• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    The translation of this work was supported by a grant from the Goethe-Institut
    Гэтая кніга выйшла дзякуючы «Праграме падтрымкі перакладаў нямецкай літаратуры на замежныя мовы» Інстытута імя Гётэ
    GOETHE INSTITUT
    OTFRIED PREUSSLER
    KRABAT
    Thienemann
    (Мры) Н/мшр KPA Б0Т м« ^т мш
    Пераклаў з нямецкай Сяргей Матырка
    Мінск
    Выдавец Н. К. Кандрусевіч Выдавец A. М. Янушкевіч 2021
    УДК 821.112.2
    ББК 84(4Гер)-44
    П80
    Пераклад з нямецкай паводле выдання: PreuBler О. Krabat.
    Stuttgart: Thienemann Verlag GmbH, 2007.
    Пераклад песень Вольгі Гронскай
    Пройслер, О.
    П80 Крабат. Легенда чорнага млына: [раман] / Отфрыд Пройслер ; пер. з ням. Сяргея Матыркі. — Мінск : Н. К. Кандрусевіч : A. М. Янушкевіч, 2021. — 248 с.
    ISBN 978-985-9054-17-4 (Н. К. Кандрусевіч).
    ISBN 978-985-7210-68-8 (A. М. Янушкевіч).
    У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго ра-дасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні дабра і зла, у якім кожны чалавек мусіць зрабіць цяжкі выбар. Таму што дабро хоць і мае сілу, але вызваліцца з пут зла і дамагчыся свабоды не так і лёгка.
    УДК 821.112.2
    ББК 84(4Гер)-44
    ISBN 978-985-9054-17-4
    ISBN 978-985-7210-68-8
    OTFRIED PREUSSLER - KRABAT
    Copyright © by Thienemann in Thinemann-Esslinger Verlag GmbH, Stuttgart
    © Матырка C. A., пераклад на беларускую мову, 2021
    © Афармленне, выданне на беларускай мове. Выдавец Н. К. Кандрусевіч, выдавец A. М. Янушкевіч, 2021
    ГОД ПЕРШЫ
    млын
    НА КОЗЕЛЕВЫХ БАГНАХ
    Было гэта пасля Новага году, перад Трыма Каралямі. Крабат, хлопчык чатырнаццаці гадоў, змовіўся з двума лужыцкімі хлопчыкамі-жабракамі, і хоць Яго Найвялеб-нейшая Міласць курфюрст Саксонскі пад пагрозай кары забараніў на землях Свае Яснавяльможнасці ўсялякае жабрацтва і бадзяжніцтва (на шчасце, суддзі ды іншыя службоўцы не трымаліся таго загаду празмерна сур’ёз-на), малыя ў строях Трох Каралёў сноўдалі пад Гберсвер-дай з адной вёскі ў другую. Саламяныя вянкі на шапках зрабіліся каронамі, а адзін з хлопчыкаў — вясёлы малы Лббаш з Маўкендорфа — граў караля-маўра і штора-ніцы цалкам вымазваўся пячной сажай. Горды сабой, ён нёс спераду Бэтлеемскую зорку, якую Крабат прыладзіў цвіком да даўгой жэрдкі.
    Хлопцы заходзілі на падвор’е, Лобаш станавіўся спа-між сябрамі, і тады яны заводзілі спеў «Асана, Сыне Да-відаў!». Сказаць праўду: Крабат проста адкрываў рот, бо ў яго акурат ламаўся голас. Астатнія ж Вялікасці спявалі грамчэй, каб ніхто нічога не заўважыў.
    7
    ГОД ПЕРШЫ
    Пад Новы год многія сяляне калолі свіней, таму спа-дароў Цароў з Усходу шчодрай рукой адорвалі дзе са-лам, а дзе і кілбасой. Часам перападалі яблыкі, арэхі і запечаныя слівы, іншы раз мядовы хлеб ці пірог на топленым тлушчы, анісавае печыва ці зорачкі з цына-монам.
    — Ну, год распачаўся добра! — сказаў Лобаш уве-чары трэцяга дня. — Вось каб да самых Калядаў так!
    — Было б няблага! — заківалі астатнія Вялікасці і ўздыхнулі.
    Наступную ноч яны правялі на гарышчы кузні ля Пятровага гаю. Тут Крабату ўпершыню і прысніўся той дзіўны сон.
    Адзінаццаць крумкачоў сядзяць на жэрдцы і ўзіра-юцца ў яго. Ён заўважае на ёй вольнае месца, на левым яе канцы. Раптам чуецца голас. Хрыплы, ён даносіцца з ніадкуль і кліча яго па імені. Адказаць Крабат ніяк не асмельваецца.
    — Крабаце! — даносіцца голас у другі раз... I ў трэ-ці: — Крабаце!
