• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    не сядзіць кароль у атачэнні вялікіх дзяржаўных саноўнікаў; сур’ёзны, хоць крыху пануры, твар Жыгімонта III, які ў той час яшчэ знаходзіўся ў поўным росквіце сіл, уражваў падабенствам і нават ідэальнасцю. Тыповыя твары Яна Замойскага, Жалкеўскага306, Я. К. Хадкевіча і некалькіх іншых можна было пазнаць з першага погляду. Перад тронам стаіць літоўскі канцлер Леў Сапега307 і трымае распрацаваны ім Статут Вялікага Княства, які хоча пакласці ля падножжа трона. Кароль, здаецца, гэтага не дазваляе і паказвае месца для Статута на сваім троне. Зверху, пад скляпеннем палаца, з адчыненага акна бачыцца неба, а ў аблоках сярод промняў відаць герб Сапегаў — вядомы падвойны крыж, які завяршаецца нібыта дзвюма злучанымі між сабой кроквамі. У аддаленым куце Сенатарскай палаты ляжыць пышны шышак, у якім падымаюць галовы арляняты, што толькі вылупіліся. Гэта павінна было азначаць шматлікіх нашчадкаў Жыгімонта III, якія хочуць падняцца да неба і адтуль клапаціцца пра Польшчу і служыць ёй. Арлоўскі з некалькімі словамі сардэчнай пашаны ўручыў гэтую карціну маладому Лявону Сапегу, пра якога згадвалася вышэй.
    Лёгка зразумець расчуленасць і радасць маладога чалавека, душа якога была здольная ацаніць далікатнасць пашаны, аддадзенай праз яго вялікаму продку. Гэта было нібы заахвочванне, каб ішоў па гістарычных слядах Льва Канцлера. Усе прысутныя ад захаплення жывым словам перайшлі да пакланення шэдэўру мастацтва.
    Тут Міцкевіч падняў руку і папрасіў, каб сам маэстра загадаў асвятліць карціну, і тут жа такі знаўца перспектывы, якім быў Арлоўскі, так спрытна гэта ўчыніў, што карціна, здавалася, становіцца яшчэ прыгажэйшай. Міцкевіч устаў перад ёю і, утаропіўшы вочы, пачаў павольна новую імправізацыю. Акінуўшы позіркам усю кампазіцыю і вычытаўшы з яе тое, што, безумоўна, там было, альбо тое, што геній паэта ў яе ўклаў, паволі, сур’ёзным і нібы прыглушаным голасам пачаў гаварыць. Распавёў, што Жыгімонт III пасля тых трыумфаў, амаль што рымскіх, якія аздобілі яго панаванне, жадаў справіцца з іншымі, не менш важнымі каралеўскімі абавязкамі —
    наданнем народу правоў, сабраных у адной кнізе, якая стане яго законам або тастаментам. Паэт залатымі словамі апісаў і асобу самога караля, і тых, што яго акалялі. Гэта былі ў пэўным сэнсе саўдзельнікі, кожны з якіх хацеў аб’явіць каралю, што найбольш карыснае для грамадства або зрабіў, або задумаў рабіць. Леў Сапега першы папрасіў слова, і тут паэт паўтарыў яго прамову, сказаную перад каралём, вершам — поўным, моцным і шчыра польскім. Паэт падаў у найпрыгажэйшых колерах тую пышную прамову, якую Леў Сапега змясціў у пачатку Статута. Як толькі Сапега скончыў прамову, загучалі галасы найвыдатнейшых мужоў, і ўсе аднадушна выгукнулі, што саступаюць першынство ўзнагароды перад бессмяротнай заслугай Сапегі, бо нішто не зможа зраўнавацца з блаславеннем уладання такой кнігай законаў, якую выпрацаваў Леў Сапега. Кароль, дзякуючы Сапегу ад імя цяперашніх і будучых пакаленняў, сказаў, што нашчадкі назавуць яго заканадаўцам Літвы, а імя яго, побач з імёнамі Салона308 і Лікурга309, назаўжды будзе свяціць роднаму небу.
    Тут ужо захапленне Лявона Сапегі не мела межаў. Кінуўся да мастака і тут жа да паэта, схапіў яго амаль са звышчалавечай сілай на рукі, у чым яму дапамаглі іншыя, і на ўсе грудзі не пераставаў крычаць: «Ура, Літва, ура, Літва, і яшчэ раз, і сто разоў ура!» Гэты вокліч, паўтораны шматкроць, раздаваўся па прасторнай зале, калі прабіла поўнач, гадзіна для паэта чароўная і святая. Міцкевіч падаў знак рукой, каб змоўклі, — сэрцы прысутных біліся ад перанесеных узрушаных уражанняў, раскалыханыя шчаслівымі марамі, яны развітваліся з паэтам. Прысутныя сапраўды не ведалі, ці жывуць у гэтай юдолі трывог, ці ўзнесеныя ў вышэйшыя сферы, за край бачнага свету; яны жылі тым неапісаным жыццём духа, пра які сумуюць і да якога імкнуцца вышэйшыя розумы, але так рэдка могуць адарвацца ад путаў, якімі прыкаваныя да зямлі310.
