Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
262 Дзяконскі — чыноўнік Статс-сакратарыята Царства Польскага; неаднойчы ўзгадваецца ў дзённіку М. Маліноўскага.
263 Статс-сакратарыят Царства Польскага — орган цэнтральнага кіравання ў Расійскай імперыі, які каардынаваў дзейнасць імперскага ўрада ў пытаннях, звязаных з функцыянаваннем улады ў Царстве Польскім.
264 Патрыятычнае таварыства — таемная арганізацыя ў Царстве Польскім (1821—1826), якая ставіла сваёй мэтай ўзнаўленне незалежнасці Польшчы. У 1826 годзе дзейнасць Патрыятычнага таварыства была раскрытая, а ягоныя кіраўнікі передадзеныя сенацкаму суду, аднак Сенат Царства Польскага адмовіўся кваліфікаваць іх дзейнасць як дзяржаўную здраду і вынес ім адносна мяккія прысуды.
265 Хадкевіч Аляксандр (1776-1838) — граф, польскі ваенны дзеяч, вучоны, мецэнат.
266 Хадкевіч Ян Караль (1560-1621) — польскі і беларускі дзяржаўны дзеяч і военачальнік; вялікі гетман літоўскі (1605—1621). Аднак М. Маліноўскі памыляецца: А. Хадкевіч не быў прамым нашчадкам Я. К. Хадкевіча па мужчынскай лініі: сын Я. К. Хадкевіча, Геранім, памёр вельмі маладым, а дачка, Ганна, выйшла замуж за С. Сапегу.
267 Хадкевіч (народж. Шчанеўская) Ксаверыя (7—1855) — другая жонка графа А. Хадкевіча.
268 Дэлія — старапольскае адзенне, запазычанае ў Венгрыі або Турцыі: мужчынскае верхняе шырокае адзенне з футрам і з шырокімі рукавамі, якое дазваляе падчас бойкі свабодна карыстацца халоднай зброяй.
269 «Конрад Валенрод» — паэма А. Міцкевіча, напісаная ў 1828 годзе. У той перыяд была галоўнай літаратурнай навінкай на польскай мове.
270 Валеўская Тэрэза Караліна — першая жонка графа А. Хадкевіча.
271 Гаворка тут ідзе пра цяперашнюю імператарскую сям’ю Раманавых, якая, пачынаючы ад Пятра III, па мячы паходзіць ад князёў Гольштэйн-Готарпаў. (Заўвага Ю. Траццяка.)
272 Друцкі-Любецкі Францішак Ксаверы (1799—1846) — князь, у 1821-1830 гадах міністр фінансаў і маёмасцей Царства Польскага, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (з 1832 г.).
273 Канкрын Ягор Францавіч (1774-1845) — граф; расійскі дзяржаўны дзеяч; міністр фінансаў Расійскай імперыі (1823—1844).
274 Ціс (Тыс) Аляксандр (1804—1846) — чыноўнік па асаблівых даручэннях у бюро міністра фінансаў Царства Польскага. У 1830 годзе ў складзе місіі князя Ф. К. Друцкага-Любецкага прыбыў у Пецярбург. Браў актыўны ўдзел у звароце еўрапейскай пазыкі Расіі, якая ўтварылася падчас удзелу Расіі ў антынапалеонаўскай кааліцыі. Оберпракурор варшаўскіх дэпартаментаў Урадавага сената, стацкі радца. Эмігрант Ян Непамуцэн Яноўскі таксама адзначае, што «Тыс быў вельмі здольным юрыстам» — Janowski J. N. Notatki autobiograflczne (1803-1853). Wroclaw, 1950. S. 124.
275 Варшаўскія дэпартаменты Урадавага сената былі адкрытыя паводле вышэйшага ўказа ад 26 кастрычніка 1842 года.
276 Ельскі Людвік (1785—1843) — палітык і дзяржаўны дзеяч Царства Польскага. Першы прэзідэнт Банка Польскага (1828—1831).
277 Сапега Лявон (Леў) (1802—1878) — князь, камергер; горны радца ў Царстве Польскім.
278 Чартарыйская Ангеліка (Ганна, народж. Сапега; 1799-1864) — княгіня, жонка A. Е. Чартарыйскага.
279 Аляксандра Фёдараўна (1798-1860) — жонка Мікалая I (з 1817г.), расійская імператрыца (з 1825 г.).
280 Быць партнёрам у танцы з імператрыцай патрабавала вялікага ўмельства: Аляксандра Фёдараўна «танцевала как-то совсем особенно: нн одного pas, нм одного прыжка нлн неровного двнження у нее нельзя было заметнть. Все говорнлн, что она скользяла по паркету, как плавает в небе облачко, гоннмое легкнм ветерком» — Каменская М. Ф. Воспомннанмя. М., 1991. С. 251.
