыман (1759—1832) — юрыст і эканаміст; прафесар натуральнага права і палітычнай эканоміі, рэктар Віленскага ўніверсітэта (1816—1822). Бацька філамата Ф. Малеўскага.
116 Зан Тамаш (1796—1855) — студэнт Віленскага ўніверсітэта, паэт, прыродазнавец. Заснавальніктаварыства«прамяністых», сябра таварыства філаматаў. Падчас следства прыняў на сябе ўсю паўнату адказнасці за існаванне тайных студэнцкіх таварыстаў; правёў год у Арэнбургскай крэпасці; да 1837 года заставаўся ў высылцы ў Сібіры, затым — да 1841 года — працаваў бібліятэкарам у Пецярбургу, пасля чаго атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму.
117 Яжоўскі Юзаф (каля 1793 — 1855) — студэнт Віленскага ўніверсітэта, філолаг-антычнік. Сябра таварыства філаматаў і яго нязменны прэзідэнт. У 1824 годзе высланы ва ўнутраныя губерні Расіі; выкладаў у розных універсітэтах.
118 Тугендбунд — «Саюз адвагі», патрыятычнае таварыства ў Кёнігсбергу (Прусія). Існавала з красавіка 1808 да студзеня 1810 года. Мэтай таварыства было выхаванне прускай моладзі ў духу патрыятызму і прыхільнасці да кіруючай дынастыі. Яго дзейнасць была спыненая паводле патрабавання Напалеона каралём Фрыдрыхам Вільгельмам III. Падчас рэакцыі, што надышла пасля падзення Напалеона, удзельнікі Тугендбунда падпалі пад яшчэ большы пераслед.
119 У гэтым месцы напэўна прапушчана слова «тайнае», без якога сказ не быў бы лагічна звязаны. (Заўвага Ю. Траццяка.)
120 Таварыства філаматаў было створанае як легальнае са згоды рэктара ўніверсітэта і ў такім статусе існавала з 1817 да 1820 года, калі мусіла стаць тайным, паколькі адной з ягоных мэтаў быў аналіз грамадскіх працэсаў. Усяго яго сябрамі былі дзевятнаццаць чалавек.
121 Таварыства філарэтаў было створанае ў 1820 годзе па ініцыятыве філаматаў і ягонай мэтай было самаўдасканаленне моладзі. Існавала да 1822 года. Усяго яго сябрамі, паводле розных крыніц, былі каля двухсот чалавек.
122 Міцкевіч Адам (1798—1855) — паэт, грамадскі і палітычны дзеяч.
123 Адынец АнтоніЭдвард(1804—1885) — паэті грамадскі дзеяч. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта (1820—1823). Сябра таварыства філарэтаў з 1821 года. Мемуарыст.
124 Корсак Юльян (1806—1855) — паэт, перакладчык. Выпускнік піярскай школы ў Шчучыне, пасля — Віленскага ўніверсітэта. Блізкі сябар А. Міцкевіча, А. Э. Адынца, 1. і А. Ходзькаў.
125 Ходзька Ігнат (1794-1861) — пісьменнік; кандыдат філасофіі Віленскага ўніверсітэта. Сябра таварыства шубраўцаў. Некаторы час служыў у Радзівілаўскай масе. Удзельнік Археалагічнай камісіі ў Вільні (з 1859 г.); адзін з аўтараў «Віленскага альбома».
126 Ходзька Аляксандр (1804-1891) — паэт, усходазнаўца, перакладчык. Кандыдат філасофіі Віленскага ўніверсітэта. Сябра таварыства філарэтаў; знаходзіўся пад арыштам з восені 1823 да красавіка 1824 года. У 1824-1831 гадах вывучаў усходнія мовы ў Пецярбургу. Пасля заканчэння Інстытута ўсходніх моў — на дыпламатычнай службе ў розных расійскіх місіях на Усходзе. У 1844 годзе ў лісце на імя Мікалая 1 падаў у адстаўку. У 1852—1855 гадах — на службе ў Міністэрстве замежных спраў Францыі. У 1857-1883 гадах — прафесар славянскіх літаратур у Калеждэ Франс.
