Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
фінансавых справах дамогся дазволу прыехаць у Пецярбург. Аднак галоўнай мэтай яго падарожжа была менавіта справа змовы, ён узяў з сабой маладога, але надзвычай здольнага і адукаванага правазнаўцу Тыса274, варшавяніна, які пазней вызначыўся высокім красамоўствам як галоўны пракурор варшаўскіх дэпартаментаў Сената275. Пад выглядам аддзела фінансаў прыбыў у свіце міністра Людвік Ельскі276, прыгожы, як Апалон, разумны, са свецкімі манерамі і праз Сапегаў параднёны з цветам польскай арыстакратыі; Лявон Сапега277, брат княгіні Чартарыйскай278 — жонкі Адама Чартарыйскага, сардэчны хлопец, спрытны і поўны граныі танцор мазуркі, якога імператрыца Аляксандра279 заўсёды сабе на гэты танец выбірала і які з гэтай прычыны вельмі фамільярна бываў прыняты ў двары280. Цяпер гэта адзін з найкарыснейшых грамадзян Галіцыі, паслядоўнік Андрэя Замойскага28' ва ўсіх пачынаннях, накіраваных на палепшанне побыту той часткі Полынчы, уякой валодае вялізным маёнткам; Аляксандр Ліноўскі282, сын красамоўнага і заслужанага бацькі, кашталяна283, чароўны як дзень, характару чыста польскага, сэрцам хінецца да ўсяго, што было прыгожае і шляхетнае і асабліва сваё. I вось усе гэтыя госці з Варшавы палалі жаданнем пазнаёміцца з Міцкевічам. Калі ж прыйшла думка скарыстацца днём 24 снежня — куццёй Божага Нараджэння і надыходзіў дзень імянін паэта, каля 40 асобаў зрабілі (sic) складку і пастанавілі гэтую вялікую рэлігійную ўрачыстасць аб’яднаць са святкаваннем імянін вялікага народнага паэта. Апрача ўжо згаданых асоб запрошаны былі мастак Аляксандр Арлоўскі284 і мастак Юзаф Аляшкевіч285, тэасоф, амаль прарок, да якога Міцкевіч прывязаўся пачуццём найвышэйшага захаплення і сцвярджаў, што толькі тады адчуў бы сябе паэтам, калі б валодаў хоць сотай часткай натхнення Аляшкевіча286. Сапраўды, фантазія Аляшкевіча была магутная, сэрца непараўнальнай дабрыні, працавітасць вялізная, красамоўства захапляльнае, але псаваў яго немужчынскі голас, цянюткі, а ў хвіліны захаплення — крыклівы. Аляшкевіч, паглыблены ў містыцызм, сярод белага дня ўпадаў у нейкія незвычайныя відзежы, а мільгаценне вобразаў уважаў за рэчаіс-
насць. He баяўся сцвярджаць, што Кніга Кніг распавяла пра ўсё, што было, ёсць і будзе. Ён так моцна ў гэта верыў, што на доўгія гады наперад з прарочых тэкстаў прадказваў будучую долю нацый і менавіта ўласную. Гэта ён быў стваральнікам ідэі, якую пазней развівалі Міцкевіч, Красінскі287 і Адынец, што польскі народ прыняў ад Бога асобнае святое прызначэнне весці чалавецтва шляхамі Божымі.
24 снежня, пасля ўзыходу першай зоркі, сабраліся ўсе ў прасторным і прыгожа пабудаваным доме Адама Рагальскага288, старэйшага брата Лявона289. Пасля звыклай абрадавай вячэры, якая распачалася ламаннем аплаткі, калі Ліноўскі сеў за фартэпіяна, нейкая задуменнасць агарнула ўсіх, а Францішак Малеўскі, адзін з найбліжэйшых сябраў Адама, таварыш па вучобе, пазней павераны па сардэчных справах, таварыш па ссылцы і неаддзельны ўжо некалькі гадоў ад яго асобы, угледзеўшыся ў аблічча Адама, сказаў, што бачыць, як прабуджаецца ў ім натхненне і, калі б у гэтую хвіліну быў пакліканы да імправізацыі, стварыў бы нешта надзвычайнае.
