Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
прыхільныя да ваяра, які столькі цярпеў за айчыну, прыйшлі яму на дапамогу. Адбудавалі жылы дом, падняліся гаспадарчыя будынкі, стайні і аборы напоўніліся — словам, фальварак Ныкі квітнеў. Па суседстве з ім жыла сумленная ўдава387 падчашага Дубецкага388, якая мела некалькі сыноў і дзвюх дачок. Пані тая славілася гаспадарлівасцю і розумам. Ныка часта наведваў яе дом, раіўся па гаспадарчых справах і міла бавіў там вольны ад працы час. Калі аднойчы затрымаўся даўжэй, чым звычайна, у вокнах паказалася зарыва. Ныка выбег на дзядзінец і ўбачыў, што пажар быў відаць з боку яго фальварка. Ён ускочыў на каня і, даехаўшы да месца, з роспаччу ўбачыў, што ўвесь фальварак ахоплены агнём. Новы смутак, новае рашэнне пакінуць свет і зачыніцца ў кляшторных мурах, але і гэтым разам сяляне не дапусцілі таго. Удава падчашага Дубецкага клапатліва дапамагала яму ў давядзенні маёнтка да ранейшага стану. А калі ўжо ўсё было прыведзенае ў парадак і калі аднойчы яна пачала папракаць немаладога ўжо прыяцеля і суседа ў недастатковай веры ў Божую ласку, Ныка адказаў, што яна мае рацыю, але яго не меней турбуе, на што прыдасца ўся яго праца, калі няма з кім яе падзялінь і няма каму яе пакінуць. Тады 25-гадовая паненка Магдалена389, дачка падчашага, правая рука маці ўдоме, заявіла, што, калі ён захоча з ёю ажаніцца, яна гатова дапамагаць яму ў працы і будзе гэта для яе яшчэ больш прыемна тым, што і ад маткі амаль не аддаліцца і што будуць складаць агульны дом і адну сям’ю. Ныкаўпаўдаяе ног і ахвяру прыняў. Мікалай Маліноўскі, які быў настаўнікам трох маладых Ныкаў, назіраў гэтае выдатнае і шчаслівае сужэнства. Пасля заканчэння спраў князя Чартарыйскага ў Гранаве Ныка вярнуўся ў роднае гняздо і памёр у вельмі глыбокай старасці.
13
Нагурскі390, багаты памешчык са Жмудзі, калі быў у Італіі, пакахаў паненку Марыю ды Неры391, італьянку надзвычай прыгожую, але бедную. He жадаючы засмуціць матку, якая шукала для сына жонку з гербамі, не дбаючы нават пра грошы,
Нагурскі пакінуў яе ў Італіі, наняў настаўніцу і настаўнікаў, якія яе цудоўна адукавалі392, і, папярэдзіўшы маці, што ды Неры паходзіць са знакамітай італьянскай сям’і, ажаніўся з ёю і прыехаў у край. Пані Нагурская вельмі падабалася пану Міхалу Агінскаму; гэта так устрывожыла Нагурскага, што той застрэліўся. Яго ўдава неўзабаве выйшла замуж за Агінскага393 і мела ад яго трох дачок394 і сына Ірынея Агінскага395, які памёр у 1863 г., пакінуўшы ад другой жонкі Каліноўскай396 (першая яго жонка397 была роднай сястрой апошняй) Багдана398 і Міхала399. У старэйшую дачку пані Агінскай, удавы Міхала, паненку Іду, якая была надзвычай прыгожая, закаханы быў Бенедыкт Тышкевіч400; бацька яго Міхал401 не жадаў гэтага і прагнуў, каб сын ажаніўся з Вандай Ванькавічанкай402. I вось аднойчы ён прыйшоў да пані Агінскай, а быў гэта ўжо 60-гадовы стары, прасіць рукі паненкі Іды і дадаў, што будучая жонка яго павінна цешыцца тым, што ёй не давядзецца доўга цярпець і можа спадзявацца на завяшчанне. Maui вельмі ахвотна з гэтым пагадзілася, паабяцала графу падрыхтаваць і схіліць да гэтага дачку. Бенедыкт быў у вялікай роспачы, калі, прыйшоўшы аднойчы да пані Агінскай, пачуў, што паненка Іда, падрыхтаваная маткай, заявіла, што ніколі яго не кахала, што ніколі б не пайшла за яго замуж. Крануты гэтым за жывое, Бенедыкт паехаў да бацькі, сказаў яму, што згодны жаніцца з Вандай Ваньковіч; ашчасліўлены гэтым бацька паскорыў іх шлюб, а сам ужо ніколі не бываў у пані Агінскай, якую вельмі разгневала гэтае фіглярства. Паненка Іда неўзабаве выйшла за Кубліцкага403, іншыя яе сёстры — адна была за Каралем Залускім, а другая спачатку за Бржастоўскім404, а пасля разводу з ім выйшла за Высоцкага405.
