Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
Апошнім часам мітрапалітам усіх уніяцкіх касцёлаў у Расіі быў ксёндз Якуб Булгак217, дзеяч паважны, у гадах і вельмі
прывязаны да свайго веравызнання. Таму што гэтае веравызнанне пад яго кіраўніцтвам імператар Павел, устанаўліваючы духоўную калегію, падвёў пад тыя ж правілы, што і кіраўніцтва каталіцкага касцёла; затым пайшло, што пасля падзей 1831 г., калі ўрад звярнуў увагу на духавенства і народ уніяцкі і калі прыняў рашэнне замяніць гэтае веравызнанне на чыста праваслаўнае, тагачасны міністр унутраных спраў, пазнейшы граф Блудаў218, пад кіраўніцтвам якога знаходзіліся ўсе іншаземныя веравызнанні ў Расіі, жадаў схіліць мітрапаліта Булгака да ўступлення ў праваслаўную царкву, але паважны стары ніяк не хацеў на гэта пагадзіцца. Таму было вырашана чакаць блізкай яго смерці ў надзеі, што яго пераемнік акажацца больш пакорлівым. У гэты час у сталіцы знаходзіўся ксёндз Іосіф Сямашка219, які засядаў як член Луцкай епархіі на калегіі духоўных уніяцкіх спраў. Дык вось, ксёндз Сямашка, высвечаны на ксяндза ў бясшлюбнасці, відаць, у надзеі на высокі царкоўны сан дамагаўся прыхільнасці міністра, ад якога залежала прызначэнне ўніяцкіх біскупаў. He ўнікаў размовы іерархічнага зместу з графам Блудавым і лёгка пагадзіўся з тым, што рускае духавенства краёў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага не мела ніякай прычыны настойваць на Уніі, што з навуковага пункту гледжання было абыякавай справай, а з пункту гледжання выгады і забяспечанасці ўніяцкай царквы — шкоднай. Але мітрапаліт Булгак не паміраў; не ўзнікала таксама ніякай прычыны для пераследу ўніятаў. Нечакана выбухнула ў 1830 г. паўстанне ў Каралеўстве Польскім. У Любельскай і ў частцы Падляшскай губерняў сялянскае насельніцтва было ўніяцкага веравызнання, пад кіраўніцтвам асобнага біскупа гэтага ж веравызнання, якім быў ксёндз Шумборскі™. У Галіцыі ўніяцкі касцёл квітнеў, і кіраваў ім архібіскуп, мітрапаліт Галіцыі і ўсяе Русі, бо трэба ўлічваць тую акалічнасць, што даўней, пакульувесь край Чырвонай Русі і Украіны належаў да Кароны Польскай, руская царква, якая падпарадкоўвалася Царградскаму патрыярху221, была пад бліжэйшым кіраўніцтвам мітрапаліта кіеўскага, які называўся архібіскупам Кіеўскім і Галіцкім. Калі ж Кіеў адышоў ад Польшчы і быў далучаны
да Расіі222 і калі пазней — пасля першага падзелу Польшчы ў 1773 г. — Чырвоная Русь перайшла пад уладу Аўстрыі, Венскі кабінет не хацеў дазволіць, каб веравызнаўцы рускай царквы прызнавалі мітрапаліта, які пражываў у замежнай краіне і быў падданым замежнага ўрада. Львоўскае ж архібіскупства падняў да ступені мітраполіі223, паколькі Галіч таксама быў пад панаваннем Аўстрыі і ад часоў яшчэ квітнення асобнага Галіцкага каралеўства царква гэтага горада карысталася вялікай павагай, таму прадпісана Львоўскаму мітрапаліту архібіскупу называцца Галіцкім, з захаваннем толькі той абачлівасці, каб сан архібіскупа Галіцкага меўдадатак: і Кіеўскага, не зважаючы натое, што знаходзіцца ў Кіеве. Зрэшты, Галіцка-Кіеўская мітраполія кіравала толькі ўніяцкім духавенствам і народам.
Калі ў Расіі міністр Блудаў лічыў надзвычай важнай у палітычным плане задачай скасаванне Уніі і ўсё ж думаў, што зрабіць гэта не будзе магчыма без дзейнага ўдзелу вышэйшага ўніяцкага духавенства, і калі ўбачыў у ксяндзу Іосіфу Сямашку вельмі прыдатны ў гэтай справе інструмент, як растлумачыў сам, знайшоў, што доўгія спрэчкі, якія вяліся паміж свецкім і манаскім уніяцкім духавенствам, могуць быць вельмі прыдатныя да заняпаду Уніі.
