• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    рад намі, але, калі размова працягваецца далей, калі вядомая праўдзівасць Малеўскага не дазваляе нам сумнявацца ў той імправізацыйнай магутнасці, адчыняюцца дзверы, Адам выходзіць з бледным, поўным напружанасці тварам, толькі вочы яго гараць незямным агнём. Малеўскі, ведаючы, чаго ў гэтую хвіліну неставала, паклікаў Ліноўскага, каб той сеў за фартэпіяна і ціха падыграў мелодыю песенькі «Гэй, пацешымся жыццём». У гэты час да крэсла, пастаўленага пасярод залы, прынеслі столік, а на ім вялікі кубак сельтэрскай вады, змяшанай з кілішкам шампанскага. Малеўскі засцярог, каб ніхто не ўздумаў пісаць, хоць ужо 12 алоўкаў было прыгатавана, а Юзаф Пшацлаўскі300 (рэдактар «Tygodnika Petersburskiego»), які нечувана хутка мог пісаць, распарадзіўся, што кожны павінен занатоўваць толькі палову верша, бо спадзяваўся, што трагедыя будзе прачытаная трынаццаціскладовым вершам. Але пасля перасцярогі Малеўскага папера і алоўкі пайшлі ў кішэні, і ўсе сканцэнтравалі ўвагу, напружаныя вочы скіравалі на паэта, які чытаў. Змест драмы быў наступны.
    Збароўскі, асуджаны на смерць яшчэ прыгаворам Генрыка Валезы, быў схоплены па загадзе кракаўскага старасты, якім быў Ян Замойскі, і сядзіць у замкавай турме. 3 ім добраахвотна зачыніўся шляхціц Бенедыкт з Рагозіна. Гэта быў пачцівы Бенедыкт Рагозінскі301, абывацель Кіеўскага ваяводства, які знаходзіўся ў той час па справах у Пецярбургу і неадступна хадзіў за Міцкевічам. Чалавек гэта быў дзіўны. Здавалася, што практычны погляд на справы так яго апанаваў, што не пакінуў і мізэрнага куточка ў яго душы для вышэйшага разумення, аднак, калі паўтараліся перад ім гэтая непараўнальная элегія з Дзядоў, тыя скаргі пад вежай, заліваўся слязамі, адкрываліся яго вусны, і простай, нават грубай мовай, якая перапляталася нават з украінскімі словамі, сардэчна апісваў ён той неспакой, тую трывогу і тую міласэрнасць, што раздзіралі яго душу. Але вернемся да імправізацыі. Рагозінскі заахвочвае Збароўскага да ўцёкаў, нагадвае, з якіх небяспек той ужо выбіраўся, клянецца, што выведзе яго з замка, але больш, чым яго свабоды, жадае выпраўлення грэшніка, больш дбае пра жыццё вечнае, чым пра
    захаванне яго тленнага жыцця. Словы Бенедыкта з Рагозіна дыхалі такой важнасцю, такой прастатой і кранальнасцю, было ў іх столькі сапраўды хрысціянскага, а прыклады так добра падабраныя, што ўсе мімаволі паўставалі, каб падзякаваць паэту. Пасля гэтай сцэны, якая закончылася ўпартым адказам Збароўскага, уваходзіць ён у далейшы пакой, а ў гэты, дзе вялася размова, зайшоў Барташ з Падгор’я, наглядчык турмы. Тут зноў цуд з цудаў. Бенедыкт, не страціўшы надзеі на вяртанне Самуэля, намаўляе Барташа, каб дапамог яму вывесці Самуэля з замка; калі пачцівы горац адмаўляецца, спасылаючыся на дадзеную каралю і пану старасту прысягу, Бенедыкт коратка прабягае з ім па ўсіх хрысціянскіх цнотах, і так проста, так зразумела, што здавалася, нібы слухаеш натхнёнага святара.