    Нічога дзіўнага, што кожны, хто меў шчасце быць удзельнікам гэтага назаўжды памятнага вечара, вярнуўшыся да сябе, правёў бяссонную ноч. Немагчыма было нацешыцца ўспамінамі, якія авалодалі душой кожнага. Маліноўскі тут жа, як
    толькі апынуўся ў сваім зацішшы, сеў за столік і напісаў вялікі лістда Гаспара Жэльветра311, сардэчнага ліцвіна, адякога зазнаў доказы самага шчырага сяброўства, і назаўтра адправіў той ліст у Варшаву, дзе Жэльветр тады часова пражываў. У бязмежнай любові, якой высакародны стары палюбіў Літву, словы Маліноўскага, пашана і вялікая любоў да айчыны Міцкевіча ў яго геніі проста трапілі ў душу Жэльветра. Ён не мог супакоіцца, і хоць пры суровасці і шпіёнстве, якія цэсарэвіч Канстанцін увёў у Варшаве, разважнасць падказвала яму быць асцярожным, аднак не змог утрымацца ад жадання паказаць, як гаварыў, перад мазурамі, якіх жа людзей Літва дае.
    Знаходзіўся тады ў Варшаве Міхал Канткоўскі312, высакародны, дабрачынны, адукаваны, шляхетны ў пэўным сэнсе гэтага слова малады чалавек, ліцвін. Сяброўства яднала Жэльветра з бацькамі Канткоўскага, ён таксама быў штодзённым госцем Жэльветра. Ліст пра Міцкевіча не мог застацца для яго таямніцай. Канткоўскі, захоплены тым, што прачытаў пра імправізацыю, упрасіў Жэльветра, каб даверыў яму гэты ліст на некалькі гадзін. Тут жа пабег з лістом да прыяцеля Адама Міцкевіча, пазней вялікага паэта Антона Эдварда Адынца, які, здаецца, у гэты час знаходзіўся ў Варшаве, і падзяліўся з ім зазнанай асалодай. Адынец, у той час таксама яшчэ малады, гарачы, часта ўчыняў геройскія змаганні з палякамі адносна перавагі Літвы над Каронай. Ён выхапіў у Канткоўскага пісьмо, аднёс яго ў рэдакцыю Gaiety Polskiejm і там, сабраўшы кола супрацоўнікаў, прачытаў ім ліст, але перапісаць яго не дазволіў. Адзін з рэдактараў адразу пасля сыходу Адынца перанёс на паперу, наколькі яму дазволіла памяць, асноўны змест ліста. Прысутныя дапісалі тэкст у месцах, якія яны лепш запомнілі, і атрымаўся з гэтага ліст амаль таго ж зместу, але зменены па парадку і ў словах, з пропускам шматлікіх дэталяў і даданнем таго, чаго ў пісьме не было. Праз некалькі дзён, пасля шматлікіх перамоў з цэнзурай, ліст быў выдадзены. Без даты і месца, нікім не падпісаны, не меў на сабе знакаў аўтэнтычнасці і стаў нагодай для вусных спрэчак паміж ліцвінамі і мазурамі. Урэшце яны адгучалі б, калі б асаблівыя
    акалічнасці не вывелі яго на арэну і не сталі падставай для вялікіх клопатаў некалькіх асоб. Гэта быў менавіта нешчаслівы час для Віленскага ўніверсітэта. Пасля доўгіх ганенняў на моладзь, пасля адпраўкі самых здольных у ссылку (1824 г.), пасля звальнення чатырох вядомых прафесараў — Лялевеля, Галухоўскага, Даніловіча314 і Баброўскага — распачалося ў Вільні панаванне жахаў. Навасільцаў знайшоў у асобе Пелікана не толькі паслужлівую прыладу для сваіх намераў, але і чалавека, які, прызначаны для сумленнейшага жыцця, сноўдаецца па нягодных дарогах шпіёнства. Ён вельмі несправядліва адчуў шалёную нянавісць да вядомых польскіх асоб, намагаўся ўсюды іх нішчыць і прыгнятаць. Раз’юшанасць яго дайшла да такой ступені, што, ліслівячы перад Навасільйавым, загадаў Жэготу Анацэвічу315 шукаць у айчыннай гісторыі плямаў, якія ляжаць цяжарам на сям’і Чартарыйскіх. Бо хоць сам ён не меў ніякай крыўды на князя Адама Чартарыйскага, прыхільнасць якога як