    Потым голас мовіць:
    — Ідзі ў Чарнагорыцу, да млына. He пашкадуеш!
    Крумкачы падхопліваюцца з жэрдкі і пачынаюць каркаць:
    — Слухайся голасу Майстра, слухайся!
    Ад гэтага Крабат абудзіўся. «Чаго толькі не пры-мроіцца!» — падумаў ён, павярнуўся на другі бок і зноў заснуў. Назаўтра Крабат рушыў са сваімі спадарожнікамі далей, а згадаўшы крумкачоў, толькі засмяяўся.
    Але ў наступную ноч сон паўтарыўся. Голас зноў зваў яго па імені, а крумкачы зноў каркалі:
    — Слухайся голасу!
    8
    МЛЫН НА КОЗЕЛЕВЫХ БАГНАХ
    Гэта прымусіла Крабата задумацца. Ранкам ён папы-таўся ў селяніна, у якога яны заначавалі, ці ведае ён вёску Чарнагорыца ці нешта падобнае.
    Селянін прыгадаў, што недзе чуў гэту назву.
    — Чарнагорыца... — разважаў ён. — Але! За Гоерс-вердай, пры лесе, па дарозе на Ляйпэ: была вёска з такой назвай.
    Наступным разам Тры Каралі заначавалі ў Вялікім Партвіцы. Крабату і тут прысніліся крумкачы і голас, які даносіўся з ніадкуль. Усё паўтарылася як у пер-шы і ў другі раз. Таму Крабат вырашыў паслухацца. На досвітку, калі спадарожнікі яшчэ спалі, ён выслізнуў з адрыны. Ля весніц ён напаткаў дзяўчыну, якая ішла да студні.
    — Перадай маім прывітанне, — папрасіў ён яе, — скажы, што мне трэба сысці.
    У кожнай вёсцы Крабат пытаўся, куды ісці далей. Ве-цер сеяў снегам яму ў твар, праз кожныя некалькі кро-каў даводзілася прыпыняцца, каб працерці вочы. У лесе пры Гоерсвердзе ён заблукаў і выйшаў да дарогі на Ляй-пэ ажно праз дзве гадзіны. Толькі пад вечар ён дасягнуў сваёй мэты.
    Чарнагорыца — вёска з выгляду нічым не адрозная ад іншых вёсак: абапал вуліцы доўгія шэрагі занесеных снегам хат і свіранаў, слупы дыму над дахамі, пара над кучамі гною, мычанне з хлявоў. Ад сажалкі даносіўся га-лас і смех, там дзеці коўзаліся на каньках.
    Дарэмна Крабат выглядваў млын. Потым сустрэў на вуліцы нейкага старога з вязанкай галля за плячыма і спытаў у яго.
    — Няма ў вёсцы ніякага млына, — адказаў той.
    — А паблізу?
    9
    ГОД ПЕРШЫ
    — Калі ты пра той... — дзед паказаў пальцам за пля-чо. — На Кбзелевых багнах, пры Чарнаводзе, стаіць адзін млын. Але... — раптам ён змоўк, быццам сказаў зашмат.
    Крабат падзякаваў і пайшоў у кірунку, куды паказаў дзед. Праз некалькі крокаў нехта пацягнуў яго за рукаў. Ён павярнуўся — перад ім усё той жа дзед з галлём.
    — Што такое? — спытаў Крабат.
    Дзед наблізіўся і са спалоханым выразам твару пра-мовіў:
    — Хлопча, я хачу цябе папярэдзіць. He ідзі на Козе-левы багны і да млына на Чарнаводзе таксама не пады-ходзь. Нячыста там...
    Імгненне Крабат вагаўся, а потым пакінуў дзеда ста-яць і пайшоў з вёскі сваёй дарогай. Хутка сцямнела, трэба быць уважлівым, каб не згубіць сцежку. Пахала-дала. Крабат азірнуўся: у вёсцы, з якой ён выйшаў, тут і там запальвалася святло.
    Ці не было б разумней павярнуць назад?
    — Ды ну яго! — прамармытаў сабе пад нос Крабат і наставіў каўнер. — Маленькі я ці што? За паказ грошай не бяруць.
    Крабат ледзь не навобмацак прабіраўся паўз засланы туманам лес, як натрапіў на паляну. Ён збіраўся ўжо вый-сці з-пад дрэў, калі хмары на небе расхінуліся і паказаўся месяц. Усё навокал залілася яго халодным святлом.
    Вось тут Крабат і ўбачыў млын.
    Ён вырас перад хлопчыкам, згорблены пад снегам, цёмны і пагрозлівы, нібы люты звяруга, які пільнуе зда-бычу.