    Дайшоўшы па чарзе да хрысціянскай любові да бліжняга, Бенедыкт тлумачыць, што найбольшая дабрачыннасць, якую можна зрабіць бліжняму, — гэта даць яму час на пакаянне, каб вымаліць прабачэнне ў неба для дасягнення збаўлення. Ён гаварыў так чула, што камень змякчыўся б, вось чаму і Барташ не змог утрымацца ад намовы Бенедыкта, паабяцаў, што вызваліць Самуэля, але толькі агаворвае для сябе, каб ні Збароўскі, і ніхто на свеце не ведаў пра яго ўдзел, каб ніякая зямная ўзнагарода не панізіла яго заслугі перад Богам, бо, як толькі выкрыецца пабег, ён сам аддасца ў рукі справядлівасці, падставіць галаву пад меч ката, моцны толькі тою верай, што аднаму з бліжніх адкрыў дарогу да Бога, каб той вымаліў у яго прабачэнне за ганебнае дагэтуль жыццё. Трэцяя сцэна заканчвае акт першы. У акце другім пані Уладкова, сваячка Замоскага, але праз мужа параднёная з домам Збароўскіх, прыбывае ў замак, мяркуючы, што праз пляменніцу караля Грызэльду Баторы зможа вызваліць Самуэля, прынамсі, дамагчыся, каб той не быў пакараны смерцю. Размова паміж гэтымі дзвюма жанчынамі надзвычай цікавая. Уладкова, паведаміўшы, што прыбывае толькі для наведвання Грызэльды, спрытна дзеліцца з ёю смуткам, які агарнуў яе ад зняволення Самуэля ў іх доме. Грызэльда маўчыць. Уладкова маляўніча апісвае ёй прыбыццё Самуэля падчас страшнай буры ў іх дом, сваё здзіўленне з пры-
    чыны таго, што юнак такога паходжання, маючы такіх сваякоў у Рэчы Паспалітай, павінен туляцца, як падонак грамадства, што, ведаючы яго здаўна, яна не адмаўляе яму ў прытулку, што яе ўразілі празмерна йанурае маўчанне Самуэля і сляды ўнутраных пакутаў на яго твары, тым больш што ўжо баяцца за сваю асобу не павінен быў, бо яе дом з’яўляецца для яго самай умацаванай крэпасцю, і нікому не прыйдзе ў галаву шукацьяго ў доме сваячкі канцлера. Яна кажа далей, што ніякія яе ўгаворы не маглі вывесці Самуэля са здранцвення, толькі час ад часу чуліся здушаныя ў грудзях стогны і слёзы мімаволі ліліся з яго вачэй. Дадала, што ўрэшце Самуэль прашаптаў слова Грызэльда і што, няздольны далей валодаць сабой, распавёў пра першае знаёмства з ёю ў Мункачы, пра першыя свабодныя ўцехі з ёю, першыя парывы кахання, якое толькі зараджалася, пра першыя пакуты і радасці, што міжвольна раздзіралі яго сэрца; і хоць пазней не атрымаў нават найменшага прызнання ва ўзаемнасці, але з яе вачэй пачэрпнуў надзею, што, мажліва, яго каханне пасля суровых выпрабаванняў не будзе адхіленае.
    Вобраз барацьбы між надзеяй і роспаччу, якія рвалі душу Самуэля, быў цудоўна раскрыты. Здаецца, што паэт думкамі перанёсся ў Туганавічы (маёнтак Верашчакаў) і ўваскрасіў у памяці тыя незваротныя хвіліны, калі яшчэ не адважыўся сказаць пра сваё каханне альбо калі яго Марыля ўдзявочай сарамлівасці не магла вымавіць словы, якія напаўнялі яе сэрца.
    У сваю чаргу, калі Грызэльда ўвесь час маўчала, Уладкова закранула больш чулую струну і павярнула размову так, што Грызэльда павінна выратаваць жыццё Самуэля, бо ён толькі каб убачыць яе, нягледзячы на пагрозу небяспекі, наблізіўся да Кракава. Тут Батароўна з жаночай годнасцю, а можа, і з гонарам пляменніцы караля сказала: Самуэль абавязаны быў ведаць, што яна павінна аддаць руку канцлеру, што любая думка пра яе была з яго боку ганебнай, што дзеля таго, каб нікому не даць права на падазрэнне наконт чысціні свайго сэрца, яна не прамовіць імя Самуэля. Уладкова жыва малюе перад ёю празмернасць цноты і ўрэшце атрымлівае абяцанне, што Грызэльда будзе прасіць дзядзьку, каб дараваў жыццё Збароўскаму.
    Нянька Грызэльды, Марта, сястра Барташа з Падгор’я, прыходзіць да яе шукаць суцяшэння ў страшным засмучэнні, да якога давёў яе брат, развітваючыся, нібы перад смерцю, і даючы ёй у рукі клуначак з некалькімі чырвонымі злотымі, якія трымаў на пахаванне, — казаў, што груганы яго пахаваюць. На патрабаванне сястры растлумачыць гэтыя цёмныя словы сказаў толькі, што не Самуэль Збароўскі, але ён галавой заплаціць за яго злачынствы, што ахвотна пойдзе на смерць, абы яна паслужыла збаўленню яго вязня. Калі Марта хацела яго ад гэтай думкі адвесці і паўтарыла пра Самуэля ўсё, што даведалася пра яго ліхое жыццё падчас знаходжання ў замку Мункач, Грызэльда мімаволі здрыганулася ад гэтага вобраза разбэшчанасці і двудушнасці, а параўноўваючы словы нянькі са словамі Уладковай, міжвольна больш паверыла апавяданню сялянкі, чым памешчыцы, інфармаванай пра ўсе лжывыя шляхі легкадумных і непрыстойных учынкаў Самуэля.