127 Вернікоўскі Ян Непамуцэн (1800—1877) — усходазнаўца; кандыдат філасофіі Віленскага ўніверсітэта. Сябра таварыства філарэтаў. У 1824 годзе быў высланы ў Казань, дзе выкладаў у школе, а з 1830 да 1832 года — у Казанскім універсітэце. У 1853 годзе атрымаў пасаду дырэктара народных вучылішчаў Сімбірскай губерні, пасля — у Харкаўскай губерні.
I2S Кулакоўскі Фелікс (1798 або 1799 — 1831) — сябра таварыства філарэтаў. У 1823 годзе скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю; кандыдат філасофіі. Паводле прысуду следчай камісіі быў сасланы
ў Казань, дзе выкладаў у гімназіі, а пасля служыў у Канцылярыі апекуна Казанскай навучальнай акругі.
129 Арліцкі Дамінік (каля 1803 — ?) — выхадзец з Рэчыцкага павета Мінскай губерні, юнкер першай коннай артылерыйскай роты; вучыўся на літаратурным аддзяленні Віленскага ўніверсітэта; сябра таварыства філарэтаў.
130 Гіпакрат (каля 460 — паміж 377 і 356 да н. э.) — старажытнагрэчаскі доктар, які атрымаў мянушку Бацька медыцыны. Лічыўся ўзорам лекарскай этыкі.
131 Юстыніян I Флавій Пётр Саватый (483—586) — візантыйскі імператар (з 527 г.). Празваны Вялікім. Займеў славу як военачальнік і заканадаўца; у прыватнасці, паводле ягонага загаду быў распрацаваны так званы звод Юстыніяна — заканадаўчы корпус, заснаваны на перапрацаваных прынцыпахрымскага права.
132 Гізо Франсуа-П’ер-Гіём (1787—1874) — французскі гісторык, літаратар і палітычны дзеяч. У розны час узначальваў міністэрствы адукацыі ізамежныхспраў Францыі; прэм’ер-міністр Францыі (1847— 1848). Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Францыі і Еўропы, у якіх, у прыватнасці, абгрунтоўваў прынцыпы класавай барацьбы якрухавіка гістарычнага прагрэсу.
133 ВільменАбэль-Франсуа (1790—1870) — французскі пісьменнік і палітычны дзеяч. 3 1832 года — пажыццёвы пэр Францыі. Міністр народнай асветы (1839—1840). Аўтар шматлікіх гістарычных і гісторыка-літаратурных прац, у тым ліку — «Гісторыі Кромвеля», у якой прасочвалася паралель паміж рэстаўрацыяй Сцюартаў у Англіі і Бурбонаў у Францыі.
134 Кузэн Віктор (1792—1867) — французскі філосаф і палітычны дзеяч. Рэктар вышэйшага педагагічнага інстытута (1834-1840). Міністр народнай асветы (1840-1848). НароўнізГізо і Вільменам карыстаўся вялізным уплывам на сучасную моладзь.
135 Брадзінскі Казімір (1791—1835) — польскі паэт і літаратурны крытык, адзін з першых ідэолагаў рамантызму ў Польшчы.
136 Мальчэўскі Антоні (1793—1826) — польскі паэт, аўтар адной з першых рамантычных паэм «Марыя» (1825).
137 Сабалеўскі Ян (1799 або 1800 — 1829) — кандыдат філасофіі, выпускнік фізіка-матэматычнага аддзялення Віленскага ўніверсітэта. Настаўнік фізікі ў Крожах. Сябра таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Быў прыгавораны да высылкі з Вільні.
138 Гейдатэль Ротвіль Ян (1800 або 1801 — 1871) — кандыдат філасофіі; сябра таварыства філарэтаў. 3 лістапада 1824 года — у Корпусе інжынераў шляхоў зносін. У лютым 1825 года ў чыне афіцэра быў накіраваны ў Архангельск. Пазней у чыне генерала ўзначальваў акругу шляхоў зносін у Коўне.
139 Кавалеўскі Юзаф (1801-1878) — выпускнік Свіслацкай гімназіі і аддзялення славеснасці і прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, актыўны сябра таварыстваў філаматаў і філарэтаў. У 1824 годзе быў высланы ў Казань; выкладаў у Казанскім універсітэце, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях у Сібір і Манголію. Рэктар Казанскага ўніверсітэта (1855—1860), дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта (1869—1878).