• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    У высылцы Л. Трынкоўскі звар’яцеў. Ю. Сабінскі гэтак апавядае пра сваю першую сустрэчу з ім: «Ён увесь час маўчыць, задуменны і сумны. Калі да яго звяртаюцца, часцей адказвае ён свядома, асэнсавана, гаворыць лёгка і на добрай польскай мове. Памятае дакладна абставіны часоў свайго арышту ў Вільні, следства, суда і свайго падарожжа ў Сібір. Аднак акрамя гэтага часта адказвае ён так, як калі б звяртаўся да адсутных, і тады зусім трызніць. Вочы ў яго, ва ўсялякім разе, разумныя. Рысы твару незвычайныя і прыгожыя, хутчэй высокага, чым сярэдняга росту, худы, але вытанчанага целаскладу. Уся фігура яго шляхетная. Гадоў яму, можа, 35 ці крыху больш. Невыказна крыўдна мне бачыць чалавека найвышэйшых талентаў, пагружанага ў такую сумную недзеяздольнасць, якую ён сам адчувае з болем, калі ў вольныя ад вар’яцтва хвіліны дае сябе застаць» — Sabinski J. G. Dziennik syberyjski: w 3 t. Т. 1. Warszawa, 2009. S. 302—303. Прычым гэтая псіхічная хвароба, відавочна выкліканая меланхоліяй высланага ксяндза, прагрэсавала: «Яго вар’яцтва кожны раз усё ўзрастае, і менш яму застаецца хвілін свядомасці. Выгляд гэтага чалавека заўсёды хваравітае і невыказна сумнае ўражанне пакідае ў мяне, і дзеянне яго працяглае» — Sabinski J. G. Dziennik syberyjski: w 3 t. Т. 2. Warszawa, 2009. S. 148.
    414	Патоцкі Станіслаў Костка (1755—1821) — граф; палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік.
    415	Патоцкі Раман Ігнацы Францішак (1741—1809) — граф; палітычны і дзяржаўны дзеяч.
    416	Пірамовіч Рыгор (1735—1801) — рэлігійны дзеяч і асветнік. Быў прафесарам філасофіі ў Львове; пасля забароны ордэна езуітаў на тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі перасяліўся ў Варшаву. Актыўна дзейнічаў як сябра Эдукацыйнай камісіі.
    417	Эльжбэта Любамірская выйшла замуж за Ігнацыя, а Аляксандра — за Станіслава Костку Патоцкага.
    418	Чартарыйскі Адам Казімір (1734-1823) — князь; палітычны ідзяржаўны дзеяч, пісьменнік; бацька князя A. Е. Чартарыйскага.
    419	Солтык Ігнацы Каятан (1715-1778) — рэлігійны і палітычны дзеяч; епіскап Кракаўскі (1758). Прыхільнік абмежавання правоў іншаверцаў у Рэчы Паспалітай. У 1767 годзе быў інтэрніраваны разам з іншымі лідарамі апазіцыі ў Калугу, дзе правёў пяць гадоў. Псіхічная хвароба прымусіла капітул абмежаваць Солтыка ў паўнамоцтвах пасля вяртання яго ў Кракаў.
    420	Катыліна Луцый Сергій (каля 1808 — 62 да н. э.) — рымскі патрыцый, палітычны дзеяч. Спрабаваўарганізавацьзабойства консулаў і часткі сенатараў, каб захапіць уладу. Быў публічна абвінавачаны Цыцэронам у спробе змовы, збег з Рыма. Загінуў у бітве з войскамі сената пры Пісторыі. Прамовы Цыцэрона супраць Катыліны (так званыя катылінарыі) лічацца прыкладам палітычнага красамоўства.
    421	Ва ўзгаданы перыяд прымасам Польшчы быў Ян Габрыэль Падоскі (1719-1777), архіепіскап Гнезненскі (з 1767 г.).
    422	Угрумава (дакладней, Дагрумава або д’Угрумава, народж. ды Нэры — паводле яе ўласнага сцверджання, народж. дэ Лаўтэнбург) Марыя Тэрэза — вядомая ў польскай гісторыі авантурыстка.
    423	Угрумаў (Дагрумаў) Аляксандр Стафанавіч — маёр расійскага войска, другі муж М. Т. Угрумавай.
    424	Рыкс Францішак (1732-1799) — польскі дзяржаўны дзеяч, стараста пясечынскі (з 1774 г.). Выхадзец з Фландрыі, кар’еру ў Польшчы пачаў як цырульнік падканцлера літоўскага Міхала Сапегі, пасля яго смерці — камердынер стольніка літоўскага Станіслава Па-
    нятоўскага. У 1768 годзе атрымаў шляхецтва. Фігураваў у некалькіх карупцыйных скандалах эпохі Станіслава Аўгуста, даверанай асобай якога Ф. Рыкс быў.
