• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    В офнцнальных сношеняях Кавеляна с мнннстрамн н другнмн властямн проявлялась такая же странность, как в его речах н поступках. Под его днктовку пнсалнсь крайне эксцентрнчные отзывы, где он требовал распоряженнй невозможных, а нногда делал замечання н формальные выговоры. К счастью, все это тотчас же забывал, н правнтель его канцелярян (впоследствнм сенатор) Жданов, давая ему та-
    кне уродлнвые бумагм к подпмсанмю, не отправлял нх по назначенмю. Когда же генерал настанвал, чтобы отзыв [был] тотчас прн нем отослан, тогда Жданов посылал за рассыльным погоню, которая отбнрала бумагу. Еслн же она была уже получена, то предупреждал адресата, прося оставнть ее без последствнй н без ответа.
    Таклм образом, состоянне Кавелнна стало нзвестным разным влнятельным особам, н некоторые нз ннх доводнлн о нем до Высочайшего сведенмя. Но Государь прн свнданнн с Кавелнным не замечал в нем ннчего особенного, странностн же его прнпнсывал пламенной ревностн к службе, а раздражнтельность обнаружнваемым злоупотребленням полмцнн.
    PI так генерал свободно юродствовал в Петербурге в продолженне первых месяцев 1846 года» — гл.: Пшацлаўскі В. Калейдаскоп успамінаў: у 2 т. Т. 2. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 584-585.
    455	Ленчыцкі Мікола (1574-1653) — беларускі рэлігійны дзеяч і асветнік. Выкладчык Нясвіжскага калегіума, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
    456	У рукапісе паўсюль гэтае прозвішча напісана: Пашкевіч. (Заўвага Ю. Траццяка.)
    457	Таварыства сяброў навук было заснаванае ў Варшаве ў 1800 годзе паводле ініцыятывы Т. Чацкага, Я. Альбертрандзі, С. Солтыка і К. Дмахоўскага. У 1820—1823 гадах па замове С. Сташыца архітэктарам А. Карацы быў пабудаваны дом, перададзены ўладальнікам таварыству. Пасля паўстання 1830 года таварыства было закрытае, і ў 1832—1857 гадах у яго будынку размяшчалася ўпраўленне дзяржаўных латарэй. У 1857—1862 гадах тут месцілася Медыка-хірургічная акадэмія. У цяперашні час будынак належыць Польскай акадэміі навук. У прыватнасці, у ім размяшчаецца Інстытут літаратурных даследаванняў ПАН.
    458	Фларыян Жан-П’ер (1755-1794) — французскі пісьменнік, траюрадцы пляменнік Вальтэра. Аўтар псеўдагістарычных раманаў і паэм, перакладчык на французскую мову рамана М. Сервантэса «Дон Кіхот».
    459	«Numa baissa Ie flambeau et alluma Ie bucher» — «Нума апусціў паходню і падпаліў вогнішча» (фр.).
    460	Панінскі Адам (1732 або 1733—1798) — князь (1773), польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Быў платным агентам Расіі. Пасля забароны дзейнасці езуіцкага ордэна, маёмасць якога рэквізавалася на патрэбы адукацыі, настойваў на перадачы яго шляхце. Маршал сейма Рэчы Паспалітай (1773—1775), на якім зацверджаны быў падзел Рэчы Паспалітай. Быў прысуджаны да смяротнага пакарання за здраду (1790), але Таргавіцкая канфедэрацыя адмяніла гэты прысуд.
    461	Храптовіч Іяхім Ігнацы Літавар (1729—1812) — палітычны ідзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага (з 1793 г.),
    462	М. Маліноўскі памыляецца: князь Калікст Панінскі (1753—1817), генерал войск каронных, быў не сынам, а братам князя А. Панінскага.
    463	Залускі Юзаф Анджэй (1702-1774) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, мецэнат. Разам з братам Анджэем Станіславам стаў заснавальнікам найбуйнейшай польскай бібліятэкі, якая была вывезеная ў 1794 годзе паводле асабістага ўказання Кацярыны 11 у Пецярбург і стала асновай Імператарскай публічнай бібліятэкі.
    464	Віртэмбергскі Аляксандр Фрыдрых (1771 — 1833) — брат імператрыцы Марыі Фёдараўны.
    465	Марыя Фёдараўна (народж. прынцэса Сафія Даратэя Аўгуста Луіза Віртэмбергская; 1759—1828) — жонка Паўла I (з 1776 г.), імператрыца расійская (з 1796 г.).
