• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі

    Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі


    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    44.77 МБ
    звычай, што толькі афіцэры імператарска-нямецкіх войскаў прымаліся ў былых рангах, прускія ж афіцэры, хоць войска таго краю карысталася справядлівай рэпутацыяй адносна ваеннай падрыхтоўкі, прымаліся на адну ступень ніжэйшую, што было пашырана і на афіцэраў войска польскага.
    Велікадушнасць імператара Паўла і відавочнае яго спачуванне новым падданым абудзілі ў іх найвышэйшую да імператара прыхільнасць, але магутная плынь, якую пачала набіраць французская рэвалюцыя, захоп якабінцамі ўлады і крывавае панаванне страху прывялі да таго, што Павел I загадаў ажыццяўляць самы пільны нагляд, каб уяўленні, якія ўзялі верх у Францыі і апанавалі значную частку Еўропы, не пратачыліся ў край67. Адсюль ускладнена выдача замежных пашпартоў, уведзены суровыя правілы кніжнага гандлю, узмоцнена паштовая цэнзура і распаўсюджаны пільны нагляд над спосабам мыслення, прыязным да падзей у Францыі і тых, якія тады разгортваліся на значнай частцы Германіі. Увядзенне імператарам Паўлам так званай тайнай экспедыцыі68 трывожыла грамадскую думку. Хуткі яе рух наперад напоўніў край вялікім страхам і не дазволіў распаўсюдзіцца велікарускім установам у новадалучаных краях.
    Тым часам поспехі французскай зброі пад лозунгам рэспубліканскіх законаў звабілі частку войска польскага пад кіраўніцтвам Мадалінскага^ і Князевіча™ на Рэйн і ў Італію. Страта абуджаных надзей моцна скаланула грамадскую думку моладзі, якая пачала тайна выязджаць з краю і спяшалася ў італьянскія або надрэйнскія легіёны, паддаючыся падманлівым спадзевам, што пад французскімі сцягамі змогуць адваяваць адраджэнне Айчыны71. Такі паварот падзей не дазволіў моладзі і нават больш сталым цвяроза глядзець на ўведзены новы парадак у краі. Адпаведна, нават здольныя людзі не зразумелі, што дзеля дабра іх роднай зямлі яны павінны былі верна служыць новаму ўраду. Атаясамліванне новадалучаных краёў з велікарускімі правінцыямі прадказвала для першых вялікую карысць, а менавіта — краем мог бы кіраваць мясцовы адміністратар, бо для людзей, ужо прывучаныхда кіравання, пабольшай частцы вы-
    хаваных у добра падрыхтаваных школах і шчодра ад прыроды надзеленых розумам, не магло нават няведанне дзяржаўнай мовы паставіць неадольную перашкоду. За рэдкім выключэннем даўнейшыя польскія чыноўнікі, якія разумна кемілі справу, стараліся атрымаць пасады пад новым кіраўніцтвам, даказалі, што справа сама па сабе не была цяжкай і што ўрад даволі ахвотна прымаў іх паслугі, настолькі, што значную частку паштовых чыноўнікаў і вялікую колькасць касіраў пакінуў на месцы. У апошнія гады панавання імператрыцы Кацярыны пераважала пэўнага кшталту дыктатура; падчас улады імператара Паўла народ выявіў да яго прыхільнасць за вялікія дабрадзействы, а менавіта за ўвядзенне ўзорнай дысцыпліны ў войску, якая пры былым кіраванні вельмі была разладжаная, прывыкаўда новага парадку. Падчас панавання імператара Аляксандра I незвычайная дабрыня гэтага манарха рабіла яго прадметам усеагульнай павагі і вялікай любові новых яго падданых72. Утварэнне міністэрстваў, як ва ўсім краі, прадвяшчала фарміраванне прыстойнай адміністрацыі — гэта так дабрачынна ўздзейнічала на Паўночны і Паўднёва-Заходні край. Прызначэнне некалькіх знакамітых былых саноўнікаў сенатарамі, як, напрыклад, Севярына Патоцкага^, Філіпа Алізара7*, Валерыяна Страйноўскага75, Ксаверыя Хамінскага, АдамаХмары, Ворцеля76, прывіла