Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
Пелікана ці, хутчэй, Шыдлоўскага да Навасільцава напісаў у адным лісце да імператара, што ў Пецярбургу часта робяць яму насуперак і што нядаўна шумна віншавалі Міцкевіча, якога ён як небяспечнага рэвалюцыйнага бунтаўшчыка выдаліў з былых польскіх краёў, прымаюць у сталіцы нібы Божага пасланца. Імператар загадаў даведацца, штотакога незвычайнага зроблена для Міцкевіча. У той час пры шэфе жандараў графе Бенкендорфе324 пасаду дырэктара займаў Максімільян фон Фок325, з якім сябраваў рэдактар Pczoly Potnocnej Фадзей Булгарын326. Калі граф Бенкендорф атрымаў загад імператара і даручыў пану фон Фоку высветліць гэтую справу, у той час у яго кабінеце знаходзіўся Булгарын і запытаўся, ці не будзе карысным у разблытванні загадкі. Калі назаўтра ён сустрэўся з Маліноўскім, то запытаў у яго, што там было ў дзень імянін Міцкевіча. Маліноўскі прачытаў яму з свайго дзённіка апісанне гэтага вечара і не бачыў неабходнасці ўтойваць, што пісаў у Варшаву да Жэльветра, але нічога не ведае, што было далей. Taro ж дня па патрабаванні пана фон Фока Маліноўскі паехаў з Булгарыным да яго на гарбату. Там яму паказалі нумар Gazety Polskiej, у якой прачытаў надрукаваны нібы ананімны свой ліст, але, відаць, перароблены або наўмысна, або той, хто яго перарабіў, ухапіўтолькі са слыху агульны яго накід, а затым паўтарыў сваімі словамі. Маліноўскі дадаў, што бяседа адбылася 24 снежня ў доме Жэрбіна327, у кватэры Адама Рагальскага, што паліцыі было паведамлена паводле правілаў, што на вечар сабралася 40 чалавек, што Рагальскі нават іх спіс, як таго вымагаюць правілы, пераслаў ва ўчастак. Фон Фок, усцешаны гэтымі тлумачэннямі, запатрабаваў тут жа рапарт ад паліцыі, і сапраўды афіцыйны спіс быў яму перасланы.
Знаходжанне ў спісе прозвішчаў Ельскага, Ленскага, Ліноўскага, Сапегі і шматлікіх іншых, ужо добра вядомых у Пецярбургу, развесяліла фон Фока. Граф Бенкендорф склаў рапарт імператару328, які, жадаючы, мусіць, паказаць вялікаму князю, што ведае ўсё, што дзеецца ў сталіцы, паведаміў яму, быццам лепшая кампанія палякаў, якія знаходзяцца ў Пецярбургу, захацела адзначыць па сваім звычаі куццю, а менавіта гэты дзень
супаў з імянінамі Міцкевіча, які, як служачы канцылярыі маскоўскага генерал-губернатара, разам з ім прыехаў у Пецярбург. Арганізатары гэтай куцці ў складчыну, выбраўшы дом, у якім збіраліся яе святкаваць, паведамілі пра гэта паліцыі і прыклалі спіс асоб, што павінны былі ўдзельнічаць. Што пасля вячэры гралі на фартэпіяна, мастак Арлоўскі, дамачадзец і пансіянер цэсарэвіча, маляваў, а Міцкевіч дэкламаваў вершы, прысвечаныя XVI стагоддзю. Што Маліноўскі, які працуе ў Публічнай бібліятэцы і пра якога паліцыя мае найлепшыя звесткі, апісаў у лісце да Жэльветра — чалавека, які каля 25 гадоў жыве ў Пецярбургу і вядомы з найлепшага боку, — увесь гэты вечар, так што ў справе, якая адбылася паводле правілаў і з захаваннем парадку, няма прычыны падазраваць нічога заганнага. Фон Фок пасля напісання гэтага ліста з задавальненнем паціраў рукі і паўтараў, што шпіёны цэсарэвіча, аблаяныя ім, застануцца вось так з носам329. Але неўзабаве гэты ліст быў атрыманы ў Бельведэры, цэсарэвіч загадаў схапіць Канткоўскага за тое, што схлусіў яму, што не сказаў, хто і да каго пісаў ліст, які ўсё ж існаваў, забараніў далей весці ў Варшаве дзяржаўную службу і загадаў свайму казаку адвезці яго да бацькоў у Сенішкі, непадалёку ад Дангелішак Свянцянскага павета. Навасільцаў хацеў абавязкова мець у руках ліст Маліноўскага; калі ж ён ужо даведаўся, што ліст быў напісаны да Жэльветра, а шчырага ліцвіна ў Варшаве ўжо не было, таму што выехаў назад у Пецярбург, загадаў напісаць да генерал-губернатара сталіцы графа Галянішчава-Кутузава330, каб абавязкова гэты ліст раздабыў. Спадзяваўся, напэўна, вычытаць у ім нешта іншае, чым тое, пра што напісаў у сваім рапарце фон Фок. Жэльветр пражываўяшчэ ў Літве, калі ўзнікла жаданне цэсарэвіча. Вяртанне яго затрымалася настолькі, што ледзьве ў сярэдзіне сакавіка (1827 г.) прыбыў у Пецярбург; Маліноўскі ад яго даведаўся, што Канткоўскі выселены з Варшавы і адпраўлены да бацькоў. Сам Жэльветр, выкліканы да генерал-губернатара, не таіў, што атрымаў ліст, але Канткоўскі ўзяў яго на некалькі гадзін, і як толькі неўзабаве пачаліся яго пошукі, тады Канткоўскі ліст знішчыў.