14
Мацей Тышкевіч406, пралат Віленскай катэдры, наведваючы Рукойні, сваё praestimonium407, прывітаны быўтамтэйшым плябанам з нагоды атрымання ордэна Св. Станіслава такой одай:
1) Кавалер, Ты з ордэнам, Скажы, што тут робіш?
2) Ордэн табе Для аздобы, А ты ордэн аздобліваеш.
3) Тышкевіча Кароль залічвае Да сваіх блізкіх.
4) Аднаму даў, Другому даў, Даў пляменніц дзвюх.
15
У маёнтку князя Францішка Сапегі знаходзілася вялікая пушча, якая праз тое, што там бярэ пачатак рака Шчара, называлася таксама Шчарай. Гадоў колькі таму якісьці пустэльнік пабудаваў у той пушчы каплічку і змясціў там нязграбна выразаную драўляную скульптуру Езуса. Людзі прыпісвалі скульптуры шмат ласкаў; там былі вельмі частыя паломніцтвы, галоўным чынам сялян. За некалькі вёрстаў адтуль знаходзілася вялікая вёска Шчара з цэркаўкай і ўніяцкім прыходам. Зямля была надзвычай неўрадлівая, плябан убогі, а яшчэ здарылася, што каля 1820 г. гэтым плябанам быў ксёндз, у якога было 8 дзяцей. Лёгка сабе ўявіць убогасць гэтага бедака. Князь Францішак Сапега якраз у гэтым годзе выехаў за мяжу і, наведваючы ў Швейцарыі найпрыгажэйшыя горы і альпійскія цясніны, з прычыны разрыву папругі ў дышлевага каня трапіў у небяспеку зваліцца ў бездань. У перапалоху закрычаў: «Езу Хрысце Шчараўскі, ратуй!» У гэтую хвіліну з-за павароту скалы выйшлі некалькі падарожнікаў, якія затрымалі спужанага каня, і князь быў выратаваны. Вярнуўшыся ў Дзярэчын, некалькі тыдняў прыгадваў гэты выпадак. I вырашыў наведаць тую каплічку, у якой ніколі не быў, і падзякаваць Пану Езусу
за цудоўнае выратаванне. Калі прыехаў на месца, каплічка была зачыненая, слугі ледзь адшукалі ксяндза, князь увайшоў і памаліўся, а падняўшыся, агледзеўся ў гэтай убогай пабудове і з абурэннем заўважыў, што скульптура П. Езуса, пакрытая пылам і павуціннем, былаў вялікім запушчэнні. Рэзка сказаў пра гэта плябану, але той, прызнаючы сваю віну, расказаў князю, што з’яўляецца сапраўдным галадранцам, а поле, якое належыць цэркаўцы, зусім неўрадлівае, што няма чым падняць гаспадарку, а абцяжараны сваёй сям’ёй, ледзь можа выжыць. «Вось і зараз, міласцівы князю, павінен двух старэйшых хлопцаў адвезці ў Жыровічы ў школы ксяндзоў базыльянаў, якія з міласэрнасці даюць памяшканне і стол бедным дзецям, але трэба іх апрануць і абуць, а, бачыць Бог, за душой не маю ні граша, і сэрца рвецца з жалю, што не змагу выправіць іх на вучобу». Князь Францішак абяцаў яму дапамагчы і, вярнуўшыся дадому, у Дзярэчын, загадаў нагрузіць некалькі вазоў збожжам і вяндлінай, а камердынеру сказаў, каб падабраў з гардэробу некалькі пар адзення, якое ўжо не носіцца, і разам з некалькімі дзясяткамі рублёў з касы даслаў у Шчары. Праз нейкі час выпала князю зноў выбрацца ў далёкую дарогу. Дык вось, паехаў ён у Шчараўскую капліцу, каб заручыцца апекай Пана Езуса. Але як жа быў здзіўлены, калі пасля адкрыцця фіранкі ўбачыў Пана Езуса ў тафтовай камізэльцы і ў фраку з бліскучымі гузікамі. Дабрадушны ксёндз зразумеў так, што гэткія прыгожыя рэчы не маглі быць дасланыя для яго хлопцаў, але гэта павінна было быцьдля аздобы алтара.