    466	Валконскі Пётр Міхайлавіч (1776—1852) — князь, расійскі дзяржаўны дзеяч; міністр двара (1826—1852).
    467	Альварэс Эмануэль (1526—1582) — рэлігійны дзеяч і педагог; прафесар лацінскай граматыкі ў Каімбры і Лісабоне.
    468	Канарскі Станіслаў (Геранім Францішак; 1700—1773) — рэлігійны дзеяч, асветнік, пісьменнік.
    469	Бельскі Ян (1714—1768) — пісьменнік, гісторык і рэлігійны дзеяч; езуіт. Адзін з ідэолагаў і лідараў руху ў абарону польскай мовы, ініцыятар увядзення яе ва ўжытак езуіцкіх школьных тэатраў.
    4	7(1 Герастрат — жыхар старажытнагрэчаскага горада Эфеса, які спаліў у 356 г. да нашай эры храм Артэміды Эфескай (адзін з сямі цудаў свету), каб набыць вядомасць.
    471	Уейскі Тамаш (1612—1689) — палітычны і рэлігійны дзеяч; епіскап Кіеўскі.
    472	Ян 11 Казімір Ваза (1609—1672) — польскі кароль і вялікі князь літоўскі (1648—1668).
    473	Дом прафесараў у Вільні — частка комплексу будынкаў былога езуіцкага кляштара з касцёлам Св. Ігнацыя і навіцыятам, што размяшчаўся паміж вуліцамі Ігнацыеўскай, Татарскай і Бенедыктынак, з канца XVIII стагоддзя Ігнацыеўскія казармы; у цяперашні час частку будынкаў комплексу займае Міністэрства аховы краю Літвы (на вул. Татору), частку (менавіта навіцыят і ўласна манастырскія, не гаспадарчыя пабудовы) — Тэхнічная бібліятэка Літвы (на вул. Швянта Ігнота).
    474	Слупскі Мікола (1616? — 1693) — прэлат кусташ (з 1663 г.), канонік Віленскага капітула (з 1649 г.), надзвычай энергічнытытулярны епіскап гратыянапольскі, суфраган віленскага епіскапа-ардынара для Беларусі (1669—1693).
    475	Гербурт Мамерт (1789—1873) — рэлігійны дзеяч; доктар тэалогіі (1816), рэктар Галоўнай семінарыі ў Вільні (1812—1829), канонік кафедральнай капітулы ў Луцку (1819), затым у Вільні.
    476	Цецішэўскі Каспер Казімір (1745—1831) — канонік варшаўскі, затым каад’ютар кіеўскі, епіскап Пінскі, епіскап Луцкі іЖытомірскі, архіепіскап і мітрапаліт Магілёўскі. М. Маліноўскі памыляецца: К. Цецішэўскі жыў 86 гадоў.
    477	Падгарадзенскі Ян Канты (1741—1832) — епіскап-суфраган Луцкі і Жытомірскі, епіскап Луцкі.
    478	Грубер Габрыэль (1740—1805) — генерал ордэна езуітаўу Расіі.
    479	Ваўжэцкі Тамаш (1759—1816) — ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай; пасля ўзяцця ў палон А. Б. Т. Касцюшкі — правадыр паўстання.
    480	Тышкевіч Вінцэнт (1757—1816) — граф; дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1781), пазней стараста стралкоўскі. Заснавальнік Свіслацкай гімназіі.
    481	Кажанецкая (народж. Тышкевіч) — сястра В. Тышкевіча.
    482	Кажанецкі — памешчык, уладальнік маёнтка Дабоі.
    483	Панятоўскі Юзаф Антоні (1763—1813) — князь; пляменнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага, ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1813).
    484	Тышкевіч (народж. Панятоўская) Марыя Тэрэза (1761-1834) — жонка В. Тышкевіча (з 1776 г.).
    485	Талейран-Перыгор Шарль Марыс дэ (1754—1838) — князь; французскі палітык і дыпламат. Міністр замежных спраў у чатырох урадах Францыі. Прэм’ер-міністр Францыі (ліпень — верасень 1815 г.).
    486	«Comment va mon prince?» — «Сотте vous voyez, Madame» — «Як справы, князь?» — «Як бачыце, васпані» (фр.).
    487	Магчыма, маецца на ўвазе Сабаньскі Міхал (1755—1832) — падчашы і стольнік вінніцкі. Гэтая версія тым больш верагодная, што сам М. Маліноўскі паходзіць з Вінніцкай губерні, а таму мог ведаць гэтую гісторыю з дзяцінства.