куратара да сябе адчуваў, аднак жа316 дзеля падлашчвання да Навасільцава, які за доказы найвялікшага дабрадзейства плаціў князю Адаму чорнай няўдзячнасцю і, значыцца, здраджанага прыяцеля ненавідзеў вялікай нянавісцю. Пелікан хацеў даставіць яму доказы, што род Чартарыйскіх быў заплямлены ўсялякімі ганебнасцямі. Паслужлівы Анацэвіч павыпісваў са Стрыйкоўскага ўсё, што мела дачыненне да змовы літоўскіх паноў у XIV стагоддзі супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча317. У той змове сапраўды галоўную задачу ўзяў на сябе Ян Чартарыйскі318. Дык вось, Пелікан пераслаў тыя выпіскі Навасільцавудля выкарыстання ў дадзеных часе і месцы, атаксама каб пераканаць цэсарэвіча, што род Чартарыйскіх спрадвеку быў бунтарскі і змоўніцкі. Апрача Анацэвіча Пелікан яшчэ заўсёды меў пад рукой Ігната Шыдлоўскага319, чалавека, адданага ганебнай звычцы п’янства, які чорнай нянавісцю ненавідзеў людзей, асабліва ж Міцкевіча, хоць ніколі не меў з ім ніякіх стасункаў, хіба што сам сябе лічыў вялікім паэтам, разумеў, што Міцкевіч замінаў яго славе. Шыдлоўскі атрымаў ад Пелікана пасаду цэнзара і з таго часу не пераставаў пастаўляць свайму заступніку звесткі, якія можна было выдаць
    за бунтоўныя. На гэтай бруднай працы ён натрапіў на Gazet^ Polskq, у якой убачыў ліст пра сілу імправізацыі Міцкевіча. Пелікан, як раней ужо ў сувязі з пражываннем Міцкевіча ў Адэсе, так і цяпер адносна наведвання ім Пецярбурга, данёс Навасільцаву, што нахабства філарэтаў даходзіць да крайніх межаў, што не толькі ў сталіцы імперыі арганізуюць для свайго ідала авацыі, але, нібы здзекваючыся з цэсарэвіча, друкуюць на яго вачах у Варшаве апісанне хлуслівых спраў і абвяшчаюць гэта на ўсю Польшчу. Як толькі гэты данос дайшоў да рук Навасільцава, тут жа пачаліся пошукі. Рэдакцыя Gazety Polskiej не магла ўтаіць, што Канткоўскі прынёс нейкі ліст, які, прачытаўшы, зноў забраў з сабой. Канткоўскі тады працаваў у Скарбавай камісіі Каралеўства пад камандай графа Людвіка Плятэра320, настаўнікам якога некалі быў бацька Канткоўскага Мацей321. Канткоўскі быў маладым чалавекам такіх чыстых і прыгожых звычаяў, узорнай цноты і такіх высакародных прынцыпаў і нязломнай грамадзянскай мужнасці, што граф і графіня Плятэр322 любілі яго як сына, цанілі як чалавека. Графіня Плятэр была адна з асоб, з якімі цэсарэвіч дазваляў сябраваць сваёй жонцы, княгіні Лавіцкай. Калі ж Канткоўскі быў выкліканы ў тайную паліцыю, дзе яму было сказана, што калі назаўтра не перадасць абавязкова пісьмо, атрыманае з Пецярбурга, хай чакае найгоршых для сябе наступстваў, графіня Плятэр, спалоханая небяспекай, якая пагражае ўсёй сям’і маладога чалавека, тут жа паехала ў Бельведэр і дамаглася ад княгіні Лавіцкай толькі таго, што было загадана абыходзіцца з Канткоўскім лагодна. Калі, аднак, хутчэй для формы, чым для таго, каб сапраўды дабіцца праўды, яму задалі пытанне пра ліст, Канткоўскі адказаў, што ўсё баламуцтва ўзнікла так: размаўляў ён з некалькімі людзьмі, палякамі, пра амаль цудоўную здольнасйь Міцкевіча да імправізацыі, а калі яму запярэчылі, пайшоў дадому, сам склаў выдуманы ліст пра святкаванне імянін паэта і пра ўсё, што ў той час адбылося. He жадаючы нікога ўцягваць, Канткоўскі не прыгадаў ні прозвішча Жэльветра, ні Сухадольскага323. Здавалася, што ўсё ўжо скончылася. Між тым цэсарэвіч пасля атрымання першага даносу