    «Мяне ж ніхто туды не гоніць», — падумаў Крабат. Змахнуў з сябе страх, сабраў усю мужнасць і выйшаў
    10
    МЛЫН НА КОЗЕЛЕВЫХ БАГНАХ
    з лясной зацені на паляну. Цвёрдым крокам ён рушыў да млына. Дзверы аказаліся зачыненымі. Ён пагрукаў.
    Пагрукаў раз, пагрукаў другі. Усярэдзіне нічога не зва-рухнулася. Сабакі не забрахалі, сходы не зарыпелі, клю-чы не зазвінелі — нічога. Крабат пагрукаў у трэці раз, аж костачкі пальцаў забалелі.
    У млыне ўсё заставалася ціха. Тады хлопчык паспра-баваў націснуць на клямку. Дзверы адчыніліся, яны былі не на засаўцы. Крабат зайшоў у калідор.
    Яго напаткалі глыбокая цемра і магільная цішыня. Але ў канцы калідора нешта слаба бліснула. Як водбліск адзінокага водбліску.
    — Дзе святло, там і людзі, — сказаў сабе Крабат.
    Ён працягнуў рукі ўперад і пакрочыў далей. Пады-шоў бліжэй і ўбачыў, што святло прабівалася праз пра-чыненыя дзверы на супрацьлеглым канцы калідора. Крабата ахапіла цікаўнасць, ён на дыбачках падкраўся да шчыліны і зазірнуў у яе.
    Воку адкрылася чорная камора, асвечаная святлом адной толькі свечкі. Чырвонае свечкі. Яе паставілі на чэрап, што ляжаў на стале, які займаў сярэдзіну пакоя. За сталом сядзеў вялізны чалавек у чорным. Твар спа-латнелы, нібы крэйдай абмазаны. Левае вока мужчыны закрывала чорная павязка. Перад ім на стале — тоўстая кніга на ланцугу і ў скураной вокладцы. Мужчына чытаў.
    Раптам ён падняў галаву і звёў позірк на дзверы, быц-цам убачыў за імі Крабата. Позірк працяў хлопчыка да самых костак. У вока нібыта нешта трапіла, выступілі слёзы, усё ў каморы размылася.
    Крабат пацёр вока, і раптам халодная, нібы лёд, ру-ка лягла яму на плячо. Холад прайшоў скрозь вопратку. Нехта прамовіў хрыплым голасам па-лужыцку:
    11
    ГОД ПЕРШЫ
    — А вось і ты.
    Крабата перасмыкнула, ён пазнаў голас. Абярнуўся і ўбачыў перад сабой таго самага мужчыну з павязкай на воку.
    Але як ён тут апынуўся? Дакладна не праз дзверы.
    Мужчына трымаў у руцэ свечку. Ён моўчкі агледзеў хлопчыка, а потым, выставіўшы падбароддзе ўперад, сказаў:
    — Я — Майстар на гэтым млыне. Можаш стаць маім вучнем, мне якраз аднаго не хапае. Хочаш?
    — Хачу! — пачуў Крабат свой адказ. Яго голас зрабіў-ся чужым, быццам зусім яму не належаў.
    — Чаму цябе навучыць? Малоць зерне ці ўсяму астат-няму таксама? — спытаў Майстар.
    — Астатняму таксама, — адказаў Крабат.
    — Згода! — млынар працягнуў яму левую руку.
    У тое імгненне, калі яны ўдарылі па руках, у млыне глуха загуло і заракатала. Гул быццам выходзіў з глыбінь зямлі. Падлога нахілілася, сцены задрыжалі, бэлькі і ву-шакі скалануліся.
    Крабат ускрыкнуў і захацеў уцячы: прэч, проста прэч адгэтуль! Але Майстар заступіў яму шлях.
    — Млын! — крыкнуў ён, склаўшы далоні варон-кай. — Млын працуе ізноў!
    АДЗІНАЦЦАЦЬ I АДЗІН
    Майстар даў Крабату знак ісці следам за ім. Ён моў-чкі асвяціў хлопчыку стромкія драўляныя сходы, якія вялі на гарышча, дзе месцілася спальня для вучняў. Пры святле свечкі Крабат разгледзеў дванаццаць нізкіх тап-чаноў з сеннікамі, шэсць тапчаноў з аднаго боку пра-хода, шэсць — з другога, побач з кожным — тумбачка і яловы зэдлік. На сенніках ляжалі скамечаныя коўдры, у праходзе — пара перакуленых зэдляў і параскіданыя кашулі з порткамі.
    Выдавала на тое, што вучняў адразу з ложкаў паслалі на працу.
    Толькі адзін ложак стаяў некрануты. Майстар паказаў пальцам на вузел з вопраткай у нагах ложка.
    — Твае рэчы! — ён адвярнуўся і знік разам са свеч-кай.