16
Ксёндз Людвік Трынкоўскі408 пасля заканчэння Віленскай епархіяльнай семінарыі выявіў надзвычайныя аратарскія здольнасці. Спачатку трэба было прызвычаіцца да яго твару, які ўвогуле брыдкім не быў, але быў пакрыты яркімі прышчамі. Пазней пры дапамозе лекараў крыху гэта разгладзілася. Засталіся, аднак, на скуры сляды шурпатасці і хваравітасці. Але абаяльнасць, важнасць голасу, часта сапраўдны запал, вобраз-
ны стыль, моцны, а часта ўзвышаны, рухі шляхетныя і пры тым поўныя пачуццяў, іншы раз нават запальчывасці ўражвалі ў гэтым прамоўцу. 1831 год быў для яго полем вялікай дзейнасці. Вылучаўся больш за ўсё алегорыямі і спрытнымі цытатамі са Святога Пісання. «Кнігі Макавейскія» былі невычарпальнымі крыніцамі цытат, а высокая паэзія прароцтваў Ераміі грымела часта з казальніцы, як труба архангела. Гэта былі захапляльныя хвіліны для слухачоў тых казанняў. Трынкоўскі пранікаў у глыбіню душы тых, хто раіўся ў Катэдральным касцёле, каб пачуць яго слова. Колькасць яго прыхільнікаў вырасла пасля казання, падчас якога голасам паважным, моцным і звонкім вымавіў гэтыя двухсэнсавыя словы: «Паўстаньце, паўстаньце, паўстаньце», — і амаль нячутным голасам дадаў: «...з грахоў вашых. Амэн». Улады яшчэ не звярталі ў той час на гэта ўвагі. Слава Трынкоўскага расла. Яго прызналі вялікім аратарам, і здавалася, што з кожным разам будзе мацнець і ўдасканальвацца. Але відаць, што толькі адна струна дрыжэла ў яго душы; да спакойных хрысціянскіх дабрачыннасцей і да вышэйшай набожнасці, якая аддае перавагу вечнасці над усім зямным і тленным, ён не меў пачуцця. 3 гэтай прычыны толькі на некаторых пахавальных прамовах можна было пачуць пробліскі былой аратарскай здольнасці. Духоўнае кіраўніцтва ўзнагародзіла яго за працу катэдральнага прапаведніка санам віленскага каноніка, што ў той час давала значны прыбытак. Пахавальныя прамовы аплачваліся шчодра, а неўзабаве сам Трынкоўскі за сваю працу прызначаў высокія кошты. Здарылася, што ў ліпені 1832 г. з прычыны смерці ў Эмсе графіні Вітгенштэйн (Стафаніі Радзівіл409) адбывалася ў катэдры памінальная імша. Пасля казання пракуратар Мікалай Маліноўскі даслаў яму праз касіра 300 рублёў срэбрам. Трынкоўскі з абурэннем, палічыўшы суму занадта малой, адкінуўяе. Пракуратар паведаміўяму, што грошы будуць ляжаць у касе да распараджэння ксяндза Трынкоўскага чатыры тыдні, а пасля заканчэння гэтага тэрміну будуць дасланыя як міласціна ў дом дабрачыннасці. Праз 27 дзён ад таго папярэджання ксёндз-канонік прыслаў за грашыма.
Пахвалы, ліслівасць, асабліва не зусім развітай моладзі і кабет, закружылі галаву ўлюбёнаму прапаведніку. Колькасць розных сувязяў і знаёмстваў з кожным днём павялічвалася; шмат палітычна скампраметаваных уступалі з ім у канфідэнцыяльнае сяброўства, гэта ўблытвала ксяндза Трынкоўскага ў дазнанні, якіху той час было мноства. 3 нагоды справы Канарскага410 ён быў зноў прыцягнуты да адказнасці і зняволены, заняпаў духам. На бяду, сярод забраных папер знайшлося шмат любоўных пісьмаў ад некалькіх паняў, вядомых у той час сваёй легкадумнасцю. Бязлітаснасць Трубяцкога411 ўчыніла, што і тых паняў выклікалі на следства, і тады адкрыліся агіднасці, якія крыўдзілі не толькі ксяндза, але і юнака неспрактыкаванага, ашалелага ад пачуццяў. Шмат было амаральнасці, былыя прыхільнікі голасна яго асуджалі, што даходзіла да яго нават у турму. Чым нечаканей загучала яго слава, чым больш упіваўся ліслівасцю, тым цяжэй гэта яго прыціснула. Зблытаўся яго розум, і ў хвіліны ці гарачкі, ці вар’яцтва пачаў пісаць свае ўспаміны, якія павінны былі служьшь доказам, што нічога супраць урада не пераступіў. Але выліў там столькі каламуці распуснага і апаганенага жыцця, што гэтая пісаніна дабіла яго ў дачыненні прыстойнасці паводзінаў і нават сумлення. Была тут, у Вільні, адна з найвысакароднейшых пані, ужо немаладая і непрыгожая Роза П...ская412, якая, ахопленая невядома якім вар’яцтвам, аддалася ксяндзу Трынкоўскаму, але ратавала яе ад людскіх агавораў добрая слава, набытая працяглым узорным жыццём. Магла яна ў таямніцах сваёй душы цяжка бедаваць перад Богам за сваё падзенне, але свет пра гэта не ведаў, а шчырае пакаянне магло загладзіць яе правіну. Толькі пісаніна ксяндза Трынкоўскага, напісаная без усялякай патрэбы ў турме з прычыны адно наравістай галавы і сапсаванага сэрца, зрабіла відавочнай правіннасць, надзвычайную сваёй несумленнасцю. Трубецкі, чалавек подлы, вазіў па ўсім горадзе ўспаміны Трынкоўскага, жадаючы кінуць найбруднейшую пляму не толькі на стан каталіцкага духавенства, але нават і на нацыянальныя норавы. У сэрцы няшчаснай ахвяры павінен быў яшчэ застацца вялікі скарб любові, веры і надзеі, бо,