Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
24 [сакавіка 1828 года] Зноў даведаўся пра падзею вельмі сумную. В<ялікі> к<нязь> Канстанцін, хоць і атрымаў адказ, пра які казаў я вышэй, зноў напісаў, што ведае ўсю справу і загадаў ужо вынесці свой прысуд. А менавіта паінфармаваны выдаўцом газеты, што гэта Міхал Канткоўскі (таленавіты юнак, некалі выхаванец Віленскага ўніверсітэта, які пераехаў у Варшаву) прынёс выдаўцу для друку гэты фрагмент пра Адама. Дапытаны засведчыў, каб іншых не выдаць, што дзеля жарту ўсё гэта сам і выдумаў; гэтага юнака, ні ў чым не вінаватага, вялікі князь пазбавіў пасады і загадаў вывезці яго пад вартай у Літву, у маёнтак, што суседнічае з Відзе. Якім будзе фінал гэтай гісторыі — цяжка сказаць» — Malinowski М. Dziennik; Album promienistych. Wilno, 1921. S. 103-104.
330 Галянішчаў-Кутузаў Павел Васільевіч (1772—1843) — граф; расійскі дзяржаўны дзеяч; генерал ад кавалерыі (1828); ваенны губер-
натар Санкт-Пецярбурга (1825—1830), член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі (з 1832 г.).
331 Пар. запіс у дзённіку Ю. У. Нямцэвіча: «Выгнаны з Вільні ў Бесарабію, вельмі таленавіты, асабліва ў паэзіі, Міцкевіч у кіраўніка гэтай мясцовасці, Варанцова, і тамтэйшых баяр выклікаў вялікую міласць і павагу. Выкліканы ў Маскву, спадабаўся ён там не менш. Прыбыў, у рэшце рэшт, у Пецярбург, дзе вучонасцю і культурай сваёй, незнаёмай многім з моладзі маскоўскай, вельмі спадабаўся. Палякі, што былі там, далі яму абед, дзе Міцкевіч (дагэтуль рэч нечуваная) імправізаваў польскім вершам на зададзеную яму тэму “Збароўскі”. Ухвальна ўзгадалі пра гэта ў “Газеце Варшаўскай”. Гэтага хапіла, каб узбудзіць увесь запал Навасільцава. Паімчаў ён з абвінавачваннем да вялікага князя, што юнака, высланага ім, наважыліся хваліць. Як небяспечна, што такі злачынца братаецца па сталіцах са сваімі суайчыннікамі і нават з рускімі! Дастаткова было ўзбудзіць страх, каб атрымаць жаданы вынік. Загадана было знайсці, хто размясціў гэты артыкул у газеце. Паліцыя даведалася, што гэта чыноўнік канцылярыі Скарбовай камісіі, іменем Канткоўскі, юнакздольны і маральны. Адразу ж схапілі яго двое жандараў і завезлі ў Літву, і так на парозе жыцця юнак пазбаўлены месца <службы>, даходаў, свабоды» — Niemcewicz J. U. Dziennikz lat 1820-1828. Warszawa, 2012. S. 286.
332 Залускі Караль Тэафіл (1794—1845) — аташэ расійскага пасольства ў Берне (1816—1822), пасля ўладальнік маёнтка Івоніч у Галіцыі, маршалак шляхты Упіцкага павета, у 1830—1831 гадах — камандзір паўстанцаў у Ковенскім і Панявежскім паветах. Муж А. Агінскай, старэйшай дачкі М. К. Агінскага. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў некаторы час быў у эміграцыі.
333 Канткоўская (народж. Янушкевіч) Касыльда — малодшая сястра вядомага паўстанца, банкіра, замежнага выдаўца твораў А. Міцкевіча Яўстафія Янушкевіча. У шлюбе з М. Канткоўскім нарадзіла сына Густава і дачку Ізабэлу.
334 Сапега (народж. Замойская) Ганна Ядзвіга (1772-1859) — княгіня, жонка А. Сапегі, цешча A. Е. Чартарыйскага.
335 Сапега Аляксандр (1773—1812) — князь; польскі і літоўскі палітычны дзеяч, вучоны, падарожнік. Камергер двара імператара Францыі (1807). Стваральнік выведніцкай сеткі на карысць Францыі на тэрыторыі заходніх расійскіх губерняў. Член Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага (1812), адказваў за ваенныя справы.