народу веру, што ўрад прагне бліжэй зразумець патрэбы і жаданні новых сваіх падданых. Плацячы даверам за давер, тыя, што прынялі і прысягнулі на даручаных ім пасадах, стараліся бездакорнымі паводзінамі апраўдаць ганаровы свой выбар. Між паразаў і жудаснай буры, у якой загінула незалежнасць краю, некаторыя саноўнікі былога ўрада захавалі незганьбаванае імя і нічым не заплямленую высакароднасць. Розгалас пра іх дабрадзейнасць дайшоў да трона. Імператар IlaBea часта даручаў ім вельмі важныя справы, а менавіта такія, якія па сваім змесце павінны былі належаць да палюбоўных судоў. Да ліку такіх мужоў належалі Ежы Белапятровіч77, Міхал Залескі7*, Тадэвуш Чацкі, Францішак Сапега і некаторыя іншыя. Да іх голасу і ў іншых, часта далікатных, справах уладар прыслухоўваўся. 3 усіх галін адміністрацыі найбліжэйшай
    сэрцу была галіна народнай асветы. Першым міністрам быў граф Пётр Завадоўскі™, муж высокіх здольнасцяў і сапраўдны прыхільнік асветы. Яму таксама ўдзячны гэты край за заснаванне Віленскага ўніверсітэта80 і такую арганізацыю звязанага з ім кіравання публічнай інструкцыі ў дзевяці губернях, што давала надзею найбольшага яго росквіту. Уведзеныя ім дзве камісіі — судовая і адукацыйная81, адна ў Вільні, другая ў Крамянцы, — вельмі актыўна заняліся пошукамі фондаў, якія ў мінулым былі назапашаныя на асвету. (Карціну заслуг гэтых камісій удасца падрыхтаваць па Жыцці Тадэвуша Чацкага, напісаным ксяндзом Алаізам Асінскім82, і па Успамінах пра Яна Снядэцкага М. Балінскага, і, нарэшце, па Гісторыі школуЛітве Юзафа Лукашэвіча83.)
    Пры настойлівым намаганні куратара ўніверсітэта князя Адама Чартарыйскага84 прыгожа расквітнела не толькі сама ўстанова, але і школы, якія былі пад яе кіраўніцтвам, з кожным разам усё больш плённа пачалі адпавядаць свайму прызначэнню. Вельмі сталі папулярныя ў краі любоў да навукі і перакананасць у яе неабходнасці. Пры супрацоўніцтве біскупаў кляшторнае духавенства, а менавіта ордэны піяраў, базыльянаў і дамініканцаў вялікія прыклалі да гэтага намаганні, асабліва яны адзначыліся пакорлівасцю і паслушэнствам у дачыненні да ўніверсітэта, так што з іх боку не было супрацьстаяння прадпісанням і парадам універсітэта. He было амаль ніводнай манастырскай школы, пры якой не існаваў бы які-небудзь фонд для ўбогіх навучэнцаў. Гэтыя фонды, або так званыя бурсы, пад сумленным кіраваннем дапамагалі беднай моладзі вучыцца ў школах, арганізаваных на ўзор гімназій. Да былых школ уводзіліся ўсё новыя. Чацкі асабліва вызначаўся ўменнем іх арганізаваць, на што заўсёды здабываў сродкі ад шчодрых фундатараў. Заможныя сем’і рабілі гэтым галоўную паслугу краю. Новыя гімназіі ўзнікалі ў розных паветах. Чартарыйскія адкрылі і матэрыяльна забяспечылі дзве гімназіі: адну ў Меджыбожы, другую ў Клевані, — на што аддалі свае старажытныя родавыя замкі. Патоцкія забяспечылі гімназію ў Немірове на Падолі, Стэцкія падобным чынам зрабілі ў Мен-
    дзыжэчы на Валыні, Браніцкія — у Белай Царкве, Вінцэнт Тышкевіч^ — у Свіслачы, ужо не кажучы пра тое, што дзе-нідзе існавалі школы, якія ўтрымліваліся кляштарамі; яны таксама паўсюль атрымлівалі актыўную дапамогу і садзейнічанне памешчыкаў. Да даўнейшых фондаў дадаваліся новыя, як, напрыклад, інтэрнат Лернета ў Крамянцы36, бурса біскупа Пільхоўскага*1 і падстолія Валіцкага™ ў Вільні, амаль пры кожнай школе была стыпендыя для большай або меншай колькасці ўбогіх вучняў. Адукацыйныя камісіі з свайго боку актыўна працавалі над здабываннем фондаў, якія за даўнасцю часу страціліся, і над вяртаннем іх на належныя