Маліноўскі, які ўжо каля паўгода працаваў у даўняй бібліятэцы Залускіх, меў поўную галаву выключных і невядомых падрабязнасцей польскай гісторыі, любіў іх паўтараць і лічыўся больш у іх дасведчаным, чым было насамрэч. Падхапіўшы словы Малеўскага, усе звярнуліся да Міцкевіча з гарачай просьбай, каб нешта зымправізаваў. Паэт з усмешкай адказаў: «Можа, цэлую трагедыю?» Усе закрычалі: «Трагедыю, трагедыю, трагедыю!» Тады Міцкевіч сказаў: «Хай так і будзе, але няхай Маліноўскі падкажа змест і дэталі, бо я сам аснову трагедыі шукаць не хачу, каб нехта потым мог бы вырашыць, што гэта рэч падрыхтаваная, а не імправізацыя». Маліноўскі якраз за некалькі дзён да гэтага знайшоў у бібліятэцы звязку друкаваных брашур, рукапісных дакладаў і сучасных лістоў, якія тычыліся Самуэля Збароўскага290. Была гэта постаць чыста трагічная: нейкая фатальнасць, як грэчаскія Эўменіды291, здавалася, гоніць у прадонне згубы гэтага чалавека, непараўнальна мужнага, высокаразвітога, але разам з нечуванай дзікасцю сэрца, поруч з жалезнай воляй безразважнага да наступстваў.
У адным з дакладаў, пра якія згадвалася вышэй, Маліноўскі чытаў і меў у свежай памяці апісанне подзвігаў Збароўскага сярод казакаў. Прыгодніцкія паходы на стругах за мора і сухапутныя на ўкраінскіх ветраногіх аргамаках, апісаныя нібы адна з «Тысячы начэй»292. Збароўскі, абвешчаны атаманам, тайна звязаўся з персідскім шахам і паабяцаў яму прывесці казакоў на скіданне аднаго з найдаўнейшых тронаў хрысціянства, які з II стагоддзя ад нараджэння Хрыстовага бесперапынна квітнеў, — трона грузінскіх цароў. Паслухмяныя голасу правадыра казакі пайшлі за ім, не ведаючы і не пытаючыся, куды іх вядзе, але пасля пераходу ўжо Дона, калі ў стэпавай пустыні сказаў ім, што праз некалькі дзён аб’яднаюцца з персідскім войскам і што шах аддае ім Тыфліс на рабунак, казакі, абураныя думкай, што іх атаман збіраецца нішчыць хрысціянства на карысць ісламізму, схапілі Самуэля Збароўскага, прывялі на бераг Дона і аднадушна вынеслі прысуд, што яго трэба ўтапіць. Насыпалі ў яго адзенне шмат пяску, каб патануў напэўна, кінулі яго ў самы глыбокі мул ракі, але такая была вялізная моц гэтага чалавека, што не толькі больш за дзве гадзіны прабыў пад вадой, трымаючы ў грудзях паветра, але, не зважаючы на цяжар, які ціснуў яго да дна, плыў і выйшаў на пусты бераг, дзе ўжо не мог бачыць казацкіх дружын. Казакі вярнуліся дадому, а ён, змагаючыся з амаль непераможнымі цяжкасцямі, выйшаў з пустыні і далёкай дарогай дабраўся да сямейнага замка Рытвяны Кракаўскага ваяводства.
Калі пасля смерці Іаана Сігізмунда Запольскага293, які быў пляменнікам караля Жыгімонта Аўгуста і панаваў у Трансільваніі, вяльможы гэтага княства пачалі дамагацца найвышэйшай улады, (тады) і Стафан Баторы выступіў так, як і іншыя, адчуваючы ў сабе дастаткова сіл для кіравання сваёй айчынай. Самуэль Збароўскі, ахоплены патрэбай дзейнічаць, прачуўшы пра грамадзянскую вайну, якая ўжо выбухнула ў Трансільваніі, падаўся ў памежны з Польшчай спадчынны замак Баторыя Мункач294 з заявай, што жадае ўваходзіць у яго харугві. Імя Збароўскага было ў Польшчы вядомае. Вестка пра прыгоды маладога рыцара не спалохала Баторыя, якому былі патрэб-