    425	Любамірскі Станіслаў (каля 1720 — 1783) — ваенны і дзяржаўны дзеяч; вялікі маршалак каронны.
    426	Любамірская (народж. Чартарыйская) Ізабэла (1736—1816) — жонка С. Любамірскага, вялікага маршалка кароннага. Актыўна праяўляла сябе ў дзейнасці масонскіх лож. Была ініцыятарам няўдалай спробы ажаніць Станіслава Аўгуста Панятоўскага з прынцэсай Бурбон, дачкой прынца Л. Кандэ. Першапачаткова імкнулася стаць афіцыйнай каханкай Станіслава Аўгуста, аднак урэшце стала яго непрымірымым апанентам.
    427	Тыльзіцкая мірная дамова была заключаная ў выніку перамоў паміж імператарамі Францыі Напалеонам і Расіі Аляксандрам у перыяд з 25 чэрвеня да 9 ліпеня 1807 года ў г. Тыльзіт (цяпер г. Савецк Калінінградскай вобласці Расіі).
    428	Вялікае Герцагства Варшаўскае было створанае ў 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай з польскіх земляў, якія адышлі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Прусіі. З’яўлялася пратэктаратам Францыі, хоць фармальна ўзначальваў яго кароль Саксоніі. Існавала да 1813 года.
    429	Віляноўскі палац — шэдэўр барочнай архітэктуры, пабудаваны Аўгустынам Лоцы ў 1677—1698 гадах для караля Яна Сабескага. У 1778 годзе стаў уласнасцю Ізабэлы Любамірскай, а ў 1805 годзе тут быў адчынены адзін з першых музеяў Польшчы, ініцыятарам стварэння якога стаў Станіслаў Костка Патоцкі.
    430	Татаркевіч Якуб (1798—1854) — скульптар, аўтар шматлікіх помнікаў на варшаўскіх могілках, бюстаў дзеячаў польскай культуры і мастацтва, а таксама скульптур на рэлігійныя сюжэты.
    431	Бутаўт-Анджэйковіч Міхаіл Фадзеевіч (1778-1830) — расійскі дзяржаўны дзеяч; стацкі радца(1813). Гродзенскі (1817—1824), азатым валынскі (1824—1828) грамадзянскі губернатар.
    432	Валовіч Іаахім Антон (?—1833) — граф, тайны радца, кіраўнік Беластоцкай вобласці; сенатар (з 1832 г.).
    433	Гіжыцкі Барталамей Каятанавіч (1775—1826) — генерал-маёр, валынскі грамадзянскі губернатар (1816—1825).
    434	Грахольскі Мікалай Мартынавіч — стацкі радца, губернатар Падольскай губерні (1823—1831).
    435	Сулістроўскі Казімір (Казімір Алаізіевіч; каля 1780 — 1818)— мінскі грамадзянскі губернатар (1815—1818), стацкі радца.
    436	Міркавіч Фёдар Якаўлевіч (1790—1886) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч; віленскі генерал-губернатар (1840—1850), затым інспектар ваенных навучальных устаноў і сенатар.
    437	Пакроўскі — чыноўнік канцылярыі віленскага генерал-губернатара.
    438	Юфераў — палкоўнік жандармерыі, болей інфармацыі пра яго знайсці не ўдалося.
    439	Мяноўскі Юзаф (1804—1879) — медык і грамадскі дзеяч. Пасля арышту ў 1840—1841 гадах у Вільні пераехаў у Пецярбург, дзе узначаліў кафедру псіхіятрыі Пецярбургскага імператарскага ўніверсітэта. Прыдворны ўрач імператара Мікалая I (1848).
    440	Вельк — віленскі аптэкар, бацька дактароў медыцыны Аляксандра і Паўла Велькаў, якія вучыліся разам з С. Мараўскім.
    441	Трэнтоўскі Браніслаў Фердынанд (1808—1869) — філосаф, педагог, публіцыст. Прытрымліваўся месіяністычных поглядаў на будучыню польскага народа.
    442	Ламачэўскі — палкоўнік жандармерыі.
