• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крабат. Легенда чорнага млына  Отфрыд Пройслер

    Крабат. Легенда чорнага млына

    Отфрыд Пройслер

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 248с.
    Мінск 2021
    46.48 МБ
    Але самай небяспечнай была намёрзлая вада пад млынавым колам. Каб яна не паспела яго скаваць, двое хлопцаў час ад часу мусілі спускацца да букты, каб раз-біць наледзь — праца, ахвочых да якой ніколі не зна-ходзілася. Тонда пільна сачыў, каб ніхто не ўвільваў. Але ён сам спусціўся пад кола, калі надышла Крабатава чарга. Маўляў, гэта праца не для хлопчыка — яшчэ па-калечыцца.
    Пагадзіліся ўсе, акрамя Кіты, які нешта прабубніў са-бе пад нос, і Лышкі, які заявіў:
    29
    ГОД ПЕРШЫ
    — He, ну калі не глядзець, то пакалечышся.
    Выпадкова ці не, але акурат у гэты час дурны Юрэк ішоў міма карміць свіней: у кожнай руцэ па свіным вядры. Параўняўшыся з Лышкам, ён спатыкнуўся і вы-плюхнуў на яго памыі. Лышка вылаяўся, а Юрэк, ломя-чы рукі, пачаў клясціся, што сам бы даў сабе плескача за такую нягоду.
    — Аёечкі! Падумаць толькі, як ад цябе гэтыя дні бу-дзе смярдзець! I ўсё праз мяне... Аёечкі, Лышка! Прашу, не злуйся на мяне. А што цяперачкі даць бедным пар-сючкам?!
    Гэтай парою Крабат з Тондам і астатнімі хлопцамі часта ездзілі сячы лес. Цёпла ўхутаныя, яны ўтульна ся-дзелі ў санях, у жыватах ранішняя каша, футравыя шап-кі нацягнутыя на самыя вушы, і Крабат тады не зважаў ні на які мароз. Лепей не будзе, бадай, нават малому медзведзянятку.
    Хлопцы валілі дрэвы, там жа абсякалі сучча, абкор-валі бярвенні, распілоўвалі на патрэбную даўжыню і складвалі ў штабелі, перакладаючы папярэчынамі, каб між асобнымі радамі гуляў вецер. Наступнай зімой бяр-вёны тралявалі да млына, а потым абчэсвалі на бэлькі ці распілоўвалі на дошкі і брусы.
    Так мінаў тыдзень за тыднем, у Крабатавым жыцці нічога не мянялася. Але тое, што адбывалася навокал, наводзіла на пэўныя думкі. Перш за ўсё дзівіла тое, што сюды ніхто ніколі не прыходзіў малоць зерне. Ча-му сяляне з ваколіц абыходзяць млын стараною? Зер-не тым часам дзень пры дні засыпалася ў кашы, жор-навыя паставы круціліся, пераціраючы авёс, ячмень ды грэчку.
    30
    СПАДАР 3 ПЕЎНЕВЫМ ПЯРОМ
    Няўжо мука і вотруб’е, якія ўдзень з жалабкоў пера-цякалі ў мяхі, за ноч зноў ператвараліся ў зерне? Як на Крабата, то цалкам магчыма.
    У пачатку сакавіка надвор’е змянілася. Павеяў заход-ні вецер і зацягнуў неба шэрымі хмарамі.
    — Пойдзе снег, — прабурчаў Кіта, — касцямі чую.
    I сапраўды: неўзабаве з неба паляцелі тоўстыя мок-рыя шматкі снегу, потым дзе-нідзе пачало накрапваць, снег паціху перайшоў у дождж, які затым паваліў сця-ной.
    — Ведаеш, Кіту, — не сцярпеў Андруш, — завядзі сабе квакшу. A то ніякай веры тваім касцям...
    Надвор’е было — гнюсней не пажадаеш! Бура хвас-тала залевай, ад талага снегу і лёду млынавы ставок па-грозліва набрыняў. Даводзілася выходзіць пад самы лі-вень, перакрываць шлюз і падпіраць яго слупамі.
    Ці вытрымае грэбля паводку?
    «Калі так і далей пойдзе — праз тры дні патонем мы разам з млыном», — думаў Крабат.
    Але вечарам шостага дня дождж спыніўся, заслона з хмар разарвалася, і чорны, набухлы сырасцю лес на не-калькі імгненняў зазіхацеў у промнях вечаровага сонца.
    Наступнай ноччу Крабату прысніўся вусцішны сон: на млыне ўсчаўся пажар. Хлопцы паўскоквалі з сеннікоў і затупалі па сходах. Сам жа Крабат застаўся ляжаць як калода на сваім тапчане, не здольны паварушыцца.
    Вось затрашчалі ахопленыя полымем бэлькі, вось іск-ры шуганулі яму ў твар — і хлопчык з крыкам прахапіў-ся з лежака.
    Крабат працёр вочы, пазяхнуў і агледзеўся. Раптам унутры ўсё пахаладзела. Ён не паверыў сваім вачам. Дзе ўсе хлопцы?