Паводле канонаў грэчаскага касцёла біскупамі маглі быць толькі манахі, што пасля прыняцця Уніі надало такую павагу ордэну Святога Базылія Вялікага ў Польшчы224, што, трымаючы ў сваім уладанні амаль усю кляшторную маёмасць, а менавіта багатыя абацтвы, вялікая колькасць якіх знаходзілася галоўным чынам у паўднёвых ваяводствах, ён самой перавагай маёнткаў надзвычай пераўзыходзіў свецкае духавенства, што складалася толькі з парафіяльных ксяндзоў. Базыльянскі ордэн утрымліваў шматлікія школы і сумленна выконваў прынятыя абавязкі. Прыняцце ў гэтыя школы дзяцей уніяцкіх святароў залежала толькі ад манаскага кіраўніцтва. Айцы базыльяне з праўдзівай хрысціянскай любоўю выхоўвалі гэтых дзетак, забяспечвалі ім нават усе неабходныя патрэбы жыцця, што ставіла свецкае ўніяцкае духавенства ў поўную залежнасць ад манахаў. Ордэн, кіруючыся мудрымі парадамі езуітаў, набываў
усё большае значэнне, аж да такой ступені, што першая асоба ў ордэне Святога Базылія, займаючы сан протаархімандрыта, займела, па сутнасці, больш улады, чым сам мітрапаліт. Калі Чартарыйскі як куратар Віленскага ўніверсітэта, клапоцячыся пра развіццё асветы ў гэтым краі, падумваў пра адукацыю свецкага ўніяцкага духавенства і дамогся, каб у заснаванай пры ўніверсітэце галоўнай семінарыі разам з трыццаццю шасцю семінарыстамі каталіцкага веравызнання атрымлівалі адукацыю дванаццаць семінарыстаў уніяцкага веравызнання, на працягу некалькіх гадоў свецкае ўніяцкае духавенства папоўнілася значнай колькасцю вучоных тэолагаў і ўвогуле людзей вельмі адукаваных.
Свецкія ўніяцкія святары перажывалі з прычыны ўціску, які час ад часу зазнавалі з боку манаскага духавенства свайго веравызнання. У той час некаторыя з іх узяліся за пошукі ў мітрапаліцкім архіве дакументаў і знайшлі, што заснаваныя ў XVI і XVII стагоддзях абацтвы амаль паўсюль абавязваліся фундатарамі весці навучанне сыноў бедных уніяцкіх святароў. Калі ў гэты час протаархімандрыт быў пакліканы свецкім уніяцкім духавенствам, каб падаў рахунак, як выкарыстоўваліся даходы гэтых фундацыяў, ён палічыў гэта за дзёрзкія і нічым не абгрунтаваныя прэтэнзіі. У гэты час ксяндзы Сасноўскі223 і Баброўскі226, ужо прафесар універсітэта, і некаторыя маладзейшыя на падставе вышэйзгаданых дакументаў распачалі з манаскім духавенствам спачатку пісьмовую вайну, якую ўмела і таленавіта абгрунтоўвалі, а затым тое ж свецкае духавенства падало сваю скаргу міністру ўнутраных спраў. Ксёндз Іосіф Сямашка спрыяў свецкім духоўнікам, якімі больш за ўсё цікавіўся і міністр. Толькі пры ўзаемадзеянні з імі ён мог спадзявацца, што ўніяцкі люд па прыкладзе сваіх пастыраў пяройдзе ў праваслаўную царкву. Калі і баяліся супраціву, то з боку манаскага духавенства, якое ў большасці было добра забяспечанае, пры сціплых і толькі асабістых жыццёвых патрэбах, менш было даступнае матэрыяльным і прымусовым уздзеянням. Па парадзе ксяндза Іосіфа Сямашкі, з прычыны тут і паўсюль заўважаных злоўжыванняў кіраўніцтва абацтваў і багацейшых
кляштараў міністр прызначыў камісію з вышэйшых свецкіх духоўнікаў для азнаямлення са справамі і кіраваннем манаскага ўніяцкага духавенства, а таксама для надання камісіі значнасці некаторых з членаў камісіі прызначыў біскупамі. Мы ўжо згадвалі пра вялікую памылку Апостальскай Сталіцы, што пасля прывядзення на Брэсцкім Сінодзе ўніяцкай царквы ў Польшчы да прызнання над сабой улады Папы рымскакаталіцкія біскупы не пагадзіліся з тым, што ніхто не можа стаць уніяцкім біскупам без асобнай на гэта булы Папы і зноў жа (упёрліся), каб ніводны ўніяцкі біскуп не засядаў у Сенаце. Па даўнім звычаі ўніяцкія кафедры забяспечваліся біскупамі наступным спосабам. Паводле прыкладаў першых стагоддзяў хрысціянства біскупаў сабе выбіраў народ, а вось у Польшчы, дзе каралі прысвоілі сабе права прызначаць біскупаў каталіцкіх, ва ўніяцкай царкве пакінулі некранутым даўні звычай выбару пастыраў народам і епархіяльным духавенствам. Біскупствы былі шчодра забяспечаныя каралямі, князямі і пабожнымі вернікамі. У выпадку асірацеласці кафедры духоўнае кіраўніцтва збірала вернікаў, каб у прызначаны дзень сабраліся на выбары біскупа. Само па сабе было зразумела, што голас кожнага аднолькава быў істотны, але пакуль шмат яшчэ важнейшых па значнасці і маёмасці князёў і землеўладальнікаў не перайшлі на рымскі абрад, на гэтых з’ездах збіраліся Хадкевічы, Чацвяртынскія, Дуброўскія, Галоўчынскія, Курцэвічы, Масальскія, Астроцкія, Парыцкія, Палубінскія, Тышкевічы, Варанецкія, Саламарэцкія, Сакалінскія, Збараскія і шмат іншых прадстаўнікоў старажытнай і заможнай шляхты, як Грэбніцкія, Валадковічы, Рудніцкія, Стэцкія, Сялявы і іншыя.
