Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
відаць, што ў ёй даўно ніхто не жыў, бо была надзвычай забруджаная. Яна падалася Маліноўскаму жахлівай. У хваляванні пры пазбаўленні волі і зборах пасцелі цяжка было падумаць пра тое, каб узяць з сабой якую кніжку. Што ў турме было жахліва, дык гэтатое, што спачатку кожнаму вязню прызначаўся жаўнер, які разам з ім жыў у гэтай келлі. Праз некалькі дзён, аднак, гэта змянілася, і жаўнеры ўжо вартавалі ў калідоры. Паколькі кожны з іх меў пад наглядам пяць келляў, ключы ад іх былі ў звязцы, якімі яны заўсёды бразгалі па калідоры, як кайданамі. Адносна выгод нястачы не было, бо віленскія жыхары ў гэты час праявілі доказы ўзорнай чалавечнасці. Уладальнікі заможнейшых дамоў склалі спісы вязняў па кляштарах, і, калі філарэта не звязвалі бліжэйшыя апякунскія або сяброўскія стасункі, той, каму было бліжэй да якога кляштара, браў на сябе абавязак не забываць пра ежу і бялізну для вязня. Вязні бернардзінскага кляштара былі забяспечаныя прысмакамі ад святаміхальскіх паняў. На настойлівыя просьбы вязняў, звернутыя да чыноўнікаў, якія іх наведвалі, а менавіта да пачцівага паліцмайстра Шлыкава166, кожны атрымаў па некалькі кніжак, перададзеных з дому альбо дастаўленых кніжнікам Юзафам Завадскім167, які ў дадзеным выпадку шчыра дапамагаў. Аднак памяняць іх можна было толькі праз Шлыкава, праходзіла гэта вельмі вяла, так што часта тыдзень і больш не было чаго чытаць. Аднойчы вечарам на начатку снежня (1823) Маліноўскі пагасіў свечку і паглыбіўся ў думкі. У той час пачало нешта злёгку пастуквапь у шыбу так, нібы азяблая птушка дзюбкай прасіла даць ёй прытулак. Маліноўскі адчыніў палову акна. Доўгая жэрдка ўсунулася ў келлю, падышоўшы да яе ў прыцемку, вязень адчуў, што яе канец быў абвіты паперай. Як толькі яе зняў, жэрдка спусцілася назад. Ён запаліў агонь і ўбачыў некалькі слоў, напісаных алоўкам ад Аляксандра Бароўскага168, малодшага брата прафесара Лявона, з якім Маліноўскі моцна сябраваў. Цудоўны гэта быў хлопец, той Аляксандр. I такі сардэчны, такі мілы і паслужлівы, што роўнага яму знайсці было цяжка. У паперы, якая была накручаная на жэрдку, знайшліся малы кавалачак алоўка і папярэджанне, што, калі давядзецца'
нешта напісаць, трэба пастукаць у акно, і жэрдка прыме адказ. Разам з тым ён напісаў, што як вучань медыцыны, які атрымлівае адукацыю за кошт казначэйства, ён бясплатна жыве ў кляштары бернардзінцаў, унізе, якраз пад Маліноўскім, і што кожнай ночы, перш чым узыдзе месяц, будзе мець магчымасць гэткім чынам трымаць зносіны з суседам. Маліноўскі прасіў, каб Аляксандр назаўтра схадзіў да будучай яго жонкі і папрасіў яе пашыць даволі вялікую торбачку з тоўстага палатна, каб паклала ў яе клубок шпагату, пару алоўкаў, сцізорык і каля паловы пачка паперы. Вечарам таго ж дня паслужлівая жэрдка ўсё гэта перадала. 3 той пары карэспандэнцыя ішла вельмі рэгулярна: гэтым шляхам дастаўляліся пажаданыя кнігі, лісты, новы запас паперы і дробныя рэчы хатняга ўжытку. Калегі Маліноўскага, можа пазбаўленыя такой магчымасці, што дазваляла б ім скараціць час і палегчыць іх турэмную самоту, не зважаючы на холад, адчынялі вокны і, прыстроіўшыся на іх, размаўлялі між сабой. Камендант горада, абыходзячы варту, заўважыў гэта, данёс; было загадана запячатаць вокны. На некалькі дзён перарваліся ўсялякія сувязі. Шлыкаў, наведваючы па абавязку вязняў, зайшоў у келлю да Маліноўскага, які скардзіўся яму, што паветра было нязносным у такім цесным памяшканні, якое без адкрыцця акна асвяжыць было немагчыма. Шлыкаў сказаў з усмешкай, што на гэта ёсць толькі адзін спосаб — выбіць нібы выпадкова шыбу, і, пакуль паставяць новае шкло, можна праветрыць келлю, а каб не было холадна — можна шыбу затыкаць падушкай. Маліноўскі, пытаючыся: «Ці так?», — стукнуў па шыбе, якая са звонам вылецела. Толькі на трэці дзень было замененае разбітае шкло на новае, і ў гэты час жэрдка зноў паказалася ў праёме акна і Маліноўскі змог напісаць, каб яму даслалі кавалак сургуча і фартэпіянную струну. 