    31
    ГОД ПЕРШЫ
    На тапчанах нікога не было. Падавалася, што іх кінулі наспех: на сенніках валяліся на хаду адкінутыя коўдры і скамечаныя прасціны. На падлозе — нечая куртка, трохі далей — шапка, шалік і папруга. Усё гэта выразна бачна ў водблісках мільгатлівага чырвонага святла, якое ішло са слыхавога акенца...
    Няўжо млын сапраўды ў агні?
    Сон як рукой зняло, Крабат кінуўся да акна і расчыніў яго. Высунуўся вонкі і ўбачыў: на падворку перад млы-ном стаяў цяжка наладаваны воз з напятым, пачарнелым ад дажджу навесам. У воз запрэжана шасцёрка чорных як крумкач коней. На козлах хтосьці — у плашчы з на-стаўленым каўняром і ў капелюшы, нацягнутым на самы лоб, — таксама чорны як ноч. Толькі пеўневае пяро на яго капелюшы зырчэла ярка-чырвоным. Яно, не раўну-ючы як полымя, палала на ветры: то выгіналася хвост-кім агністым языком, то зноў ападала, быццам вось-вось згасне. Яго ззяння хапала, каб ахутаць увесь падворак дрогкім святлом.
    Між млыном і крытым возам насіліся млынарчукі. Закідвалі мяхі на плечы, зносілі іх у млынарню і подбе-гам вярталіся па новыя. Усё адбывалася ў поўнай цішыні і ў гарачкавай спешцы. Hi гаманы, ні лаянкі, толькі чу-ваць, як сапуць хлопцы, а фурман іншы раз як хвастане бізуном па-над іх галовамі — аж вецер шугае, — а хлоп-цы тады ўвіхацца ўдвая шпарчэй.
    Нават Майстар дбайна працаваў. Майстар, які на млы-не павек нічога не зробіць, палец аб палец не ўдарыць, гэтай ноччу насіў мяхі, як і ўсе. Прычым надрываўся нібы за вялікія грошы.
    Толькі раз ён адлучыўся на кароткае імгненне і знік у цемры, але не для таго, каб перавесці дух, як меркаваў
    32
    СПАДАР 3 ПЕЎНЕВЫМ ПЯРОМ
    Крабат. Майстар пабег да става і, адцягнуўшы падпоры, адчыніў шлюз.
    Вада з шумам рынула ў раўчук, адкуль забурліла-панеслася прама ў латак. Млынавое кола рыпнула і зру-шыла; мінула колькі імгненняў, пакуль яно набрала хо-ду і бадзёра закруцілася. Вось з глухім шоргатам мусі-лі запусціцца жорнавыя паставы, але запрацаваў толькі адзін — прычым з нейкім дзіўным гукам, не чутым да-гэтуль хлопчыкам. Гэтыя стукат і грукат ішлі нібыта з дальняга кута млынарні, потым да іх далучыўся агідны віск, які паціху перарос у пранізлівае, нясцерпнае для слыху скавытанне.
    Крабат згадаў мёртвы пастаў, і па яго спіне прабеглі мурашкі.
    Тым часам праца на падвор’і не стаяла. Разгрузіўшы воз, хлопцы крыху адпачнулі, але зусім нядоўга, і ця-ганіна завялася зноў, але гэтым разам мяхі пераносілі з млына на воз. Што б у іх ні было раней — цяпер змес-ціва цягалі назад змеленым.
    Крабату захацелася падлічыць мяхі, але яго змарыў сон. 3 першымі пеўнямі ён прачнуўся ад грукату ваза-вых колаў. Хлопчык паспеў убачыць, як незнаёмец, ляснуўшы бізуном, рушыў паўз поплаў да лесу. Але дзі-ва — у роснай траве за цяжка наладаваным возам не за-ставалася аніякага следу.
    Праз хвіліну шлюз перакрылі, і млынавое кола спыні-лася. Крабат прашмыгнуў назад на свой тапчан і накрыў-ся коўдрай з галавой. Змораныя, змучаныя млынарчукі хістаючыся падняліся па сходах. Яны моўчкі паклаліся на сеннікі, толькі Кіта прабубніў нешта пра маладзік — каб яго тройчы ліха! — і пякельную бойню.
    33
    ГОД ПЕРШЫ
    Раніцай Крабат быў такі стомлены, што ледзь адар-ваў галаву ад сенніка. Галава гудзела, увесь час нудзіла. За сняданкам ён паглядаў на хлопцаў: заспаныя і змар-даваныя, яны панура глыталі кашу. Нават Андрушу было не да жартаў: хмурна ўтаропіўшыся ў міску, ён не пада-ваў голасу.
    Пасля сняданку Тонда адвёў Крабата ўбок.
    — У цябе была дрэнная ноч?
    — Гэта як паглядзець, — адказаў Крабат. — Мне ж не трэба было гарбаціцца, я толькі глядзеў. Але вы?.. Чаму не пабудзілі мяне, калі прыехаў той... з пеўне-вым пяром? Што вы ад мяне хаваеце? На млыне дзеец-ца столькі ўсяго, а мне ні пра што нельга ведаць. Але ж я не сляпы і не глухі... Дый не ляснуты на ўсю галаву!