336 Князь A. Е. Чартарыйскі знаходзіўся ў цесным супрацоўніцтве з А. Сапегам у 1804—1806 гадах: у прыватнасці, прынята лічыць, што падарожжа на Балканы А. Сапега ў гэты перыяд здзейсніў з мэтай рэалізацыі сакрэтнай місіі, даручанай яму A. Е. Чартарыйскім, які фактычна кіраваў у гэты перыяд Міністэрствам замежных спраў Расійскай імперыі. Кантакты спыніліся пасля таго, як Чартарыйскі трапіў у няміласць, а Сапега зрабіў стаўку на прафранцузскую палітыку.
337 Магчыма, маецца на ўвазе вядомы юрыст і гісторык Вацлаў Аляксандр Мацяёўскі (1792-1883) — ідэолаг славянскага адзінства; прафесар Варшаўскай рымска-каталіцкай акадэміі (з 1831 г.).
338 Сташыц Станіслаў Ваўжынец (1755-1826) — польскі рэлігійны і палітычны дзеяч, філосаф, вучоны, пісьменнік. Займаў многія адміністрацыйныя пасады, у тым ліку члена Камісіі па справах унутраных і паліцыі, дырэктара Дырэкцыі прамысловасці і рамёстваў Царства Польскага (з 1816 г.); члена Выканаўчай дырэкцыі рэлігійных веравызнанняў і народнай асветы. Дзяржаўны міністр і член Адміністратыўнага савета (з 1824 г.).
339 С. Сташьш быўдаверанай асобай удавы канцлера Анджэя Замойскага, Канстанцыі, народжанай Чартарыйскай, паколькі выхоўваў яе сыноў, Станіслава Костку і Аляксандра Аўгуста Замойскіх. Акрамя таго, ён лічыўся пазашлюбным сынам канцлера.
340 Верагодна, маецца на ўвазе далёкі сваяк і вучань прафесара Юндзіла Юзаф Юндзіл (1794—1877), выхаванец Віленскага ўніверсітэта, магістр, па рэкамендацыі Юндзіла-старэйшага ў 1817 годзе камандзіраваўся ў Германію і Францыю для ўдасканалення па натуральнай гісторыі, у 1821 годзе арганізаваў вялікую навуковую экспедыцыю па Літве ад Вільні да Палангі; пасля выхаду ў 1823 годзе Юндзіластарэйшага на пенсію з 1824 годзе выкладаў у Віленскім універсітэце батаніку, у 1825 годзе радай універсітэта абраны ад’юнктам, у 1827 —
экстраардынарным, у 1828 — ардынарным прафесарам; Маліноўскі, называючы яго ўрачом, відавочна, блытае з віленскім хірургам, доктарам медыцыны Іпалітам Юндзілам (1846—1898).
341 Сабалеўскі Людвік (1791 —1830) — філолаг-класік; выкладчык польскай і лацінскай моваў у Коўне, лацінскай і грэчаскай літаратуры ў Беластоку. Ад’юнкт Віленскага ўніверсітэта (1821), прэфект бібліятэкі (1826—1829). М. Маліноўскі дапускае недакладнасці: Л. Сабалеўскі вярнуўся з-за мяжы не ў 1819, а ў 1817 годзе і памёр не ў 1829, аў 1830годзе.
342 Кішка-Згерскі Вінцэнт (канец XVIII ст. — каля 1840) — студэнт Віленскага ўніверсітэта, з канца 1820-х гадоў — сакратар Віленскай кансісторыі.
343 Снядэцкі Анджэй (1768—1838) — вучоны і грамадскі дзеяч; прафесар Віленскага ўніверсітэта па кафедры хіміі. Заснавальнік і прэзідэнт таварыства шубраўцаў (1819).
344 С. Мараўскі так узгадвае пра яго: «Пісаў драмы, камедыі, трагедыі, эпапеі — усё вершамі. Друкаваў усё гэта з гонарам на самай добрай паперы і ўсё, што адной рукой атрымліваў ад сваіх кліентаў, другой прамантачваў праз выданне сваіх твораў. Такім чынам выйшлі яго “Залатая вольнасць”, “Хадкевіч” і многія іншыя ягоныя кніжкі. Але там даслоўна ад пачатку і да канца ні сэнсу, ні сувязі, ні думкі ніхто ніколі не выявіў. <Бадзяжныя вершапісцы> Шурлоўскі і Крышталевіч, пра якіх узгадваў я вышэй, былі Карнэлем і Расінам у параўнанні са Згерскім» — Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie: 1818-1825. Warszawa, 1959. S. 334.
345 Згерскі Антон — памешчык з Галіцыі.
346 Агінскі Міхал Клеафас (1765—1833) — князь; палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кампазітар.
347 Нясецкі Каспар (1682—1744) — польскі генеалог, тэолаг, лексікограф; член ордэна езуітаў.