3 гэтага часу кожны вечар, калі павінен быў звязвацца з пачцівым Аляксандрам, ён над свечкай награваў струну, затым працягваў яе пад паліцэйскую пячатку, якая адставала ад дрэва без ніякага парушэння. Пры паданні знака жэрдка з’яўлялася, і карэспандэнцыя зноў шла рэгулярна. Маліноўскі ўжо не адчуваў нястачы кніжак. Ён прызвычаіўся да свайго
становішча, гэтая пастаянная адасобленасць нават пачала набываць нейкую сумную прывабнасць. Каб рухацца, ён папрасіў жаўнера за выдадзеныя яму грошы купіць шчотку і кожны дзень вельмі чыста падмятаў сваю келлю. Перададзенымі ў торбачцы анучкамі выціраў пыл, і келля стала ў нейкім сэнсе нават элегантнай. Прачытаў у зняволенні ўсе творы Цыцэрона'ь<) і Ксенафонта™, гісторыю італьянскай літаратуры Жэнгенат, гісторыю італьянскіхрэсдубл/х Сісмандзіт, акрамя таго, каля дзесяці раманаў Вальтэра Скотат. Дні праходзілі аднастайна, але прыемна. Часта, зачытаўшыся да глыбокай ночы, засынаў пасля поўначы. А чацвёртай гадзіне жалезная трашчотка будзіла бернардзінцаў для спеваў, прачынаўся і Маліноўскі, але тут жа пры аднастайных спевах манахаў, пры паважным і прыглушаным голасе аргана засынаў і, закалыханы гэтай гармоніяй, не мог прыгадаць, каб калі-небудзь да гэтага ці пазней так салодка спаў. Часам, калі капрал быў католік, некаторыя бернардзінцы заходзілі ў келлю хоць на кароткую размову. Маліноўскі толькі раз быў выкліканы на камісію і вяртаўся падчас такой снежнай завеі, што свету божага было не відаць. Праходзячы міма кнігарні Завадскага174, хацеў зайсці да яго і падзякаваць за перадачу кніг. Жаўнер пагадзіўся на гэта, а пасля таго, як Завадскі абдарыў яго рублём, запытаўся, ці не мае вязень ахвоты яшчэ да каго зайсці. Тады ён павярнуў направа і зайшоў у дом Гутаў175. Пані Гутава176 (у маладосці была цудоўна прыгожая), залатога сэрца кабета, была якраз нанізе сваёй кватэры, у кладоўцы. Маліноўскі забег, каб пацалаваць ёй рукі. Неспадзявана ўбачыўшы чалавека, якога любіла як сына, яна ад радасці страціла прытомнасць. Збегла ўніз і каханая Маліноўскага177. Неспадзяваная іх сустрэча, такая мілая, дадала Маліноўскаму мужнасці для нясення сваёй долі. Так міналі дні і месяцы, аж пакуль у Вялікі чацвер у красавіку (у 1824 г.) быў вызвалены. Назаўтра пайшоў адведаць знаёмых. Насупраць кнігарні Завадскага сустрэўся з Галухоўскім178, які, сардэчнаабдымаючыяго, сказаў: «Гэтажсёння толькі стукачоў вызваляюць». Маліноўскі адказаў, што быў вызвалены яшчэ ўчора вечарам, на Панскую вячэру. Ідучы ўздоўж Біскупскай
вуліцы179, убачыў сужэнства Тыцыюсаў180, якія ішлі насустрач. Маладая і чароўная на той час пані Тыцыюс так усцешылася, убачыўшы знаёмага свайго філарэта, сябра дому, і, забыўшыся, што быў белы дзень і яны на вуліцы, кінулася яму на шыю. У час наведвання Гродэка стары са спачуваннем распытваў яго пра падрабязнасці зняволення. А калі Маліноўскі сказаў, што прачытаў усяго Цыцэрона ад вокладкі да вокладкі, а вядомыя прамовы і Тускуланкі'*' па некалькі разоў, ашчасліўлены Гродэк абняў яго як сына182.
