Кніга ўспамінаў. Мікалай Маліноўскі
Выдавец: Лімарыус
Памер: 240с.
Мінск 2014
I Маліноўскі пачаў дыктаваць...
Выдавец рукапісу Юзаф Траццяк, апісваючы ў прадмове да першай і адзінай польскай публікацыі «Кнігі ўспамінаў» знешні выгляд сшытка-крыніцы, які захоўваецца цяпер ў Кракаве, так узнаўляе яго гісторыю: «Што датычыць рукапісу, то гэта вялікі, in 4, сшытак у 188 старонак, з якіх толькі першыя
Listy z zeslania. Т. 3: Krag Franciszka Malewskiego i Jozefa Jezowskiego. Warszawa, 1999. S. 300.
133 запоўненыя, у палатняным, бронзавага колеру, пераплёце. На вонкавым баку вокладкі ёсць выціснутыя літары М. G., а пад імі год — 1863. На ўнутраным баку вокладкі бачым два надпісы алоўкам. Адзін з іх такі: Нататкі, прадыктаваныя М. Маліноўскім, праз п. Кіркораву, ніжэй другі: Дарунак пані 3. Кіркоравай. Першы надпіс незразумелы: мы не ведаем, як удакладніць думку, заключаную ў словах «праз п. Кіркораву», — ці словам «напісаны», ці словам «падараваны»»’.
Першапачаткова Маліноўскі зусім не збіраўся дыктаваць успаміны. У яго было жаданне перакласці на польскую мову ўспаміны генерала Я. Я. Сіверса, расійскага пасла ў Рэчы Паспалітай — фактычнага арганізатара другога яе падзелу. Над перакладам гэтага помніка гісторык і працаваў. I толькі «з с. 115 пачынаецца новая рэч пад назвай Аб грамадскім, духоўным і побытавым становішчы краю пасля апошняга падзелу Польшчы. Пад назвай у дужках заўвага: «На жаданне А. Г. Кіркора Маліноўскі перастаў перакладаць успаміны Сіверса і пачаў цяперашнія, якія (sic) таксама не скончыў». Гэта быў не пераклад, як вынікала з вышэйсказанага, але новая спроба арыгінальнай, канструктыўнай працы. Пачатак працы вельмі займальны, шкадатолькі, штоянаабрываеццаўжонас. 120. Тое, што ідзе за тым (ад с. 121 да 133), праўдападобна, узнікла ўжо без удзелу Маліноўскага»". 1 далей: «Калі мы ўсвядомім, у які час, дзе і ў якіх умовах складаліся гэтыя ўспаміны, прынамсі значная іх частка, што гэта пра мінуўшчыну філарэтаў апавядаў сляпы яе ўдзельнік у Вільні ў 1864 г., падчас найбольшага лютавання мураўёўскага рэжыму, то ўспаміны набываюць для нас яшчэ большую цікавасць, тым лепш мы зразумеем, чым былі апавяданні Маліноўскага для іх слухачоў і як моцна яны турбаваліся, каб успаміны гэтыя не адгучалі разам з голасам апавядальніка, але маглі быць захаваныя ў пісьмовым выглядзе для нашчадкаў»’".
Tretiak J. Od wydawcy // Mikotaja Malinowskiego KsiQga wspomnieri. Krakow, 1907. S. 7.
“ Ibid. S. 8.
"■ Ibid.S. 9.
Зразумела, чаму пачалася і так нечакана перарвалася праца вучонага над перакладам запісак Сіверса: гісторыя пагібелі шляхецкай рэспублікі, якая раздзіраецца ўнутранымі супярэчнасцямі, мусіла стаць перасцярогай малодшым сучаснікам Маліноўскага. Аднак гісторыя сваёй зямлі і народаў, што жылі на ёй, практычна непазбежна абуджала ў памяці ўспаміны пра яго ўласную маладосць, пра лёс яго ўласнага пакалення. I прапанова Адама Кіркора супала з унутранай інтэнцыяй старога філамата: успомніць і расказаць нашчадкам...
Уласна кажучы, пакінуты Маліноўскім тэкст успамінаў — і ёсць менавіта ўспаміны, якія маюць ўнутраную арганічную сувязь. Можна сказаць, што створаная на пачатку XX стагоддзя Марсэлем Прустам стылістыка так званай плыні свядомасці аказалася нечакана вынайдзеная сляпым віленскім гісторыкам, які зусім не прэтэндаваў ніколі на вялікія эстэтычныя адкрыцці.