348 Багдановіч-Дваржэцкі Ігнат — польскі генеалог.
349 Кундзіч Тадэвуш (1747—1829) — педагог і рэлігійны дзеяч; прафесар матэматыкі Віленскага ўніверсітэта. Епіскап-суфраган Троцкі. Манах ордэна езуітаў.
350 А. Э. Адынец так узгадваў пра В. Згерскага: «Напаўвар’ят на пункце паэзіі, валодаў ён незвычайнай хваткай у практычным жыцці. Шмат гадоў быў ён сакратаром Віленскай кансісторыі і як чыноўнік абавязкі свае выконваў належным чынам, не забываючыся пры гэтым пра асабістыя матэрыяльныя інтарэсы. Самай карыснай для яго крыніцай былі менавіта справы па разводах, якія з неверагодным спрытам весці і выкарыстоўваць ён умеў. Але ўвесь прыбытак, атрыманы ад іх, пускаў ён на публікацыі сваіх твораў і на клопат пра славу, якую адзіна годнай свайго генія лічыў ён» — Odyriec A. Е. Wspomnienia z prszesztosci, opowiadane Deotymie. Warszawa, 1884. S. 132.
351 Красіцкі Ігнацы (1735—1801) — польскі паэт, празаік, рэлігійны дзеяч.
352 Альмавіва — кароткі мужчынскі плашч, названы ў гонар аднаго з персанажаў трылогіі французскага драматурга П’ера Бамаршэ пра Фігаро, графа Альмавівы.
353 Пій VII (у міры К’ярамонці Грэгорыа Луіджы Барнаба; 1742— 1823) — Папа Рымскі (з 1800 г.).
354 Гарэцкі Антон (1787—1861) — паэт, байкапісец, удзельнік напалеонаўскіх войнаў і паўстання 1830—1831 гадоў.
355 Падалінскі Міхал (1783—1856) — гравёр, настаўнік малявання. У 1802-1808 гадах вывучаў жывапіс у Пецярбургскай акадэміі, быў уганараваны малым срэбным (1806) і малым залатым (1808) медалямі. У 1810 годзе паступіў у Віленскую школу прыгожых мастацтваў пры ўніверсітэце, вучыўся ў Дж. Саўндэрса. Выкладаў маляванне ў Мінскай гімназіі (1826), затым у Магілёўскай. Па выслузе 25 гадоў у 1841 на пяць гадоў застаўся выкладаць у Маладзечне. У 1839 годзе быў «удостоен нмператорского благоволенмя за усердне в распространеннн русского языка».
356 У Слушчынскіх палатах у 1703 годзе спыняўся расійскі імператар Пётр 1 падчас Паўночнай вайны (тады ж ён хрысціў у Вільні продка A. С. Пушкіна А. П. Ганібала).
357 Байран Джордж Гордан Ноэль (1788—1824) — барон; англійскі паэт і палітычны дзеяч.
358 Лабойка Іван Мікалаевіч (1786—1861) — філолаг і педагог, прафесар расійскай славеснасці Віленскага ўніверсітэта (1822—1832), мемуарыст.
359 Пушкін Аляксандр Сяргеевіч (1799-1837) — паэт.
360 Дзяржавін Гаўрыіл Раманавіч (1743—1816) — паэт, дзяржаўны дзеяч.
361 Славінскі Пётр (1795—1881) — астраном, з 1823 года — ад’юнкт, з 1826 года — прафесар ардынарны па кафедры астраноміі Віленскага ўніверсітэта; пасля закрыцця ўніверсітэта — дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў Вільні (1832—1843).
362 Шахін Антоні( 1790-1845) —матэматык,з 1817 года — памочнік пры астранамічнай абсерваторыі ў Вільні; у 1821—1823 гадах выкладаў у Віленскім універсітэце тэарэтычную астраномію. 3 1834 года — прафесар астраноміі Харкаўскага ўніверсітэта.
363 Лялевель Іаахім (1786—1861) — гісторык, бібліёграф, палітычны дзеяч.
364 Гродэк Марыя — дачка прафесара Г. Э. Гродэка.
365 Ляхніцкі Ігнат Эмануіл (1793—1826) — віленскі журналіст, паслядоўнік Ф. Месмера. С. Мараўскі характарызаваў яго як «аднаго з найбольш годных, лепшых, пачцівых, выдатных і вучоных людзей, якіх бачыў я калі-небудзь. Паважаны, шляхетны, далікатны, правільны, вучоны, набожны, дасціпны, добрай сям’і...» — Morawski St. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie: 1818—1825. Warszawa, 1959. S. 183.