• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    52
    ПАМЯТАЙ, ШТО Я — МАЙСТАР
    мелі яго паўтарыць — і няважна, хто колькі запомніў: тут Майстар асабліва не прыдзіраўся.
    Крабат з усіх сіл стараўся запомніць усё, чаму вучыў Майстар: як наслаць непагадзь і намовіць град, як зача-раваць кулі і як імі карыстацца, як зрабіцца нябачным, як выходзіць са свайго цела і шмат што іншае. Дзень пры дні за працай і ноч пры ночы перад тым, як класці-ся спаць, Крабат нястомна паўтараў словы і заклёны, каб яны лепей запячаталіся ў памяці.
    Бо ўрэшце зразумеў: хто авалодае найвышэйшым з Мастацтваў той здабудзе ўладу над іншымі. А здабыць уладу — прынамсі столькі, колькі было ў Майстра, калі не болей, — падавалася яму вялікай мэтай. I каб яе да-сягнуць, ён усё вучыўся, вучыўся і вучыўся.
    Мінаў другі тыдзень пасля Вялікадня. Сярод ночы ў дзвярах спальні з’явіўся Майстар з ліхтаром у руцэ і падняў усіх чаляднікаў.
    — А ну за працу! Пан Жнец едзе! Давайце шпар-чэй!
    У спешцы Крабат не знайшоў чаравікаў — і як бьгў босы, так і выбег на падворак.
    Маладзік яшчэ не нарадзіўся, цемра стаяла непра-глядная, хоць вока выкалі. У агульнай сумятні нехта на-ступіў Крабату на нагу драўляным абцасам.
    — Гэй! — закрычаў хлопчык. — Вочы разуй, куды прэшся!
    Тут нечая рука заціснула яму рот.
    — Ціха! — шыкнуў Тонда.
    Толькі цяпер хлопчык заўважыў, што ад таго, як іх пабудзілі, ніхто не вымавіў ні слова. Рэшту ночы хлопцы маўчалі, Крабат разам з усімі.
    53
    ГОД ПЕРШЫ
    Заставалася толькі гадаць, што ж за праца такая іх чакае. Неўзабаве да млына з грукатам прыкаціў воз, на ім — незнаёмец у капелюшы з вогненным пеўневым пяром. Хлопцы кінуліся да воза, знялі чорны навес і пача-лі цягаць мяхі ў дальні кут млынарні да мёртвага пастава.
    Усё адбывалася так, як чатыры тыдні таму, калі Кра-бат назіраў за хлопцамі праз слыхавое акенца. Толькі гэтым разам Майстар прымасціўся на козлах побач з не-знаёмцам. Сёння ўжо Майстар ганяў бізуном вецер над галовамі чаляднікаў, а тыя толькі паспявалі ўбіраць га-ловы ў плечы.
    Крабат ужо амаль забыўся, як цяжка насіць поўныя мяхі і як хутка збіваецца дыханне. «Памятай, што ты — вучань!»
    Чым болей ён разважаў над гэтымі словамі Майстра, тым больш мярзотнымі яны падаваліся.
    Бізун свістаў, хлопцы бегалі сюды-туды; вадзяное ко-ла закруцілася, і млын запоўніўся грукатам і віскатам мёртвага пастава. Што ж у мяшках? Крабат зазірнуў у кош. Але хіба шмат убачыш пры цьмяным святле ліх-тара, які гайдаецца пад столлю? Што ён ссыпаў: конскі гной ці сасновыя шышкі? А можа, і камяні: круглыя, з засохлым брудам на баках...
    Хлопчыку не хапіла часу ўсё як след разгледзець — крэхчучы, падышоў Лышка з чарговым мехам на пля-чах. Ён ткнуў Крабата локцем пад рэбры і адпіхнуў убок.
    Міхал з Мертанам занялі пост ля жалабка, падстаўля-лі пад яго пустыя мяхі, напаўнялі іх млівам і завязвалі. Далей — як і раней. 3 першымі пеўнямі воз быў загру-жаны, зверху раскінулі і нацягнулі навес. Незнаёмец сха-піў бізун, і — нэээ! — воз зрынуўся з месца так хутка, што Майстар, саскокваючы, ледзь не скруціў сабе галаву.
    54
    ПАМЯТАЙ, ШТО Я — МАЙСТАР
    — Хадзем! — паклікаў Тонда Крабата.
    Іншыя хлопцы зніклі ў хаце, а яны спусціліся да ста-ва, каб перакрыць шлюз. Знізу спынілася млынавое ко-ла, усё навокал сцішылася. Цішыню прарэзаў крык пеў-ня, заквахталі куры.
    — I часта ён прыязджае? — спытаў Крабат, хітнуўшы галавой у той бок, дзе ў тумане знік воз.
    — Штораз перад маладзіком, — адказаў Тонда, —
    у ноч на пусты месяц.