    488	Чэўкін Уладзімір Іванавіч (1754—1831) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал-маёр. Падольскі грамадзянскі губернатар (1801— 1809).
    489	Аляксандра Паўлаўна (1783—1801) — вялікая княжна, дачка імператара Паўла I і Марыі Фёдараўны.
    490	Юзаф (1776—1847) — эрцгерцаг аўстрыйскі, палацін венгерскі, намеснік аўстрыйскага імператара ў Венгрыі.
    491	Кіцкі Фердынанд Ануфры (1715-1797) — львоўскі рымска-каталіцкі епіскап (1780—1797).
    492	Патоцкі Станіслаў Шчэнсны (1753—1805) — граф; палітычны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Фактычны кіраўнік прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі.
    493	Грэкоўскі — брыгадзір, удзельнікТаргавіцкай канфедэрацыі.
    494	Дзяніска Іяхім Макасей (1756 — каля 1812) — актыўныўдзельнік паўстання пад кіраўніцтвам А. Б. Т. Касцюшкі; брыгадзір паўстанцаў. У адрозненне ад Касцюшкі, Ю. У. Нямцэвіча, Я. Кілінскага і іншых заўважных дзеячаў паўстайня ў 1798 годзе прыняў ад Расіі чын генерал-маёра, у выглядзе кампенсацыі за канфіскаваны маёнтакатрымаў 200 душ прыгонных. Памёру адзіноце, у Пецярбургу, абвінавачаны суайчыннікамі ў здрадзе.
    495	Патоцкі-малодшы Шчэнсны Ежы (1776—1810) — граф, сын С. Шч. і Ю. Патоцкіх.
    496	Струвэ Васіль Якаўлевіч (Фрыдрых Георг Вільгельм; 1793— 1864) — астраном, член Пецярбургскай акадэміі навук (1832), першы дырэктар Пулкаўскай абсерваторыі (з 1839 г.).
    497	Службовае свята. (Заўвага Ю. Траццяка.)
    498	Арлай Іван Сямёнавіч (1771 — 1829) — закарпацкі ўкраінец («русін»), выпускнік Медыцынскай акадэміі (1793), доктар медыцыны і хірургіі Дэрпцкага ўніверсітэта (1806). Урач генеральнага сухапутнага шпіталя (1812). Дырэктар Нежынскай гімназіі (1821-1826). Ліставаўся з Ё. В. Гётэ.
    499	Стайковіч Апанас Іванавіч (1773—1832) — серб; прыродазнаўца, прафесар фізікі Харкаўскага ўніверсітэта (1803-1813).
    500	Кукальнік Васіль Рыгоравіч (1765—1821) — закарпацкі ўкраінец («русін»), выпускнікЛембергскай акадэміі; прафесар Замосцкага ліцэя (1790-я гг.). Ардынарны прафесар доследнай фізікі Галоўнага педагагічнага інстытута ў Санкт-Пецярбургу (з 1803 г.). Настаўнік рымскага і расійскага грамадзянскага права вялікіх князёў Мікалая і Міхаіла Паўлавічаў (1813—1817). Першы дырэктар Нежынскай гімназіі (1820-1821).
    501	Кукальнік Павел Васільевіч (1795—1884) — гісторык-краязнаўца, паэт, цэнзар. Прафесар усеагульнай гісторыі і статыстыкі Віленскага ўніверсітэта (1824—1832). Сын В. Р. Кукальніка, брат паэта Н. В. Кукальніка. Пакінуў поўныя захаплення ўспаміны пра
    М. М. Навасільцава, напісаныя ў супрацьвагу мемуарам Ю. Э. Пшацлаўскага. У якасці цэнзара дазволіў да публікацыі некалькі кніг В. 1. Дуніна-Марцінкевіча, у тым ліку пераклад на беларускую мову «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча.
    502	Нежынскі ліцэй — дакладней, Нежынская гімназія вышэйшых навук князя Безбародкі, закрытая навучальная ўстанова; адчынілася 19 красавіка 1820 года. Яе атэстаты прыраўноўваліся да атэстатаў расійскіх універсітэтаў; яе выпускнікі, якія атрымлівалі ступень кандыдата, мелі права на чын 12-га класа (паручніка або губернскага сакратара). Гл.: Супронюк О. К. Н. В. Гоголь н его окруженме в Нежннской гнмназнн: бнобнблнографнческнй словарь. Кнев, 2009. С. 12—15.