• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    Малеўскага, вельмі дасціпна, але з’едліва апісаў іх і падаў куратару. Чартарыйскі, абураны такой зласлівасцю, загадаў спаліць перададзены яму рукапіс, Сабалеўскага моцна аблаяў, і толькі дзякуючы яго шырокай дзейнасці і вялікім здольнасцям куратар згадзіўся з пастановай універсітэта аб накіраванні Сабалеўскага за мяжу, дзе той павінен быў падрыхтавацца да будучай пасады прафесара філалогіі. У 1819 г. Сабалеўскі вярнуўся ў Вільню і як ад’юнкт пачаў выкладаць лацінскую літаратуру з вялікай карысцю для вучняў і са славай для сябе. Нечакана пад канец таго ж года Сабалеўскі раптам захварэў і лячыцца не захацеў. Прыпісвалася гэта чорнай меланхоліі, бо зачыніўся і, акрамя слугі, нікога да сябе не прымаў. Пазней выявілася, што гэта была дрэнная звычка да п’янства, якая дайшла да найвышэйшай ступені. Праўда, былі кароткія перыяды цвярозасці, але Сабалеўскі вяртаўся да іх некалькі разоў і ў 1829 г. скончыў жыццё з вялікай стратай для навукі. У апошнюю хвіліну загадаў яшчэ падаць шклянку гарэлкі і, хрыплым голасам заспяваўшы: «Нарадзіўся галюсенькім, паміраю п’янюсенькім», — памёр.
    7
    Граф Вінцэнт Кішка342 з Цеханаўца, Згерскі libera parte, кавалер залатой шпагі, бедны шляхціц і сірата з Драгічына, атрымаў грашовае забеспячэнне з фондаў Корсакаў у Вільні, дзе набыў адукацыю. Пасля заканчэння навучання ў гімназіі пачаў часта наведваць лекцыі ва ўніверсітэце. Памяці яму хапала, але галава была павярхоўная, прытым надзвычай самаўпэўненая. Слава Анджэя Снядэцкага343 яму не давала спаць; усяго толькі некалькі месяцаў слухаў яго выкладанне хіміі, калі пачаў марыць пра вынаходствы ў гэтай навуцы, якімі хацеў бы здзівіць свет. Напісаў нейкую слабую працу па хіміі, у якой не было ні ладу, ні складу, занёс яе да Снядэцкага, а калі быў ім рэзка разгромлены за такую дзёрзкасць, пакляўся ў вечнай непрыязнасці да яго. Пакінуў фізіка-матэматычнае аддзяленне і перайшоў у літаратурнае; тут, уражаны паэтычнай славай, пастанавіў усё жыццё аддаць музам344. Трымаўся на рэпетытарстве, што пры
    такой колькасці старанных вучняў універсітэта было цяжка настолькі, што Згерскі ледзьве мог задаволіць самыя неабходныя жыццёвыя патрэбы. У гэты час прыехаў з Галіцыі заможны памешчык Антон Згерскі345 на працэс з Міхалам Агінскім346. Згерскі тут жа адправіўся да яго. Чалавек высакародны, убачыўшы галечу аднафамільца, пакінуў яму сродкі (sic) на двухгадовае ўтрыманне ва ўніверсітэце; размаўляючы з ім пра свой працэс, распавёў, што дамагаецца спадчыны па сваёй прабабцы Кішцы, маёнтак якой нібыта хацелі прысвоіць Агінскія. Пан Вінцэнт Згерскі, ухапіўшы гэтую вестку, шукаў у Нясецкага347, хто былі Кішкі, і, знайшоўшы, што гэта быў адзін з найдаўнейшых і самых заслужаных родаў у Літве, што па прыкладзе іншых магнатаў Кішкі атрымалі ў канцы XVI стагоддзя ў нямецкага імператара графскі тытул на Цэханаўцу ў Падляшшы, адразу пасля ад’езду Антона Згерскага пачаў пісацца поўным тытулам, як ужо бачылі вышэй; аднойчы ж у працавітага генеалога Ігната Багдановіча-Дваржэцкага348, вельмі стараннага карэктара ў друкарні Завадскага, убачыў пячатку аднаго з даўнейшых Кішкаў, а на ёй эмблему гэтага рода — liber a parte (далёкі ад партый), не ведаючы лацінскай мовы, прыназоўнік a далучыў да прыметніка liber і ўтвораную такім чынам эмблему, якая не мае ніякага сэнсу, уключыў у свой тытул. Згерскі, не задавальняючыся