    443	М. Маліноўскі ўпэўнена гаворыць пра невінаватасць Ю. Мяноўскага, аднак іншы добра абазнаны сучаснік, 3. Ш. Фялінскі, маці і зяць якога праходзілі па справе аб канспіратыўнай сетцы 111. Канарскага, згадвае ва ўспамінах, напісаных і апублікаваных, калі Мяноўскага ўжо не было сярод жывых, факты, што сведчаць як мінімум
    пра яго лаяльнасць да змоўшчыкаў: «Канарскі... накіраваўся наўпрост у клініку, якою кіраваў сябра Саюза прафесар Мяноўскі, і папрасіў неадкладна размясціць яго ў ложку як хворага. Мяноўскі паклаў яго ў асобнай палаце, прызначанай для заможных, і даручыў апеку над ім студэнтам, што ўдзельнічалі ў змове, якія не толькі нікога чужога да яго не дапускалі, але і паведамлялі пра ўсё, што адбывалася ў горадзе. Хутка ператрусы ў дамах спыніліся, і змучаная дарэмнымі пошукамі паліцыя ў знямозе апусціла рукі, тады і арганізавалі вываз Канарскага з Вільні. Распаўсюдзіўшы ў клініцы вестку пра смерць хворага, якім ён прыкідваўся, падрыхтавалі ўсё да пахавання і, зрабіўшы ў труне дастатковую для дыхання адтуліну, забілі вечка і ў сціплым суправаджэнні вывезлі ўяўнага нябожчыка на могілкі, дапусціўшы адных толькі ўдзельнікаў змовы да магілы. Калі сцямнела, вызвалілі Канарскага зтруны...» — Felinski Z. Szcz. PamiQtniki. Warszawa, 2009. S. 123.
    444	Арлоў Аляксей Фёдаравіч (1787—1862) — граф; ваенны і дзяржаўны дзеяч. Начальнік 111 Аддзялення ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі і шэф корпусажандараў (1845-1856). Старшыня Дзяржаўнага савета і Камітэта міністраў (1856—1862).
    445	Назімаў Уладзімір Іванавіч (1802—1784) — дзяржаўны дзеяч. У 1840—1841 гадах быў камандзіраваны ў Вільню, дзе старшынстваваў у следчай камісіі па справе «паслядоўнікаў Канарскага». Віленскі ваенны губернатар (1855—1863). Генерал ад інфантэрыі (1859). Член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (1861).
    446	Кавелін Аляксандр Аляксандравіч (1793—1850) — рускі ваенны і дзяржаўны дзеяч; генерал ад інфантэрыі. Пецярбургскі генерал-губернатар (1842—1846).
    447	Верагодна, маецца на ўвазе жонка фельдмаршала П. X. Вітгенштэйна, Антонія Станіславаўна (Антонія Цэцылія, народж. Снарская; 1779-1856).
    448	Верагодней за ўсё, маецца на ўвазе другая жонка віленскага губернатара М. А. Далгарукава, Люцыя (народж. Ваўжэцкая, у першым шлюбе Забела; 1801—?), фактычна купленая ў свайго першага мужа за 100 тысяч рублёў.
    449	Марыя Мікалаеўна (1819—1876) — вялікая княгіня, дачка Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны; у першым шлюбе (з 1839 г.) з герцагам Максіміліянам Лейхтэнбергскім.
    450	Бекю (у замужжы Мяноўская) Аляксандра (1804—1832) — народжаная ад адной маці сястра паэта Ю. Славацкага; жонка М. Мяноўскага (з 1831 г.).
    451	Шпіцнагель Людвік (1807—1827) — выпускнік Віленскага ўніверсітэта, навучэнец Інстытута ўсходніх моў пры Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу. Сябар Ю. Славацкага.
    452	«Philhellene» — грэкафіл; прыхільнік Грэцыі.
    453	Шэмеш Адам (1808—1864) — беларускі мастак, гісторык мастацтва, грамадскі дзеяч. Зяць Е. Фялінскай. Мемуарыст.
    454	Ю. Э. Пшацлаўскі ўзгадвае, што «постоянное напряженме нервной снстемы, уснленное обнаруженнем некоторых злоупотребленнй я упушеннй полнцнн, вредно отражаясь на умственном органязме генерала, выработало во всех его действнях й речах ту эксцентрнчную резкость, которую все замечалн н от которой он удержнвался лншь пря лнчных докладах Государю. В ннх Кавелнн опнсывал положенне такнм, какнм оно казалось разгоряченному его воображенню, н Государю, уверенному в преданноста я добросовестностм правятеля столйцы, она представлялась какнм-то пандемоннумом. Кавелнну предоставлена была полная власть для преобразовательных меропрнятнй. Состоянне генерала не было еіце совершенным помешательством, он даже сознавал свою ненормальность я по возможностн старался скрывать ее. Я потому с хнтростью, свойственною подобным полусумасшедшнм, предупреждал Государя, что его образ действня многнх вооружает протнв него н что оня, вероятно, постараются повреднть ему в мненнн Его Велнчества.