Чым больш уніяцкія біскупствы былі заможнымі па маёмасці і даходах, тым болей шляхта клапацілася, каб яны пераходзілі ў рукі людзей з іх роду і нават прозвішча. 3 гэтай прычыны ў каталогах епархіяльных уніяцкіх біскупаў сустракаем прозвішчы згаданых вышэй сем’яў. Абрад выбараў уніяцкага біскупа адбываўся наступным чынам. Той, хто хацеў стаць біскупам, звяртаўся (праз іншых) альбо сам асабіста, калі меў нейкія заслугі пры двары, да караля, каб упэўніцца,
што пасля абрання яго аднаверцамі будзе зацверджаны. Двор амаль ніколі не адмаўляў у ласцы, якая ў той час называлася expectatyw^ (чаканне). Узброіўшыся такім лістом, кандыдат прыбываў на з’езд па выбары біскупа, ужо загадзя абвешчаны. 1 хоць выбар павінен быў адбывацца большасцю галасоў, аднак, калі князі і заможныя памешчыкі выступілі на чыюсьці карысць, ужо ніхто з гміны аспрэчваць гэта не адважваўся. Зрэшты, народ адчуваў сябе надзвычай прыхільна, і яго самалюбства цешыла, калі хтосьці з членаў вядомых у краі сем’яў павінен быў стаць біскупам. Як толькі выгуквалася прозвішча ці Храптовіча, ці Тышкевіча, ці каго з князёў, народ тысячамі галасоў найахвотна паўтараў гэта вядомае яму прозвішча. Але была яшчэ адна ўмова, якую трэба было выконваць, а менавіта што быць біскупам могтолькіманах. Таму ўсё свецкае духавенства паводле гэтага канона было выключанае з ліку тых, хто мог дамагацца мітры227. Што ж заставалася рабіць такому высакароднаму пану, які быў абраны на займанне пастырскага сану? Дык вось, ён выпраўляўся ў першы бліжэйшы базыльянскі кляштар і там надзяваў манаскі капюшон. Вучылі яго чытаць па-славянску, царкоўным абрадам і, калі меў ахвоту, крыху тэалогіі. Каб лягчэй зразумець прадмет і вывучыць на памяць тыя малітвы і гімны, якія найчасцей паўтараюцца, іх друкавалі ў Пачаеве (дзе базыльяне мелі вялізную друкарню) польскімі літарамі і часта з польскім удалым тлумачэннем228.
Такія кнігі шырока разыходзіліся па Валыні, Падолі і Галіцыі. Біскупы, якія апрача даходаў, што належаць кафедрам, былі ўладальнікамі багатых абацтваў, вельмі прычыняліся да ўзбагачэння сваіх сем’яў. Пасля апошняга падзелу Польшчы адбыліся станоўчыя змены: ужо не было выбараў на біскупствы, кафедры займалі духоўнікі, прызначаныя ўрадам, з меншых пераведзеныя на вышэйшыя і больш даходныя пасады. Калі саспела думка пра поўнае зліццё Уніі і таксама далучэнне духавенства і народа да праваслаўнай царквы, ксёндз Іосіф Сямашка, біскуп Мсціслаўскі, ужо паводле ўрадавага прызначэння атрымаў самы высокі сан протаархімандрыта, а гэта для таго, каб лягчэй мог уплываць на манаскае духавенства. У прадбачанні,