З’яўленне «Кнігі ўспамінаў» Маліноўскага ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» невыпадковае. Маліноўскі не быў беларусам, але, прыехаўшы на нашую зямлю, усвядоміў сябе ліцвінам, стаў патрыётам Літвы і Беларусі. Невыпадкова, калі нашая версія правамоцная і ён быў не толькі «ўкладальнікам», але і ініцыятарам падарунка імператару Аляксандру II, які так дорага абышоўся рэпутайыі Маліноўскага, побач з польскімі і рускімі тэкстамі ў «Внленском альбоме» знаходзіцца месца і вершам Мікалоюса Акелайціса (Акялевіча) і Вінцэнта (Вінцука) Каратынскага — на літоўскай (жмудзінскай) і беларускай мовах. Крытычна пераглядаючы спадчыну Рэчы Паспалітай, гісторык убачыў, як у межах Віленшчыны прачынаецца ідэнтычнасць новых культурных нацый — тых, каму праз паўстагоддзя належыць асэнсаваць сябе нацыямі палітычнымі: беларусаў і літоўцаў. Верагодна, гэтаму садзейнічалі і ўспаміны яго пра ўласнае ўніверсітэцкае юнацтва: станаўленне Маліноўскага адбывалася побач з буйнымі рамантычнымі паэтамі, перш за ўсё — Адамам Міцкевічам і Янам Чачотам, з іх абвостраным інтарэсам да нацыянальнай праблематыкі.
Мы павінны разумець, што менавіта трагедыя невялікай, на першы погляд, групы навучэнцаў Віленскай вучэбнай акругі
мела сур’ёзныя наступствы — у тым ліку і для будучых пакаленняў. Звышзадача Навасільцава, які разграміў студэнцкія таемныя таварыствы філаматаў і філарэтаў, заключалася не ў тым, каб пакараць канкрэтных падлеткаў і юнакоў, вінаватых у чым-небудзь, а каб забяспечыць лаяльнасць да Імперыі, выбіваючы з яе новых падданых «польскі» — па сутнасці, чужы! — дух.
Тое, што не было завершана Мікалаем Навасільцавым, паспрабуе вырашыць — прычым значна больпі паспяхова (бо выкарыстоўвалася не толькі ідэалогія, але і зброя) — Міхаіл Мураўёў праз сорак гадоў. Сувязь паміж гэтымі падзеямі несумненная і ддя саміх філаматаў, і для іх прыгнятальнікаў. Як дакладна адзначыў С. У. Букчын, «закрытне Внленского уннверснтета, как впоследствнн выясннлось, было колоссальной культурной катастрофой для Лнтвы-Беларусн. He стало места, где могла обучаться, воспнтываться, зреть та элнта, которая встала бы во главе нацнн в последуюнійе переломные моменты нсторнн, вплоть до относнтельно недавннх времен»'.
Акрамя таго, справа зусім не ў нацыянальнасці мемуарыста і нават не ў тым, кім ён сябе адчуваў: тая гісторыя, якую вывучаў Маліноўскі, тая, удзельнікам і сведкам якой ён быў, — гэта агульная гісторыя народаў, што жылі на нашай зямлі. Нашая агульная Гісторыя, якую немагчыма падзяліць. Як немагчыма падзяліць і з’яднаную ў адно цэлае плынь успамінаў пра тое, што, уласна кажучы, гэтую Гісторыю і ўтварае.
Мікалай Маліноўскі прадыктаваў «Кнігу ўспамінаў» у 1864 годзе. Гэты час непазбежна мусіў пакінуць — і, як сцвярджае ўсё той жа Траццяк, пакінуў свой адбітак на тэксце мемуараў: «Сустракаюцца там таксама некаторыя звароты, некаторыя выразы, якія, здаецца, сведчаць пра страх, каб і гэтыя бяскрыўдныя ўспаміны пра філарэцкія часы не трапілі пры частых ператрусах у рукі паліцыі і не былі залічаны да злачынстваў. Афіцыйна лаяльны стыль некаторых, зрэшты, нешматлікіх, урыўкаў павінен быў адыгрываць ролю, аналагічную той,
Букчкн С. В. Вмльна 1823—1824: Перекресткв памятн // Непрккосновенный запас. 2009. № 6. С. 253.
якую выконвалалацінаўпецярбургскім дзённіку Маліноўскага 1827 і 1828 гадоў. Нездарма на 59 с., там, дзе пачынаецца “Беглы погляд на адміністрацыю Паўночна-Заходняга краю”, збоку прыпісаны храналагічны ўказальнік: “Дыктаваць пачата 21 верасня 1864 г.”»'.
Ёсць яшчэ адна паказальная асаблівасць мемуарнага тэксту Маліноўскага: пра сябе ён гаворыць у трэцяй асобе. Ю. Траццяк апраўдвае гэта сціпласцю былога філамата, а ўзнікненне ў адным з фрагментаў характарыстыкі яго як «вядомага нашага гісторыка» прыпісваецца персоне, якая здзяйсняла запіс успамінаў пад дыктоўку. Калі з другім мы згодныя, то першае — узгадванне аўтара ў трэцяй асобе — тлумачыцца, з нашага пункту гледжання, іншымі абставінамі. Маліноўскі ўпісвае ўласны лёс у агульнагістарычны кантэкст — і гэта ўжо не яго дсабісты лёс, а частка Гісторыі. Ён існуе ў ёй на адных правах з Міцкевічам і Навасільцавым, з іншымі жыхарамі Вільні 1820-х гадоў. Таму натуральна, што ён адасабляецца: «я» для яго — гэта «я» гісторыка, а не персанажа гістарычнага наратыву.