Так скончылася ўся гэтая справа, Канткоўскі не пазбегнуў долі, якая яго чакала, бо хоць бы і застаўся ў Варшаве, усё ж у 30-м ці 31-м годзе патрапіў бы на вайсковую службу331. Так здарылася з ім і цяпер. Калі, выселены цэсарэвічам, ён вярнуўся ў Літву, Маліноўскі стаў кіраваць упраўленнем Радзівілаўскай маёмасцю (напрыканцы 1828 г.), ён тутжа выклікаў Канткоўскага ў Вільню і ўладкаваў яго ў тое ж упраўленне. Хутка надышоў, аднак, 1831 год. Канткоўскі здаў грошы і дакументы, якія былі ў яго руках, і далучыўся да ковенскіх паўстанцаў, якімі, разам з панявежскімі, камандаваў Кароль Залускі332. У бітве пад Ліпавай Канткоўскаму раструшчыла нагу. Пасля яе ампутацыі зноў вярнуўся ў Радзівілаўскую пракураторыю, ажаніўся з цудоўнай Касыльдай Янушкевічанкай333, якую пазней меў няшчасце страціць. Цяпер (1864 г.) з’яўляецца ўпаўнаважаным графаў Браніцкіх і кіруе іх вялізнай маёмасцю.
4
Княгіня Сапега334, жонка Аляксандра Сапегі335, валодала маёнткам Тэафіпаль на Валыні. Князь Адам Чартарыйскі ва ўзросце ўжо за пяцьдзясят гадоў зусім не думаў пра жаніцьбу. Падчас наведвання Крамянца надышло Велікоднае свята. Княгіня СапегазапрасілаягоўТэафіпаль336. Наяе дачку Ганну, 18-гадовую дзяўчыну, прэтэндаваў генерал Людвік Пац і таксама прыехаў на святы на Валынь. У першы дзень святаў, пасля вяртання з касцёла, князь Адам з віншаваннем прыйшоў да княгіні Сапегі і прынёс з сабой маляванае яйка, якое ў народзе называюць пісанкай. Калі мужчынатакую пісанку дорыць дзяўчыне і кажа словы: «Хрыстос уваскрос», — тады дзяўчына павінна з ім тры разы пацалавацца. Князь Адам наблізіўся да княжны Ганны, жадаючы скарыстацца мясцовым звычаем. Княжна, завагаўшыся, паглядзела на маці. Княгіня кіўнула галавой, што тая можа зрабіць гэтую ветлівасць таму, хто падараваў пісанку; убачыўшы гэта, Пац маланкай выскачыў у вітальню, кінуў слугам некалькі дукатаў, каб яму тут жа прынеслі прыгожую пісанку. Узброіўшыся гэтым талісманам,
ён вяртаецца ў залу і набліжаецца да княжны Ганны, якая зноў вачыма параілася з маці, але атрымала знак забароны. Пац, закрануты за жывое, пачаў рэзка вымаўляць, што не разумее розніцы паміж сабой і князем. Княгіня Сапега адказала: «Мы маем шчасце бачыць у князю Адаму блізкага сваяка». Пац з абурэннем пачаў даводзіць, што ўсе магутныя роды ў Польшчы ў роўнай ступені знаходзяцца ў сваяцкіх дачыненнях паміж сабой. Князь Чартарыйскі разумеў, што павінен пакласці канец гэтай звадзе, падышоў да Паца і сказаў, што могуць вырашыць тую спрэчку самі між сабой. Пац адказаў, што прымае выклік. Праз некалькі месяцаў у Шлёнску насамрэч адбыўся між імі двубой. Князь быў паранены ў нагу. Чутка пра гэта разнеслася ў Польшчы і за мяжой, паненка магла быць скампраметаваная, таму князь папрасіў яе рукі і ажаніўся. Праз некалькі месяцаў князь Чартарыйскі як куратар наведаў Падольскую гімназію ў Вінніцы і яшчэ ў сувязі з двубоем кульгаў. Ксёндз Мацяёўскі337 запытаў у яго: «Што гэта васпан кульгае?» Князь зрабіў выгляд, што не чуе, але, калі Мацяёўскі не пераставаў настойваць, каб даў адказ, князь сказаў: «Сабака мяне ўкусіў». «О, што гэта за ганебныя людзі гэтыя слугі, калі, маючы такога ласкавага і дабрадзейнага пана, не прагналі сабак і дапусцілі, каб на князя кідаліся», — усклікнуў Мацяёўскі, прыкінуўшыся, што не ўяўляе, хто параніў нагу князю, і гэта тым больш рассмяшыла ўсю моладзь, якая ведала пра гэты выпадак.