Янкоўскі пасля заканчэння ўсяго следства, абцяжараны ганьбай здрадніка і вераломцы, атрымаў ад урада прабачэнне і нават быў прыняты на службу, але сам папрасіў, каб яму далі пасаду ў глыбіні Расіі, у якой-небудзь правінцыі. Пасланы быўу Перм, па паўторнай просьбе атрымаў дазвол змяніць прозвішча, і сляды яго зусім згубіліся. Юзаф Масальскі служыў з 1823 г. простым салдатам аж да турэцкай вайны183 і ў той час, калі быў заключаны Адрыянопальскі мір (1829)'84, атрымаў звальненне. Яшчэ ў войску пазнаёміўся і пасябраваў з маладым уланскім афіцэрам Юрэвічам185, што здолеў заваяваць любоў графіні Ёганны з графаў Машынскіх, жонкі Пятра Машынскага186, муж якой, адзін з найвысакароднейшых прыхільнікаў краю, у 1827 г. быў асуджаны на дзевяцігадовую высылку ў Табольск і пазбаўлены тытула графа. На працяіу яго двухгадовага зняволення ў казематах Пецярбурга пані Ёганна Машынская187, занятая новым каханнем, думала больш пра развод, чым пра тое, каб раздзяліць лёс мужа. Маёмасць на той час канфіскаваная не была. Пётр Машынскі карыстаўся ўсімі даходамі з вялізных маёнткаў ва Украіне, якімі выдатна і сумленна кіраваў яго прыяцель Ксаверы Сабатын188, заможны памешчык на Падолі. Масальскі пасля звальнення з войска быў наняты Юрэвічам для кіравання маёмасцю пані Ёганны Машынскай, якая пасля разводу, падзяліўшы з мужам маёмасць, выйшла замуж за Юрэвіча. Пётр Машынскі выдаў адзіную дачку189 замуж за графа Шэмбека190, сам аддаўшы ім маёнткі і захаваўшы сабе значны з іх даход, перабраўся ў Кракаў, дзе дагэтуль яшчэ жыве і, апрача гатоўнасці дапамагаць бедным, належыць да ўсяго,
што з’яўляецца сапраўды польскім і шляхетным. Масальскі тым часам пры сумленнай працы і добрай аплаце забяспечыў сабе годнае існаванне. Купіў на Валыні прыгожы маёнтак, але нядоўга ім карыстаўся. Памёр каля 1845 г., пакінуўшы маладую ўдаву і трох дзяцей. Як помнік па сабе пакінуў томік лёгкай паэзіі191 яшчэ з універсітэцкіх часоў, поўны запалу, весялосці і досціпу192.
Калі выкрыццё філарэтаў стала прычынай вызвалення Адама Чартарыйскага ад абавязкаў куратара, сенатар Навасільцаў стаў на яго месца і пастанавіў надаць выхаванню зусім іншы кірунак. Яго памагатыя не разумелі ні агульных патрэбаў імперыі, ні выключных паўночных і паўднёва-заходніх яе частак. Гонячыся за агульнымі мэтамі, чужымі для станаўлення краю, яны не падвысілі асвету ва ўніверсітэце, занядбалі яе развіццё праз удасканаленне гімназій, а стараючыся разбурыць усё добрае, што было зробленае для адукацыі з пачатку стагоддзя, вярэдзілі ўсеагульную думку супраць урада, у вачах якога імкнуліся скажона прадставіць спосаб мыслення і пачуцці жыхароў. 1824 год быў пачаткам рэакцыі: адзін раз пасеяны куколь недаверлівасці, з аднаго боку, і крыўды — з другога — ускладнялі ўзаемныя стасункі. Тое, што ў кожным іншым выпадку прайшло б незаўважна, пры гэткім настроі думак служыла падставаю для скаргаў на ўрад, нічым не апраўданых. Звычайныя памылкі або міжвольныя злоўжыванні прыпісваліся злой волі ўрада, і грамадства, пераконваючы сябе, што ўсё адбываецца толькі па злой яго волі, накоплівала ўсё большы запас незадаволенасці. Нават установы, якія належала б ушаноўваць за мінулае, трактаваліся скажона; так, сярод скаргаў, з тлумачэннем якіх выступіў Францішак Шэметт, з горкім нараканнем на злоўжыванні Радзівілаўскай камісіі ў лісце да генерал-губернатара прыбалтыйскіх правінцый князя Лівена194, ён не ведаў або не хацеў ведаць, што заснаванне камісіі было сапраўдным дабрадзействам для правінцый і узнаўленнем толькі самай справядлівай і канчатковай