    — Ніхто так не думае, — перарваў яго Тонда.
    — Думаеце! — закрычаў Крабат. — Што вы ў жмуркі са мной гуляеце? Можа, хопіць ужо?
    — На ўсё — свой час, — спакойна прамовіў Тонда. — Неўзабаве ты ўсё даведаешся: і пра Майстра, і пра млын. Дзень і час прыспеюць раней, чым думаеш. А пакуль — пацярпі!
    АГЫЛІ, НА ЖЭРДКУ!
    Надвячоркам Вялікай пятніцы над Козелевымі багна-мі вісеў бляклы разбухлы месяц. Хлопцы паселі ў чаляд-ні, а стомлены Крабат ляжаў на тапчане і марыў пра сон. Нават сёння, у свята, ім давялося працаваць. Як добра, што ўрэшце настаў вечар і можна адпачыць...
    Раптам яго паклікалі па імені, як тады ў сне, у кузні ля Пятровага гаю, але цяпер хрыплы голас, які даносіўся з ніадкуль, быў яму знаёмы.
    Хлопчык сеў і прыслухаўся.
    — Крабаце! — гукнуў голас у другі раз.
    Хлопчык схапіўся за вопратку.
    Калі ён апрануўся, Майстраў голас пачуўся ў трэці раз.
    Спехам Крабат памкнуўся да выхаду, знайшоў навоб-мацак дзверы і адчыніў. Святло ішло знізу, з калідора даляталі галасы і грукат драўляных чаравікаў. Хлопчыка ахапіў неспакой, ён завагаўся, стаіў подых. Але потым узяў сябе ў рукі і, пераскокваючы тры прыступкі за раз, збег уніз.
    У канцы калідора стаялі адзінаццаць вучняў. Дзверы ў чорную камору былі расчыненыя, Майстар сядзеў за сталом. Як і тады, калі Крабат сюды прыйшоў, перад Май-страм ляжала тая ж тоўстая кніга ў скураной вокладцы.
    35
    ГОД ПЕРШЫ
    Чэрап з запаленай чырвонай свечкай таксама быў на месцы. Толькі сёння Майстраў твар быў не такі спалат-нелы — хоць нешта з часам змянілася.
    — Падыдзі, Крабат!
    Хлопчык выйшаў наперад, да парога чорнай каморы. Куды дзелася стома? У галаве больш не гудзела, і сэрца ўжо не калацілася.
    Майстар змерыў яго позіркам, а потым узняў левую руку і павярнуўся да вучняў, якія стаялі ў калідоры.
    — Агылі, на жэрдку!
    3 карканнем і лапатаннем крылаў міма Крабата ў чор-ную камору праляцелі адзінаццаць крумкачоў. Хлопчык азірнуўся: млынарчукоў ззаду не было. Крумкачы паселі на жэрдку ў дальнім левым куце пакоя і ўтаропілі ў Кра-бата свае позіркі.
    Майстар падняўся, яго цень упаў на хлопчыка.
    — Ужо тры месяцы, як ты на млыне, Крабаце, — ска-заў ён. — Ты вытрымаў выпрабавальны тэрмін, адгэтуль ты ўжо не просты вучань, адгэтуль ты — мой вучань.
    Ён наблізіўся да Крабата і крануў левай рукой яго левае плячо. Крабата да касцей пранізала дрыготкай. Ён адчуў, што змяншаецца: яго цела сцягвалася, пакры-ваючыся крумкачовым пер’ем, самі сабой выраслі дзю-ба і кіпцюры. I вось ён сядзіць на парозе ля ног Майстра, баючыся ўзняць позірк.
    Млынар нейкі час яго разглядаў, потым пляснуў у да-лоні і крыкнуў:
    — Агылі!
    Крабат — крумкач Крабат — паслухмяна распасцёр крылы і ўзняўся ў паветра. Нязграбна махаючы крыла-мі, ён пераляцеў камору, пакружыў над сталом, чырка-
    36
    АГЫЛІ, НА ЖЭРДКУ!
    нуў пёрамі кнігу і чэрап. Затым сеў да іншых крумкачоў і моцна ўчапіўся кіпцюрамі ў жэрдку.
    — Ведай жа, Крабаце: ты ў Школе чорнае магіі, — патлумачыў Майстар. — Тут не вучаць ні чытаць, ні пі-саць, ні лічыць. Тут вучаць найвышэйшаму з Мастацт-ваў. У мяне на стале кніга на ланцугу — гэта Карактар, або «Молат ведаў». Бачыш, у яе старонкі чорныя, а лі-тары белыя. У ёй усе заклёны свету. Толькі я адзін магу іх прачытаць, бо я — Майстар. А вам — табе і астатнім вучням — чытаць яе забаронена. Зарубі сабе на носе! Нават не думай мяне падмануць — дабром для цябе не скончыцца! Ты мяне зразумеў, Крабаце?