    Бекеш уваходзіць у пакой Грызэльды і абвяшчае ёй, што даведаўся: Збароўскія рыхтуюць змову, каб у дзень пакарання смерцю Самуэля Збароўскага на кракаўскім рынку нанятая чэрнь і людзі са зброяй у руках, якія тайна хаваюцца ў лабзоўскіх лясах, уведзеныя ў горад, вырвалі яго з рук ката. Грызэльда здзіўленая, што Бекеш раней, чым каралю, паведаміў пра гэта ёй, зрабіла яму заўвагу. Бекеш адказвае, што ў адной са шматлікіх бітваў, у якіх быў разам з Самуэлем, той выратаваў яму жыццё, адсекшы руку непрыяцеля, паднятую ўжо, каб забіць Бекеша; што ўжо сам узыход на эшафот лічыць дастатковай карай за здзейсненыя правіны і нікому больш — ні каралю, ні канцлеру — паведамляць пра гэта не будзе і просіць Грызэльду, каб не пэцкала сваіх нявінных рук у гэтай крывавай справе.
    Пасля сыходу Бекеша Грызэльда ў цудоўным маналогу разважае пра свае абавязкі як каралеўскай пляменніцы і нарачонай канцлера. У яе словах прарываецца прыхільнасць да Замойскага, якая ўжо разгараецца ў ейным сэрцы; высокая цнота і розум канцлера ўжо зусім яе пакарылі, і міжвольна яна параўноўвае цудоўны, чысты занятак Замойскага, які ды-
    хае любоўю да Айчыны, высакароднасць яго сэрца і бязвіннае жыццё з бурлівымі, неразважлівымі, а часта і дзікімі паводзінамі Самуэля. Паглыбленая ў гэтыя развагі, яна паўтарае амаль да слова тое, што чула з вуснаў Марты, і ўздрыгвае ад самой думкі, што, выпрасіўшы Самуэлю жыццё, можа, дала б яму права дабівацца яе рукі. Размаўляючы сама з сабой ці, хутчэй, разважаючы ўголас, яна ўзгадвае ўсе дабрадзействы, усю пяшчоту і сапраўды бацькоўскую чуласць дзядзькі да сябе; не зважаючы на перасцярогу Бекеша, на агіднасць умяшання ў гэтую крывавую, як ён яе назваў, справу, яна лічыць за здраду ўтойванне ад караля таго, што даведалася пра арганізаваную змову. Гэтым заканчваецца другі акт, і тут ужо завязваецца драматычны вузел, развязванне якога фатальным ці шчаслівым спосабам будзе залежаць ад маўчання або словаў Грызэльды.
    У пачатку трэцяга акта ідзе размова паміж каралём, канцлерам і Грызэльдай, а калі Баторы сказаў, што цяпер пяройдзе да нарады з канцлерам па дзяржаўных справах, Грызэльда ўстае і збіраецца сыходзіць. Між тым Уладкова з невядомай мэтай, нібы незнарок, хацела настроіць сэрца Замойскага супраць Грызэльды і распавяла яму сваю размову, аднак змененую, з пляменніцай караля. У яскравых колерах намалявала яе каханне да Самуэля. Замойскі ж не захацеў доўга заставацца пад цяжарам няўпэўненасці. Ён высока цаніў гонар сваяцтва з каралём, аддаваў справядлівасць высокай годнасці сваёй нарачонай, але кахання, якім палала яго сэрца некалькі гадоў таму да першай жонкі Крысціны Радзівіл302, не адчуваў і адчуваць не мог. Глыбейшыя дзяржаўныя прычыны прыспешвалі караля і канцлера паказаць прыклад справядлівасці, бо магнацкая фанабэрыстасць шырока распасцёрлася ў Рэчы Паспалітай і пагражала некалі яе загубіць. Але пад уплывам перададзенай Уладковай таямніцы дрыжэла яго рука ад задачы смяротнага ўдару той, якую ў думках ужо прызвычаіўся лічыць злучанай з ім найсаладзейшай повяззю. Дык вось, ён асцярожна завёў размову пра, можа, таемныя пачуцці Грызэльды і нібы ўскосна хацеў разведаць стан яе душы. 3 той праніклівасцю, якою Бог надзяліў жанчыну, Грызэльда тут жа зразумела, што размова