    — Ведаеш, хто ён такі?
    — Толькі Майстар ведае. Ён заве яго панам Жняцом і дужа яго баіцца.
    Яны паціху крочылі па росным лузе да млына.
    — Нешта я не разумею, — азваўся Крабат, калі яны былі на парозе. — Мінулым разам, калі прыязджаў не-знаёмец, Майстар працаваў разам з усімі. А сёння чаму не?
    — Тады, — патлумачыў стараста, — яму давялося выскачыць на падмену, каб назбіраўся поўны тузін. Але з Вялікадня нас у Школе чорнае магіі зноў дванаццаць. Таму цяпер у ночы на пусты месяц ён можа даць волю бізуну.
    ВОЛ-БЛАШКЕ 3 КАМЕНЬЦА
    Часам Майстар адсылаў млынарчукоў па двое ці па трое ў мястэчка з рознымі даручэннямі, каб даць хлоп-цам магчымасць скарыстаць на практыцы веды, зда-бытыя ў Школе чорнае магіі.
    Адным ранкам Тонда падышоў да Крабата і сказаў:
    — Сёння мы з Андрушам ідзём у Вітыхенаў на жы-вёльны рынак. Калі хочаш, хадзем з намі — Майстар дазваляе.
    — Цудоўна, — абрадаваўся Крабат. — Хоць нешта новае, a то ўсё млын ды млын!
    Яны пайшлі лясной дарогай, якая за навасельскім стаўком ля самай ваколіцы злучалася з пасялковай. Ста-яў гожы ліпеньскі дзень. У галлі лапаталі сойкі, у дрэвах перастукваліся дзятлы, маліннік гудзеў пчоламі і чмя-лямі.
    Тонда з Андрушам не хавалі ад хлопчыка радасці, што ідуць на рынак. He толькі ж пагода таму прычынай. Дасціпнік Андруш заўжды быў у гуморы, але каб Тонда задаволена сабе насвістваў — такое свет бачыў нячаста. Раз-пораз ён сцябаў пугай.
    56
    ВОЛ-БЛАШКЕ 3 КАМЕНЬЦА
    — Што, ужо трэніруешся, як павядзеш дадому? — спытаў Крабат.
    — Каго павяду?
    — Ну, мы ж ідзём у Вітыхенаў быка купляць.
    — Наадварот — прадаваць.
    У гэтае імгненне за спінай хлопчыка прагучала неча-канае «Му-у!». Ён абярнуўся і на месцы, дзе толькі што стаяў Андруш, убачыў укормленага рудога быка з глад-кай поўсцю; той прыязна пазіраў на Крабата.
    — Гэй! — здзівіўся ён, праціраючы вочы.
    Раптам знік і Тонда. Замест яго перад Крабатам вырас старэнькі селянін-лужычанін: на нагах — лапці, палат-няныя нагавіцы, зашнураваныя раменьчыкамі ніжэй кале-няў, зверху — падпяразаная вяроўчынай світка, а на гала-ве — зашмальцаваная футравая шапка, аблезлая па краях.
    — Гэй! — у другі раз гукнуў Крабат.
    Тут яго нехта паляпаў па плячы і засмяяўся. Крабат абярнуўся і зноў убачыў Андруша.
    — Дзе ты быў, Андрушу? I куды дзеўся бык, які толь-кі што тут стаяў?
    — Му-у! — па-бычынаму раўнуў Андруш.
    — А Тонда?
    На Крабатавых вачах селянін перакінуўся ў Тонду.
    — Дык вось яно як! — усклікнуў хлопчык.
    — Ага, — сказаў Тонда, — вось яно як. От мы з Анд-рушам фарсанём на рынку.
    — Ты што... прадасі яго?
    — Майстар так загадаў.
    — Я калі Андруша зарэжуць?
    — He бойся! — запэўніў Тонда. — Калі прададзім Андруша, галоўнае — не аддаваць вяроўкі з рагоў. Тады ён зможа ператварыцца ў каго захоча і калі захоча.
    57
    ГОД ПЕРШЫ
    — А што, калі мы прадамо яго разам з вяроўкай?
    — Нават мне не думайце! — закрычаў Андруш. — Тады я да канца сваіх дзён застануся быком і буду жэрці сена і салому. He забудзьцеся пра гэта, не нарабіце мне бяды!
    На рынку ў Вітыхенаў з’яўленне Тонды і Крабата з бы-ком выклікала суцэльную шуміху і захапленне. 3 усіх бакоў іх абступілі гандляры жывёлай. Да хлопцаў пра-ціснулася нават колькі гараджан і сялян, якія паспелі па-прадаваць сваіх свіней і кароў. He кожны дзень убачыш такога тлустага быка! Тут ужо хапай хутчэй, пакуль гэтую цудоўную жывёліну не звялі з-пад носа!
    — Колькі просіце за вашага бугая?