281 Замойскі Анджэй Артур (1800—1874) — граф, польскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Заснаваў параходную кампанію, якая здзяйсняла
перавозкі па Вісле (1848), і Сельскагаспадарчае таварыства (1857, распушчанае ў 1861 г.). Па патрабаванні Аляксандра 1 у 1861 годзе быў вымушаны выехаць з Царства Польскага.
282 Верагодна, М. Маліноўскі памыліўся і пераблытаў імя бацькі і сына. У дадзеным выпадку гаворка відавочна ідзе пра Канстанціна Ліноўскага (1807—1858) — камер-юнкера, што служыў у Дзяржаўным сакратарыяце Царства Польскага; у 1831 годзе далучаўся да паўстанцаў, пасля эміграваў.
283 Ліноўскі Аляксандр (каля 1759 — 1820) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай і Царства Польскага; сенатар, кашталян Царства Польскага. Паэт і палітык К. Кожмян сцвярджаў, што Ліноўскі «быў, безсумневу, адным з выдатных дзяржаўных дзеячаў з пункту гледжання розуму, талентаў, аратарскага майстэрства і патрыятызму» — Kozmian К. Ратіфпікі: w 3 t. Т. 2. Wroclaw, 1972. S. 246. Падобную xaрактарыстыку дае і Ю. У. Нямцэвіч: «чалавек незвычайных талентаў, з імклівай і палкай мовай» — гл.: Niemcewicz J. U. Dziennik z lat 1820— 1828. Warszawa, 2012. S. 81-82.
284 Арлоўскі Аляксандр (1777—1832) — польскі i рускі мастак і графік; прыдворны жывапісец вялікага князя Канстанціна Паўлавіча.
285 Аляшкевіч Юзаф (1777—1830) — польскі мастак, мысляр-містык, актыўны масонскі дзеяч.
286 Ю. Аляшкевіч быў вельмі папулярны ў Пецярбургу. «Олешкевяч мало пясал; я знаю только одно его сочяненяе на французском языке, под заглавнем “L’automne du monde de Phumanite” (“Осень человечества”), где он доказывал, что времена пряходят к концу, что человечество прожяло весну н лето, что наступяла для него осень, а вслед за ней ждет нас последняй уже, знмняй сезон. Для него мы, есля не хотям погябнуть, должны заготовлять топляво я, по прямеру некоторых предусмотрятельных жнвотных, запасы провязяя. Все это, разумеется, в нносказательном смысле. Он потому мало пнсал, что не доверял действятельностн пясаного, а вернл только в снлу жявого слова, я дар этот постоянно употреблял в дело. С ням не было другого разговора, как только о важных вопросах релягян н мораля. Он вы-
езжал каждый вечер, бывал в самых разнообразных обшествах н везде, ннчем не стесняясь, высказывал свом мыслн, свом глубокме теорнм, но умел прндавать йм такйе популярные формы, что онй былй для всех понятны й настолько занймательны, что даже легкомысленные светскйе женшйны слушалй его с напряженным внйманйем, можно сказать — с наслажденйем. В домах знатй й среднйх й даже нйзшйх классов он был самым пряятным гостем, несмотря на то, что тотчас, как бы по прнзнанному праву, овладевал беседой й весь вечер почтй одйн говорйл. Речй его, подкрепляемые жйвымй прймерамй м анекдотамн, былй так убедмтельны, что нйкто не покушался спорйть йлй возражать на нйх.
Многйе молодые людн, слышавшйе его, вылечйлйсь от своего безверня, которое было в то время господствуюшей модой. Я познакомйл с Олешкевйчем Мйцкевйча, й велйкйй поэт, побеседовав с новым прйятелем, йзлечялся также — не от безверйя, а от релйгйозного мндмфферентмзма, которым страдал. В парйжскйх йздэнйях его пронзведенйй есть прекрасное стйхотвореняе в честь Олешкевйча» — Пшацлаўскі В. Калейдаскоп успамінаў: у 2 т. Т. 2. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 120-121.
287 Красінскі Напалеон Станіслаў Адам Зігмунд (1812—1859) — граф; польскі паэт-рамантык; адзін з чацвярых так званых прарокаў; наступнік ідэй А. Тавяньскага.
288 Рагальскі Адам (1800—1843) — выпускнік Віленскага ўніверсітэта, польскі літаратар і журналіст. Заснавальнік і рэдактар часопіса «Баламут Петербургскйй» (1830—1831).
289 Рагальскі Лявон (1806—1878) — кандыдат права Віленскага ўніверсітэта; літаратар, паэт і перакладчык; аўтар кампілятыўных твораў па гісторыі Польшчы і Расіі; сакратар Віленскага навучальнага камітэта (1828-1835). Ліставаўся з М. Маліноўскім; асобныя лісты Л. Рагальскага да М. Маліноўскага захаваліся ў аддзеле рукапісаў навуковай бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.