ўжо польскімі паэтамі, палюбіў расійскіх і набыў пэўную здольнасць пісання на гэтай мове. Паколькі ўтой час мала хто з маладых людзей ведаў расійскую мову, а віленская кансісторыя мела патрэбу ў перакладчыку, ён выпрасіў гэтае месца ў тагачаснага афіцыяла, біскупа Тадэвуша Кундзіча349, чалавека, які быў не вельмі разумны, але бязмерна любіў ліслівасць. Згерскі ўмеў патрафіць гэтай слабасці недалужнага старога, які неўзабаве даў яму пасаду сакратара кансісторыі. Кундзіч быў хцівы і прадажны, найбольш атрымліваў незаконных прыбыткаў з разводаў, у чым Згерскі старанна яму дапамагаў350. Паколькі справы ў яго пайшлі на лад, яго апанавала манія элегантнасці, у чым бязмерна перабольшваў. Стракацеў рознымі бліскаўкамі, на пальцах поўна пярсцёнкаў, так што да яго можна было пры-
    стасаваць тое, што напісаў Красіцкі351 ў адным са сваіх твораў пра білгарайскіх ювеліраў: што прадавалі «каштоўнасці вялікай вагі — за тры злоты два шмарагі». Мужчыны пачалі насіць плашчы, якія называліся альмавіва, — з доўгімі ядвабнымі кутасамі352; гэта падалося Згерскаму занадта простым — замовіў пазументніку зрабіць доўгія і тоўстыя шнуры і кутасы з золата, падкладку ж зрабіў пурпурную аксамітную і так фанаберыўся, як паўлін, хадзіў па прыгожых і вельмі папулярных у той час віленскіх бульварах, якія, пачынаючыся ад дома Жавускіх насупраць катэдры, цягнуліся цудоўнымі алеямі з пірамідальных таполяў, акалялі арсенал і ўсю замкавую гару і па-над Віленкай выходзілі на Катэдральную плошчу. Гэтая цудоўная аздоба горада з’явілася дзякуючы добраму густу і намаганням генералгубернатара Корсакава, які сам з уласнай скарбонкі шмат на гэта выдаткаваў грошай. Мала было Згерскаму залатых кутасаў, абавязкова хацеў ордэна, але гэта было ўжо цяжэй. Пачуўшы, што ў Рыме за сто дукатаў можна было купіць гэты ордэн, трэба толькі ўказаць нейкую прычыну, склаў абы-які збор расійскіх пастаноў, што тычацца каталіцкіх касцёлаў у імперыі, назваў гэта гучна «Кананічным правам», надрукаваў у місіянераў і паслаўз лістом Папе, тады яшчэ Пію VII353, і стараннем байкапісца Антона Гарэцкага354, якога гэтая прэтэнзія Згерскага вельмі забаўляла і які менавіта ў гэты час ездзіўу Рым, купіў сабе жаданы ордэн. Ордэн залатой шпагі складаецца з белага эмалевага крыжа, да ніжняй яго часткі прымацавана маленечкая залатая шпага. Носіцца ён на шыі на пурпуровай стужцы, якую, натуральна, Згерскі загадаў зрабіць у два разы шырэйшай, чым пазначана ў інструкцыі. Калі Згерскі пачаў паказвацца ў Вільні з гэтым ордэнам, паліцмайстар Шлыкаў спытаў у яго, па якім праве (sic) ён носіць такую аздобу, ён сапраўды паказаў папскі патэнт, але, паколькі не было дазволу расійскіх улад на нашэнне ў краі гэтага ордэна, Шлыкаў сказаў яму, што можа насіць гэты ордэн, але не інакш як пад кашуляй. Згерскі, забяспечыўшы сваё жыццё і атрымліваючы значныя прыбыткі, якія давала яму сакратарства ў кансісторыі, хацеў праслыць вялікім паэтам. Пачаў пісаць трагедыі і тут жа іх друкаваць. Любіў