    Гандляры з усіх бакоў напіралі на Тонду, закідваючы яго пытаннямі і дзеручы глоткі. Мяснік Краўзэ з Гоер-сверды даваў за Андруша пятнаццаць гульдэнаў, а куль-гавы Лёйшнер з Каралеўскага Моста — шаснаццаць.
    На ўсе прапановы Тонда толькі хітаў галавой і тлу-мачыў:
    — Нешта замала.
    — Нешта замала? — дзівіўся люд навокал. — Ды ў яго, пэўна, глуздоў няма ў галаве! Ты што, за дурняў нас лічыш?
    — Ну, дурні вы ці не, — адказаў Тонда, — спадарству лепей ведаць.
    — Ладна, — вырашыў Краўзэ з Гоерсверды, — даю васямнаццаць.
    — За васямнаццаць лепш пакіну сабе, — буркнуў Тонда.
    I не аддаў быка ні Лёйшнеру з Каралеўскага Моста за дзевятнаццаць, ні селяніну Густаву з Падгор’я за двац-цаць.
    58
    ВОЛ-БЛАШКЕ 3 КАМЕНЬЦА
    — А каб ты аслізнуў са сваім быком! — залаяўся мяснік.
    А Лёйшнер пачухаў патыліцу і грымнуў:
    — Ат, было не было! Пусціш мяне, дурнога, па свету! Даю дваццаць два — гэта маё апошняе слова!
    Падавалася, гандаль зайшоў у тупік. Як раптам праз натоўп пачаў прадзірацца нязграбны пузан. Ён соп і пыхаў, як раскормлены кныр. Яго азызлы, як у жабы, твар з круглымі лупатымі вачамі аж ільсніўся ад поту. На ім быў зялёны сурдут са срэбнымі гузікамі, па акса-мітнай чырвонай камізэльцы збягаў важкі гадзінні-кавы ланцужок, а на поясе ва ўсіх навідавоку вісеў тоў-сты кашэль.
    Гэта быў Блашке з Камёньца па мянушцы Вол, вядомы на ўсю ваколіцу багацей і хвацкі гандляр жывёлаю. Ад-сунуўшы Лёйшнера з Густавам убок, ён загарлаў гулкім раскацістым голасам:
    — Якой трасцы ў такога схуднелага селяніна ўзяўся такі тлусты бык? Бяру яго за дваццаць пяць.
    Тонда пачухаў за вухам.
    — Нешта замала, спадару...
    — Замала? Слухай сюды! — Блашке выцягнуў вяліз-ную срэбную табакерку, клацнуў вечкам і прапанаваў Тондзе: — Панюх табакі? — занюхнуўшы спярша сам, ён даў нюхнуць і старому лужычаніну. — Апчхі! Во — праўду сказаў!
    — Будзьце здаровыя, спадару.
    Вол-Блашке высмаркаўся ў агромністую клятчастую насоўку.
    — Дваццаць сем, каб цябе чэрці тачылі, і па руках!
    — Нешта замала, спадару.
    Блашке заліўся чырванню.
    59
    ГОД ПЕРШЫ
    — Гэй, ты кім мяне лічыш? Дваццаць сем за твай-го бычка і ні гузіка зверху. He будзь я Вол-Блашке з Ка-меньца!
    — Трыццаць, спадару, — сказаў Тонда. — Трыц-цаць — і ён ваш.
    — Рабуюць сярод белага дня! — закрычаў Блаш-ке. — Хочаш мяне з торбамі па свеце пусціць? — ён закаціў вочы і пачаў ламаць рукі. — Сэрца ў цябе няма! Hi спагады, ні жалю да гаротнага гандляра! Ну, злітуйся ты, дзеду! Аддай быка за дваццаць восем!
    Тонда заставаўся непахісным.
    — Трыццаць — і кропка! Такога шыкоўнага быка я за ніжэйшую цану не аддам. Каб вы ведалі, як цяжка рас-ставацца з бысем. Няйнакш уласнага сына прадаю.
    Вол-Блашке зразумеў, што тут ён больш рады не дасць. Але ж які гэта быў бык! Бугай! Дык навошта тады марнаваць час з гэтым цвердалобым лужычанінам?
    — Добра, твая ўзяла, тачы цябе чэрці! — усклікнуў ён. — Я сёння добры: давай, дуры мяне, абдзірай. Такі ўжо я, нічога не зробіш. А ўсё таму, што спачуваю бедня-кам. To ўдарым па руках — і ўся справа!
    — Па руках! — прамовіў Тонда.
    Ён зняў шапку, каб Блашке — манетка за манеткай — адлічыў у яе трыццаць гульдэнаў.
    — Сам пералічыў?
    — Пералічыў.
    — Ну, тады давай сюды свайго сыночка!
    Вол-Блашке ўзяўся за вяроўчыну і памкнуўся ўжо весці Андруша, але Тонда пацягнуў пузана за рукаў.