290 Збароўскі Самуэль (7—1584) — каралеўскі ратмістр, актыўны ўдзельнік рокашу, накіраванага супраць караля Стафана Баторыя і канцлера Яна Замойскага.
291 Эўменіды — у грэчаскай міфалогіі багіні — дочкі Ночы, якія пераследуюць вінаватых у парушэнні меры, дазволенай чалавеку (клятвапарушальнікаў, забойцаў бацькі або маці і г. д.).
292 М. Маліноўскі мог прачытаць казкі «Тысячы і адной ночы» на роднай мове яшчэ падчас свайго студэнцкага юнацтва: да 1822 года «1001 ноч» у перакладзе па-польску, здзейсненым з французскай мовы, выходзіла тройчы. Першы пераклад (Л. Сакалоўскага) быў выдадзены ў 12 тамах у Варшаве ў 1768 годзе і ў 1772—1774 гадах (2-е выд.); другі — у 1819 годзе ў Вільні.
293 Запольскі Ян Сігізмунд (1487—1540) — ваявода Трансільваніі, кароль Венгрыі (1526—1540).
294 Мункач — сталіца так званай Угорскай Русі, цяпер — г. Мукачава ва Украіне.
295 Маецца на ўвазе смерць Жыгімонта 11 Аўгуста.
296 Генрых Валуа (1551 — 1589) — кароль Рэчы Паспалітай (1573— 1574), кароль Францыі (з 1574 г.)
297 Вапоўскі Анджэй (7—1574) — кашталян перамышльскі; быў выпадкова забіты С. Збароўскім.
298 Мантэск’ё дэ Мантлюк Жан (1502—1579) — французскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. Архіепіскап Бардоскі.
299 Збароўскі Крыштаф (7—1593) — польскі магнат, адзін з кіраўнікоў рокашу супраць Жыгімонта III; брат С. Збароўскага.
300 Пшацлаўскі Юзаф Эмануэль (1799—1879) — выпускнік Віленскага ўніверсітэта; рэдактар газеты «Tygodnik Petersburski» (1830—1858); перакладчык П. Мерымэ і A. С. Пушкіна. Гл. пра яго: Фядута A. I. Восіп Пшацлаўскі і яго ўспаміны // Пшацлаўскі В. Калейдаскоп успамінаў: у 2 т. Т. 1. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 5—24.
301 Рагозінскі Бенедыкт — выдуманы персанаж імправізаванай трагедыі А. Міцкевіча.
302 Замойская (народж. Радзівіл) Крысціна (1560—1580) — дачка Мікалая Радзівіла Чорнага, канцлера літоўскага і ваяводы віленскага; жонка канцлера Я. Замойскага.
503 Збароўскі Анджэй (? — пасля 1589) — магнат, удзельнік рокашу супраць Стафана Баторыя; быў разбіты і ўзяты ў палон разам з эрцгерцагам аўстрыйскім Максіміліянам, кандыдатуру якога на трон Рэчы Паспалітай ён актыўна падтрымліваў. Прапаў без вестак.
304 Красінскі Францішак (1525—1577) — польскі рэлігійны ідзяржаўны дзеяч; падканйлер каронны (з 1569 г.), епіскап Кракаўскі (з 1572 г.).
303 А. Арлоўскі быў вядомы здольнасцю маляваць неверагодна хутка. В. Пшацлаўскі прыгадваў: «Бывая у знакомых м друзей, где всегда былм прмготовлены для этого.разноцветные карандашм, чернмла м перья, Орловскмй всякнй раз, почерпнув сюжет мз разговоров о новостях дня млй мз завязавшмхся дружескмх словопренмй, ммпровмзмровал относяшмйся к нмм рмсунок, мзображая чаіце всего коммческую сторону промсшествмя млм спора, с юмормстмческою надпмсью, обьясняюшею смысл картмнкм, м такмм образом составлялмсь этм коллекцмм. В одной мз такмх бесед речь зашла о польскмх фаммлмях м гербах м вспомнмлм об одном мз момх предков, который прожмл сто слмшком лет м был женат трм раза. Орловскмй схватмл перо м, всматрмваясь в мою фмзмономмю, нармсовал чернмламм воображаемый мм мдеал престарелого вомна, в панцмре, с страшнымм усамм, старческое лмцо которого ммело далекое сходство с момм. Тут же поместмл он м герб наш “Гляубмч”. Я тшательно храню эту фантазмю знаменмтого художнмка» — Пшацлаўскі В. Калейдаскоп успамінаў: у 2 т. Т. 2. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 111 — 112.