    таксама мастацтва, але ніякай значнай працы не выдаў, акрамя намаляванай віньеткі. Так, у трагедыі Залатая воля намаляваў голага купідона з крыламі, з лукам у руках, з калчаном на жываце і ва ўланскай шапцы! Другая надрукаваная яго трагедыя Хадкевіч пад Хоцімам вылучаецца тым, што герой трагедыі ані разу не з’яўляецца на сцэне. Вершы Згерскага — набор слоў без усялякай думкі, цэзура нідзе не выкарыстана, кадэнцыя дзівацкая, ніякага ведання сцэнічнага складу. Калі на паэта пасыпаліся эпіграмы, жоўць у ім узыграла, і самыя дасніпныя шпількі прыпісваў Ігнату Шыдлоўскаму. Жадаючы адпомсціць, выбраў адну з нявінных песенек Шыдлоўскага, апублікаваных у Dzienniku Wileriskim, і загадаў надрукаваць яе на асобным аркушы, а на чатырох вуглах сказаў гравёру Падалінскаму355 зрабіць выяву асліных галоваў з разадранай пашчай, з высалапленым языком і надзвычай доўгімі вушамі і пад кожнай такой галавой напісаць «спевы — зевы» (гэта павінна было азначаць, што нават асёл пазяхае, слухаючы песні Шыдлоўскага). Згерскі спрабаваў свае сілы ва ўсіхжанрах паэзіі: пісаў байкі, оды, балады, акравершы і да таго падобнае. Падчас следства над філарэтамі Згерскі быў зняволены; калі Навасілызаў загадаў даставіць яго ў камісію і спытаў, дзеля чаго ён збірае ў сябе моладзь — і напраўду, Згерскі, наняўшы цалкам другі паверх палаца Слушчынскага356 (цяпер казармы на Антокалі), запрашаў да сябе знаёмых маладых паэтаў — Корсака, Адынца, Аляксандра Ходзьку і іншых, для якіх гэтыя вечары былі невычарпальнай крыніцай смеху і весялосці, а Згерскі частаваў сваіх гасцей рознымі ласункамі і гарбатай з ружавым лікёрам, — Згерскі, апраўдваючыся перад Навасільцавым, адказаў, што для выпраўлення густу, які сапсавалі ў моладзі ўбогія вершы Міцкевіча, збірае іх для чытання сваіх уласных вершаў і для скіравання іх на добры шлях. Навасільцаў загадаў яму прадэкламаваць нешта з сваіх геніяльных твораў і, тут жа ацаніўшы, што за чалавек гэта быў, вызваліў яго са зняволення з пажаданнем, каб і надалей не забываў распаўсюджваць добры густ у паэзіі. Пасля яго выхаду са зняволення Адынец напісаў вельмі зграбную, вясёлую і дасціпную элегію Кішка ў каталажцы, якая парадзіруе элегію Байрана Тасо ў зняволенні.™.
    Універсітэт атрымаў новага прафесара рускай літаратуры Яна Лабойку358, вялікага невука, якому здавалася, што зможа прывіць любоў ліцвінаў да паэзіі расійскіх класікаў. Лабойка пагарджаў Пушкіным359, але аддаваў ідалапаклонніцкую пашану Дзяржавіну360. Згерскі тут жа выказаў гатоўнасць перакладаць яго оды, і сапраўды апрануў іх у дзівосны ўбор, а Лабойка быў такім лагодным, што на кожнай перакладзенай одзе прыпісваў: «С подлннным верно», — і гэтыя оды асобнымі брашурамі выходзілі ў Вільні цэлы год, а Згерскі называў іх тамамі. Нарэшце, палаяўшыся з першым сваім пратэктарам Кундзічам, завёў на яго працэс і выехаў у Пецярбург. Там на працягу некалькіх гадоў праеў усё, што сабраў у Вільні; спадзяваўся выбрацца з бяды і абвесціў праспект гераічнай паэмы з дваццаці чатырох песеньу гонар імператара Мікалая, назваўшы яе Нікалаіда, але хтосьці звярнуў увагу на непрыстойнасць твораў Згерскага, была накладзеная забарона, каб не ўздумаў сваю Нікалаіду друкаваць. Паколькі ў гэты час Міцкевіч знаходзіўся ў Пецярбургу, Згерскі моцна скардзіўся, што Міцкевіч ад зайздрасці перашкодзіў выхаду твора, які выратаваў бы яго ад галечы. Згерскі, калі на паэтычнай ніве не пашчасціла, вырашыў пабагацець адразу праз выданне ў Пецярбургу гандлёвай газеты на некалькіх мовах — польскай, рускай, нямецкай, французскай, англійскай — пад назвай Меркурый\ на праспекце ззяла віньетка з выявай гандлёвага бажка з надзвычайнымі і дзівоснымі эмблемамі. Пасля выхаду ледзь некалькіх нумароў газета перастала выдавацца, паэт недзе згінуў, так што адшукаць яго сляды было немагчыма; найверагодней, што недзе, у нейкім закутку, памёр ад халеры.