Дакладна так, дарэчы, можна назіраць пераход «я» ў «Ён» на прыкладзе тэксту ўспамінаў апошняга караля Рэчы Паспалітай, Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У першай асобе Панятоўскі гаворыць пра сябе толькі да моманту элекцыі, а пасля абрання займеннік «я» паўсюль паслядоўна замяняецца словам «кароль». Гэтая стылістычная асаблівасцьтэксту шматдае для разумення пазіцыі яго аўтара — у тым ліку і для адэкватнага вызначэння яго самаацэнкі.
Падобныя адносіны Маліноўскага да ўласнай біяграфіі дазваляюць уключыць у «Кнігу ўспамінаў» усё, што гісторык сапраўды паспеў узгадаць і прадыктаваць. Па тэксце мы бачым, як ён спяшаўся, як яму хацелася выказацца. Таму побач з сябрамі ягонага юнацтва з’яўляюцца ў тэксце кнігі Арыстоцель і Аляксандр Македонскі; з гісторыяй пагрому студэнцкіх гурткоў у Вільні арганічна спалучаецца анекдот пра міласць імператара Паўла I, які згадзіўся вызваліць удзельнікаў
‘ Tretiak J. Od wydawcy // Mikolaja Malinowskiego Ksi?ga wspomnien. S. 6-7.
паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі. Чытанне ўспамінаў Маліноўскага перадае напружанне аслеплага старога, які імкнецца здабыць з глыбіняў памяці тое істотнае, што ён лічыў неабходным перадаць нашчадкам — то бок чытачам гэтай кнігі.
Ці ўдалося?
Аляксандр ФЯДУТА
Аўтар прадмовы і каментараў удзячны Канстанціну Баленку (Масква), Сямёну Букчыну, Дзмітрыю Вінаходаву (Санкт-Пецярбург), Вользе Гарбачовай, Мікалаю Ількевічу (Смаленск), Алене Каніцкай (Вільнюс), Глебу Лабадзенку, Паўлу Лаўрынцу (Вільнюс), Уладзіміру Ляўшуку (Гародня), Дзмітрыю Матвейчыку, Ігару Пільшчыкаву (Масква — Талін), Абраму Рэйтблату (Масква), Міхасю Скоблу, Юліі Сняжко (Вільнюс), Наталлі Сперанскай (Масква), Наталлі Туганавай (Вільнюс), Віктару Уколаву (Кіеў), Васілю Ульянаўскаму (Кіеў), Васілю Шчукіну (Кракаў), Лявону Юрэвічу (Нью-Ёрк) за спрыянне ў часе падрыхтоўкі кнігі да друку, за іх зычлівыя і строгія парады і сяброўства, кіраўніцтву Ягелонскай бібліятэкі (Кракаў) — за мажлівасць надрукаваць фотаздымкі Мікалая Маліноўскага, а таксама Марыне Чарнякевіч за пераклад на беларускую мову навуковага апарату кнігі, Яніне Міхайлаўне Кісялёвай, якая здолела здзейсніць неверагоднае — прымусіла гаварыць на цудоўнай беларускай мове Мікалая Маліноўскага.
КНІГА ЎСПАМІНАЎ
1
Беглы погляд на адміністрацыю Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі'
Геаграфічнае апісанне краю, у які цяпер уваходзяць Магілёўская, Віцебская, Мінская, Гродзенская, Ковенская, Валынская, Віленская, Падольская і Кіеўская губерні. Аповед у храналагічным парадку пра падзеі, якія суправаджалі далучэнне гэтых правінцый да Расійскай імперыі. Становішча частак, якія былі ў складзе Польшчы, у палітычных і адміністрацыйных адносінах падчас пераходу гэтых частак да Расіі. Для ўяўлення гэтага становішча трэба ўважліва прачытаць працу Ленгніха2 Публічнае права Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага3 і акрэсліць паводле гэтай працы духоўную адміністрацыю ўсіх веравызнанняў, дазволеных жыхарам польскімі ўладамі. Край праз першы падзел трактатам 1775 г. адышоў да Расіі4, што датычыць рэлігіі — тут былі жыхары грэка-расійскага, грэка-ўніяцкага, рымска-каталіцкага веравызнанняў, выхадцы з Расіі — стараверы, іўдзеі, мусульмане, пратэстанты аўгсбургскага і гельвецкага веравызнанняў5. Што да грэка-расійскага веравызнання, трэба адшукаць у маскоўскім трактаце 1683 г. артыкул пра залежнасць праваслаўнага духавенства ўдзяржавах Рэчы Паспалітай ад Кіеўскай мітраполіі6. Трэба пералічыць праваслаўныя епархіі, іх падзел на дэканаты, прыходскія цэрквы, кляштары абодвух полаў. Адшукаць у Поўным зборы законаў7 указы наконт духоўнага праваслаўнага кіраўніцтва ў нованабытых краях. Што да духоўнага рымска-каталіцкага праўлення — Магілёўская і Віцебская губерні пры польскіх уладах мелі асобнае беларускае