мэты, калі пазнейшыя ўладальнікі забылі пра ўскладзеныя на іх продкамі абавязкі адносна публічнага выхавання. У свой час была гучная справа са спадкаемцамі Гільзяноўскімі, якія стараліся сказіць дабрачынныя намеры пабожнага смаленскага біскупа. Урад з свайго боку забяспечваў самую дзейную апеку над фондамі па выхаванні, паколькі іх вызначылі і даказалі толькі рашэнні Адукацыйнай камісіі. У Вільні да дабрачынцаў асветы належалі падстолі Валіцкі і з нядаўніх яшчэ часоў прафесар Юндзіл89, таксама біскуп Цывінскі90. Грамадская думка ўзяла справу асветы пад сваю апеку, так што досыць было толькі звярнуцца ад яе імя, каб памешчыкі гэтага краю тут жа паспяшаліся са шчодрай дапамогай. У гэтай справе пачатак паклала Таварыства падтрымкі ўбогіх вучняў^, якое за час кароткага свайго існавання шмат прынесла карысці, а ў пазнейшым сваім развіцці, вартым пераймання, магло б набыць вялізныя маштабы. Бо калі інтэрнаты пры школах дазвалялі бедным дзецям карыстацца дапамогай грамадскіх устаноў, то ва ўніверсітэце былі толькі два шляхі, якімі незаможная моладзь знаходзіла сродкі на навучанне. Універсітэцкае кіраўніцтва ўтрымоўвала дванаццаць юнакоў у так званай настаўніцкай семінарыі. Прыняты ў гэтую семінарыю быў абавязаны адслужыць настаўнікам у Віленскай навучальнай акрузе шэсць гадоў у якой-небудзь гімназіі або павятовай школе паводле прызначэння ўніверсітэцкага кіраўніцтва. Другім сродкам бясплатнага навучання быў так званы інстытут скарбавых медыкаў.
    Прафесар Юзаф Франк92 падаў кіраўніцтву праект утрымання на ўласныя, асобныя ад універсітэцкіх, сродкі моладзі, якая хоча займацца медыцынскімі навукамі, з умовай адслужыць або ў войску, або ў павеце таксама шэсць гадоў там, куды прызначыць кіраўніцтва.
    У той час знаходзіўся ў Вільні пры ўніверсітэцкай бібліятэцы чалавек надзвычай высакароднага сэрца, сапраўдны прыхільнік святла, які быў глыбока праніклівы да патрэб краю і хуткі на прыстасаванне да ўсяго таго, што дзе-небудзь дабрачынныя людзі распачалі на агульную карысць. Гэтым чалавекам быў 9 Казімір КонтрымЛ, які яшчэ падчас існавання войска літоўскага, пасля заканчэння акадэміі, служыў афіцэрам у артылерыі, затым, пакінуўшы вайсковую службу, быў прыняты яшчэ пры рэктарстве ксяндза Марціна Пачобута^ ва ўніверсітэцкую канцылярыю. Неўзабаве выконваў у канцылярыі абавязкі сакратара пад кіраўніцтвам ксяндза Гераніма Страйноўскага>і і Яна Снядэцкагачь. Быў прызначаны ад’юнктам, абраны памочнікам прафесара Готфрыда Эрнеста Гродэка97, які, апрача выкладання рымскай і грэчаскай літаратур, быў прэфектам у бібліятэкі. На гэтай пасадзе Контрым дабрачынна ўплываў на акадэмічную моладзь, кіраваў ёю як дасведчаны дарадца, а маючы шырокія сувязі ў горадзе і правінцыі, быў невычарпальны ў прадумванні спосабаў матэрыяльнай дапамогі. Дык вось, Контрым, азнаёміўшыся з біяграфіяй Аўгуста Германа Франке98, які ў Галле, пачаўшы з вельмі дробных складак, дайшоў да таго, што так званы сірочы дом (orphano tropheum) расквітнеў як цудоўная ўстанова навуковага выхавання, што пастаўляла ва ўсю Германію людзей, дасканала падрыхтаваных па ўсіх галінах ведаў, Контрым падзяліўся з бліжэйшымі сваімі прыяцелямі ў Вільні думкай, што пры павелічэнні колькасці моладзі, якая ахвотна прыбывае з усёй Віленскай навучальнай акругі, куды ўваходзяць дзевяць губерняў, галоўнай справай было б забяспечыць сродкі (sic) на ўтрыманне яе ў Вільні. Прафесары Мікалай Мяноўск^, Ян Вольфганг100, Лявон Бароўскіт ахвотна засведчылі сваё супрацоўніцтва ў справе выканання гэтай прыгожай задумы. Перад пачаткам навучальнага