ны адважныя людзі, якія не дбалі пра жыццё. Аднак неўзабаве мудрасць Стафана вярнула ў Трансільванію мір. Збароўскі не меў прасторы для выяўлення сваёй ваяўнічасці, але, як юнак адукаваны, правёў нейкі час пры двары новага князя, дзе пазнаёміўся і пакахаў пляменніцу князя Грызэльду. У дакладзе, дзе ўсё гэта апісана, гаворыцца, што Грызэльда не была абыякавая да ўвагі маладога паляка. Неўзабаве смерць апошняга Ягелончыка ў 1572 г.295 адкрыла ў Польшчы новыя варункі ўнутранага ўзрушэння ў сувязі з заклікам народа да выбараў караля. Збароўскі, таропкі таксама да грамадзянскай смуты, як да ўсялякай барацьбы, пакінуў Мункач і аб’яднаўся са старэйшымі братамі Збароўскімі, якія павінны былі ўзяць значны ўдзел у гэтай новай праяве нацыянальнага жыцця. Вядома, як пазней, ужо пасля абвяшчэння каралём Генрыка Валезы296, Вапоўскі выпадкова загінуў ад рук Збароўскага297; узяцца за шаблю ў каралеўскім замку лічылася злачынствам, якое не падлягае памілаванню. Зноў жа, ратуючы сваё жыццё і свабоду, Збароўскі схаваўся ў двары трансільванскага князя, куды яго, магчыма, цягнула і сэрца. Але ва ўзнёсласць пачуцця, якім з’яўляецца высакароднае каханне, з боку Збароўскага цяжка паверыць, бо ў той жа звязцы даўніх папер знаходзіцца брашура, надрукаваная за мяжой, без пазначэння месца выдання, у якой француз Людвік Кандыян скардзіцца перад светам на Збароўскага, што, прыбыўшы ў свіце пасла Мантлюка298 ў Польшчу, ён пазнаёміўся з Самуэлем Збароўскім, які запрасіў Кандыяна ў свай замак і, атачыўшы ўсялякай гасціннасцю, дапусціў у дачыненні да яго дзікае і бязлітаснае свавольства. Бо загадаў сілай зашыць яго ў скуры бараноў наверх поўсцю, вымазаць усяго мёдам, вывесці на дзядзінец і, даўшы яму ў рукі рагаціну, спусціць на яго чатырох мядзведзяў, якіх трымаў на ланцугах, напэўна, для нейкай паляўнічай забавы. Мядзведзі, прывабленыя пахам мёду, які так моцна любяць, кінуліся на беднага француза — на шчасце, ён не страціў прысутнасці духу, не ўжыў рагаціну і пакінуў мядзведзям час для пацехі так жаданым для іхласункам. Гэта працягвалася каля гадзіны. Мядзведзі, ужо не могучы далізацца да мёду і толькі блытаючыся
языкамі ў доўгай поўсці бараноў, пачалі выходзіць з цярпення і раўці, але тут пад’ехаў Крыштаф Збароўскі299, брат Самуэля, і не дазволіў далей здзеквацца з няшчаснага іншаземца. Француз крыўды сваёй не дараваў; выехаўшы з Польшчы, ён апісаў і абвесціў свету гэты ганебны ўчынак Самуэля Збароўскага. Дадаўу сваёй брашурцы чуткі, якія назбіраў пра шматлікія іншыя подласці Самуэля. Прыватныя лісты, адшуканыя ў той жа звязцы, нічога ў апраўданне Самуэля не даюць, з іх відаць, што гэта быў вар’ят неўтаймаванай мужнасці, але не меншага нахабства, што не было нават ніякай надзеі, каб сталейшыя гады астудзілі гэтую бурлівую кроў, і яго абавязкова трэба было ўтаймаваць, каб не шкодзіў сабе і іншым. Уражаны вобразам буйнага свавольства, якім Самуэль Збароўскі патураў сабе, Мікалай Маліноўскі быў перакананы, што ні галава, ні сэрца гэтага чалавека не былі ў парадку. Адсутнасць маральнай вартасці, разбэшчаная лютасць паставілі на яго чале кляймо, так што быў справядліва асуджаны на смерць.
Дык вось, калі быў праслуханы змест, а нават сяды-тады асновы трагедыі, пра імправізацыю якой прасілі Міцкевіча, паэт выйшаў на поўгадзіны ў асобны цёмны пакой для складання ў галаве паслядоўнасці актаў і сцэн драмы, Малеўскі апавядаў шмат падрабязнасцей пра імправізацыйную магутнасць паэта. He раз, казаў ён, калі ў Маскве некалькі сяброў на выгнанні збіраліся ў нашым пакоі, размова абрывалася, нас ахопліваў смутак і мы патаналі ў глыбокім маўчанні. Адам сядзеў з зажмуранымі вачыма, а паколькі цішыня трывала вельмі доўга, ён раптам уставаў і казаў: «Дзеці, паслухайце баечку». Сапраўды, здавалася, што пачынае адну з тых баек, якія нянькі апавядаюць дзецям альбо якімі старэйшыя звычайна забаўляюць хлопцаў і дзяўчат, што сабраліся на вячоркі. I тут раптам аснова пачынае квітнець залатымі ўзорамі фантазіі, пакорлівая проза ўражвае цудоўным вершам, і часта паэт не пераставаў прамаўляць, аж пакуль вусны яго не замыкала слабасць. Мы з вялікім здзіўленнем слухалі словы Малеўскага, сяды-тады некалькі вершаваных урыўкаў, нібы адарваныя часткі пурпурнага, золатам шытага кіліма, разгортваў ён пе-