5
К.алі паміраў Юндзіл, яму было гадоў 90. Такі ўжо быў слабы, што некалькі апошніх гадоў свайго жыцця ад верасня да мая не выходзіў з пакоя. Гамонка гэтага старога была надзвычай цікавая. Ён быў амаль зусім сляпы, аднак яму было вельмі прыемна, калі хто-небудзь вечарам яго адведае. Але патрэбная была вялікая самаахвярнасць з боку тых, хто яго адведваў, каб дзеля прыемнасці вучонай і мілай размовы цярпець цяжкое паветра, якое панавала ў старэчым пакоі, які ніколі не праветрываўся. Адным з частых яго гасцей быў Мікалай Маліноўскі, з якім
Юндзіл вельмі міла бавіў час, апісваючы былыя часы. Між іншым апавядаў яму, што ў 1794 г., калі Віленскі ўніверсітэт паслаў яго за мяжу для ўдасканальвання па батаніцы і мінералогіі, Юндзіл, наведаўшы замежныя і венгерскія капальні, вярнуўся ў Вену, не знайшоў на далейшую дарогу грошай, якія павінны былі там яго чакаць, і звярнуўся па дапамогу да Сташыца338, што знаходзіўся ў гэты час у Вене як упаўнаважаны жонкі339 канцлера Замойскага. Заспеў яго за латаннем чаравікаў, і, калі малады Юндзіл увайшоў, Сташыц заахвочваў яго, каб, карыстаючыся яго прыкладам, сам стаў ашчадным. Юндзіл паслухаў яго парады і сам потым быў вядомы як скнара. Калі быў ужо такі стары, што меў абавязковую патрэбу ў чыёйсьці апецы, выклікаў да сябе свайго пляменніка340, які быў не вельмі добрым лекарам, прымусіў пляменніка апекавацца ім, за што павінен быў забяспечыць яго існаванне, але толькі з той умовай, што пляменнік ніколі не ажэніцца. Малады Юндзіл неўзабаве закахаўся ў цудоўную паненку Дамініку Лекает і без дазволу і ведама дзядзькі ажаніўся з ёю. Дзіўная справа, што ўсе ведалі пра тую жаніцьбу, а таксама і пра ўмову ксяндза Юндзіла, які быў чалавекам суровым і напэўна пазбавіў бы пляменніка спадчыны, калі б дазнаўся, што той пайшоў супраць яго волі. Але яшчэ чатыры гады пражыў стары, не ведаючы, што мае пляменніцу. Паміраючы, запісаў 18 тысяч рублёў срэбрам на выхаванне бедных падлеткаў.
6
Сабалеўскі341, прафесар лацінскай літаратуры ў Віленскім універсітэце, быў вельмі дасціпным і разумным чалавекам, але меў злое сэрца. Будучы ў Вільні, сабраў анекдоты пра прафесара, сакратара, а затым рэктара Віленскага ўніверсітэта Малеўскага, чалавека добрага, з практычным і здаровым розумам, але так натуральна сквапнага, што гэтая яго празмерная ашчаднасць не дазваляла яму ацаніць сітуацыю і нават пазней, пераходзячы ў хцівасць, зрабіла яго, калі стаў рэктарам, прадажным. Дык вось, Сабалеўскі сабраў падобныя правіны